Telegram Web Link
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Каманда Rabona другі раз запар выйграла "Кубак Івуліна". У фінале яна абыграла FC Impuls UA. Усяго ж турнір сабраў 28 аматарскіх футбольных каманд.

За пераможцаў гуляў былы футбаліст Віталь Гайдучык. У ліпені 2021 года ён сыйшоў са свайго апошняга прафесійнага клуба — "Дынама" (Брэст) — праз нежаданне гуляць у адной камандзе з тымі, хто падпісаў праўладны ліст. І неўзабаве з'ехаў з краіны.

Дабрачынны турнір "Кубак Івуліна", прысвечаны беларускім палітвязням, праводзіцца ў Варшаве ўжо ў чацвёрты раз. Ён пачынаўся, калі спартовы журналіст і блогер Саша Івулін яшчэ быў за кратамі ў Беларусі. Сёлета ён жыве ў Варшаве — і мае магчымасць асабіста ўручыць кубак пераможцы.

Якая салідарнасць патрэбная палітвязням? Вялікая размова з Сашам Івуліным
Аранжавы ўзровень небяспекі праз вецер: прагноз надвор'я на 30 чэрвеня.

Апошні чэрвеньскі дзень 2025 года будзе нагадваць папярэднія: https://euroradio.fm/aranzhavy-uzroven-nebyaspeki-praz-vecer-pragnoz-nadvorya-na-30-chervenya

З Беларусі — без VPN
Трамп заявіў, што знайшоў пакупніка для TikTok. Калі кітайскія ўлады ўхваляць угоду, гэта выратуе сацсетку ад блакіроўкі ў ЗША (а значыць і ад праблем па ўсім свеце).

Цяпер TikTok належыць кітайскай кампаніі ByteDance. Вашынгтон лічыць сацсетку пагрозай нацыянальнай бяспецы праз магчымасць уцечкі даных карыстальнікаў і патэнцыйны ўплыў Кітая. ByteDance адмаўляе гэтыя падазроны.

Трамп адзначае, што патэнцыйнымі інвестарамі з'яўляюцца “вельмі заможныя людзі”, але не раскрывае імёны.
У пункце пропуску "Брэст" пачаўся рамонт дарогі. Гэта запаволіць і без таго вельмі павольны рух праз мяжу з Польшчай.

Асфальт на памежным пункце будуць мяняць два тыдні: з 30 чэрвеня па 14 ліпеня.

На гэты момант Брэст — Тэрэспаль гэта адзіны пераход для легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў, які працуе на беларуска-польскай мяжы. Раніцай 30 чэрвеня ў чарзе на выезд з Беларусі тут чакалі больш за 2300 легкавікоў і больш за 50 аўтобусаў.
У Сербіі пратэстоўцы блакуюць дарогі кантэйнерамі для смецця. Паліцыя разбірае "барыкады" і затрымлівае тых, хто "парушае грамадскі парадак". Але праз нейкі час кантэйнеры з'яўляюцца на іншых дарогах і скрыжаваннях.

Акцыі праходзяць у Белградзе і яшчэ 18 гарадах Сербіі. Пратэстоўцы заяўляюць, што будуць перакрываць вуліцы ў сваіх раёнах, пакуль улады не вызваляць затрыманых падчас гвалтоўнага разгону мітынга ўвечары 28 чэрвеня. Другое іх патрабаванне — датэрміновыя парламенцкія выбары.
Набірае папулярнасць новы від цацак у эстэтыцы Ugly Cute. На змену лялькам "лабубу" ідуць "фаглеры".

Fugglers — гэта скарачэнне ад funny-ugly (пацешныя-брыдкія). Вонкава яны падобныя да "Хагі Вагі", якія былі папулярнымі год таму. У "фаглераў" вялізныя павекі і цвёрдыя зубы, падобныя да чалавечых.

Арыгінальных "фаглераў" вырабляе Spin Master Ltd., што супрацоўнічае з Disney, Marvel, Hershey, Nickelodeon і іншымі кампаніямі. Шмат лялек скапіяваныя з герояў сусветна вядомых франшызаў.
У ЗША снайпер забіў ратавальнікаў, якія прыехалі тушыць пажар. Паліцыя мяркуе, што ён зладзіў падпал у гарах, каб выманіць сваіх ахвяраў.

Стралок чакаў іх у засадзе. У выніку двое пажарных, якія прыехалі на месца здарэння, загінулі, а яшчэ адзін паранены.

Пазней спецназ знайшоў цела меркаванага злачынца са зброяй.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Мінску аўтобус праскочыў скрыжаванне на жоўтае святло і збіў раварыста. Таму ўжо гарэў зялёны.

Здарэнне адбылося на праспекце Дзяржынскага. 43-гадовы раварыст — у лякарні.
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на панядзелак (час пазначаны беларускі):

12:00 — амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі

13:00 — экспертка па міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава

14:00 — прадстаўнік BELPOL Уладзімір Жыгар

15:00 — палітычны аглядальнік, гісторык Аляксандр Фрыдман

Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
У Беларусі плануецца ўвесці "чысты чацвер". Гэта будзе дзень, калі людзі і прадпрыемствы мусяць прыбіраць "замацаваныя" за імі тэрыторыі, "каб усе яны выглядалі аднолькава акуратна".

Цяпер такі панятак ужо існуе ў Мінску. Па словах начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Аляксандра Ракоўшчыка, "такі адзіны дзень уборкі тэрыторый прапануецца ўвесці ўжо на ўзроўні рэспублікі".

За тое, што вы ў час не пакосіце траву на сваім участку ці не прыбярэце снег вакол свайго аўтамабіля, ужо даўно могуць папярэдзіць ці аштрафаваць. Іншая справа, што ўлады апошнім часам актывізаваліся ў гэтым пытанні. За студзень — травень 2025 года толькі санстанцыя выпісала "нядбайным грамадзянам і суб'ектам гаспадарання" штрафаў больш як на 23 тысячы рублёў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Крывым Рогу расійскі дрон ударыў па будынку, у якім размяшчаецца ТЦК — украінскі аналаг ваенкамата. Відэа прылёту публікуюць мясцовыя паблікі.

Цяпер вядома пра траіх параненых, адзін з іх у цяжкім стане.
Затрыманы лідар гурта "Палац" Алег Хаменка. Некалькі дзён таму знаёмыя звярнулі ўвагу, што ён перастаў адказваць у сацсетках. А сёння інфармацыя пра тое, што музыка — за кратамі, прагучала ў эфіры ранішняга шоў "Обычное утро".

Яе пацвярджаюць крыніцы @zerkalo_io і @euroradio.

Алегу Хаменку 58 гадоў. У 1992 годзе ён стварыў гурт "Палац", які працуе ў жанры фолк-мадэрн, спалучаючы народныя беларускія мелодыі з сучаснымі аранжыроўкамі. Гурт існуе і канцэртуе да гэтай пары.
Ці можна адной фразай сарваць “здзелку” па вызваленні палітвязняў? Стрым з Антонам Пянькоўскім.

Словы Святланы Ціханоўскай пра тое, што "ў Еўрасаюза няма ніводнай прычыны аслабляць санкцыі альбо ісці на перамовы з Лукашэнкам, бо рэпрэсіі працягваюцца", выклікалі крытыку з боку экс-дыпламата і кіраўніка Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыя Кавалеўскіага. Ён перакананы, што менавіта дыялог Вашынгтона з Лукашэнкам прывёў да вызвалення апошняй групы палітвязняў.

А такімі выказваннямі далейшыя перамовы і вызваленні можна сарваць.

Што перашкаджае Еўрасаюзу пайсці "шляхам Келага" і такім чынам вывезці з Мінска хаця б яшчэ адзін бус з палітвязнямі? Ці саспеў Трамп да ўвядзення драконаўскіх санкцый супраць Расіі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае амерыканіст Антон Пянькоўскі: https://www.youtube.com/watch?v=iKFtaZQ1hf8
Трамп гатовы прыняць "пякельныя санкцыі" супраць Расіі. Пра гэта расказаў сенатар ад Рэспубліканскай партыі Ліндсі Грэм.

А ў Лукашэнкі толькі-толькі пачало наладжвацца з амерыканцамі... Падрабязней: https://euroradio.fm/tramp-gatovy-prynyac-pyakelnyya-sankcyi-suprac-rasii-senatar-grem

З Беларусі — без VPN
М'янмарская хунта на саміце ЕАЭС, пратэсты ў Белградзе і чаканне адлігі. Стрым з Розай Турарбекавай

Што стала нагодай для пратэстаў у Сербіі і хто за імі стаіць? Якія высновы можна зрабіць па выніку саміта ЕАЭС, што прайшоў у Мінску, і ці ёсць тут чым ганарыцца Лукашэнку?

Ці гатовыя еўрапейскія ВНУ прымаць студэнтаў з Беларусі і што рэжым робіць, каб стрымаць выезд моладзі з краіны? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем з кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай: https://www.youtube.com/watch?v=xMN0mKX48sM
Міністра прамысловасці кінулі падымаць "Амкадор". Для Аляксандра Яфімава (на фота), які заняў міністэрскі фатэль роўна год таму, гэта яўнае паніжэнне. Атрымліваецца, не справіўся.

Кіраваць Мінпрамам цяпер будзе намеснік Яфімава Андрэй Кузняцоў.
“Космас наш”: пра касмічныя авантуры Лукашэнкі і “змову сілавікоў”. Стрым з прадстаўніком BELPOL Уладзімірам Жыгарам

Лукашэнка імкнецца зрабіць Беларусь “касмічнай дзяржавай”. Здавалася б, гэтае памкненне можна толькі вітаць. Бо лукашэнкі прыходзяць і сыходзяць, а космас — вечны!

Можна было б жартаваць на гэтую тэму, калі б сітуацыя з гэтым “заваяваннем космасу” не была такой сумнай. І не каштавала беларусам вялікіх грошай. А наколькі вялікіх — нам сёння раскажа прадстаўнік BELPOL Уладзімір Жыгар.

Таксама пагаворым пра надзвычайную актыўнасць КДБ, звязаную з вызваленнем Сяргея Ціханоўскага, агентаў у беларускіх дэмсілах і антылукашэнкаўскую змову ў асярдку сілавікоў. Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: https://youtu.be/VJ_dGdDriiE
2025/07/05 13:43:12
Back to Top
HTML Embed Code: