🍀 Выцінанка на лісціках раслін!

Мастак з Японіі вядзе Instagram пад псеўданімам Lito_Leafart. У ім ён публікуе незвычайныя творы, якія выразае па лісці дрэў.

😻 На лісточках з'яўляюцца маленькія жывёлы, сцэны з папулярных фільмаў і замалёўкі са штодзённага жыцця.


"Да таго, як я пачаў выразаць лісце, я займаўся выразаннем з паперы, але я не мог прыцягнуць асаблівай увагі. Я быў шакаваны, убачыўшы работы іспанскага мастака, які займаецца разьбой па лісці, і я таксама пачаў апускацца ў гэтае мастацтва", - расказвае мастак.

Як вам?
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
☀️ На Сонцы адбылася наймагутнейшая ўспышка. Яе магутнасць склала X2.2, што з'яўляецца вышэйшым класам. Да Зямлі накіраваўся магутны выкід плазмы вялікага памеру.

Навукоўцы прагназуюць наймацнейшыя магнітныя буры, якія паставяць пад пагрозу тэхнічныя сістэмы, сродкі сувязі, спадарожнікі і GPS.

Адаб'ецца выкід плазмы і на людзях, а таксама іншых жывых арганізмах.

«Часцей гэта тыя істоты, якія магнітнае поле выкарыстоўваюць для арыентоўкі і навігацыі - пчолы, мурашкі і тэрміты, жабы, трытоны і чарапахі, акулы, ласасёвыя (нерка і чавыча), самы, - піша навуковец-фізік Сяргей Бесараб у сваім ТГ-канале LAB-66. - Нельга забываць на птушак (галубы і еўрапейскія малінаўкі). Найбольш адчувальныя млекакормячыя - гэта кажаны і рудыя лісіцы».

⚠️ Ён таксама адзначае, што ў магнітаадчувальных людзей "могуць назірацца скокі артэрыяльнага ціску, сардэчныя арытміі (павялічваецца колькасць інфарктаў міякарда), магчыма пачашчэнне эпілептычнага прыпадку".

І дае рэкамендацыі:
📌 паспрабаваць не лятаць у бліжэйшыя дні самалётамі,
📌 не паднімацца ў горы,
📌 трымацца далей ад тэхнічных сістэм, якія могуць збаіць з-за сонечнага выбліску,
📌 трымаць пад рукой важныя медыцынскія прэпараты, асабліва людзям з хранічнымі захворваннямі сардэчна-сасудзістай сістэмы, эпілептыкам.

Больш падрабязна аб тым, як магнітныя буры ўплываюць на арганізм чалавека, можна пачытаць у ТГ-канале LAB-66.

З добрых навінаў: у нашым рэгіёне чакаецца Паўночнае ззянне.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🗓 Панядзелкавы дайджэст ужо ляціць да вас! Прапусцілі важныя зялёныя навіны мінулага тыдня? Сустракайце!

☝️ Расійскія эколагі падалі ў суд на сваю краіну з-за недастатковая моцную кліматычную палітыку. Яны лічаць, што Пуцін і ягоныя падначаленыя не выконваюць Парыжскае пагадненне. Зыск трапіў у Канстытуцыйны суд Расіі.

🐍 Змена клімату ўплывае на ўсё жывое, у тым ліку і на змей. Навукоўцы прагназуюць, што ў бліжэйшы час частка ядавітых змей знікне, іншая – мігруе туды, дзе іх раней не было.

🍅 Навукоўцы вырасцілі на Марсе таматы, гарох і моркву. Ну не зусім на Марсе, але на глебе, якую адтуль прывезлі на Зямлю. І гэта, безумоўна, важная падзея.

✈️ Ну і, нарэшце, рэкамендуем вам пачытаць калонку нашай сталай аўтаркі і рэдактаркі Тані Гендэль, у якой яна разважае, чаму прапановы авіякампаній кампенсаваць выкіды СО2 і пасадзіць новыя дрэвы – усё ж такі грынвошынг (несумленная спроба нібыта клопату аб прыродзе).
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🪦 Калі ласка, ня трэба пластыку. Продкі і нашчадкі ня будуць вам удзячныя!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😻 У TikTok завірусілася відэа беларуса, які вельмі хоча завесці котачку, але дома яму не дазваляюць, піша Onliner.

Каб хаця б пагладзіць катоў, мужчына таемна ходзіць на выставы.

«Проста паглядзець, пяць хвіліначак хаця б. Каб пагладзіць іх маленькіх, таму што дома мяне выганяць разам з гэтымі котачкамі», - кажа ён на відэа.

У каментарах людзі патрабуюць, каб мужчыну ўсё ж такі дазволілі завесці гадаванца: «Падпісваем петыцыю за дазвол яму завесці катка». Кожны чалавек мае права на ката!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔈 І зноўку на сувязі наш падкаст “Природа очистилась».

Мы працягваем размаўляць з класнымі экспертамі, навукоўцамі, знаўцамі ў розных галінах. І гэтым разам нашая размова пра дрэвы, якія атачаюць нас.

Яны растуць, сталеюць, хварэюць і паміраюць зусім побач з намі. Але нават паміраючы даюць нам шмат рэсурсаў. А што мы? А мы часцяком іх проста не заўважаем.

🎧 Размаўляем пра тое, хто ў нас галоўны па дрэвах, як беларусы могуць дапамагчы дрэвам і што рабіць, каб беларускія лясы не паміралі, з навукоўцам Максімам Ярмохіным.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🏊🏼‍♀️ 🏊🏽 Парыжскую Сену ўжо даўно плануюць ачысціць як ад сцёкавых вод, так і ад рознай колькасці непрыемнай жыўнасці, якая рэгулярна плавае ў горадзе (да прыкладу, крыс).

Гэтым разам, здаецца, рашэнне знайшлося. І нават запрацавала.

Такім чынам да адкрыцця Парыжскай Алімпіяды рака будзе бяспечнай для плавання.

Як гэта ўдалося? Чытайце ў ➡️ матэрыяле на Зялёным партале.

А вось ➡️ тут можна пачытаць навіну без VPN
🐶 Згодна са статыстыкай, у Польшчы пражывае каля васьмі мільёнаў сабак, па колькасці краіна займае шостае месца ў Еўропе.

Шчыра кажучы, нам уяўлялася, што такія патрабаванні ў ЕС ужо даўно ўкаранёны.

Але лепей позна, чым ніколі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🪁 У Ісландыі запрацавала гіганцкая ўстаноўка па ўлоўліванні вугляроду з паветра.

Што гэта такое? І як яно працуе? Устаноўка па ўлоўліванні вугляроду з паветра - гэта такі вялізны пыласос для чыстага неба.

Уявіце сабе, што ў нашым небе стала занадта шмат нябачнага бруду - вуглякіслага газу. З-за яе наша планета становіцца гарачэй, як быццам на ёй уключылі дадатковае сонца.

👍 Навукоўцы прыдумалі спецыяльныя пыласосы для неба, якія прыбіраюць гэты бруд і робяць паветра чысцей.

Як працуе такі пыласос?

📌 Паветраны фільтр
Уявіце вялікую сетку, якая ловіць матылькоў.
Гэта сетка ў пыласосе для неба ўлоўлівае малекулы вуглякіслага газу, прапускаючы ўсе астатнія газы.

📌 Сартаванне
Як пыласос адлучае пыл ад дробак, так і гэтая ўсталёўка сартуе злоўлены газ.
Яна адбірае толькі малекулы вуглякіслага газу, а астатняе паветра адпраўляе зваротна ў неба.

📌 Чыстае паветра
Вы ж не хочаце, каб пыл з пыласоса зноў патрапіў у пакой?
Так і тут: адлоўлены вуглякіслы газ не выпускаюць зваротна, а ўтылізуюць або выкарыстоўваюць для іншых мэт.

⚠️ Важна:
Гэтыя ўстаноўкі пакуль што вялікія і дарагія, але навукоўцы працуюць над тым, каб зрабіць іх менш і больш даступнымі.
Улоўліванне вуглякіслага газу з паветра - гэта толькі адзін са спосабаў барацьбы са зменай клімату.
Нам таксама важна скарачаць выкіды парніковых газаў, выкарыстоўваючы менш энергіі і выбіраючы экалагічныя прадукты.

#простаабскладаным #зялёныятэхналогіі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😖 Пажары, выбухі, знішчаныя ў выніку баявых дзеянняў лясы прымусілі птушак шукаць новыя месцы для гнездавання.

На думку спецыялістаў, больш за ўсё церпяць ад вайны вялікія птушкі, паколькі яны занадта прывязаны да сваіх дамоў.

Навукоўцы-арнітолагі папярэджваюць, што з-за вайны ва Украіне некаторыя віды могуць быць цалкам знішчаныя.

Вайна забівае. І не толькі людзей.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2024/05/16 00:46:25
Back to Top
HTML Embed Code: