Паліцыя разагнала студэнцкія пратэсты ў Белградзе. Учорашні мітынг скончыўся гвалтам і затрыманнямі.
Паліцэйскія выштурхоўвалі ўдзельнікаў дэманстрацыі з цэнтральных вуліц сталіцы Сербіі, выкарыстоўваючы спецсродкі. Пры гэтым больш за 70 чалавек былі кінутыя за краты.
Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч звярнуўся да нацыі і заявіў пра перамогу дзяржавы над пратэстоўцамі: "Сербію нельга перамагчы гвалтам, як гэтага хацелі некаторыя. Сербія не спынілася і ніколі не спыніцца".
Вайб, да болю знаёмы беларусам.

🤬50💔7👎2👏2❤1
Член Савета Рэспублікі і па сумяшчальніцтве галоўны рэдактар выдавецкага дома "Беларусь Сегодня" Дзмітрый Жук лічыць, што ўдар па беларусах "будет нанесён через разрушение скрепов моральных, исторических, ментальных, даже того же русского языка". "Сенатара" не задавальняе, што ў некаторых краінах постсавецкай прасторы "молодые люди скорее уже говорят на английском, нежели на русском".
Пытанні тут, вядома, ужо да таго, што ў нейкай краіне, акрамя Расіі, людзі чамусьці мусяць размаўляць па-руску. Але здзіўляцца ходу думак Жука не трэба. Мяркуючы па ўсім, першы ўдар ён прыняў на сябе, бо яму аказалася не пад сілу нават правільна ўжыць слова "скрэпа".

🤡52😁11💩5🤪3❤2🤮1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Гадзіна ў чарзе каля крамы, яшчэ дзве з паловай гадзіны ўнутры". У Гомелі па дываны са зніжкамі выстраілася велізарная чарга.
Усё праз рэкламу ў ціктоку. Ці то магія зніжкі спрацавала, ці то... вяртаецца мода на дываны ў кватэрах?

🤡40🤔4💩4🔥3👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ці задумываліся вы калі-небудзь, што Зальцбург — гэта, фактычна, Салігорск? І там, і там у назве горада — соль!
Вядоўцы бла-бла-шоў "Чык-чырык" робяць з гэтага супадзення нечаканую выснову. Вы такую не рабіце — але паглядзіце свежы "Чык-чырык": https://www.youtube.com/watch?v=w_96a9ME_LM

👍18🥱5❤1😁1
Праект #IMBY дабраўся да 1996 года. "Мінская вясна", жахлічы разгул ВІЧ у Светлагорску, "Ляпис Трубецкой" робяццаа зоркамі, а Зянон Пазняк вымушана пакідае Беларусь.
Напраўду, у гэты "кароткі курс нашай найноўшай гісторыі" шмат што не ўвайшло. Але паглядзець цікава: https://www.youtube.com/watch?v=7qTH9ISPqXQ

👍19❤6
У мінскіх каменных джунглях з'явіцца парк. Гаворка пра жылы комплекс "Мінск-Мір", скаргі жыхароў якога нарэшце пачулі чыноўнікі.
Што праўда, разаб'юць парк няхутка — пакуль што ёсць толькі даручэнне кіраўніка Мінгарвыканкама. І з'явіцца ён на самым ускрайку ЖК: на поўдні, дзе і так нейкім цудам захавалася зялёная зона на беразе ракі Лошыца. Да таго планавалася, што ў тым месцы будзе сядзібная забудова, расказаў кіраўнік Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска Эдуард Тамільчык.
"Мінск-Мір" часта называюць чалавейнікам. Там шмат высотных жылых дамоў і амаль няма дрэваў. Ды і адкуль ім узяцца на тэрыторыі мінскага аэрапорта?
Падаецца, што кампанія, якая займалася гэтым праектам, найперш думала пра квадратныя метры, а не пра навакольнае асяроддзе, камфортнае для жыцця.

💩19🤣13❤3😢2👍1🤡1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Каманда Rabona другі раз запар выйграла "Кубак Івуліна". У фінале яна абыграла FC Impuls UA. Усяго ж турнір сабраў 28 аматарскіх футбольных каманд.
За пераможцаў гуляў былы футбаліст Віталь Гайдучык. У ліпені 2021 года ён сыйшоў са свайго апошняга прафесійнага клуба — "Дынама" (Брэст) — праз нежаданне гуляць у адной камандзе з тымі, хто падпісаў праўладны ліст. І неўзабаве з'ехаў з краіны.
Дабрачынны турнір "Кубак Івуліна", прысвечаны беларускім палітвязням, праводзіцца ў Варшаве ўжо ў чацвёрты раз. Ён пачынаўся, калі спартовы журналіст і блогер Саша Івулін яшчэ быў за кратамі ў Беларусі. Сёлета ён жыве ў Варшаве — і мае магчымасць асабіста ўручыць кубак пераможцы.
Якая салідарнасць патрэбная палітвязням? Вялікая размова з Сашам Івуліным

❤48👍13🔥4😁3🤯2
Аранжавы ўзровень небяспекі праз вецер: прагноз надвор'я на 30 чэрвеня.
Апошні чэрвеньскі дзень 2025 года будзе нагадваць папярэднія: https://euroradio.fm/aranzhavy-uzroven-nebyaspeki-praz-vecer-pragnoz-nadvorya-na-30-chervenya
З Беларусі — без VPN

👻9😢4👍2😱2🥱1
Трамп заявіў, што знайшоў пакупніка для TikTok. Калі кітайскія ўлады ўхваляць угоду, гэта выратуе сацсетку ад блакіроўкі ў ЗША (а значыць і ад праблем па ўсім свеце).
Цяпер TikTok належыць кітайскай кампаніі ByteDance. Вашынгтон лічыць сацсетку пагрозай нацыянальнай бяспецы праз магчымасць уцечкі даных карыстальнікаў і патэнцыйны ўплыў Кітая. ByteDance адмаўляе гэтыя падазроны.
Трамп адзначае, што патэнцыйнымі інвестарамі з'яўляюцца “вельмі заможныя людзі”, але не раскрывае імёны.

😁10🤬8❤4👍2💩2🤡2
У пункце пропуску "Брэст" пачаўся рамонт дарогі. Гэта запаволіць і без таго вельмі павольны рух праз мяжу з Польшчай.
Асфальт на памежным пункце будуць мяняць два тыдні: з 30 чэрвеня па 14 ліпеня.
На гэты момант Брэст — Тэрэспаль гэта адзіны пераход для легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў, які працуе на беларуска-польскай мяжы. Раніцай 30 чэрвеня ў чарзе на выезд з Беларусі тут чакалі больш за 2300 легкавікоў і больш за 50 аўтобусаў.

😢10😁5🥴3👍1👏1🤬1
У Сербіі пратэстоўцы блакуюць дарогі кантэйнерамі для смецця. Паліцыя разбірае "барыкады" і затрымлівае тых, хто "парушае грамадскі парадак". Але праз нейкі час кантэйнеры з'яўляюцца на іншых дарогах і скрыжаваннях.
Акцыі праходзяць у Белградзе і яшчэ 18 гарадах Сербіі. Пратэстоўцы заяўляюць, што будуць перакрываць вуліцы ў сваіх раёнах, пакуль улады не вызваляць затрыманых падчас гвалтоўнага разгону мітынга ўвечары 28 чэрвеня. Другое іх патрабаванне — датэрміновыя парламенцкія выбары.

❤28🔥13👍2🤬1
Набірае папулярнасць новы від цацак у эстэтыцы Ugly Cute. На змену лялькам "лабубу" ідуць "фаглеры".
Fugglers — гэта скарачэнне ад funny-ugly (пацешныя-брыдкія). Вонкава яны падобныя да "Хагі Вагі", якія былі папулярнымі год таму. У "фаглераў" вялізныя павекі і цвёрдыя зубы, падобныя да чалавечых.
Арыгінальных "фаглераў" вырабляе Spin Master Ltd., што супрацоўнічае з Disney, Marvel, Hershey, Nickelodeon і іншымі кампаніямі. Шмат лялек скапіяваныя з герояў сусветна вядомых франшызаў.

💊20😁9👍1💩1🗿1
У ЗША снайпер забіў ратавальнікаў, якія прыехалі тушыць пажар. Паліцыя мяркуе, што ён зладзіў падпал у гарах, каб выманіць сваіх ахвяраў.
Стралок чакаў іх у засадзе. У выніку двое пажарных, якія прыехалі на месца здарэння, загінулі, а яшчэ адзін паранены.
Пазней спецназ знайшоў цела меркаванага злачынца са зброяй.

🤯35😱4👍1🤬1😢1🤷1