Telegram Web Link
Як хейтары Ціханоўскай сабраліся ў Варшаве, але іх утаймаваў украінец. Расказваем, што абмяркоўвалі паміж сабой удзельнікі "Сходу неабыякавых".

"Лябедзька, які ўсё жыццё ікру жаваў за мяжой": https://euroradio.fm/yak-kheytary-cikhanouskay-sabralisya-u-varshave-ale-ikh-abrazumiu-ukrainec-repartazh

З Беларусі — без VPN
🤡47🔥4😢4🤔2👏1
⚡️ Іран неспадзявана нанёс ракетны ўдар па Катары. У сталіцы краіны, горадзе Доха, чуваць выбухі.
🤯22🤬7😁63😐1
Еўрарадыё | Еврорадио
⚡️ Іран неспадзявана нанёс ракетны ўдар па Катары. У сталіцы краіны, горадзе Доха, чуваць выбухі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Катарская СПА перахоплівае іранскія ракеты над Дохай. Удар накіраваны ў бок размешчанай у Катары вайсковай базы ЗША Аль-Удэйд.

Тым часам стала вядома, што Іран запусціў ракеты і па вайсковых базах ЗША ў Іраку. У амерыканцаў там дзве авіябазы: Аль-Асад і Эрбіль.
🤔11👀7👏3🙏31👍1😁1
Зброя супраць Лукашэнкі, больш небяспечная за санкцыі. BELPOL атрымаў масіў даных беларускіх "чэкістаў" за 100 гадоў іх існавання.

Але разбіраць гэтыя дакументы няма каму: https://euroradio.fm/zbroya-suprac-lukashenki-yana-mozha-byc-bolsh-nebyaspechnay-za-sankcyi-merkavanne

З Беларусі — без VPN
👍49🤷3🔥2🤣2🤨2
Еўрарадыё | Еврорадио
Катарская СПА перахоплівае іранскія ракеты над Дохай. Удар накіраваны ў бок размешчанай у Катары вайсковай базы ЗША Аль-Удэйд. Тым часам стала вядома, што Іран запусціў ракеты і па вайсковых базах ЗША ў Іраку. У амерыканцаў там дзве авіябазы: Аль-Асад і Эрбіль.
Катар сцвярджае, што паспяхова адбіў іранскую ракетную атаку. У Досе яе назвалі "відавочным парушэннем суверэнітэту і паветранай прасторы".

З заявы катарскага МЗС:

"Катар пакідае за сабой права на непасрэдны адказ, прапарцыйны характару і маштабу гэтай відавочнай агрэсіі, у адпаведнасці з міжнародным правам".


Жыхары краіны перажылі некалькі вельмі непрыемных хвілінаў. Выбухі ў небе над сталіцай (працавала СПА) справакавалі паніку на вуліцах і ў гандлёвых цэнтрах.

Ситуацыя ў рэгіёне застаецца напружанай. Саудаўская Аравія, Бахрэйн і Ірак закрылі сваю паветраную прастору для грамадзянскай авіяцыі.
👍212👎1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У ЗША і ў Еўрасаюза рознае разуменне санкцый як інструмента ціску на Лукашэнку. Таму ўсё больш складана, чым "санкцыі ў абмен на палітвязняў", кажа палітык Анатоль Лябедзька.

Цалкам сённяшні стрым з ім глядзіце тут: https://youtu.be/BL8R58DCsA0
👍12💩10🙏2🤡2🤣21🤔1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сяргея Ціханоўскага перад вызваленнем не толькі адкормлівалі. Яго пачалі пічкаць "правільнай" інфармацыяй пра тое, што адбываецца ў Беларусі і ў дэмсілах.

Але ён іх раскусіў і не паверыў. Экспертка па міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава пачула гэта на яго першай па вызваленні прэс-канферэнцыі.

Цалкам сённяшні стрым з Турарбекавай глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=wmdjGMzfgg8
👍30🤡119🥴3
Audio
Важныя падзеі і сэнсы панядзелка, 23 чэрвеня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:07 Як разглядаць вызваленне Сяргея Ціханоўскага?

13:01 Навіны спорту

15:42 Куды прывядзе канфлікт паміж Ізраілем, ЗША і Іранам

30:08 Навіны шоў-бізу

33:36 Як твітарскія абмякоўвалі гольфы спікеркі канферэнцыі Reshape, а не яе выступ
👍10
Іран і Ізраіль дамовіліся пра спыненне агню, заявіў Дональд Трамп. Вайна, па яго словах, мусіць скончацца ў бліжэйшыя гадзіны.

Спыненне агню мусіць пачацца пасля завяршэння апошніх місій абодвух бакоў.

Як піша Трамп у сацсетцы “Праўда”, што спачатку агонь спыніць Іран, а праз 12 гадзін — і Ізраіль.

“Я хачу павіншаваць абедзве краіны — Ізраіль і Іран — з вытрымкай, адвагай і розумам, якія дазволілі пакласці канец таму, што варта назваць “12-дзённай вайной”.
👍12😁9🔥3🤔32🤡2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Па Гомелі зноў шпацыруе лось. Дзікую жывёлу заўважылі ў заходнім мікрараёне.

Ласі самі па сабе не агрэсіўныя, але могуць спужацца і ўспрыняць вашы дзеянні як пагрозу.

Калі ўбачыце лася — не падыходзьце блізка, не крычыце і не сігнальце з аўто, а таксама не рабіце рэзкіх рухаў і не падыходзьце блізка. Спакойна адыдзіце на адлегласць не менш за некалькі дзясяткаў метраў.
17👍4😢4
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на аўторак (час пазначаны беларускі):

12:00 — тэалагіня Наталля Васілевіч.

13:00 — гісторык Яўген Красулін.

14:00 — эканамічная аглядальніца Вольга Лойка.

15:00 — палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.

Рыхтуйце пытанні!
👍14🤡41👏1
“Ні ў якога Бога вы не верыце”. Святар Аляксандр Кухта выказаўся з нагоды таго, што Сяргею Ціханоўскаму ў турме адмаўлялі нават у споведзі. 

Святар на падставе гэтага факту задаў два пытанні:

“Першае — да ўсяго праваслаўна-атэістычнага дзяржаўнага апарату ў Беларусі. Хлопцы, я разумею, што вы ні ў якога Бога не верыце, а з праваслаўя хочаце зрабіць ідэалагічную падпорку для свайго рэжыму. Але ці ёсць у вас хоць нейкае сумленне? Ці вы ўжо настолькі разлажыліся ў служэнні сваёй сістэме, што страцілі рэшткі ўсялякай чалавечнасці?”

Другое пытанне Кухта адрасаваў беларускім святарам, што робяць выгляд, быццам бы “нічога не здарылася”:

“А вы ўвогуле веруючыя? Ну проста, калі так, дык вам мусіць быць сорамна за тое, што тут у вас сядзяць тысячы людзей, да якіх ставяцца горш, чым да быдла, а вы не можаце падняць свае зады і нават зірнуць у іх бок. […] А вы засунулі свае языкі і сумленне ў задніцу “рускаму свету” і прадаяце Хрыста і Евангелле. І як вы збіраецеся глядзець у вочы Богу?”
57👍20💯10🥰2😁2🤡2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
“Амерыканская дыпламатыя паказала прыклад, што гэта магчыма”. Сяброўка Аб’яднання сваякоў палітвязняў Святлана Мацкевіч — пра вызваленне людзей пасля візіту Кіта Келага ў Мінск.

Глядзіце эфір цалкам тут: https://www.youtube.com/watch?v=FBfC7pmhfZE
👍14🔥2💋2
Беларускі стартап разам з італьянскім універсітэтам вывучыць, як фізічны стан уплывае на якасць аргазму ў мужчын. Кампанія Sequoia заключыла дамову з рымскім Tor Vergata, які ўваходзіць у 2% лепшых ВНУ у свеце.

Як гэта працуе: карыстальнікі аплікацыі Sequoia будуць ананімна ўносіць даныя пра сваё самаадчуванне і сексуальную актыўнасць. Пасля завяршэння ўсе звесткі (без імёнаў) перададуць навукоўцам, каб тыя зрабілі аналіз і знайшлі магчымыя карэляцыі.

Яшчэ на старце існавання Sequoia @euroradio рабіла эфір пра гэты беларускі стартап. Раім паглядзець: https://youtu.be/RzTpwMGLq_U

А ўсім мужчынам таксама раім усталяваць і карыстацца аплікацыяй. Горш не будзе (а можа, стане нават лепш).
🍌9👍5🤔31👏1💩1🥱1
Экс-палітвязня абвінавацілі ў хатнім гвалце. Яго жонка лічыць гэта паклёпам.

@euroradio высветліла дэталі складанай гісторыі, у якой ёсць любоўны трохкутнік, “прашмандоўцы эміграцыі” і абвінавачванні ў “белай гарачцы”: https://euroradio.fm/eks-palitvyaznya-abvinavacili-u-khatnim-gvalce-yago-zhonka-lichyc-geta-paklyopam

Спасылка, якая працуе без VPN
🤯14🥴5🤔3🔥1🤬1
Сярэдні заробак у Беларусі вырас да 2652,3 рублёў, прынамсі па афіцыйных даных. Як кажуць у Белстаце, у траўні беларусы сталі зарабляць яшчэ да 40 рублёў больш.

Самыя высокія заробкі, што лагічна, у Мінску. Па версіі ўладаў, сярэдні мінчук атрымлівае 3504 рублі.

"Такіх грошай у людзей няма": як чыноўнікі малююць заробкі беларусам
🤡17😢6👍5😁2🤣21
Святар як пагроза і Ці ёсць месца любові — за кратамі і на маршах? Эфір @euroradio.

Падчас сваёй прэс-канферэнцыі Сяргей Ціханоўскі распавёў пра гады поўнай ізаляцыі за кратамі: без лістоў, без адваката, без споведзі. Такім чынам палітвязні сёння застаюцца цалкам адрэзаныя ад духоўнай падтрымкі. 

Ці можа царква стаць на іх бок? І чаму нават святар у турме — гэта пагроза для сістэмы? 

На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё шукаем адказы разам з тэалагіняй і праваабаронцай Наталляй Васілевіч: https://www.youtube.com/watch?v=H4h-vJEUrlg
👍74🙉2🤣1
Брудныя справы Карпянкова: “крышаванне” наркагандлю і хабарніцтва. Расследаванне.

Расследавальнікі @buroBY вывучылі 80 тамоў крымінальнай справы аб опіумых наркотыках і знайшлі нечаканасці: https://euroradio.fm/brudnyya-spravy-karpyankova-kryshavanne-narkatorgu-i-khabarnictva-rassledavanne

Спасылка, якая працуе без VPN
😡27💩7🤬3💯1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
“Dear Radek”. Святлана і Сяргей Ціханоўскія запісалі зварот з падзякай кіраўніку МЗС Польшчы Радаславу Сікорскаму.

Разам з падзякай палітыкі нагадалі пра вялікую колькасць палітвязняў у Беларусі і патрэбнасць у далейшай працы па іх вызваленні.
125👍9🤡6🔥5❤‍🔥2
Ці працуе дыпламатыя ў вызваленні закладнікаў? Абмяркуем з Яўгенам Красуліным.

Вызваленне некаторых палітвязняў выклікала хвалі аптымізму, але і дадало пытанняў: дыпламатыя працуе, ці мы зноў гуляем у ілюзіі?

Разам з госцем @euroradio гісторыкам Яўгенам Красуліным шукаем гістарычныя паралелі: ад 1938 года і да сёння. Разбіраем, што насамрэч стаіць за візітам спецпасланніка ЗША Кіта Келага ў Мінск, і ці не была гэта спроба вялікай геапалітычнай угоды: https://www.youtube.com/watch?v=r3hsHtKwupU
👍14💩2🥰1🤡1
2025/07/12 20:04:30
Back to Top
HTML Embed Code: