Краіны ЕС абмяркуюць магчымыя санкцыі супраць Ізраіля за вайну ў Газе. Аднак большасць з іх не мае шанцаў быць прынятымі.
Як піша Euractiv, сярод варыянтаў будуць поўнае ці частковае прыпыненне дзеяння пагаднення паміж ЕС і Ізраілем, санкцыі супраць шэрагу асобаў, у тым ліку ізраільскіх міністраў, гандлёвыя абмежаванні ці забарона паставак зброі.
Абмеркаванне пройдзе 15 ліпеня — еўрапейскія дыпламаты называюць гэты тэрмін дэдлайнам, да якога трэба спыніць агонь.
Выданне адзначае, што праз рознагалоссе сярод краіны Еўрасаюза пераважную большасць санкцый дакладна не прымуць, сумневы ёсць і пра магчымасць частковых абмежаванняў.
Супраць санкцый выступаць Германія, Чэхія і Венгрыя.

🤡44👎14❤10👍8🤔2😢1
Амбасада Беларусі ў Пакістане ўжо больш за тыдзень не прымае дакументы на візы. Гэта абгрунтоўваецца "тэхнічнымі прычынамі".
Аднавіць прыём дакументаў (адпаведна — і выдачу віз пакістанцам) плануюць не раней за 15 ліпеня.
Адначасова ў пакістанскіх медыя з'явілася інфармацыя пра тое, што Ісламабад тармозіць выкананне пагаднення з Мінскам аб працаўладкаванні. Пакістанскія чыноўнікі баяцца, што дадзенае пагадненне з Беларуссю можа прывесці да новай хвалі нелегальнай міграцыі і гандлю людзьмі.

😁34👍1🤯1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дзіўны звер пасяліўся ў Брэсцкай вобласці. Мясцовай славутасцю ў Бярозе стала нутрыя — каб яе сфатаграфаваць амаль выстройваюцца чэргі.
Нутрыя — грызун, які пераважна жыве ў Паўночнай Амерыцы, але адаптаваўся і ў заходняй Еўропе і ўздоўж Чорнага мора. Да Беларусі такому зверу дабірацца даволі далёка.

🥰37❤10😢4🤡1
Гастрыт, рак і запор. Не, гэтым разам мы не пра дзяржаўную палітыку Беларусі.
Гэта — "Падкаст здаровага чалавека" з гастраэнтэролагам. Усё, што трэба ведаць пра здароўе ЖКТ: https://www.youtube.com/watch?v=PVtaXrw7bJk

YouTube
Это нужно знать про ЖКТ: гастрит, полипы, рак, СРК, когда бежать к врачу / Гастроэнтеролог Трофимов
Гастроэнтеролог Александр Трофимов на Еврорадио — Подкаст здорового человека. Автор и ведущая — Мария Сысой https://www.instagram.com/maria_journ
0:00 Наш гость: Александр Трофимов, доктор с 15-летним стажем, врач скорой помощи и гастроэнтеролог
0:57 До…

🔥17❤6😁4💩1
Сярэдні бюджэтнік зарабляе ў Беларусі каля 550 долараў. Прынамсі, у лічбах афіцыйнай статыстыкі.
Згодна з Белстатам, сярэдні заробак бюджэтнікаў у траўні склаў 2084,4 рублі. Мінус падаткі і ФСЗН — і рэальная лічба ўжо не такая вялікая, 1793 рублі. Па актуальным курсе гэта каля 550 долараў.

🤓14🤮7👍2❤1
Жывёл менш, людзей няма. Чаму ў Беларусі дэградуе сельская гаспадарка?
@euroradio разабралася ў пытанні разам з экспертам у галіне сельскай гаспадаркі: https://euroradio.fm/zhyvyol-mensh-lyudzey-nyama-chamu-degradue-selskaya-gaspadarka
Спасылка, якая працуе без VPN
"Сцяг падымуць, грамату дадуць — вось і ўся матывацыя".
@euroradio разабралася ў пытанні разам з экспертам у галіне сельскай гаспадаркі: https://euroradio.fm/zhyvyol-mensh-lyudzey-nyama-chamu-degradue-selskaya-gaspadarka
Спасылка, якая працуе без VPN
😁19🤬4😢2❤1☃1🔥1
"Белтэлекам" паказаў у Александрыі "інавацыйныя робататэхналогіі". Прынамсі, так гэтае відэа падае дзяржаўная газета.
Такі подпіс плюс лога "Белтэлекама" на робаце нагода падумаць, што гэта беларуская распрацоўка. Але не.
Дзяржкампанія проста размясціла сваё лога паверх лога вытворцы — кітайскай кампаніі Unitree Robotics. Такога "інавацыйнага робата" можна набыць за 4 тысячы долараў, а падробку на "Аліэкспрэсе" — увогуле за 1,4 тысячы.
Але публіцы гэтага не распавядаюць.

🤡38💩8🙈4
Ілля з польскім сэрцам. Беларус 1,5 года жыве ў бальніцы, бо яму няма куды пайсці.
Хлопцу, якому не так даўно перасадзілі сэрца, патрэбная дапамога.
Чытайце інтэрв'ю з ім па спасылцы.
А тут вы можаце паўдзельнічаць у зборы для Іллі.

💔45❤15😢3🤡2🙏1🗿1
Ілан Маск абвясціў пра стварэнне ўласнай палітычнай партыі. Ён хоча "вярнуць амерыканцам свабоду" і кінуць выклік двухпартыйнай сістэме, якая ўсталявалася ў ЗША.
Па словах мільярдэра, адзін са спосабаў зрабіць гэта — "засяродзіцца на двух-трох месцах у Сенаце і васьмі-дзесяці акругах Палаты прадстаўнікоў". "Гэтага будзе дастаткова, каб забяспечыць вырашальны голас пры галасаванні па спрэчных законах і гарантаваць, што яны будуць адпавядаць сапраўднай волі народа", — заяўляе Маск.
Назва ў партыі будзе простая і зразумелая: "Амерыка".

😁35👏10💩6🔥4👍3🤡3🙏1🤣1
"Калі мы гэтага не зробім — нам давядзецца вывучыць расійскую мову". Генеральны сакратар NATO Марк Рутэ знайшоў яшчэ адзін аргумент, каб патлумачыць, чаму краіны Альянса мусяць павялічыць выдаткі на абарону да 5% ВУП.
Рутэ падкрэсліў, што сёння Расія за тры месяцы здольная вырабляць у тры разы больш зброі, чым усё НАТА за год. Ён дадаў, што, акрамя развіцця сваёй абаронна-прамысловай базы, Альянс мусіць умацоўваць кібербяспеку, гібрыдную абарону і рыхтаваць грамадства "да таго, што выходзіць за межы ваеннай дзейнасці".
На саміце, які прайшоў 24-25 чэрвеня ў Гаазе, кіраўнікі краінаў НАТА абавязаліся да 2035 года падвысіць інвестыцыі ў абарону і бяспеку з 2% (як цяпер) да 5% ад ВУП. Але ёсць бюракратычны нюанс: у гэтыя выдаткі вырашылі часткова залічваць дапамогу, якую Альянс аказвае Украіне.

👍39⚡4🤡4❤2🔥2😁1🥴1
"Патрыятычная маскіроўка". Прыхільніца Лукашэнкі літаральна знікла на фоне вулічнага дэкору да 3 ліпеня.
На фота гамяльчанкі Наталлі Пяшэвіч у чырвона-зялёным касцюме звярнуў увагу @flagshtok.

🤮38😁19💩11🤡3❤1👎1🍓1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На пажары ў Мінскай вобласці загінулі бабуля і ўнучка. Яны ночылі ў часовым будынку, узведзеным для будаўніцтва жылога дома побач.
Трагедыя здарылася ўвечары 5 ліпеня ў вёсцы Культура Пухавіцкага раёна. Агонь знішчыў часоўку амаль цалкам. Прычыны пажару высвятляюцца.

😢44❤3🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
— Ты абасрацца не баішся?
— Не баюся!
У новым інтэрв'ю на канале "жыццё-маліна" Мікіта Мелказёраў задае пытанні Сяргею Ціханоўскаму — пра слёзы, фразу "Стоп таракан!", 900 тысяч долараў за канапай і шмат што іншае. Цалкам глядзіце тут: https://youtu.be/VpRL-VUvWUY

👍48💩13😁6❤4🤔2🤮1🥴1🖕1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Аятала Алі Хаменеі ўпершыню амаль за месяц з'явіўся на публіцы. Вярхоўны лідар Ірана наведаў у Тэгеране рэлігійную цырымонію з нагоды Ашуры — самага важнага дня ў шыіцкім мусульманскім календары.
Хаменеі пазбягаў публічных выступаў з 13 чэрвеня, калі Ізраіль пачаў вайну супраць Ірана. За гэты час аятала двойчы звяртаўся да іранцаў праз відэазапісы. Імаверна, з меркаванняў бяспекі ён хаваўся ў падземным бункеры.

💩23🤡11😁5🍌5❤1
Гурт Oasis вярнуўся на сцэну пасля 16-гадовага перапынку. Браты Галахеры ізноў стаяць на адной сцэне, як у старыя добрыя часы.
Што праўда, гэта ненадоўга: https://euroradio.fm/gurt-oasis-vyarnuusya-na-scenu-paslya-16-gadovaga-perapynku
З Беларусі — без VPN

👍17🔥3💩1
У мінскім аэрапорце затрымліваюцца вылеты ў Маскву, Санкт-Пецярбург і Самару. Праблемы ў расійскіх авіякампаній — яны дагэтуль не могуць аднавіць працу па раскладзе пасля абмежванняў на палёты, якія ўводзіліся 5 ліпеня.
Ранішні рэйс у Самару адклалі больш амаль на 9 гадзінаў. Рэйсы ў іншыя расійскія гарады затрымліваюцца на 2-3 гадзіны.
Ссунуўся і час прылёту шмат якіх самалётаў у Мінск. Затрымліваюцца рэйсы з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Калінінграда, Кутаісі, Чалябінска, Дубая.

😁29🏆7👍4🔥4❤2😢1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сяргей Ціханоўскі расказаў, колькі ператрусаў прайшло ў доме ў яго маці і як туды падкінулі 900 тысяч долараў. У інтэрв'ю на канале "жыццё-маліна" вызвалены пасля 5 гадоў за кратамі палітвязень кажа, што ў яго ніколі не было такіх грошай.
У звязку з гэтым ён згадаў дзень, калі лукашэнкаўскія спецслужбы вывезлі з Беларусі Святлану Ціханоўскую — і грошы, якія ёй нібыта выдалі "з сабой":
"У мяне заначкі ніколі не было. Дома ў Святланы было 200 долараў, калі яе выкідвалі за мяжу. І яна нават адмаўлялася ехаць: "А што, як я буду жыць у чужой краіне?" Гэта лукашысты, гэта Лукашэнка мне сам так расказаў. І я тады, кажа [мне Лукашэнка], сказаў ёй грошай даць. Каб далі ёй долараў... Я ўпэўнены, што там серыі супадаюць з тымі, што ў мяне "знайшлі".

😭21❤12😁9🥴2🖕1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У госці да жыхароў Лагойску завітала змяя. Гаспадары кватэры не змаглі самі вызначыць, ці ўяўляе яна небяспеку, — давялося выклікаць МНС.
У выніку высветлілася, што гэта бы вуж, які не нясе пагрозы. За змяёй давялося паганяцца па кватэры, але ў рэшце рэшт яе злавілі і амаль адразу выпусцілі ў натуральнае асяроддзе.

👍13😎4🥰3❤2👀1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Molchat Doma адыгралі сэт на буйным польскім фэсце Open'er. Імаверна, гэта цяпер самы папулярны беларускі альтэрнатыўны гурт у свеце.
🔥45🥱9👍6🥴2💩1