This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Адкарміць мужа... катлетамі!" Іронія 80-га ўзроўню ад Святланы Ціханоўскай.
І адказ усім, хто лічыў, што можа зачапіць яе абразамі.

Вызвалены 21 чэрвеня палітвязень з Эстоніі распавёў, за што яго затрымалі і асудзілі ў Беларусі. Нагодай стала стварэнне дабрачыннага фонда, які дапамагаў сем'ям зняволеных.
Некамерцыйная арганізацыя MTÜ Fund of Belarusian Friends была створаная ў верасні 2020 года. Праз яе Алан Роя разам з жонкай паспелі дапамагчы 140 сем'ям. Пасля фонд трапіў пад увагу сілавікоў, якія, паводле словаў эстонца, у 2021 годзе фактычна ўзялі яго ў закладнікі.
Жонка Роя паспела замарозіць рахункі фонду раней, чым да іх дабраліся беларускія ўлады. Цяпер арганізацыя ліквідаваная.
У студзені 2024 года Алана Роя затрымалі. Яго прысудзілі да 6,5 гадоў пазбаўлення волі і штрафу ў 6 тысяч еўра. 21 чэрвеня 2025 года эстонец быў вызвалены разам з Сяргеем Ціханоўскім і яшчэ 12-цю палітвязнямі — дзякуючы дыпламатычным намаганням ЗША і іх партнёраў.
МЗС Эстоніі настойліва рэкамендуе грамадзянам краіны ўстрымацца ад паездак у Беларусь.

Ва Украіне загінуў беларус з Брэста, які ў 2020-м выратаваў дзяцей на пажары. Ён ваяваў на баку Расіі.
Імя Уладзіслава Губея з'явілася ва ўкраінскім спісе загінулых расійскіх кантрактнікаў. У яго сацсетках было апублікавана некалькі мемарыяльных каментароў: "Спі спакойна, анёлачак".
У 2020 годзе Губей, жывучы ў Маларыце, вынес з суседскай кватэры, ахопленай агнём, дваіх дзяцей: дзяўчынку і хлопчыка. 22 сакавіка 2024 года хлопец падпісаў кантракт з расійскім войскам. Але паваяваць не паспеў і пяці месяцаў: датай яго смерці значыцца 17 жніўня 2024 года.

Перамовы паміж ЗША і Беларуссю працягваюцца. Пра гэта кажуць у Мінску і ў Варшаве.
Беларускі прадстаўнік у ААН Валянцін Рыбакоў расказаў, што Беларусь і ЗША "абмяркоўваюць магчымасць поўнай нармалізацыі адносінаў". 21 чэрвеня дыпламат удзельнчічаў у сустрэчы Лукашэнкі са спецпасланнікам Трампа Кітам Келагам, пасля якой былі вызваленыя 14 палітвязняў.
"ЗША заяўляюць, што гэта пачатак перамоў. Мы спадзяемся, што ў спісе будзе больш грамадзян Польшчы і палякаў з беларускімі пашпартамі", — так прэс-сакратар МЗС Польшчы Павел Уронскі адказаў на пытанне пра перспектывы вызвалення Анджэя Пачобута. Па яго словах, зняволены журналіст быў пад нумарам адзін у польскім "спісе на вызваленне".

Пачаўся рамонт Чырвонага касцёла ў Мінску. Напярэдадні вернікі заўважылі, што храм абнеслі будаўнічай агароджай.
Адкрыць Чырвоны касцёл плануюць вельмі няхутка: https://euroradio.fm/pachausya-ramont-chyrvonaga-kascyola-u-minsku
З Беларусі — без VPN

Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на панядзелак (час пазначаны беларускі):
12:00 — экспертка па міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава
13:00 — палітык Анатоль Лябедзька
14:00 — сузаснавальніца Аб'яднання сваякоў палітвязняў Святлана Мацкевіч
Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!

"Буду здзіўлены, калі неўзабаве Трамп не патэлефануе Лукашэнку з просьбай вызваліць лаўрэата Нобелеўскай прэміі. Калі ён сапраўды марыць пра лаўрэацтва — такі крок рэальна мог бы наблізіць яго да цырымоніі ў Осла", — мяркуе палітык і публіцыст Сяргей Навумчык.
Перамовы паміж Мінскам і Вашынгтонам працягваюцца, і на парадку дня — вызваленне палітвязняў. Пакуль незразумела, якой рэакцыі Лукашэнка чакае ў адказ.
Калі б Трамп патэлефанаваў Лукашэнку і дамогся вызвалення Бяляцкага і іншых палітвязняў — што для вас было б першасным? Пастаўце эмодзі:
👎 негатыў — тое, што афіцыйныя кантакты з ЗША на такім узроўні робіць Лукашэнку больш легітымным
👍 пазітыў — тое, што без віны пасаджаныя людзі выходзяць з-за кратаў

