Telegram Web Link
Жывёл менш, людзей няма: чаму дэградуе сельская гаспадарка?

"Сцяг падымуць, грамату дадуць — вось і ўся матывацыя".

Чытаць тут: euroradio.fm/zhyvyol-mensh-lyudzey-nyama-chamu-degradue-selskaya-gaspadarka

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
😢19😁111🎉1
Audio
Важныя падзеі і сэнсы аўторка, 1 ліпеня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:00 Лукашэнка вызваліў 16 чалавек: што ён за гэта атрымае

14:20 Навіны спорту

15:54 Чым Ціханоўскі можа быць карысным для беларусаў?

30:08 Навіны шоў-бізу

32:56 “Хачу назад у 2019-ты”: як з гэтым жыць
👍103
Сталі вядомы імёны жанчын, вызваленых па памілаванні. На свабодзе аказаліся Людміла Ліхачэўская, Наталля Антонава, Таццяна Макеева і Карына Маліноўская, піша @nashaniva
54👍16🔥5🙏1🥱1
Пазнаеце савецкія грузавікі, на якія ўсталявалі сістэму рэактыўнага агню “Кацюша”? Напэўна не, бо гэта амерыканскія Studebaker'ы.

@euroradio згадвае, што такое ленд-ліз і якая яго роля ў перамозе над нацыстамі.

Чытаць тут: euroradio.fm/bez-namyokau-yak-zsha-dapamagli-peramagchy-u-vayne

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
🔥25👍822🤷2
Рост коштаў на рынках будуць рэгуляваць. Што не так з рашэннем чыноўнікаў?

Тлумачыць @euroradio эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі.

Чытаць тут: euroradio.fm/rost-koshtau-na-rynkakh-buduc-regulyavac-shto-ne-tak-z-rashennem-chynounikau

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
😁17👏1
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на чацвер (час пазначаны беларускі):

14:00 — "Ідэя Х": старшыня Нацыянальнай Геральдычнай рады і выконваючы абавязкі старшыні падраздзялення БПЛА палка імя Каліноўскага Мікіта Забуга
👏17😁3🤡3👍2🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Што акрамя вызвалення палітвязняў Лукашэнка можа паабяцаць і гарантаваць ЗША для размарозкі двухбаковых кантактаў?

На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі.

Цалкам эфір з ім глядзіце тут: youtu.be/iKFtaZQ1hf8
🤔12👎4👍3🥰2
Якія кнігі набывалі і чыталі беларусы ў першым месяцы лета?

Кнігарня “Кнігаўка” падвяла вынікі чэрвеня і склала ТОП-5 самых папулярных выданняў.

Чытаць тут: euroradio.fm/yakiya-knigi-nabyvali-belarusy-u-pershy-mesyac-leta-top-5-ad-knigarni-knigauka

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
22👍3
Мінскае падполле і заіканне караля. ТОП фільмаў пра Другую сусветную без агітак.

Да 81-годдзя вызвалення Беларусі ад нацысцкіх захопнікаў узгадваем фільмы пра вайну, за якія не сорамна.

Чытаць тут: euroradio.fm/minskae-padpolle-i-zaikanne-karalya-top-filmau-pra-druguyu-susvetnuyu-bez-agitak

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
14🤔3👍1💋1
Сусветная арганізацыя аховы здароўя настойліва заклікае павысіць кошты на алкаголь, тытунь і салодкія напоі як мінімум на 50 адсоткаў да 2035 года. У апублікаваным дакладзе падкрэсліваецца, што падобная мера можа прадухіліць 50 мільёнаў заўчасных смерцяў на працягу наступных 50 гадоў.
👍36🤡8😢5🍾4🖕41
На волю выйшаў былы піяршчык кампаніі А1 Мікалай Брэдзелеў. Ён поўнасцю адбыў прысуджаны яму тэрмін, піша @viasna96

Брэдзелева затрымалі 10 снежня 2021 года нібыта за тое, што ён перадаваў дадзеныя мабільнага аператара актывістам. Яго мелі намер судзіць за перавышэнне службовых паўнамоцтваў, аднак пазней апраўдалі па гэтым абвінавачанні.

У выніку чатыры гады пазбаўлення волі Мінскі гарадскі суд прызначыў яму за данат праекту Антона Матольку, які быў прызнаны "экстрэмісцкім" ужо пасля затрымання — у сакавіку 2022-га.
54👍10💔5😢3
Ілля з польскім сэрцам: беларус 1,5 года жыве ў бальніцы, яму патрэбна дапамога

Новае сэрца хлопца прыжываецца вельмі павольна. Але Ілля спадзяецца неўзабаве вярнуцца да любімай справы.

Чытаць тут: euroradio.fm/illya-z-polskim-sercam-belarus-15-goda-zhyve-u-balnicy-yamu-patrebna-dapamoga

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
🙏4717😁1
Беларуская вакцына ад COVID-19 не з'яўляецца нават сродкам базавай прафілактыкі. БелКавідВак можа выкарыстоўвацца толькі ў выпадку крытычнага пагаршэння эпідэміялагічнай сітуацыі, пішуць "Белыя халаты".
🤣35😢82🤷‍♂2🤡2😁1🤪1
З-за дзеючых законаў адзінай беларускай пародзе коней пагражае знікненне. Запражную пароду коней у Беларусі вывелі яшчэ ў канцы XIX стагоддзя.
🤯24🤬17😢12🗿1
Фільм беларускага рэжысёра Юрыя Сямашкі пакажуць на найбуйнейшым кінафестывалі Польшчы "Новыя гарызонты". Паказы "Лебядзінай песні Фёдара Озeрава" адбудуцца 20, 24 і 25 ліпеня ў кінатэатры Вроцлава.

Раней гэтая карціна была прадстаўлена ў па-за конкурснай праграме Берлінале-2025 і атрымала дыплом ад чытацкага журы газеты Tagesspiegel.
👍338🔥3🙈1
Масіраваная атака на Кіеў і вобласць адбылася гэтай ноччу. Расіяне выкарыстоўвалі ракеты і сотні дронаў.

Цяпер вядома пра 23 пацярпелых. Наступствы атакі ліквідуюць больш за 450 ратавальнікаў.
🤬59😢73🔥1😁1
2025/07/13 15:28:05
Back to Top
HTML Embed Code: