Telegram Web Link
Ксяндза Акалатовіча, асуджанага на 11 гадоў, перавялі ў СІЗА. Пра гэта даведалася выданне katolik.life

Акалатовіча асудзілі па абвінавачанні ў "здрадзе дзяржавы". Яго прысуд набыў моц, і ксяндза перавялі ўжо ў калонію. Але нечакана яго зноў вярнулі ў СІЗА Мінска.

Выданне мяркуе, што гэта добры знак і ксяндза могуць рыхтаваць да вызвалення.
Беларуса дэпартавалі з Польшчы за адзін дзень. Да яго ўжылі паскораную працэдуру дэпартацыі.

Што ён зрабіў?
ByHelp выходзіць з Гуманітарнага фонду дапамогі ахвярам рэпрэсій. @euroradio даведалася пра гэта ў Нарвежскага Хельсінкскага камітэту (NHC), які з’яўляецца аператарам фонду.

26 траўня года ўдзельнікі Гуманітарнага фонду атрымалі справаздачу пра парушэнні. Там паведамлялася, што паводле вынікаў расследавання NHC рэкамендуе спыніць супрацоўніцтва з “Байхэлп”.

Сітуацыю пракаментаваў нам кіраўнік ініцыятывы “Байхэлп” Аляксей Лявончык: https://euroradio.fm/byhelp-lyavonchyka-vykhodzic-z-gumanitarnaga-fondu-dapamogi-akhvyaram-represiy

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Пазіцыя Масквы адносна вызвалення беларускіх палітвязняў: Лукашэнка скарыстаў момант, калі Крамлю не да таго?

На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.

Эфір цалкам глядзіце тут: https://youtu.be/wZeL2Xg68_0
Жывёл менш, людзей няма: чаму дэградуе сельская гаспадарка?

"Сцяг падымуць, грамату дадуць — вось і ўся матывацыя".

Чытаць тут: euroradio.fm/zhyvyol-mensh-lyudzey-nyama-chamu-degradue-selskaya-gaspadarka

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Audio
Важныя падзеі і сэнсы аўторка, 1 ліпеня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:00 Лукашэнка вызваліў 16 чалавек: што ён за гэта атрымае

14:20 Навіны спорту

15:54 Чым Ціханоўскі можа быць карысным для беларусаў?

30:08 Навіны шоў-бізу

32:56 “Хачу назад у 2019-ты”: як з гэтым жыць
Сталі вядомы імёны жанчын, вызваленых па памілаванні. На свабодзе аказаліся Людміла Ліхачэўская, Наталля Антонава, Таццяна Макеева і Карына Маліноўская, піша @nashaniva
Пазнаеце савецкія грузавікі, на якія ўсталявалі сістэму рэактыўнага агню “Кацюша”? Напэўна не, бо гэта амерыканскія Studebaker'ы.

@euroradio згадвае, што такое ленд-ліз і якая яго роля ў перамозе над нацыстамі.

Чытаць тут: euroradio.fm/bez-namyokau-yak-zsha-dapamagli-peramagchy-u-vayne

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Рост коштаў на рынках будуць рэгуляваць. Што не так з рашэннем чыноўнікаў?

Тлумачыць @euroradio эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі.

Чытаць тут: euroradio.fm/rost-koshtau-na-rynkakh-buduc-regulyavac-shto-ne-tak-z-rashennem-chynounikau

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на чацвер (час пазначаны беларускі):

14:00 — "Ідэя Х": старшыня Нацыянальнай Геральдычнай рады і выконваючы абавязкі старшыні падраздзялення БПЛА палка імя Каліноўскага Мікіта Забуга
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Што акрамя вызвалення палітвязняў Лукашэнка можа паабяцаць і гарантаваць ЗША для размарозкі двухбаковых кантактаў?

На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі.

Цалкам эфір з ім глядзіце тут: youtu.be/iKFtaZQ1hf8
Якія кнігі набывалі і чыталі беларусы ў першым месяцы лета?

Кнігарня “Кнігаўка” падвяла вынікі чэрвеня і склала ТОП-5 самых папулярных выданняў.

Чытаць тут: euroradio.fm/yakiya-knigi-nabyvali-belarusy-u-pershy-mesyac-leta-top-5-ad-knigarni-knigauka

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Мінскае падполле і заіканне караля. ТОП фільмаў пра Другую сусветную без агітак.

Да 81-годдзя вызвалення Беларусі ад нацысцкіх захопнікаў узгадваем фільмы пра вайну, за якія не сорамна.

Чытаць тут: euroradio.fm/minskae-padpolle-i-zaikanne-karalya-top-filmau-pra-druguyu-susvetnuyu-bez-agitak

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Сусветная арганізацыя аховы здароўя настойліва заклікае павысіць кошты на алкаголь, тытунь і салодкія напоі як мінімум на 50 адсоткаў да 2035 года. У апублікаваным дакладзе падкрэсліваецца, што падобная мера можа прадухіліць 50 мільёнаў заўчасных смерцяў на працягу наступных 50 гадоў.
На волю выйшаў былы піяршчык кампаніі А1 Мікалай Брэдзелеў. Ён поўнасцю адбыў прысуджаны яму тэрмін, піша @viasna96

Брэдзелева затрымалі 10 снежня 2021 года нібыта за тое, што ён перадаваў дадзеныя мабільнага аператара актывістам. Яго мелі намер судзіць за перавышэнне службовых паўнамоцтваў, аднак пазней апраўдалі па гэтым абвінавачанні.

У выніку чатыры гады пазбаўлення волі Мінскі гарадскі суд прызначыў яму за данат праекту Антона Матольку, які быў прызнаны "экстрэмісцкім" ужо пасля затрымання — у сакавіку 2022-га.
Ілля з польскім сэрцам: беларус 1,5 года жыве ў бальніцы, яму патрэбна дапамога

Новае сэрца хлопца прыжываецца вельмі павольна. Але Ілля спадзяецца неўзабаве вярнуцца да любімай справы.

Чытаць тут: euroradio.fm/illya-z-polskim-sercam-belarus-15-goda-zhyve-u-balnicy-yamu-patrebna-dapamoga

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Беларуская вакцына ад COVID-19 не з'яўляецца нават сродкам базавай прафілактыкі. БелКавідВак можа выкарыстоўвацца толькі ў выпадку крытычнага пагаршэння эпідэміялагічнай сітуацыі, пішуць "Белыя халаты".
З-за дзеючых законаў адзінай беларускай пародзе коней пагражае знікненне. Запражную пароду коней у Беларусі вывелі яшчэ ў канцы XIX стагоддзя.
Фільм беларускага рэжысёра Юрыя Сямашкі пакажуць на найбуйнейшым кінафестывалі Польшчы "Новыя гарызонты". Паказы "Лебядзінай песні Фёдара Озeрава" адбудуцца 20, 24 і 25 ліпеня ў кінатэатры Вроцлава.

Раней гэтая карціна была прадстаўлена ў па-за конкурснай праграме Берлінале-2025 і атрымала дыплом ад чытацкага журы газеты Tagesspiegel.
2025/07/04 03:10:20
Back to Top
HTML Embed Code: