Telegram Web Link
Як хейтары Ціханоўскай сабраліся ў Варшаве, але іх утаймаваў украінец. Расказваем, што абмяркоўвалі паміж сабой удзельнікі "Сходу неабыякавых".

"Лябедзька, які ўсё жыццё ікру жаваў за мяжой": https://euroradio.fm/yak-kheytary-cikhanouskay-sabralisya-u-varshave-ale-ikh-abrazumiu-ukrainec-repartazh

З Беларусі — без VPN
⚡️ Іран неспадзявана нанёс ракетны ўдар па Катары. У сталіцы краіны, горадзе Доха, чуваць выбухі.
Еўрарадыё | Еврорадио
⚡️ Іран неспадзявана нанёс ракетны ўдар па Катары. У сталіцы краіны, горадзе Доха, чуваць выбухі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Катарская СПА перахоплівае іранскія ракеты над Дохай. Удар накіраваны ў бок размешчанай у Катары вайсковай базы ЗША Аль-Удэйд.

Тым часам стала вядома, што Іран запусціў ракеты і па вайсковых базах ЗША ў Іраку. У амерыканцаў там дзве авіябазы: Аль-Асад і Эрбіль.
Зброя супраць Лукашэнкі, больш небяспечная за санкцыі. BELPOL атрымаў масіў даных беларускіх "чэкістаў" за 100 гадоў іх існавання.

Але разбіраць гэтыя дакументы няма каму: https://euroradio.fm/zbroya-suprac-lukashenki-yana-mozha-byc-bolsh-nebyaspechnay-za-sankcyi-merkavanne

З Беларусі — без VPN
Еўрарадыё | Еврорадио
Катарская СПА перахоплівае іранскія ракеты над Дохай. Удар накіраваны ў бок размешчанай у Катары вайсковай базы ЗША Аль-Удэйд. Тым часам стала вядома, што Іран запусціў ракеты і па вайсковых базах ЗША ў Іраку. У амерыканцаў там дзве авіябазы: Аль-Асад і Эрбіль.
Катар сцвярджае, што паспяхова адбіў іранскую ракетную атаку. У Досе яе назвалі "відавочным парушэннем суверэнітэту і паветранай прасторы".

З заявы катарскага МЗС:

"Катар пакідае за сабой права на непасрэдны адказ, прапарцыйны характару і маштабу гэтай відавочнай агрэсіі, у адпаведнасці з міжнародным правам".


Жыхары краіны перажылі некалькі вельмі непрыемных хвілінаў. Выбухі ў небе над сталіцай (працавала СПА) справакавалі паніку на вуліцах і ў гандлёвых цэнтрах.

Ситуацыя ў рэгіёне застаецца напружанай. Саудаўская Аравія, Бахрэйн і Ірак закрылі сваю паветраную прастору для грамадзянскай авіяцыі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У ЗША і ў Еўрасаюза рознае разуменне санкцый як інструмента ціску на Лукашэнку. Таму ўсё больш складана, чым "санкцыі ў абмен на палітвязняў", кажа палітык Анатоль Лябедзька.

Цалкам сённяшні стрым з ім глядзіце тут: https://youtu.be/BL8R58DCsA0
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сяргея Ціханоўскага перад вызваленнем не толькі адкормлівалі. Яго пачалі пічкаць "правільнай" інфармацыяй пра тое, што адбываецца ў Беларусі і ў дэмсілах.

Але ён іх раскусіў і не паверыў. Экспертка па міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава пачула гэта на яго першай па вызваленні прэс-канферэнцыі.

Цалкам сённяшні стрым з Турарбекавай глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=wmdjGMzfgg8
Audio
Важныя падзеі і сэнсы панядзелка, 23 чэрвеня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:07 Як разглядаць вызваленне Сяргея Ціханоўскага?

13:01 Навіны спорту

15:42 Куды прывядзе канфлікт паміж Ізраілем, ЗША і Іранам

30:08 Навіны шоў-бізу

33:36 Як твітарскія абмякоўвалі гольфы спікеркі канферэнцыі Reshape, а не яе выступ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Па Гомелі зноў шпацыруе лось. Дзікую жывёлу заўважылі ў заходнім мікрараёне.

Ласі самі па сабе не агрэсіўныя, але могуць спужацца і ўспрыняць вашы дзеянні як пагрозу.

Калі ўбачыце лася — не падыходзьце блізка, не крычыце і не сігнальце з аўто, а таксама не рабіце рэзкіх рухаў і не падыходзьце блізка. Спакойна адыдзіце на адлегласць не менш за некалькі дзясяткаў метраў.
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на аўторак (час пазначаны беларускі):

12:00 — тэалагіня Наталля Васілевіч.

13:00 — гісторык Яўген Красулін.

14:00 — эканамічная аглядальніца Вольга Лойка.

15:00 — палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.

Рыхтуйце пытанні!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
“Амерыканская дыпламатыя паказала прыклад, што гэта магчыма”. Сяброўка Аб’яднання сваякоў палітвязняў Святлана Мацкевіч — пра вызваленне людзей пасля візіту Кіта Келага ў Мінск.

Глядзіце эфір цалкам тут: https://www.youtube.com/watch?v=FBfC7pmhfZE
Беларускі стартап разам з італьянскім універсітэтам вывучыць, як фізічны стан уплывае на якасць аргазму ў мужчын. Кампанія Sequoia заключыла дамову з рымскім Tor Vergata, які ўваходзіць у 2% лепшых ВНУ у свеце.

Як гэта працуе: карыстальнікі аплікацыі Sequoia будуць ананімна ўносіць даныя пра сваё самаадчуванне і сексуальную актыўнасць. Пасля завяршэння ўсе звесткі (без імёнаў) перададуць навукоўцам, каб тыя зрабілі аналіз і знайшлі магчымыя карэляцыі.

Яшчэ на старце існавання Sequoia @euroradio рабіла эфір пра гэты беларускі стартап. Раім паглядзець: https://youtu.be/RzTpwMGLq_U

А ўсім мужчынам таксама раім усталяваць і карыстацца аплікацыяй. Горш не будзе (а можа, стане нават лепш).
Экс-палітвязня абвінавацілі ў хатнім гвалце. Яго жонка лічыць гэта паклёпам.

@euroradio высветліла дэталі складанай гісторыі, у якой ёсць любоўны трохкутнік, “прашмандоўцы эміграцыі” і абвінавачванні ў “белай гарачцы”: https://euroradio.fm/eks-palitvyaznya-abvinavacili-u-khatnim-gvalce-yago-zhonka-lichyc-geta-paklyopam

Спасылка, якая працуе без VPN
Сярэдні заробак у Беларусі вырас да 2652,3 рублёў, прынамсі па афіцыйных даных. Як кажуць у Белстаце, у траўні беларусы сталі зарабляць яшчэ да 40 рублёў больш.

Самыя высокія заробкі, што лагічна, у Мінску. Па версіі ўладаў, сярэдні мінчук атрымлівае 3504 рублі.

"Такіх грошай у людзей няма": як чыноўнікі малююць заробкі беларусам
Святар як пагроза і Ці ёсць месца любові — за кратамі і на маршах? Эфір @euroradio.

Падчас сваёй прэс-канферэнцыі Сяргей Ціханоўскі распавёў пра гады поўнай ізаляцыі за кратамі: без лістоў, без адваката, без споведзі. Такім чынам палітвязні сёння застаюцца цалкам адрэзаныя ад духоўнай падтрымкі. 

Ці можа царква стаць на іх бок? І чаму нават святар у турме — гэта пагроза для сістэмы? 

На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё шукаем адказы разам з тэалагіняй і праваабаронцай Наталляй Васілевіч: https://www.youtube.com/watch?v=H4h-vJEUrlg
Брудныя справы Карпянкова: “крышаванне” наркагандлю і хабарніцтва. Расследаванне.

Расследавальнікі @buroBY вывучылі 80 тамоў крымінальнай справы аб опіумых наркотыках і знайшлі нечаканасці: https://euroradio.fm/brudnyya-spravy-karpyankova-kryshavanne-narkatorgu-i-khabarnictva-rassledavanne

Спасылка, якая працуе без VPN
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
“Dear Radek”. Святлана і Сяргей Ціханоўскія запісалі зварот з падзякай кіраўніку МЗС Польшчы Радаславу Сікорскаму.

Разам з падзякай палітыкі нагадалі пра вялікую колькасць палітвязняў у Беларусі і патрэбнасць у далейшай працы па іх вызваленні.
Ці працуе дыпламатыя ў вызваленні закладнікаў? Абмяркуем з Яўгенам Красуліным.

Вызваленне некаторых палітвязняў выклікала хвалі аптымізму, але і дадало пытанняў: дыпламатыя працуе, ці мы зноў гуляем у ілюзіі?

Разам з госцем @euroradio гісторыкам Яўгенам Красуліным шукаем гістарычныя паралелі: ад 1938 года і да сёння. Разбіраем, што насамрэч стаіць за візітам спецпасланніка ЗША Кіта Келага ў Мінск, і ці не была гэта спроба вялікай геапалітычнай угоды: https://www.youtube.com/watch?v=r3hsHtKwupU
2025/07/05 17:34:56
Back to Top
HTML Embed Code: