Telegram Web Link
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Лукашэнка і праўда можа спыніць перамовы з ЗША таму, што Ціханоўскі і іншыя палітвязні пасля вызвалення пачалі даваць шмат інтэрв'ю? Ды наўрад ці. Не трэба пераацэньваць уплыў Ціханоўскага на Лукашэнку, лічыць палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.

Калі Мінск спрабуе нечага дамагчыся ад Вашынгтона — перамовы працягнуцца ў любым выпадку.

Цалкам свежы стрым з Фрыдманам глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=K1QLa7MPA-g
👍18🔥6🤔2
"Вас збіраюцца выкарыстоўваць як прыкорм". Шмат хто ў Пакістане не верыць у шчаслівае працоўнае жыццё ў Беларусі. І спрабуе адгаварыць сваіх ад паездкі.

@euroradio пагартала мясцовыя чацікі і паглядзела мясцовыя тыктокі: https://euroradio.fm/vizavy-kryzis-pakistancy-ne-moguc-zapisacca-u-belaruskuyu-ambasadu

З Беларусі — без VPN
😁23👍111🔥1💅1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Указанні зверху не задавальнялі ні дыяспару, ні мяне". Народная амбасада Беларусі на Кіпры правяла рэбрэндынг, каб атрымаць большую самастойнасць.

Пра сітуацыю распавядае прадстаўніца цяпер ужо не Народнай, а Дэмакратычнай амбасады Беларусі на Кіпры Алеся Пархоменка. Цалкам сённяшні стрым з ёю глядзіце тут: https://youtu.be/iCFXCD2sj1w
👍18🤡14👏4🤔2
Audio
Важныя падзеі і сэнсы панядзелка, 7 ліпеня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

00:58 Ці нашкодзіць актыўнасць Ціханоўскага стасункам паміж Мінскам і Вашынгтонаам

15:29 Навіны спорту

17:53 Канфлікт Расіі і Азербайджана: што далей?

27:37 Навіны шоў-бізу

31:34 Чаму рак органаў страўнікава-кішачнага тракту ў топе анказахворванняў?
🔥9👍3
Прэм'ер Ізраіля вылучыў Дональда Трампа на Нобелеўскую прэмію міра. Копію свайго ліста ў нобелеўскі камітэт Біньямін Нетаньяху ўручыў асабіста амерыканскаму прэзідэнту. 

Сёння букмекеры ставяць Трампа на другое месца па верагоднасці атрымання прэміі, яго апярэджвае расійская апазіцыянерка Юлія Навальная. Ёсць у спісе і Святлана Ціханоўская — на дзясятым месцы.

Трамп неаднаразова заяўляў пра жаданне атрымаць прэмію. Ён наракаў, што ў Барака Абамы яна ёсць, а ў яго — няма.
🤡56😁16👍3💩3🥰2🤣2👏1🤔1🌭1
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на аўторак (час пазначаны беларускі):

13:00 — гісторык Яўген Красулін.

14:00 — прадстаўніца АПК па сацыяльных пытаннях Вольга Зазулінская.

Рыхтуйце свае пытаннечкі!
10👍4🥰1💩1🍌1😈1
Акторка з беларускімі каранямі стала самай касавай у гісторыі. Гаворка ідзе пра Скарлет Ёхансан, фільмы з яе ўдзелам сабралі 14,8 млрд долараў.

Сама Ёхансан распавядала пра тое, што сям'я яе маці родам з Мінска, і што тая спадзявалася некалі наведаць беларускую сталіцу.
31👍8🥰6👏2🤪2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Жахлівая гісторыя. Экс-студэнт мінскага каледжа мастацтваў абвінаваціў свайго выкладчыка ў дамагальніцтвах.

Хлопцу тады было ўсяго 15 гадоў. Цяпер ён знайшоў у сабе моц распавесці гэтую гісторыю.
😢387😁4👏3🤯1😱1🗿1🦄1
Трамп заявіў, што ЗША пачнуць адпраўляць Украіне больш зброі. Ён адзначыў, што Вашынгтон "вымушаны гэта зрабіць.