Іран, Ізраіль, Расія, ЗША, Кітай. Хто вядзе свет да вялікай вайны? Стрым з Розай Турарбекавай
ЗША ўдарылі па іранскіх ядзерных аб'ектах, але ў Белым доме кажуць, што гэта не вайна. А што тады? І чым можа адказаць Тэгеран?
Там пагражаюць закрыць Армузскі праліў для танкераў, што можа ўзвінціць цэны на нафту. Што, у сваю чаргу, выгадна Расіі... Складаная гэта штука — міратворчыя ініцыятывы Трампа. Складаная, і з непрадказальнымі наступствамі...
Пра тое, як змяняецца баланс сіл на Блізкім Усходзе, і як гэта ўплывае на вызваленне беларускіх палітвязняў, распытваем экспертку па міжнароднай палітыцы Розу Турарбекаву: https://www.youtube.com/watch?v=wmdjGMzfgg8

YouTube
"Уровень Тихановского поразил". Главный посыл речи. Что Лукашенко получил от США / Турарбекова
👀 Подписывайтесь на наш канал с сюжетами и мини-доками: https://www.youtube.com/@navokal.belarus
Историк и политолог Роза Турарбекова https://www.youtube.com/@marttur7656 https://www.tg-me.com/rmt7007 на Еврорадио! Обсуждаем последние новости, Сергей Тихановский…

Цяпер дабраліся і да страхавых кампаній. У Мінску затрымалі траіх топаў са страхавога бізнесу — супраць іх кінулі "антытэрарыстычнае" падраздзяленне "Алмаз".
Вось што называюць прычынай: https://euroradio.fm/top-menedzharau-trokh-strakhavykh-kampani-u-minsku-zatrymlivau-almaz
З Беларусі — без VPN
Вось што называюць прычынай: https://euroradio.fm/top-menedzharau-trokh-strakhavykh-kampani-u-minsku-zatrymlivau-almaz
З Беларусі — без VPN
Ціханоўскі выйшаў з турмы. Ён можа яшчэ больш раскалоць дэмакратычны рух? Стрым з Анатолем Лябедзькам.
Адразу, як стала вядома пра вызваленне Сяргея Ціханоўскага, каналы прапагандыстаў запоўніліся постамі ў стылі "цяпер дэмсілам канец". "Вожыка вам у штаны!" — бліснуў Грыгорый Азаронак.
Праўда, ужо праз суткі настрой у яго істотна пагоршыўся.
Што чакае дэмсілы? Як ЗША вяртаюцца ў беларускую палітыку? Ці можа цягам месяца здарыцца "амністыя" для ўсіх палітвязняў?
Стрым з палітыкам Анатолем Лябедзькам: https://www.youtube.com/watch?v=BL8R58DCsA0

Бомба! Тихановский про Колю Лукашенко и как Колесникова побила Протасевича / Лебедько
👀 Подписывайтесь на наш канал с сюжетами и мини-доками: @navokal.belarus
Директор центра Европейский диалог Анатолий Лебедько на Еврорадио! Обсуждаем последние новости, Сергей Тихановский на свободе, встреча Лукашенко и Кита Келлого, отношения США и Минска…

Венгрыя і Славакія заблакавалі новы пакет санкцый ЕС. Праз яго мусілі ўвесці новыя абмежаванні для беларускага банкаўскага сектара.
Але міністры замежных справаў краінаў Еўрасаюза не змаглі прыйсці да згоды па новым пакеце санкцый. Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта.
Паводле яго, рашэнне было заблакаванае Венгрыяй і Славакіяй.

Адзін голас — сотні лёсаў. Ці выратуе "слова Трампа" палітвязняў Беларусі? Стрым са Святланай Мацкевіч
Падчас сваёй першай па вызваленні прэс-канферэнцыі Сяргей Ціханоўскі распавёў, што "прэзідэнт Трамп можа сказаць адно слова — і ўсе выйдуць на волю". Але ці скажа ён гэтае слова?
Пакуль што Трамп выглядае задаволеным падзеямі. У сацсетцы Truth ён нават падзякаваў за гэта самому сабе. Але што далей?
Ці здольныя слёзы Ціханоўскага вярнуць пытанне беларускіх палітвязняў на міжнародны парадак дня? Распытваем Святлану Мацкевіч, адну з ініцыятарак Аб’яднання сваякоў палітвязняў, былую жонка метадолага Уладзіміра Мацкевіча, які таксама застаецца за кратамі: https://www.youtube.com/watch?v=FBfC7pmhfZE

⚡️ Тихановский: Лукашенко готов отпустить всех! Новое интервью / Владимир Мацкевич — что слышно
👀 Подписывайтесь на наш канал с сюжетами и мини-доками: @navokal.belarus
Одна из инициаторов Объединения родственников политзаключённых Светлана Мацкевич на Еврорадио! Обсуждаем новости Беларуси, Сергей Тихановский — пресс-конференция после освобождения…

"Белтэлекам" такі збіраецца выйсці на рынак сотавай сувязі. Складаць канкурэнцыю А1, МТС і life:) дзяржаўнае прадпрыемства пачне ў 2026 годзе.
"Распрацавалі стратэгію і пачалі яе рэалізацыю", — заявіў генеральны дырэктар БТК Аляксей Івашкін.
"Белтэлекам" атрымаў ліцэнзію на права аказваць паслугі сотавай сувязі яшчэ ў студзені 2022 года. Але раней усё неяк не складалася, не распрацоўвалася.

Нацбанк Беларусі падвышае стаўку рэфінансавання. Яна не мянялася з лета 2023 года.
З 25 чэрвеня стаўка рэфінансавання складзе 9,75% гадавых. Яна павялічваецца нязначна на 0,25 працэнтнага пункта.
Груба кажучы, стаўка рэфінансавання — гэта працэнт, пад які камерцыйныя банкі могуць займаць грошы ў Нацбанка. Таму разам з ёю звычайна даражэюць крэдыты, якія банкі прапануюць сваім кліентам.

У Малдову не ўпусцілі 64 спартоўцаў з Беларусі. Афіцыйна яны ехалі на чэмпіянат Еўропы па кікбоксінгу. Але малдаўскія спецслужбы падазраюць, што ў іх "былі іншыя мэты".
Ёсць інфармацыя, што ў беларускую дэлегацыю ўваходзіў баксёр Дзмітрый Шакута, датычны да забойства пратэстоўца Рамана Бандарэнкі ў лістападзе 2020 года.
Таксама Малдова развярнула на мяжы каманду Расіі, што складалася са 152 чалавек, і грамадзянаў Грузіі і Азербайджана. Рашэнні былі прынятыя ў мэтах нацыянальнай бяспекі.
Пасля нядопуску беларусаў і расіян чэмпіянат адмянілі.

Амбасадар Беларусі ў Ватыкане Юрый Амбразевіч уручыў даверчыя граматы Папе Рымскаму Льву XIV. Пасля цырымоніі адбылася кароткая размова з Пантыфікам — "былі закранутыя актуальныя тэмы міждзяржаўнага парадку дня", а таксама далейшае супрацоўніцтва Мінска і Святога Пасада на розных узроўнях, "гуманітарныя ініцыятывы, праекты ў сферы адукацыі і культуры".
На жаль, абмен амбасадарамі паміж Мінскам і Ватыканам не прывёў да вызвалення палітвязняў. Прынамсі, пакуль што выглядае, што Лукашэнка вярнуў у Беларусь дыпламатычнае прадстаўніцтва высокага ўзроўню, не пайшоўшы ні на якія саступкі.

Плюс адна фобія ў скарбоначку нашых фобій: на фэсце ў Францыі адбыліся напады са шпрыцамі на дзясяткі жанчын. Пасля ўколаў яны скардзіліся на млоснасць.
Што менавіта ім уводзілі — невядома: https://euroradio.fm/na-fesce-u-francyi-adbylisya-napady-sa-shprycami-na-dzyasyatki-zhanchyn
З Беларусі — без VPN
Што менавіта ім уводзілі — невядома: https://euroradio.fm/na-fesce-u-francyi-adbylisya-napady-sa-shprycami-na-dzyasyatki-zhanchyn
З Беларусі — без VPN
У Польшчы затрымалі грамадзяніна Беларусі, які перавозіў нелегальных мігрантаў. Яму на 10 гадоў забаранілі ўезд у Еўрасаюз.
39-гадовы беларус падабраў дваіх грамадзянаў Егіпта і аднаго алжырца ў Літве. Але ў яго пасажыраў не было дакументаў на ўезд і знаходжанне ў Польшчы.
Беларусу вынеслі пастанову вярнуцца назад у сваю краіну. І забаранілі ўязджаць ЕС.

Палата прадстаўнікоў прыняла закон, які забараняе "экстрэмістам" працаваць з дзецьмі. Аналагічная забарона прадугледжаная для асуджаных за наркотыкі.
З 2020 года ўлады выкарыстоўваюць "экстрэмісцкія" артыкулы Крымінальнага кодэкса для пераследу сваіх палітычных апанентаў. Цяпер дпрысуд за "злачынства экстрэмісцкай накіраванасці" — гэта фактычна забарона на прафесію для школьнага настаўніка ці ўніверсітэцкага выкладчыка.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Беларуска памяняла сябе імя ў пашпарце з "Krystsina" на "Kristina". Твітарскія імгненна выпісалі дзяўчыну з беларусак. Хаця знайшлася і Крысціна, якае яе абараняла!
А самым прадбачлівым апынуўся чалавек з нікнэймам Oleg/Aleh.
Сваё стаўленне да сітуацыі вы можаце выказаць у каментарах да свежага выпуска бла-бла-шоу "Чык-чырык". А заадно і ўсё астатняе, што мы для вас знайшлі ў твітары, паглядзець. Вось тут: https://www.youtube.com/watch?v=H7bGyO-wg_8