У Беларусі з'явілася новая фабрыка цукерак. Яна выпускае прэсаваныя цукеркі на аснове сухога малака (на фота) і малочныя снэкі-пасцілкі з рознымі дабаўкамі і без іх.
Вытворчасць арганізаваная пад Віцебскам на плошчах, дзе калісьці размяшчаўся цэх "Полацкага малочнага камбіната". Але фантазіі на новы кандытарскі брэнд у чыноўнікаў не хапіла — прадпрыемства называецца "Камунарка-Лёзна".

🌭17👍6❤3
За рэкламу БАДаў-пустышак у Беларусі затрымалі каля ста чалавек. Не маючы медыцынскай адукацыі, яны браліся "лекаваць" нават хранічна хворых людзей. Але часам у "прэпаратах", якія яны прадавалі, не было нават "гаючага" "канцэнтрата пантаў алтайскага марала" — яго замянялі крухмалам.
Афіцыйна прэпараты з Алтая праходзілі як харчовая прадукцыя ці біялагічна актыўныя дадаткі. Каб тавар добра разыходзіўся, яго актыўна рэкламавалі ў газетах, праводзіліся прэзентацыі, ствараліся сайты-аднадзёнкі. Кол-цэнтры, праз якія былі арганізаваныя продажы, адначасова накрылі ў Мінску, Баранавічах, Барысаве і Бабруйску.
Ахвярамі махляроў сталі дзясяткі тысяч беларусаў, а арганізатары схемы нажылі на продажы пустышак шматмільённае багацце.

👍19❤4💩4😁3🤮3
На мяжы Беларусі з Латвіяй за паўгода стала ў 2,5 раза больш мігрантаў. Найчасцей гэта грамадзяне Самалі і Афганістана.
Пакуль што не пакістанцы, хаця ў Ісламабадзе ўжо б'юць трывогу з нагоды Беларусі: https://euroradio.fm/latviya-za-paugoda-udvaya-uzros-patok-neregulyarnykh-migrantau-z-belarusi
З Беларусі — без VPN

🤬31😢4😁3💩3
У Крыме заявілі, што пасля расійскай акупацыі туды пераехалі жыць "да 11 тысяч беларусаў". Што праўда, падлікі абсалютна недакладныя.
Справа ў тым, што згодна з украінскімі звесткамі, у 2014 годзе ў Крыме пражывала каля 40 тысяч беларусаў. А паводле расійскага перапісу іх было толькі 25 тысяч.
Сёння кіраўнік рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Крыма" Раман Чагрынец кажа пра "мінімум 40-45 тысяч беларусаў, якія атрымалі расійскае грамадзянства і не атрымалі". То-бок, калі параўноўваць з украінскай статыстыкай — ніякага прыросту не бачна. Ён ёсць, толькі калі арыентавацца на расійскія лічбы.
Так ці інакш, беларускае зямляцтва Крыма — чацвёртае па велічыні пасля расійскага, украінскага і крымска-татарскага. Шмат этнічных беларусаў жыве тут яшчэ з часоў царскай Расіі.

🤮28🤡16👍2🤬2❤1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сяргей Ціханоўскі лічыць, што Лукашэнку трэба асудзіць за яго злачынствы. І пасадзіць. Але ёсць нюанс.
👍37🙈9😁7🔥6👏3🤡3❤2💯2
Сэрвіс, праз які збіраў данаты Сяргей Ціханоўскі, заблакаваў грошы — "праз палітыку на канале". "Магчыма мы ўвогуле не зможам вывесці нават тое, што там сабралі", — расказвае былы палітвязень.
1 ліпеня Ціханоўскі заявіў, што збірае каманду, і запрасіў валанцёраў далучацца. Паводле яго, ужо запісаліся 340 чалавек з розных краінаў. "Гэта больш, чым адгукнулася на падобную просьбу ў 2020 годзе — уступіць у маю ініцыятыўную групу", — радуецца ён.
Таксама вызвалены палітвязень папрасіў фінансавай дапамогі. Ён збіраўся сабраць 200 тысяч еўра, але праз некалькі дзён апублікаваў відэа — крык душы пра тое, што яму заданацілі толькі каля 1 тысячы еўра. Але цяпер і гэтыя грошы апынуліся заблакаванымі.

🤬32🤡22😭9🤣7❤5😢2
Украіна не фіксуе "нестандартных дзеянняў": У Кіеве расказалі, што не чакаюць наступу з боку Беларусі.
Але трымаюць нос па ветры: https://euroradio.fm/ukraina-raskazala-ci-chakae-nastupu-z-boku-belarusi
З Беларусі — без VPN
Але трымаюць нос па ветры: https://euroradio.fm/ukraina-raskazala-ci-chakae-nastupu-z-boku-belarusi
З Беларусі — без VPN
🙏12👍4🤔3😁2👌2🥴1🌭1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як зразумець, што вам тэрмінова трэба запісацца да гастраэнтэролага? Доктар Аляксандр Трафімаў — пра сімптомы-"чырвоныя сцяжкі", адчуўшы і пабачыўшы якія трэба ўсё кідаць і пачынаць займацца сваім здароўем.
Цалкам свежы "Падкаст здаровага чалавека", прысвечаны ЖКТ, глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=PVtaXrw7bJk

👍24❤2⚡2
"Кантрастны тэмпературны фон". Надвор’е на наступным тыдні будзе, мягка кажучы, зменлівае.
І не вельмі летняе: прагназуюцца ападкі: https://euroradio.fm/kantrastny-temperaturny-fon-pra-nadvore-u-belarusi-na-nastupnym-tydni
З Беларусі — без VPN
І не вельмі летняе: прагназуюцца ападкі: https://euroradio.fm/kantrastny-temperaturny-fon-pra-nadvore-u-belarusi-na-nastupnym-tydni
З Беларусі — без VPN
🔥10❤6😭3👍2
Расія не спыняе абстрэлаў Украіны. Уночы на 7 ліпеня — 27 параненых у Харкаве і 1 загінулы ў Адэсе.
Абломкі беспілотнікаў пашкодзілі і некалькі будынкаў у Кіеве. Там абыйшлося без ахвяраў.
UPD: Яшчэ два чалавекі загінулі ў Сумскай вобласці на поўначы Украіны — там расійскі ўдар прыйшоўся на прыватныя дамы.

🤬37😢4😁1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пад Маладзечнам гарэлі пакоі ў корпусе аздараўленчага лагера. Яго супрацоўнікі выклікалі ратавальнікаў і самі правялі эвакуацыю.
Тры чалавекі з персаналу лагера шпіталізаваныя, дыягназ — атручанне прадуктамі гарэння.

😢15😱4👏2❤1😁1
У 2026 годзе ў беларусаў будзе менш доўгіх выходных, чым звычайна. Тры з дзесяці афіцыйных непрацоўных дзён выпадаюць на суботы і нядзелі. Яшчэ чатыры святочныя дні прыйдуцца на пятніцу — то-бок, выходнымі будуць усяго тры дні запар замест магчымых чатырох.
Інфармацыя пра пераносы працоўных дзён пакуль не апублікаваная. Але прасторы для ўтварэння доўгіх выходных у 2026 годзе не так і шмат.

😁13😭5👍2😢2❤1👏1
Озі Осбарн развітаўся са сцэнай. 76-гадовы рокер, які пакутуе ад хваробы Паркінсона, завяршыў кар'еру вялікім канцэртам у Бірмінгеме.
Бірмінгем — родны горад Осбарна. Тут пачалася гісторыя яго гурта Black Sabbath. А канцэрт праходзіў на стадыёне "Астан Вілы" — улюбёнага футбольнага клуба музыкі.
Уласна, гэта быў не проста канцэрт Black Sabbath, а 10-гадзінны фэст Back To The Beginning. У ім паўдзельнічалі Metallica, Slayer, Guns N’ Roses ды іншыя. Квіткі былі раскупленыя ўсяго за паўгадзіны, так што арганізатары запусцілі платную анлайн-трансляцыю. На піку яе глядзелі 5,8 млн чалавек.
Озі з'явіўся на сцэне з-пад зямлі і спяваў, седзячы на чорным троне. Удзельнікі класічнага складу Black Sabbath: Тоні Аёмі, Гізер Батлер і Біл Уорд — гралі з ім упершыню за апошнія 20 гадоў.

❤38💔17😁1
Расійскія авіякампаніі ацанілі свае страты праз бардак у аэрапортах на выходных. Адмены і пераносы рэйсаў каштавалі ім $255 млн.
У суботу буйныя расійскія аэрапорты перасталі адпраўляць і прымаць самалёты праз пагрозу з боку ўкраінскіх беспілотнікаў. Праблемы нарасталі з кожнай гадзінай і арганічна перацяклі ў нядзелю. У выніку былі адмененыя больш за 250 рэйсаў, а затрыманыя — больш за 270.
Закранула гэта ўсё і Беларусь. Некаторыя вылеты ва ўсходнім кірунку спазніліся на 9-10 гадзінаў. А рэйсы "Аэрафлота" з маскоўскага "Шарамеццева" ў Мінск затрымліваюцца і сёння.

👍34🔥9😁2
Дзіця ўпала ў вогнішча падчас святкавання Купалля. Здарэнне адбылося ў аграгарадку Гарбавічы ў Чавускім раёне (Магілёўская вобласць).
"Дзеці весяліліся, бегалі, гулялі, і ў нейкі момант хлопчык сутыкнуўся з іншым дзіцём і ўпаў у вогнішча", — расказвае пра гэты выпадак МНС.
Хлопчыка 2017 года нараджэння даставілі ў лякарню з апёкамі.

😢41❤3🔥2
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на панядзелак (час пазначаны беларускі):
12:00 — палітычны аглядальнік, гісторык Аляксандр Фрыдман
13:00 — экспертка па міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава
14:00 — прадстаўніца Дэмакратычнай амбасады Беларусі на Кіпры Алеся Пархоменка
15:00 — эканамістка Аліса Рыжычэнка
16:00 — арганізатар фестывалю Tutaka Павел Станкевіч і спявачка Кацярына Ваданосава
Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!

👍8👏4❤1👎1🔥1🙉1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як узнавіць мікрафлору кішачніка пасля курса антыбіётыкаў? Увогуле, яны дужа ўплываюць на ЖКТ — ці пра гэта можна не турбавацца? А прабіётыкі дапамагаюць — ці гэта проста грошы на вецер?
Распытваем пра гэта гастраэнтэролага Аляксандра Трафімава. Больш рэкамендацый доктара — у свежым выпуску нашага "Падкаста здаровага чалавека": https://www.youtube.com/watch?v=PVtaXrw7bJk

❤13👍6