Telegram Web Link
Выміраць, але выжываць. І спяваць гаротныя песні! Фронтвумэн гуртоў “Hangover in Minsk” і “Dymna Lotva” Кацярына Манкевіч у праграме "Ідэя X".

У беларускім фальклоры амаль няма бесклапотна-вясёлых песень. Гістарычны лёс у нашага народа такі, што і весялосці не было — дык адкуль ёй узяцца ў спевах.

Але, спяваючы свае гаротныя песні, мы выжылі. І працягваем выжываць. Насуперак усім тым, хто марыць нас знішчыць. І таму можна з упэўненасцю сказаць, што менавіта ў гаротнасці нашых песень — наша сіла, перакананая Кацярына Манкевіч.

Пра тое, як звязаныя фальклор і блэк-метал, чаму для нас так важна захаваць сваю мову і культуру, а таксама пра тое, ці не быў 2020 год памылкай, мы разважаем у праграме “Ідэя Х”: https://www.youtube.com/watch?v=HuA5HvRL_Z8
Дыпламатыя працуе, а санкцыі б’юць не па рэжыму, а па беларусах? Абмяркуем у эфіры @euroradio!

Чаму рэжым вызваліў палітвязняў падчас візіту пасланніка Трампа і што атрымае ўзамен? І як па беларусах можа ўдарыць новы еўрапейскі пакет санкцый?

Гэта ды іншае абмяркоўваем у эфіры кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі: https://www.youtube.com/watch?v=SXIwFFDMo0s
Роўна тры гады таму ў расійскі палон трапілі каліноўцы Сяргей "Клешч" Дзёгцеў і Ян "Тромблі" Дзюрбейка (на фота). Іх дагэтуль не могуць абмяняць, бо Расія адмаўляецца.

Але спробы выцягнуць хлопцаў працягваюцца.

“Каб дапамагчы Яну і Сяргею вярнуцца з палону, дэмакратычныя сілы рэгулярна ўздымаюць пытанне іх уключэння ў абменныя спісы — праз Міністэрства замежных спраў Украіны, праз Вярхоўную Раду, праз усе магчымыя шляхі”, — заявіла Святлана Ціханоўская.

Гісторыю Сяргея Кляшча @euroradio распавядала тут.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
“Выбралася з Беларусі як з чорнай дзіркі”, — кажа ў стрыме @euroradio былая палітзняволеная Наталля Дуліна.

Яна распавяла Еўрарадыё пра свае планы і ўражанні пасля фактычнай дэпартацыі з Беларусі. Інтэрв'ю цалкам – на нашым ютуб-канале: https://www.youtube.com/watch?v=P8SIy2sJm_c
Атака ботаў. Улады настолькі спужаліся цікавасці беларусаў да вызвалення Сяргея Ціханоўскага, што вырашылі зрабіць усё, каб імітаваць масавае асуджэнне экс-палітвязня.

Пад відэа з Ціханоўскім у ціктоку і інстаграме з’яўляецца шмат абразлівых ці зняважлівых каментароў, у тым ліку ў акаўнтах @euroradio. Пры дапамозе ШІ мы зрабілі аўтаматызаваны аналіз больш чым 700 допісаў.

Дзве высновы: па-першае, у каментарах вельмі шмат аднолькавых наратываў і нават словазлучэнняў ці выразаў. Пад адным з відэа адразу 5 (!) разоў выкарыстоўваецца “тамбоўскі воўк”. Таксама ёсць групы каментароў з тэзісамі тыпу “нам не трэба вайны” і “адпрацоўвае грошы / гранты”.

Па-другое, у каментароў ёсць выразныя часавыя хвалі: напрыклад, у прамежак з 6:50 да 8:00 з’явілася 25 аднатыпных допісаў, аналагічныя часова-тэматычныя пікі адбываліся ўчора ўдзень і ўвечары.

Частка каментатараў — відавочныя боты, але дастаткова і жывых людзей. Некаторыя ў акаўнтах не хаваюць сваёй працы ў дзяржарганізацыях, таму можна зрабіць здагадку, што яны атрымлівалі разнарадку і прыблізны тэмнік.
Святлана і Сяргей Ціханоўскія сёння сустрэнуцца з беларусамі Варшавы. @euroradio будзе весці трансляцыю мерапрыемства.

Сустрэча пачнецца а 19-й, наш стрым — у 18:45. Спасылку дадзім бліжэй да пачатку.

Гэта пройдзе каля помніку Мікалаю Каперніку ў Кракаўскім прадмесце.
Беларусу, якому перасадзілі ў Польшчы сэрца, патрэбная дапамога. У хлопца скончыліся ўсе зберажэнні, але ён мусіць працягваць прымаць лекі і недзе жыць. Проста цяпер ён ізноў у лякарні.

Падтрымаць Ілью можна тут: https://bysol.org/ru/private/tatoo_master/
Прадукты ў крамах: што танней у Польшчы, а што — у Беларусі? @euroradio параўнала.

Спойлер: бульба ў Польшчы танней, чым у Беларусі. Дакаціліся.

https://euroradio.fm/pradukty-u-kramakh-shto-tanney-u-polshchy-shto-u-belarusi

Спасылка, якая працуе без VPN
Святлана і Сяргей Ціханоўскія сустрэліся з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам і міністрам замежных спраў Радаславам Сікорскім.

У 19 па польскім часе пачнецца сустрэча Ціханоўскіх з беларусамі Варшавы. @euroradio будзе весці трансляцыю падзеі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як сустракалі Ціханоўскіх у Варшаве.

Анлайн сустрэчы тут: https://www.youtube.com/live/2L0eGYEaGz0
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ці пазнае Сяргей Ціханоўскі беларусаў праз 5 гадоў? Палітык адказаў на пытанне @euroradio.

Стрым з сустрэчы з Ціханоўскімі тут: https://www.youtube.com/live/2L0eGYEaGz0
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская коратка, але ёміста адказала на пытанне @euroradio пра каханне да мужа.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
“Перамены будуць, трэба верыць і дзейнічаць”, – звярнуўся да беларусаў Сяргей Ціханоўскі.

Стрым @euroradio сустрэчы з Ціханоўскімі ў Варшаве тут: https://www.youtube.com/live/2L0eGYEaGz0
Audio
Важныя падзеі і сэнсы чацвярга, 26 чэрвеня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:02 Ці трымае Наталля Дуліна крыўду на Еўрарадыё?

17:01 Навіны спорту

18:50 Пра што Келаг размаўляў 6 гадзін з Лукашэнкам?

33:10 Навіны шоў-бізу

36:57 Сяргей Ціханоўскі — пра вызваленне і новае жыццё на волі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ціск ці перамовы? Сяргей Ціханоўскі прапаноўвае спалучыць гэтыя стратэгіі для вызвалення палітвязняў.

Так палітык адказаў на пытанне журналіста @euroradio падчас сустрэчы з беларусамі ў Варшаве.

Тут быў стрым сустрэчы: https://www.youtube.com/live/2L0eGYEaGz0
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Памятаеце “байрактары”? Яны ізноў вярнуліся на фронт.

На відэа трапіў момант знішчэння расійскага катару ў Херсонскай вобласці турэцкім дронам. Гэта першае задакументаванае прымяненне “байрактараў” як мінімум за некалькі месяцаў.

Турэцкія дроны адыгралі вялікую ролю ў першыя месяцы пасля нападу Расіі на Украіну.
2025/07/04 05:39:15
Back to Top
HTML Embed Code: