На волю выйшаў былы піяршчык кампаніі А1 Мікалай Брэдзелеў. Ён поўнасцю адбыў прысуджаны яму тэрмін, піша @viasna96
Брэдзелева затрымалі 10 снежня 2021 года нібыта за тое, што ён перадаваў дадзеныя мабільнага аператара актывістам. Яго мелі намер судзіць за перавышэнне службовых паўнамоцтваў, аднак пазней апраўдалі па гэтым абвінавачанні.
У выніку чатыры гады пазбаўлення волі Мінскі гарадскі суд прызначыў яму за данат праекту Антона Матольку, які быў прызнаны "экстрэмісцкім" ужо пасля затрымання — у сакавіку 2022-га.

Ілля з польскім сэрцам: беларус 1,5 года жыве ў бальніцы, яму патрэбна дапамога
Новае сэрца хлопца прыжываецца вельмі павольна. Але Ілля спадзяецца неўзабаве вярнуцца да любімай справы.
Чытаць тут: euroradio.fm/illya-z-polskim-sercam-belarus-15-goda-zhyve-u-balnicy-yamu-patrebna-dapamoga
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

Беларуская вакцына ад COVID-19 не з'яўляецца нават сродкам базавай прафілактыкі. БелКавідВак можа выкарыстоўвацца толькі ў выпадку крытычнага пагаршэння эпідэміялагічнай сітуацыі, пішуць "Белыя халаты".
З-за дзеючых законаў адзінай беларускай пародзе коней пагражае знікненне. Запражную пароду коней у Беларусі вывелі яшчэ ў канцы XIX стагоддзя.
Фільм беларускага рэжысёра Юрыя Сямашкі пакажуць на найбуйнейшым кінафестывалі Польшчы "Новыя гарызонты". Паказы "Лебядзінай песні Фёдара Озeрава" адбудуцца 20, 24 і 25 ліпеня ў кінатэатры Вроцлава.
Раней гэтая карціна была прадстаўлена ў па-за конкурснай праграме Берлінале-2025 і атрымала дыплом ад чытацкага журы газеты Tagesspiegel.

Масіраваная атака на Кіеў і вобласць адбылася гэтай ноччу. Расіяне выкарыстоўвалі ракеты і сотні дронаў.
Цяпер вядома пра 23 пацярпелых. Наступствы атакі ліквідуюць больш за 450 ратавальнікаў.

Лукашэнка ўпершыню за 5 гадоў павіншаваў прэзідэнта ЗША з амерыканскім Днём незалежнасці. Дарэчы, на 3 ліпеня на афіцыйных старонках амерыканскай амбасады віншаванняў у бок Лукашэнкі з нагоды Дня незалежнасці не было.
У сваім звароце палітык прапанаваў Дональду Трампу "нармалізацыю" адносін.
Апошнія гады с асноўнымі святамі Лукашэнка віншуе не заходніх лідараў, а народы тых ці іншых краін. Выключэнне, вядома ж, было: венгерскаму сябру Віктару Орбану ён заўсёды накіроўвае персанальныя віншаванні, нават нягледзячы на тое, што Венгрыя па выніку таксама галасуе за новыя санкцыі супраць Беларусі.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нічога незвычайнага. Проста ў Жыткавічах на парад 3 ліпеня вывелі дзетсадаўцаў.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Сяргей Ціханоўскі запісаў эмацыйны зварот да беларусаў. І паўтарыў свае словы, якія агучваў на мітынгу ў Варшаве: ён будзе змагацца, нават калі яму ніхто не дапаможа.
Падляшскія дэпутаты заклікаюць польскі ўрад адкрыць памежны пераход з Беларуссю. Гаворка ідзе пра ПП "Кузніца" (з беларускага боку — "Брузгі").
Ініцыятыву вылучылі прадстаўнікі PSL (Польскай сялянскай партыі), якая ўваходзіць ва ўрадавую кааліцыю. Дэпутаты звяртаюць увагу, што доўгае закрыццё мяжы адмоўна ўплывае на эканоміку і змяншае магчымасці развіцця рэгіёна.
Пераходы ў Кузніцы і Баброўніках зачыненыя з 2021 і 2023 гадоў адпаведна. На гэта паўплываў спачатку міграцыйны крызіс, а потым дадаўся яшчэ і прысуд журналісту Анджэю Пачобуту.

Рэгуляванне цэн вяртаецца ў горшым фармаце, папярэджвае эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі. Са спісу тавараў ненадоўга выключалі некаторыя малочныя і мясныя прадукты, але цяпер усё гэта вяртаюць пад жорсткі кантроль.
Эфір цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=WQA1E9ZyJoY

На фестываль у Александрыі выдаткавалі сотні тысяч рублёў. Сярод таго, на што пойдуць грошы беларусаў — палёт з расійскім сцягам.
@euroradio паглядзела закупкі да любімага Лукашэнкам свята ў "Александрыі". Напрыклад, толькі на транспарт удзельнікаў ад магілёўскага цэнтру народнай творчасці патрацілі 54 тысячы рублёў. Біятуалеты абышліся ажно ў 79 тысяч — даражэй, чым харчаванне (71 тысяча).
Прыцягвае ўвагу закупка "дэманстратыўных скокаў і палётаў" на 25,5 тысяч рублёў. На гэтыя грошы з самалётаў будуць выпускаць беларускі і чамусьці расійскі сцягі.
У якія грошы стаў канцэрт як самая дарагая частка фэсту ў Александрыі — невядома, бо закупак з адкрытай цаной папросту няма.