Telegram Web Link
Літоўскі фанат Ксеніі Лебедзевай, які цяпер у турме за шпіянаж, просіць абмяняць яго. З такой просьбай Мантас Данелюс звярнуўся да прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы.

Як патлумачыў у лісце журналістам Данелюс, ён прапануе, каб яго абмянялі на літоўскіх грамадзян, што сядзяць у Беларусі, ці на "вялікую групу прыхільнікаў Святланы Ціханоўскай, якія лічаць Літву запаветнай зямлёй".

Данелюс пасля падзей 2020-га пад выглядам юрыста ўціраўся ў давер да беларусаў эміграцыі, а потым праз прапагандыстку Ксенію Лебедзеву перадаваў інфармацыю беларускім спецслужбам. Яго затрымалі пры спробе ўцячы ў Беларусь восенню 2022-га. Данелюса пакаралі 9 гадамі турмы.

Як юрыст стаў шпіёнам: падрабязнасці справы Мантаса Данелюса
🍌27🤬6👍5😁3🌭32🤡2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Асіп голас? Магчыма, вы падхапілі новы штам COVID-19.

У Вялікабрытаніі фіксуюць устойлівы да імунітэту штам пад назвай Stratus. У інфіцыраванага чалавека з’яўляецца ўнікальны сімптом — асіпласць голасу. Але значнай небяспекі для здароўя гэты штам не нясе.

Распаўсюджанне новага штаму ў Вялікабрытаніі адбываецца на фоне далейшага распаўсюджання іншых варыянтаў COVID-19. Варыянт Nimbus выклікае ў людзей характэрны боль у горле.
😢18🤔6😁42💩2
Будслаўскі фэст ізноў сабраў тысячы вернікаў. Як гэта было — глядзіце на фота.

Будслаўскі фэст уключаны ў спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
36🙏6👍5🥰5🤮4🦄1
Краіны ЕС абмяркуюць магчымыя санкцыі супраць Ізраіля за вайну ў Газе. Аднак большасць з іх не мае шанцаў быць прынятымі.

Як піша Euractiv, сярод варыянтаў будуць поўнае ці частковае прыпыненне дзеяння пагаднення паміж ЕС і Ізраілем, санкцыі супраць шэрагу асобаў, у тым ліку ізраільскіх міністраў, гандлёвыя абмежаванні ці забарона паставак зброі.

Абмеркаванне пройдзе 15 ліпеня — еўрапейскія дыпламаты называюць гэты тэрмін дэдлайнам, да якога трэба спыніць агонь.

Выданне адзначае, што праз рознагалоссе сярод краіны Еўрасаюза пераважную большасць санкцый дакладна не прымуць, сумневы ёсць і пра магчымасць частковых абмежаванняў.

Супраць санкцый выступаць Германія, Чэхія і Венгрыя.
🤡44👎1410👍8🤔2😢1
Амбасада Беларусі ў Пакістане ўжо больш за тыдзень не прымае дакументы на візы. Гэта абгрунтоўваецца "тэхнічнымі прычынамі".

Аднавіць прыём дакументаў (адпаведна — і выдачу віз пакістанцам) плануюць не раней за 15 ліпеня.

Адначасова ў пакістанскіх медыя з'явілася інфармацыя пра тое, што Ісламабад тармозіць выкананне пагаднення з Мінскам аб працаўладкаванні. Пакістанскія чыноўнікі баяцца, што дадзенае пагадненне з Беларуссю можа прывесці да новай хвалі нелегальнай міграцыі і гандлю людзьмі.
😁34👍1🤯1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дзіўны звер пасяліўся ў Брэсцкай вобласці. Мясцовай славутасцю ў Бярозе стала нутрыя — каб яе сфатаграфаваць амаль выстройваюцца чэргі.

Нутрыя — грызун, які пераважна жыве ў Паўночнай Амерыцы, але адаптаваўся і ў заходняй Еўропе і ўздоўж Чорнага мора. Да Беларусі такому зверу дабірацца даволі далёка.
🥰3710😢4🤡1
Сярэдні бюджэтнік зарабляе ў Беларусі каля 550 долараў. Прынамсі, у лічбах афіцыйнай статыстыкі.

Згодна з Белстатам, сярэдні заробак бюджэтнікаў у траўні склаў 2084,4 рублі. Мінус падаткі і ФСЗН — і рэальная лічба ўжо не такая вялікая, 1793 рублі. Па актуальным курсе гэта каля 550 долараў.
🤓14🤮7👍21
Жывёл менш, людзей няма. Чаму ў Беларусі дэградуе сельская гаспадарка?

"Сцяг падымуць, грамату дадуць — вось і ўся матывацыя".


@euroradio разабралася ў пытанні разам з экспертам у галіне сельскай гаспадаркі: https://euroradio.fm/zhyvyol-mensh-lyudzey-nyama-chamu-degradue-selskaya-gaspadarka

Спасылка, якая працуе без VPN
😁19🤬4😢211🔥1
"Белтэлекам" паказаў у Александрыі "інавацыйныя робататэхналогіі". Прынамсі, так гэтае відэа падае дзяржаўная газета.

Такі подпіс плюс лога "Белтэлекама" на робаце нагода падумаць, што гэта беларуская распрацоўка. Але не.

Дзяржкампанія проста размясціла сваё лога паверх лога вытворцы — кітайскай кампаніі Unitree Robotics. Такога "інавацыйнага робата" можна набыць за 4 тысячы долараў, а падробку на "Аліэкспрэсе" — увогуле за 1,4 тысячы.

Але публіцы гэтага не распавядаюць.
🤡38💩8🙈4
2025/07/14 06:47:03
Back to Top
HTML Embed Code: