"Цырк". 1890-1891 г. Жорж-П'ер Сёра.
Гэта апошняя праца мастака, якая засталася незавершанай на момант яго смерці ў сакавіку 1891 г.
На карціне цыркавая артыстка, стоячы скача на кані ў парыжскім цырку Фернанда, які знаходзіўся непадалёк ад студыі Сёра. Тэма цырка была тады папулярнай і яе выкарыстоўвалі на сваіх карцінах Рэнуар, Дэга і Тулуз-Латрэк. Карціна выканана ў тэхніцы пуантылізму.
#жывапіс #Сёра #пуантылізм #Seurat

❤25👍12🦄2🤨1
"Суд Камбіса". 1498 г. Герард Давід.
Гісторыя гэтага дыпціха заснавана на "Гісторыі" Герадота. На першай карціне ваяры персідскага цара Камбіса арыштавалі аднаго з суддзяў за хабарніцтва. Цар пералічвае выпадкі, калі суддзя браў хабар.
Другая частка дыпціха паказвае, што бывала з хабарнікамі ў Персідскай імперыі Ахеменідаў: з суддзі жыўцом злупілі скуру. Пазней гэтай скурай абцягнуць судзейскае крэсла, на якое цар пасадзіць сына пакаранага хабарніка. Каб памятаў.
Дыпціх Давіда вісеў у зале суда гарадской ратушы Бруге, каб судзейскія памяталі пра магчымую расплату.
#жывапіс #Давід

❤16😱15👍5🙈4👏1
Наталля Гедрановіч🎨
Сучасная беларуская мастачка з Мінска. Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, аддзяленне станковага жывапісу. З 2001 г. - пастаянны ўдзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выстаў.
Працуе Наталля ў пейзажным жывапісе, нацюрморце і сюжэтнай кампазіцыі.
#жывапіс #Гедрановіч #Беларусь #Мінск

❤47👍14🥰7🔥5👏5❤🔥2🥱2
"Паўночная верхавая прагулка Пола Рэвіра". 1931 г. Грант Вуд.
Палатно прысвечана гістарычнай падзеі. Ноччу 18 красавіка 1775 г. Бостанскі ганец Поль Рэвір з велізарнай хуткасцю праскакаў ад Бостана да Ланкастэра, каб паведаміць амерыканскім паўстанцам аб высадцы ангельскага ваеннага кантынгента.
Гледзячы на карціну, нават не адразу заўважаеш ганца, якому прысвечана палатно - увагу прыцягвае горад з дамамі і пагоркамі. Усе элементы быццам выразаныя з паперы: настолькі дакладна адлюстраваў іх жывапісец. Характэрная таксама роля святла. Вуліца нібы ззяе ад поўнага яркага месяца, а ў вокнах дамоў гарыць святло.
#жывапіс #Вуд #Wood #рыджыаналізм

🔥21👍19👏5🌚2
"Смерць Паганіні". 1898 г. Эдвард Окунь.
Смерць знакамітага скрыпача Ніколы Паганіні. Аднак ля ложка памерлага сядзіць сам д'ябал і грае на скрыпцы. Чаму такі сюжэт?
Паганіні валодаў такім майстэрствам, што людзі вырашылі быццам ён прадаў душу д'яблу ў абмен на талент. Гісторыя аб угодзе з д'яблам настолькі ўкаранілася, што біскуп нават адмовіўся праводзіць над музыкам памінальную імшу. Паганіні доўга не маглі пахаваць. Яго сыну нават давялося нейкі час захоўваць цела бацькі ў глыбокім сутарэнні. Пасля пахавання труп некалькі разоў адкопвалі, бо людзям чуліся гукі з-пад зямлі.
#жывапіс #Окунь #Okuń #Паганіні

👍22😱14🔥8😨5❤3🕊3👏1😈1
Я хачу адлюстраваць, як спявае птушка.
- Клод Манэ.
Таксама Манэ:
1) "Сарока". 1868-1869 г.
2) "Індычкі". 1876 г.
3) "Фазан, вальдшнэп і курапатка". 1879 г.
...🤔
#жывапіс #Манэ #імпрэсіянізм #Monet
❤30👍17😁8🕊3😢1
"Прагулка зняволеных". 1890 г. Вінцэнт Ван Гог.
Карціна Ван Гога - копія гравюры Гюстава Дарэ "Шпацыр зняволеных у Ньюгейце" або "Астрог". Гэта не плагіят.
У Ван Гога здарыўся прыступ псіхічнага расстройства, і ён знаходзіўся ў псіхіятрычнай лякарні. Доктар пераконваў Вінцэнта маляваць, каб дапамагчы яму аднавіцца. Не маючы магчымасці пісаць з натуры, ён пачаў капіяваць чужыя відарысы, у тым ліку фатаграфіі і гравюры, сярод якіх была і гэтая.
#жывапіс #ВанГог #Дорэ #постімпрэсіянізм #vanGogh #Doré

❤31💔24😢3👍1
"Садовая дарожка". 1901 г. Клод Манэ.
У 80 кіламетрах ад Парыжа знаходзіцца маляўнічае мястэчка Жыверні, знакамітае тым, што на працягу 43 гадоў тут жыў і працаваў Клод Манэ.
Пасля візіту да Манэ нямецкі мастацтвазнаўца Юліус Маер-Графф адзначыў:
#жывапіс #Манэ #імпрэсіянізм #Monet
У 80 кіламетрах ад Парыжа знаходзіцца маляўнічае мястэчка Жыверні, знакамітае тым, што на працягу 43 гадоў тут жыў і працаваў Клод Манэ.
Пасля візіту да Манэ нямецкі мастацтвазнаўца Юліус Маер-Графф адзначыў:
"Лепш за ўсё Манэ раскрывае сябе сваім садам. Ён ствараў яго па тых жа прынцыпах, што і свае палотны. Кожная асобная кветка ўліваецца ў агульную гармонію фарбаў."
#жывапіс #Манэ #імпрэсіянізм #Monet
❤46👍9👏5