Telegram Web Link
Адначасова з Анжалікай Мельнікавай на Шры-Ланку лёталі сілавікі з Беларусі. "Кіберпартызаны" лічаць, што гэта была "група падтрымкі" яе каханка — агента КДБ Аляксея Лабеева.

А @euroradio паразмаўляла з тымі, хто ляцеў дзіўным рэйсам у Маскву. У адным самалёце — гэбісты і былыя калегі Мельнікавай па "Кока-Коле": https://euroradio.fm/kiberpartyzany-adnachasova-z-melnikavay-na-shry-lanku-lyotali-agenty-kdb

З Беларусі — без VPN
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
18-ы пакет еўрапейскіх санкцый будзе (калі яго ўвогуле прымуць) цяжкім ударам па бізнесах, блізкіх да Лукашэнкі. Але не толькі. Эканаміст Уладзімір Кавалкін заўважае яшчэ адну групу беларусаў, якім давядзецца зацягнуць паясы.

Цалкам свежы стрым з Кавалкіным глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=8yuC-H50oEY
Словы мужчыны “я гэтага не рабіў” заўжды грамчэйшыя, чым аргументы жанчыны. А любыя доказы будуць недастатковымі.

Меркаванне актывісткі Насты Базар — пра тое, чаму большасць ахвяраў хатняга гвалту маўчыць пра яго: https://euroradio.fm/slovy-muzhchyny-ya-getaga-ne-rabiu-gramcheyshyya-chym-dokazy-zhanchyny-merkavanne

З Беларусі — без VPN
Больш за 10 тысяч кіроўцаў былі пазбаўленыя правоў за першае паўгоддзе 2025 года. Паралельна да адказнасці прыцягнулі 20 тысяч бяспраўнікаў.

А нецвярозымі за стырном спынілі больш за 5 тысяч кіроўцаў. Гэта афіцыйная статыстыка.
“Я б раіў не палохацца расстання”. Беларус распавядае пра стасункі праз мяжу

Больш за трыццаць гадоў разам, з якіх дзесяць — на адлегласці: https://euroradio.fm/ya-b-raiu-ne-palokhacca-rasstannya-belarus-raspavyadae-pra-stasunki-praz-myazhu

З Беларусі — без VPN
Ці спадзяваліся ў КДБ, вызваляючы Ціханоўскага, што ён нашкодзіць дэмакратычнаму руху? Яшчэ як спадзяваліся! У гэтым упэўнены галоўны рэдактар Reform.news Фёдар Паўлючэнка.

Ці спраўдзяцца іх спадзевы? Пакуль што вызвалены палітвязень працуе толькі ў плюс дэмсілам.

Цалкам стрым з Паўлючэнкам глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=-OZyMU2rNQU
Audio
Важныя падзеі і сэнсы серады, 25 чэрвеня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:10 Прыезд Келага і вызваленне Ціханоўскага: што далей?

17:33 Навіны спорту

19:56 Навошта Нацбанк павысіў стаўку рэфінансавання?

35:57 Навіны шоў-бізу

39:26 Вася "Пешаход" ідзе на футбол за паўтары тысячы кіламетраў і па дарозе ратуе котку
У “камісію па вяртанні” паступіла “каля 300 зваротаў”. Пра гэта расказаў генпракурор Андрэй Швед.

Камісія працуе з лютага 2023 года. То-бок, у сярэднім яна атрымлівае па 10 зваротаў за месяц.

Далёка не ўсім у адказ паведамляюць, што яны могуць вярнуцца ў Беларусь без наступстваў. Часцей над адпраўнікамі зваротаў здзекуюцца, пералічваючы іх “злачынствы”. А тых, хто ўсё ж вяртаецца, бярэ ў абарот прапаганда — з імі запісваюць інтэрв’ю пра тое, як добра жыць пры Лукашэнку.
Польшча зрабіла першы крок да выхаду з Канвенцыі пра забарону супрацьпяхотных мін. Яна збіраецца замініраваць свае межы з Беларуссю і Расіяй — таксама, як краіны Балтыі і Фінляндыя.

За выхад з Канвенцыі ўчора ўвечары прагаласаваў польскі Сейм. Праект закона пра гэта падтрымалі 413 дэпутатаў, супраць выказвліся 15.

Міны на беларуска-польскай мяжы — наколькі гэта небяспечна для цывільных?
З 1 верасня грамадзянам Беларусі трэба будзе запаўняць адмысловую анкету для ўезда ў Латвію. Яна будзе патрэбная ва ўсіх выпадках: і калі вы перасякаеце беларуска-латвійскую мяжу, і калі едзеце ў Латвію з суседніх краінаў Еўрасаюза, і калі маеце транзітны рэйс праз рыжскі аэрапорт.

Таксама гэта распаўсюджваецца на грамадзянаў Украіны і Расіі. Выключэнне будзе зробленае для людзей з латвійскімі візамі ці ВНЖ і дыпламатаў.

Анкету трэба будзе запаўняць не пазней за 48 гадзінаў да ўезду. Там трэба будзе ўказваць мэту і працягласць паездкі, месца знаходжання ў Латвіі і маршрут. Таксама — кантактную інфармацыю і некаторыя звесткі пра сябе і пра сваякоў: ці быў/ёсць устатус дзярслужачага; ці служылі вы ў войску, спецслужбах, памежнай службе, мытні, органах МУС, юстыцыі ці МЗС (уключна з дыпслужбай).

Норма будзе дзейнічаць як мінімум да канца 2027 года. Праверка будзе ажыццяўляцца выбарачна. Калі прыехаць у Латвію без анкеты — штраф у 2000 еўра. Таксама памежнік можа не пусціць вас у краіну.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Давайце перагорнем старонкі з крыўдамі і разам ўкладземся ў адзін моцны ўдар". Вызвалены палітвязень Сяргей Ціханоўскі ў эксклюзіўным ранішнім відэа для @euroradio заклікае дэмакратычныя сілы працаваць разам і падтрымліваць адно аднаго.
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на чацвер (час пазначаны беларускі):

12:00 — палітзняволеная выкладчыца Наталля Дуліна

13:00 — палітвязень, журналіст Ігар Карней

14:00 — спявачка Кацярына Манкевіч у праграме "Ідэя X"

15:00 — кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерый Кавалеўскі
ЦРУ "выправілася". Сёння там заявілі, што ядзерная праграма Ірана была "сур'ёзна пашкоджаная" ў выніку амерыканскіх удараў. І на яе аднаўленне спатрэбяцца доўгія гады.

Так дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф тушыць пажар, які ўзняўся пасля публікацый на CNN і ў The New York Times. Са спасылкай на непублічны даклад вайсковай разведкі США гэтыя выданні расказалі, што ядзерныя аб'екты Ірана не былі знішчаныя, а запасы ўзбагачанага ўрана амаль не пацярпелі.

Дональду Трампу давялося абвяргаць гэтую інфармацыю на саміце НАТА — і запэўніваць, што бамбардзіроўка ўсё ж прынесла вынікі. Цяпер жа ён патрабуе звольніць журналістку CNN Наташу Бертран, у чыёй публікацыі быў раскрыты змест даклада.
Сям'я Змітра Каспяровіча хоча пахаваць яго ў Беларусі. Сваякі актывіста адкрылі дабрачынны збор.

"Я страціла тату, а мама страціла блізкага і каханага чалавека. І цяпер у яе засталася толькі я. Я хачу стаць для яе апорай у гэты складаны час, як эмацыйнай так і фінансавай, — піша Паўліна, 17-гадовая дачка Змітра. — Гэта першае пахаванне ў маім жыцці. І, як аказалася, пахаванне гэта не толькі боль страты, але і велізарныя выдаткі, якія нам вельмі складана пакрыць самім".

Днямі сям'я атрымала дазвол на пахаванне цела Змітра ад раённай пракуратуры, якая праводзіць расследаванне яго гібелі. Папярэдняя выснова следчых — апазіцыйны актывіст памёр у выніку няшчаснага выпадку.

Цырымонія развітання са Змітром Каспяровічам спярша пройдзе ў Польшчы, дата і месца пакуль яшчэ невядомыя. Пасля яго пахаваюць у Беларусі.
У Мінску зносяць завод "Агат". На яго месцы пабудуюць жылы комплекс.

Гаворка пра будынкі на вуліцы Валгаградскай, пабудаваныя ў 1950-я. Цяпер на іх месцы выраслі кучы смецця "вышынёй з два паверхі" — даволі сімвалічна, улічваючы, як Лукашэнка "не даў знішчыць заводы". Але 11 гектараў зямлі побач са станцыяй метро "Маскоўская" пуставаць не будуць.

На месцы завода пабудуюць жылы комплекс з дзевяці будынкаў, кожны на дзесяць паверхаў. А таксама дзіцячы садок, паркінгі і грамадскія аб'екты. Рэалізоўваць праект будзе дзяржаўны забудоўшчык.
Звальненне, затрыманне, суд — і доўгачаканая свабода. Стрым з Наталляй Дулінай

У 2020-м Наталля Дуліна была дацэнткай кафедры італьянскай мовы ў лінгвістычным універсітэце. Падчас пратэстаў яна спрабавала абараніць студэнтаў — увосень яе звольнілі, у 2021 годзе некалькі разоў кідалі ў ізалятар, а ў 2022-м вырашылі пасадзіць надоўга.

Для Еўрарадыё гэтая гісторыя — асабістая: у віну Дулінай закінулі інтэрв'ю, якое выйшла на нашым ютуб-канале. Ці шкадуе выкладчыца пра тую размову? Ці дараввла нам? Што сёння рабіла б не так, як раней? Як сядзяць "экстрэмісткі"? І што будзе далей?

Размаўляем пра гэта з палітзняволенай, якая выйшла з-за кратаў пяць дзён таму: https://www.youtube.com/watch?v=P8SIy2sJm_c
— Не адчувайце сябе вінаватымі, — кажа Еўрарадыё выкладчыца Наталля Дуліна пасля вызвалення з калоніі.

У 2022 годзе яе спярша абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах, а пазней — яшчэ і ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці. Жывучы ў Беларусі, Дуліна працягвала размаўляць з незалежнымі медыямі, нягледзячы на ​небяспеку.

— Я маю права на свой выбар, нават такой цаной, — тлумачыць былая палітзняволеная сваё рашэнне гавараць праўду публічна, нават калі ў Беларусі за гэта пагражаюць турмой.

Стрым з Наталляй Дулінай глядзіце тут
Не звар’яцець там, куды не даходзяць лісты. Стрым з вызваленым палітвязнем Ігарам Карнеем

Ён знік у ліпені 2023 года. Далей — бясконцыя месяцы без сувязі са сваякамі і цемра турэмных камер. Журналіст "Радыё Свабода" Ігар Карней апынуўся за кратамі — у статусе "экстрэміста", у поўнай ізаляцыі.

Цяпер Карней на волі і ў бяспецы. Разам з ім вяртаецца і яго голас — той самы, з якім мы заўсёды разумелі, што такое годнасць і журналістыка. У сённяшнім стрыме на @euroradio размаўляем пра тое, як не звар’яцець там, куды не даходзяць лісты. Пра "пакаяльны" эфір на ОНТ. Пра падзел беларусаў на "пратасевічаў" і "латыпавых".

І пра тое, што сёння казаць тым, хто яшчэ жыве там, у беларускай цемры: "бяжыце" ці "трымайцеся да канца": https://www.youtube.com/watch?v=BrRjN9lIoWk
Расійскага студэнта дэпартавалі з Беларусі за тое, што скраў булачку і паспрабаваў вынесці з крамы фарш у кішэні. Хлопцу на пяць гадоў забаранілі ўезд у нашу краіну.

Мала таго 13 чэрвеня ў Гродзенскім дзяржаўным медычным ўніверсітэтце, дзе вучыўся студэнт, з яго высылкі зладзілі паказальны працэс. "Беларусь з поўным правам можа ганарыцца сваёй гасціннасцю", — заўважылі на гэты конт у гродзенскай міліцыі.
2025/07/04 12:32:21
Back to Top
HTML Embed Code: