У гэтым горадзе жыло больш за 67 тысяч чалавек. Цяпер Канстанцінаўку кожны дзень атакуюць расіяне — пасля абстрэлаў горад у Данецкай вобласці Украіны папросту не пазнаць.
Як пішуць @novostidnua, расіяне наступаюць на райцэнтр адразу з трох бакоў.

😢28🤬13❤2
“Насаліць” Канадзе? Навошта ЗША здзелка з Лукашэнкам. Эфір @euroradio з Вольгай Лойка.
У суботу ў Мінску з Лукашэнкам сустрэўся спецпасланнік Трампа Кіт Келаг, пасля чаго на свабоду выйшлі 14 палітвязняў, сярод якіх — Сяргей Ціханоўскі. Версій пра тое, чаму беларускі рэжым адпусіў аднаго са сваіх самых ненавісных ворагаў, некалькі — гэта і вялікая прага легітымнасці, і спроба выйсці з-пад расійскага ўплыву, і зняццё санкцый, і развал шэрагаў дэмсілаў у эміграцыі.
Пра тое, у чым сапраўдная прычына візіта Кэлага ў Беларусь і ці не памыліўся Лукашэнка, выпусціўшы Ціханоўскага гутарым з былой палітвязынкай, галоўнай рэдактаркай выдання Plan B. Вольгай Лойка: https://youtu.be/XH8RVEAnnCo

YouTube
Настоящая причина освобождения Тихановского. Что будет дальше / Лойко
👀 Подписывайтесь на наш канал с сюжетами и мини-доками: https://www.youtube.com/@navokal.belarus
Главная редакторка издания "План Б" https://planbmedia.io , бывшая политзаключенная Ольга Лойко на Еврорадио! Обсуждаем последние новости, Сергей Тихановский…

👍19❤3🤡2
Трамп кажа, што Іран і Ізраіль спыняюць агонь. Ці так гэта? Эфір з @euroradio.
Ці сапраўды "12-дзённай вайне" Ізраіля з Іранам канец? Чаго чакаць ад саміта НАТА ў Гаазе? Ці пераважыла вызваленне Ціханоўскага падзеі на Блізкім Усходзе і вярнула Беларусь у сусветную павестку?
Гэта ды іншае абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам: https://www.youtube.com/watch?v=-ZyOaft_8Vc

⚡️ Именно Тертель уговорил Лукашенко выпустить Тихановского? / Иран и Израиль сейчас // Фридман
👀 Подписывайтесь на наш канал с сюжетами и мини-доками: https://www.youtube.com/@navokal.belarus
Историк и обозреватель Александр Фридман https://www.tg-me.com/Alexander_Friedman на Еврорадио! Обсуждаем последние новости, Сергей Тихановский на свободе, Иран и Израиль…

👍16❤4🤡4😁2🥱1
"Лавіце, су*і, вожыка ў штаны". @euroradio паглядзела, як прапаганда рэагавала на вызваленне Сяргея Ціханоўскага.
Настрой у некаторых прапагандыстаў змяняўся вельмі хутка: https://euroradio.fm/lavice-sui-vozhyka-u-shtany-reakcyya-prapagandy-na-vyzvalenne-cikhanouskaga
Спасылка, якая працуе без VPN

🤣34🤡7😁4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вайна Ізраіля і Ірана давяла Трампа да мацюгоў. Прэзідэнт ЗША анансаваў спыненне агню, але калі яно сарвалася — не вытрымаў.
Дарэчы, Трамп далёка не першы прэзідэнт ЗША, які выкарыстоўвае такія моцныя выразы. Асабліва вядомы гэтым быў прэзідэнт Гары Труман (1945-1953).
“Ізраіль і Іран ужо ваююць так доўга і так упарта, што ўжо не разумеюць, what the fuck яны робяць”.
Дарэчы, Трамп далёка не першы прэзідэнт ЗША, які выкарыстоўвае такія моцныя выразы. Асабліва вядомы гэтым быў прэзідэнт Гары Труман (1945-1953).
🤡29😁24🤣9
Беларус ідзе на футбол за 1,5 тысячы кіламетраў. І па дарозе ратуе котку!
У ліпені “Дынама-Брэст” будзе гуляць у Чарнагорыі, і Вася "Пешаход" па традыцыі ідзе туды пешшу. Па дарозе вядзе стрым і спадзяецца сабраць данаты на ЗСУ ад сваёй аўдыторыі.
@euroradio пагутарыла з заўзятарам-вандроўнікам: https://euroradio.fm/vasya-peshakhod-idze-na-futbol-za-15-tys-kilametrau-i-pa-daroze-ratue-kotku

👍24💊6❤3🔥1
Зянон Пазняк паглядзеў прэс-канферэнцыю Сяргея Ціханоўскага і вырашыў выказацца. Пачаў з меркаванай “прарасійскасці” палітыка (якую Ціханоўскі абвяргае).
“Вобраз Сяргея Ціханоўскага застаўся ў палітыцы з 2020 года. Гэта прарасійскі чалавек, прыхільнік Пуціна і Масквы, асоба са спісу “Міратворац”, — напісаў Зянон Пазняк.
Дарэчы, непасрэдна ў 2020-м ацэнкі Пазняка былі куды больш пазітыўнымі. “Сяргей Ціханоўскі беларус, які нягледзячы на праблемы з арыентацыяй у нацыянальных каштоўнасцях, мае пэрспэктывы ў развіцці асобы і ўцягненні беларускіх грамадскіх задач”, — адзначаў патрыярх беларускай апазіцыі 31-га траўня 2020-га.
Праўда, пасля прэс-канферэнцы, прызнаецца Пазняк, стаўленне да Ціханоўскага крыху палепшылася.

“На канферэнцыі я ўбачыў іншага чалавека. І гэты чалавек, што прайшоў праз пакуты, мне здаўся лепшым, чым той, што крычаў: "Таракан!" Магчыма, пакуты агалілі змест. Найперш у яго ёсць эмпатыя і жаль за іншых. Ён можа плакаць (гэта важна). І што для мяне нечакана – ён верыць у Бога і праваслаўны вернік (калі б толькі не РПЦ)”.
🤡80💩19❤13💊7🙈6😁4🤮4👌4👍3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
“Сядзяць і сядзяць”. Раман Пратасевіч не лічыць, што ў палітвязняў ёсць асаблівыя праблемы — маўляў, усё, як і ў іншых асуджаных.
🖕78🤬30💩20🤮5🤡5😐2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Лукашэнку не свеціць нармалізацыя адносін з заходнім светам, перакананая галоўная рэдактарка “Плану Б” Вольга Лойка. Ды і наўрад ці гэта яму трэба — бо гарызонт планавання ў палітыка вельмі маленькі.
Эфір цалкам: https://youtu.be/XH8RVEAnnCo

🔥21👍10❤4🤡3🤔2🙏1
Савет Еўропы стварае спецыяльны трыбунал па Украіне. Ён будзе разглядаць злачынствы не толькі Расіі, але, хутчэй за ўсё, і беларускіх уладаў.
Угоду аб стварэнні трыбунала падпішуць у сераду падчас сустрэчы прэзідэнта Украіны і генеральнага сакратара арганізацыі.
Парламенцкая асамблея Савета Еўропы ў красавіку прамала рэзалюцыю, згодна з якой юрысдыкцыя трыбунала мусіць распаўсюджвацца і на “меркаваныя злачынствы агрэсіі, здзейсненыя так званым беларускім кіраўніцтвам”.

👍52🔥8🙏3🤔2😁1👌1
Праз надвор’е даводзіцца пераносіць нават экскурсіі. І гаворка не пра дажджы, а пра вясновыя замаразкі.
Пасля нетыповага пахаладання лаванда не паспела зацвісці ў звыклыя тэрміны. Таму папулярныя экскурсіі на лавандавыя палі ў Беларусі вымушаныя пераносіць як мінімум на тыдзень — а, магчыма, і на яшчэ больш познія тэрміны.

😢13
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Візіт Кіта Келага дадаў Лукашэнку легітымнасці? Гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман лічыць, што амерыканцы такімі катэгорыямі ўвогуле не разважаюць.
Эфір цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=-ZyOaft_8Vc

👍15😁2🤡1
Audio
Важныя падзеі і сэнсы аўторка, 24 чэрвеня, у праграме ЕЎРАЗУМ:
00:58 Ці сапраўды Іран і Ізраіль спыняць агонь?
15:05 Навіны спорту
17:23 Як Таццяна Хоміч будзе сустракаць Марыю Калеснікаву
27:28 Навіны шоў-бізу
30:18 Права на споведзь: чаму святары забыліся на палітзняволеных

👍6❤2
Іран і Ізраіль адначасова абвясцілі пра перамогу ў вайне. Баявыя дзеянні ў чэрвені 2025 года працягваліся 12 дзён.
Тэгеран святкуе "прызнанне паразы ворагам", Тэль-Авіў — гістарычны поспех у барацьбе з ядзернай пагрозай.
Абстрэлы спыненыя — прынамсі, часова. Але, не выключана, што гэта яшчэ не канец гісторыі.
Справа ў тым, што паводле разведкі ЗША, ядзерная праграма Ірана не знішчаная. Амерыканскія і ізраільскія авіяўдары толькі запаволілі яе развіццё — максімум на некалькі месяцаў. Запасы ўзбагачанага ўрана амаль не пацярпелі, бо іранцы паспелі вывезці іх у бяспечнае месца. А цэнтрыфугі, на якіх выпрацоўваецца ядзернае паліва, засталіся "галоўным чынам цэлымі".
У Белым доме ведаюць пра гэтыя ацэнкі — але не згодныя з імі. Дональд Трамп назваў аперацыю "адной з самых паспяховых у гісторыі" і настойвае, што "іранскія ядзерныя аб'екты знішчаныя цалкам".

😁29❤6🤡6🤔1🏆1
У рэзалюцыю ПАРЕ унесенае дапаўненне пра асабістую адказнасць Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны на тэрыторыю Беларусі. Яно стала часткай дакумента пад назвай "Прававыя і праваабарончыя аспекты агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны", прынятага 24 чэрвеня.
У дапаўненні сцвярджаецца, што "па стане на 14 жніўня 2024 года, не менш за 3500 украінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны былі гвалтоўна перамешчаныя праз ці на тэрыторыю Беларусі, дзе яны падвяргаліся расійскай палітычнай, ваеннай і рэлігійнай індактрынацыі. Гэта перамяшчэнне ажыццяўлялася паводле прамога загаду Аляксандра Лукашэнкі". Яно было ўнесенае па ініцыятыве Паўла Латушкі.
Раней, на красавіцкай сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы з ініцыятывы НАУ ў іншую рэзалюцыю была ўключаная папраўка, якая прадугледжвае неабходнасць распаўсюдзіць юрысдыкцыю Спецтрыбунала за злачынствы супраць Украіны на дзеянні вышэйшага вайскова-палітычнага кіраўніцтва рэжыму Лукашэнкі.

👍47👏7❤3🤡2🥱2❤🔥1