"Мы адпраўляем яшчэ зброю. Мы вымушаныя гэта зрабіць. Яны павінны мець магчымасць абараняцца. Цяпер па іх наносяць вельмі моцныя ўдары. Мы будзем вымушаныя адпраўляць больш зброі. Пераважна абарончай".


Пентагон, які на мінулым тыдні прыпыніў дапамогу Украіне, цяпер заявіў, што пастаўкі сапраўды будуць, каб "украінцы маглі абараніць сябе, пакуль працягваюцца спробы дамовіцца пра ўстойлівы мір".

Гэта не новы пакет дапамогі: ЗША яшчэ не даслалі Украіне ўзбраенне, пастаўкі якога былі ўхвалены падчас адміністрацыі Джо Байдэна.
👍33🙏5🤡21🥰1💩1
Іван Краўцоў жорстка выказаўся пра Святлану Ціханоўскую. Прадстаўнік штабу Віктара Бабарыкі назваў яе заявы "крывадушнымі".

У эфіры "Белсату" ён патлумачыў сваю пазіцыію. Маўляў, з аднаго боку, Офіс Святланы Ціханоўскай кажа, што просіць ЗША паспрыяць вызваленню палітвязняў і нібыта сам удзельнічае ў гэтым працэсе. А з другога — Ціханоўская заяўляе, што, маўляў, візіт Кіта Келага быў дарэмны і што нельга нармалізаваць вызваленне людзей праз такія візіты і кантакты.

"У людзей жа, здаецца, ёсць досвед: блізкага чалавека вызвалілі, ёсць разуменне, што працуе адначасова і ціск, і перамовы. Пра гэта шмат хто ў дэмакратычным руху кажа — Павел Латушка пра гэта гаворыць, што патрэбна камбінаваць стратэгію перамоваў і ціску.

Але людзі не разумеюць, яны выходзяць і чамусьці працягваюць рабіць дзіўныя заявы, якія нават не адпавядаюць таму, што кажа Сяргей Ціханоўскі, які бачыў гэтыя жахі там і толькі што выйшаў адтуль. Ён дакладна сказаў, што галоўная мэта – выратаваць людзей, дастаць іх адтуль, з турмаў, з закладнікаў", — патлумачыў сваю пазіцыю Іван Краўцоў.

Ён таксама зрабіў выснову, што ў Ціханоўскай "сапраўды няма эмпатыі да іншых".
🤡71👍19💩7🤣3🤷‍♂2😁2🤨21🤮1💯1
"Не адчыняй скрыню Пандоры". Беларуска шчыра распавяла пра тое, як завязвае з алкаголем і наркотыкамі.

"Біць трывогу я пачала, калі пачалася вайна. У мяне вельмі моцна скокнула талерантнасць да алкаголю. Я проста стала многа больш піць. У мяне тады як раз і здарыўся, напэўна, першы працяглы запой у тры дні.

І калі запоі сталі здарацца рэгулярна, я пачала разумець, што трэба нешта рабіць. Два гады ў мяне не атрымлівалася канчаткова завязаць. Максімум, што я набірала, 23 дні. Вось цяпер у мяне чатыры месяцы цвярозасці".


Чытайце размову тут: https://euroradio.fm/ne-adchynyay-skrynyu-pandory-yak-belaruska-zavyazvae-z-alkagolem-i-narkotykami

Спасылка, якая працуе без VPN
👍32🤝76🙏2🤣2👏1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гадзюка ў хляве ў Лагойскім раёне напалохала гаспадыню і суседзяў. Давялося вызываць ратавальнікаў.

Нашэсце змей у Беларусі. Адкуль гэтыя гады і як ад іх ратавацца?
😁8😱61😢1
“Пасадзіць на кол” ды іншыя пакаранні для дыктатараў. Эфір @euroradio з Яўгенам Красуліным.

Абмяркуем тое, якія яшчэ пакаранні прыдумлялі людзі сваім надакучлівым тыранам на працягу гісторыі, і што трэба распавесці Сяргею Ціханоўскаму пра апошнія пяць гадоў, каб ён усё зразумеў ды не толькі: https://www.youtube.com/watch?v=OwbuMZB82eA
👍15💩4🖕31💘1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сусветна вядомы гісторык Цімаці Снайдэр прачытаў асобную лекцыю пра гісторыю Беларусі. У ёй шмат цікавага — калі вы разумееце англійскую, абавязкова паглядзіце: там і пра цесную сувязь са скандынавамі, і аргументы супраць таго, што Расія, Беларусь і Украіны — назаўсёды звязаныя народы.

У кавалку відэа вышэй — адказ Снайдэра пра звязанасць рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі.
53👍26🤔3🤡3
Ціск праз санкцыі ці перамовы з рэжымам? Абмяркоўваем у жывым эфіры.

Хто будзе дапамагаць экс-палітзняволеным дома і за мяжой? З якімі рэальнымі цяжкасцямі сутыкаюцца беларусы пасля гадоў за кратамі? Як можна дапамагчы кожнаму з іх і не толькі грашыма?

Пра ўсё гэта, а таксама пра тое, як уплываюць публічныя выступы і медыйнасць памілаваных беларусаў на лёс палітвязняў, якія ўсё яшчэ ў турмах — размаўляем з прадстаўніцай па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольгай Зазулінскай: https://www.youtube.com/watch?v=C-_uvYdM8r8
12🍌5🥰2👍1😁1😢1🤮1
"Нас ужо шасцёра". Сям'я Канавалавых удачарыла яшчэ двух дзяцей.

Маша і Аліна з Віцебска. Сям'я праз рэпрэсіі была вымушаная выехаць ва Украіну, а потым у Польшчу.

“На жаль, атрымалася так, што мама дзяўчынак не справілася з жыццём у эміграцыі".


Падрабязней: https://euroradio.fm/nas-uzho-shascyora-syamya-kanavalavykh-udacharyla-yashche-dvukh-dzyacey

Спасылка, якая працуе без VPN
54🥰1
Франак Вячорка і Іван Краўцоў пачалі ў фэйсбуку спрэчку наконт пазіцыі па вызваленні палітвязняў. Дарадца Ціханоўскай адказаў на крытыку, якую агучыў актывіст штаба Бабарыкі:

"Мы павінны працягваць і стымуляваць гэты працэс, і выкарыстоўваць наяўныя інструменты. Ціск у камбінацыі з дыпламатычнымі намаганнямі — працуюць. І мы застаемся ў камунікацыі з амерыканскімі і еўрапейскімі партнёрамі, каб вызваленні не былі спарадычнымі, а сталі сыстэмнымі — і ў выніку на волю выйшлі ўсе.

Вызваленне палітвязняў і спыненне рэпрэсій — гэты першы крок да пачатку нацыянальнага дыялогу".

Краўцоў ужо адказаў на адказ Вячоркі — ён разабраў па пунктах выказванні дарадцы Ціханоўскай і скончыў свой пост словамі:

"У цэлым агульны сэнс паста (Вячоркі): "Мы добрыя". Так, вы — "добрыя". Але робіце цяпер дзіўныя рэчы".
🤔16👍8😁43🍌1😨1
Еўрарадыё | Еврорадио
Якую стратэгію па вызваленні палітвязняў вы падтрымліваеце?
Дзіўная рэч адбылася з галасаваннем. У нейкі момант колькасць "галасоў" была амаль такая ж, як колькасць праглядаў паста. То-бок 96% з тых, хто ўбачыў апытанку, аддаў голас — і большасць за "толькі перамовы".

Гэта відавочна не шалёнае жаданне ўсіх, хто ўбачыў пост, прагаласаваць. Так папросту не бывае. Ну, толькі калі нехта не спрабуе накруціць галасы.
😁53💯101😱1🤡1
2025/07/14 00:41:32
Back to Top
HTML Embed Code: