Telegram Web Link
Еўрасаюз дагэтуль не дамовіўся пра новы пакет санкцый супраць Беларусі і Расіі. На апошняй сустрэчы яго заблакіравала Славакія.

У папярэдні раз яго спрабавалі ўзгадніць у панядзелак, тады супраць выступіла не толькі Славакія, але і Венгрыя.

Сярод іншага, у гэтым пакеце санкцый прадугледжаны новыя абмежаванні для беларускага банкаўскага сектара.
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на пятніцу (час пазначаны беларускі):

13:00 — намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы АПК Юлія Міцкевіч.

14:00 — дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі.

15:00 — блогер, сябра КР Аляксандр Кныровіч.

Рыхтуйце пытаннечкі!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Аўтару мема пра "самыя сучасныя трафікі" знайшлі новую пасаду. Цяпер ён будзе займацца самымі свабоднымі эканомікамі.

Былы віцэ-прэм’ер Анатоль Калінін стане кіраўніком дзяржаўнай установы "Адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны "Мінск".

Знакамітая фраза пра "сучасныя трафікі" прагучала ў 2016 годзе падчас тэхналагічнай выставы ТІБО-2016:

"... створаны рэсурс, які дазваляе любому карыстальніку выкарыстоўваць самыя сучасныя трафікі для ўкаранення, інтэграцыі і развіцця сваіх магчымасцяў і попыту цікавасці", — казаў чыноўнік у інтэрв’ю з адкрыцця выставы.

Да апошняга часу Калінін быў амбасадарам Беларусі ў Малдове.
Сельская гаспадарка працуе ў мінус у трох рэгіёнах Беларусі. Але недзе ёсць і добры прыбытак.

Па даных Белстата, за студзень-красавік рэнтабельнасць продажаў у сельскай гаспадарцы Мінску і Віцебскай вобласці склалі -0,9%, у Гомельскай — -0,5%.

Адначасова ў трох рэгіёнах прыбытак аграрыяў даволі добры: 13% у Брэсцкай вобласці, 12% у Гродненскай і 7,8% у Мінскай.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Цэнавай стабільнасці ў Беларусі няма — бо тады не спатрэбіліся б шматлікія ўказы і пастановы аб рэгуляванні цэн. Такую думку ў эфіры @euroradio агучыў эканаміст Уладзімір Кавалкін.

Эфір цалкам: https://www.youtube.com/live/8yuC-H50oEY?si=N5Bv7-FODPo9eUBA
У IBU назвалі ўмовы для ўдзелу беларускіх біятланістаў у Алімпіядзе-2026. Выканаць іх немагчыма.

Згодна з патрабаваннем, спартоўцы павінны набраць неабходныя кваліфікацыйныя ачкі на этапах Кубка свету ці Кубка IBU да сярэдзіны студзеня 2026 года.

Цяпер гэта немагчыма, бо пасля пачатку шырокамаштабнай расійскай агрэсіі супраць Украіны расійскія і беларускія біятланісты адхіленыя ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах пад эгідай IBU.

"Без удзелу ў спаборніцтвах IBU (Кубку свету ці Кубку IBU) да Алімпійскіх гульняў wild card атрыманы быць не могуць. Правілы спаборніцтваў IBU не прадугледжваюць удзелу нейтральных спартоўцаў", — заяўляе Міжнародны саюз біятланістаў.
"Навошта ўсё гэта?" Спрэчкі вакол жаночага форума беларусак. Стрым з Юліяй Міцкевіч.

— Ідэя з'явілася пяць гадоў таму, але рэалізавала я яе толькі цяпер, — расказвае @euroradio намесніца ўпаўнаважанага па сацыяльнай палітыцы АПК Юлія Міцкевіч. Гаворка пра форум, які прысвечаны жаночаму лідарству (у тым ліку і ў палітыцы), а таксама — гендарнай роўнасці.

Мерапрыемства прайшло ў Швецыі. І выклікала шмат спрэчак. Найперш — у тых, хто чамусьці лічыць правы жанчын другаснай задачай, якую можна будзе вырашаць калі-небудзь потым.

Абмяркоўваем гэта ў стрыме з Юліяй Міцкевіч: https://www.youtube.com/watch?v=say3imdyu40
Як заходнія краіны могуць дапамагчы выцягваць палітвязняў? І ці хочуць яны? Абмяркоўваем у эфіры.

Што Лукашэнка атрымае за вызваленне палітвязняў? І ці далучацца да перамоў, якія вядуць амерыканцы, краіны Еўропы?

Пра гэта ды іншае ў эфіры @euroradio размаўляем з дыпламатычным дарадцам Святланы Ціханоўскай Дзянісам Кучынскім: https://www.youtube.com/watch?v=RmthQPCvEio
Каму пяройдзе дарогу Ціханоўскі? Пяткевіч падпявае Лукашэнку. "Бацька Трамп" на саміце NATO. А Аляксандр Кныровіч, як звычайна па пятніцах, у стрыме на @euroradio! Пішыце пытанні ў чат трансляцыі!

Чаму Лукашэнка вызваліў Ціханоўскага і як дамагчыся, каб вызваленні не спыніліся? Навошта насамрэч Пуцін прыляцеў у Мінск? Гэта ды іншае абмяркоўваем з блогерам і сябрам КР Аляксандрам Кныровічам: https://www.youtube.com/watch?v=_V-2T_szOnk
Як ты? Беларускім палітвязням немагчыма задаць гэтае пытанне. Рэжым інкамунікада — гэта таксама катаванні.

“Ізаляцыя — гэта цяжкая форма псіхалагічнага гвалту. І ў некаторых краінах працяглае ўтрыманне ў адзіноце афіцыйна прызнаецца формай катаванняў”, — кажа псіхалагіня Ганна Матуляк.

Падрабязней пра інкамунікада чытайце тут: https://euroradio.fm/yak-ty-belarusam-zabaranili-zadavac-navat-getae-pytanne-chamu

Спасылка, якая працуе без VPN
Кожная пятая арганізацыя ў Беларусі — стратная. Пра гэта сведчыць статыстыка за студзень-красавік.

Для параўнання: у студзені-красавіку мінулага году стратнымі былі 15,7% арганізацый.

Больш за ўсё стратных кампаній — у Мінску (26,6%) і Мінскай вобласці (19,8%).
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Па беларускіх чатах раскідваюць відэа з просьбай дасылаць фота з сустрэчы з Ціханоўскімі. Ролік згенераваны пры дапамозе ШІ, ды і сам акаўнт у тэлеграме, ад якога ідзе рассылка, фэйкавы.

Вядома, праца даволі тапорная, але ўсё роўна папярэдзьце знаёмых, што гэта спроба правакацыі, і што не трэба скідваць ніякія фота “светлых твараў” пасля зваротаў сумнеўных бландзінак.
Чэргі на мяжы перад выходнымі ізноў павялічыліся. У пункце “Брэст” выезду ў Польшчу чакаюць 50 аўтобусаў і 2420 аўтамабіляў.

У чаце тых, хто едзе аўтобусамі, пішуць: доўга чакаць нават калі перасаджваешся ў першы ў чарзе. Жанчына аддала 50 еўра кіроўцу за месца і ўсё роўна прайшла абедзве мяжы толькі праз 10 гадзін.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ціханоўскія напісалі ліст Дональду Трампу. Пра гэта ў эфіры @euroradio распавёў дыпламатычны дарадца лідаркі дэмсіл Дзяніс Кучынскі.

Глядзець цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=RmthQPCvEio
УЕФА знайшла выхад з складанай сітуацыі, у якую яна трапіла праз Беларусь. Арганізацыя прыняла рашэнне далучыць Славенію да правядзення Еўра-2026 па футзале.

Гэта стала адказам на дэмарш Літвы і Латвіі, якія адмовіліся прымаць у сябе зборную Беларусі, якая адабралася на спаборніцтва.

Латвія і Літва застаюцца гаспадарамі турніру і захоўваюць свае паўнамоцтвы па прыёме матчаў.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
“Галоўны вораг рэжыму Лукашэнкі — гэта сам Лукашэнка”, — кажа эканамічная аглядальніца Вольга Лойка. Аргумент просты: улады ствараюць самі сабе шмат праблем на роўным месцы.

Эфір цалкам глядзіце тут: https://youtu.be/XH8RVEAnnCo
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Маладая пара з Магілёва папрасіла прынесці на вяселле не кветкі, а цацкі. Назбіралі шмат — і ўсё плануюць перадаць дзеткам, якія цяпер праходзяць лячэнне ад анкалогіі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Чаму толькі што вызваленым палітвязням паставілі на стол чыпсы і колу? І ці прапанавалі нешта яшчэ?

Таямніцу ў эфіры @euroradio раскрыў дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі. Глядзіце цалкам тут: https://www.youtube.com/watch?v=RmthQPCvEio
Audio
Важныя падзеі і сэнсы пятніцы, 27 чэрвеня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:06 “Ламаць рэжым”: каму пяройдзе дарогу Ціханоўскі?

13:19 Навіны спорту

15:37 Трамп, Лукашэнка ці Пазняк? Хто цяпер вызваляе беларускіх палітвязняў?

28:44 Навіны шоў-бізу

32:32 Журналіст за кратамі: Ігар Карней пра 2 гады за “экстрэмізм”
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларусу перасадзілі сэрца ў Польшчы, але на гэтым змаганне Іллі не заканчваецца. Яму патрэбныя лекі і дах над галавой.

Проста цяпер хлопец ізноў у бальніцы. @euroradio наведала Іллю — ён перадаў вялікую ўдзячнасць усім, хто дапамагае яму гэтай сітуацыі.

Спасылка на збор для Іллі: https://bysol.org/be/private/tatoo_master/
2025/07/04 18:48:05
Back to Top
HTML Embed Code: