Telegram Web Link
Імаверныя кандыдаты на хлапок у пятым пакеце: Беларусбанк, банк Дабрабыт, Белінвестбанк, Белаграпрамбанк, Банк Развіцця, Белтэлекам, дрэваапрацоўка.

Пакуль што супраць трох асноўных дзяржаўных банкаў, у якіх аблугоўваюцца экспарцёры і крэдытуюцца стратныя прадпрыемствы, дзейнічаюць толькі лайтовыя еўрапейскія санкцыі, якія забараняюць доступ на еўрапейскі рынак капітала і фінансаванне дзяржаўных праектаў. Гэта не адное і тое ж, што поўная забарона на супрацоўніцтва, якая цяпер абмяркоўваецца ў еўрапейскіх і амерыканскіх кабінетах.
Forwarded from Наша Ніва
❗️Крыніцы: затрыманы вядомы бізнэсмен, уласнік «Тытана», «Цівалі» і «Трума» Віталь Сініцкі. Ён сам напісаў на сябе заяву

Як стала вядома @nashaniva, затрыманы буйны дзеяч сталічнай нерухомасці Віталь Сініцкі. Ён кіруе кампаніяй «Сігмаполюс», якой належаць мінскія бізнэс-цэнтры «Тытан», «Цівалі», «Арлан», «Хваля» (яе арандуе Wargaming), «Анкор», гандлёвы цэнтр «Трум» і іншыя. Таксама Сініцкі займаецца забудовай участка насупраць тэатра Музкамедыі на Нямізе. 

У свежым рэйтынгу паспяховых і ўплывовых бізнэсменаў ад «Ежедневника» Сініцкі займае 38 месца. 

Затрыманне Сініцкага адбылося ў выніку недарэчнага ланцужка падзей. 

Чытайце больш па спасылцы
Еўраопт зноў сабраўся на ІРО — на мінулым тыдні ў адной з фін. інстытуцый (найхутчэй у лонданскім офісе J.P. Morgan) адбылася прэзентацыя кампаніі для яе ацэнкі. Для чаго ж гэта робіцца цяпер — неўзабаве на nashaniva.com (з VPN).

Еўраопт ужо збіраўся выходзіць на ІРО у 2018-м, але ў апошні момант адмовіўся, бо налічылі малую цану, цяпер, выглядае, круціць носам ужо не выйдзе.

Падзяліцца інфармацыяй:
@Harbacevic_bot
[email protected]
Перастрэлка на Якубоўскага ў Мінску — экстраардынарны выпадак. Не прыгадваецца, каб за апошнія 10 год забівалі супрацоўнікаў КДБ. З улікам змантаванага відэа застаецца шмат пытанняў: хто страляў першы, як загінуў Зельцэр, навошта здымала (і куды стрыміла?) мінская сям’я.

Але сэнс не ў тэхнічных дэталях. У сухой рэшце мы маем самае галоўнае пытанне: што ў гэтай сітуацыі было такога, каб яна каштавала адразу двух жыццяў? І хто насамрэч вінаваты ў тым, што яна адбылася? Пытанне рытарычнае. Галоўны людаед і яго дробныя генералішкі-людаедзікі знішчылі яшчэ дзьве беларускія душы, якія не павінны былі гінуць.
Forwarded from Наша Ніва
Сябраваў з Шапірам і быў звольнены нібыта за «абасраных кароў», але насамрэч не. Расказваем пра экс-міністра сельскай гаспадаркі, які патрапіў у скандальны зліў

На мінулым тыдні аб'яднанне былых сілавікоў апублікавала скандальны зліў, у якім ішло абмеркаванне суседа дачкі былога міністра сельскай гаспадаркі, «якога трэба паставіць на месца».

«Наша Ніва» высветліла, што гаворка ў зліве ішла пра дачку Леаніда Зайца, цяперашняга кіраўніка Магілёўскага аблвыканкама. Гісторыю суседскай спрэчкі мы ўжо падрабязна апісвалі. Але хто такі сам Леанід Заяц? 

Чытайце па спасылцы
Forwarded from Наша Ніва
Сябруе з кіраўніком ГУБАЗіК. Што вядома пра Сяргея Хаменку, які стаў новым міністрам юстыцыі

Прызначэнне міністрам юстыцыі намесніка міністра ўнутраных спраў стала нечаканым для многіх. Чалавек без вышэйшай юрыдычнай адукацыі, абсалютна незнаёмы адвакацкім і юрыдычным колам Беларусі. Аднак ад яго ўжо чакаюць закручвання гаек.

Які ён, новы міністр? @nashaniva распытала ў тых, хто ведае Хаменку.

Чытайце па спасылцы
Forwarded from Наша Ніва
— Атрымаў датэрмінова палкоўніка за Плошчу-2010.
— Будучы звычайным ДАІшнікам стаў мільянерам.
— Прасоўваўся па кар'ернай лесвіцы, бо гуляў у хакей з Віктарам Лукашэнкам.
— Развёўся з першай жонкай, калі яе родная сястра зацяжарыла і нарадзіла. Дзіцё запісана на неіснуючага чалавека.


Хто такі новы намеснік міністра МУС Дзмітрый Карзюк?

Расказваем, што яшчэ вядома.
Обліко морале
Дасье на аднаго з фашыстаў — чытайце на nashaniva.com

Кашмарыць блогераў і журналістаў у той час, як дачка вучыцца на журфаку і сябруе з тымі, хто выходзіў на акцыі супраць таго фашысцкага свету, які будуе баця.

Калі збіраў рэцэнзіі, адзін з калег расказаў, як Казлоў прапанаваў забіраць сабе віно, адабранае ў каталіцкіх паломнікаў. “А што, выліць?!” — “Ды хоць бы і выліць!” — “Не, падзелім між сабою”. Обліко морале!
Наступны ў спісе: “ахвіцэр” Максімовіч — якога нават у адзібіленых колах АМАП лічаць крысай.

Чаму? У 2019 на пенсію выходзіла некалькі байцоў. Традыцыя — збіраць грошы з калектыва на “провады”.

Сабралі, прасці хоспадзі, 1000 долараў.

Але ветэраны іх не дачакаліся, бо Максімовіч бабкі спіздзіў.

Быў напісаны рапарт на імя Караева са скаргай, Максімовічу грошы давялося вяртаць пад пагрозай крымінальнай справы. Збіраліся выганяць з органаў, але тут 2020 год, ну і вы разумееце — або зверствы, або звальненне.

Обліко морале!
Forwarded from Наша Ніва
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай

Ужо некалькі тыдняў увесь свет абмяркоўвае імавернасць вялікай вайны паміж Расіяй і Украінай, нагодай для чаго стаў найбуйнейшы падвод расійскіх войскаў да граніц суседкі і агентурная інфармацыя (ці дэзынфармацыя) заходнікаў. Наколькі гэта імаверны сцэнар?

Піша Арцём Гарбацэвіч.

Чытайце па спасылцы.
Forwarded from Наша Ніва
З'явілася відэа, як Усхопаў сам заходзіць у РАУС. Праз дзве гадзіны ён будзе мёртвы

Міліцэйскае відэа дае нам адзін вельмі важны адказ: у якім стане быў Усхопаў, калі трапіў унутр. Факт у тым, што на момант уваходу ў будынак Усхопаў здольны асэнсавана звяртацца да супрацоўнікаў (агучваючы пагрозы), выказваць просьбы («здымі капюшон») і нават на фізічныя дзеянні (спроба зрабіць падсечку міліцыянеру).

«Наша Ніва» папрасіла міліцыянераў з вялікім стажам працы разабраць відэа і сітуацыю.

https://nashaniva.com/?c=ar&i=282549

А калі без VPN, то тут.
Forwarded from Наша Ніва
«Запускаць саматужніцтва ў абароненую зону — глупства». Беларускі афіцэр пра беспілотнік, які прыпісваюць Украіне

У гісторыі з нібыта ўкраінскім беспілотнікам, які збілі беларускія памежнікі, яснасці мала. Беларускі бок заяўляе, што апарат праводзіў фотаздымку на нашай тэрыторыі і быў запушчаны з Украіны, украінцы, у сваю чаргу, сцвярджаюць, што беспілотнік — расійскі.

«Наша Ніва» спытала меркаванне дзейнага дасведчанага афіцэра, што ён думае пра гэты беспілотнік і яго паходжанне.

https://nashaniva.com/?c=ar&i=284296

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Forwarded from Наша Ніва
Беларускі афіцэр пра словы Лукашэнкі: «Беларускіх салдат адправяць ваяваць, калі Расія будзе прайграваць»

Дзейны высокапастаўлены афіцэр патлумачыў «Нашай Ніве», як трэба разумець словы Лукашэнкі пра тое, што пры патрэбе ў вайну супраць Украіны будуць уцягнутыя і беларусы.

https://nashaniva.com/?c=ar&i=285348

Без VPN – па гэтай спасылцы.
Мой абосраны аднагодак: “беломрусмские воймска промпустили, задамча была захвамтить Киев, нас растремляли, у мемня закомчились боемприпасы, так помпал в плен, призываю жить мдружно, никму не рекомнемдую напамдать”.
Вялікая частка падпісоты канала — чыноўнічкі, следач'ё, ваенныя, менты. І рэальнасць такая, што ніводны з вас не раскрыў сваю зяпу, не зладзіў дэмарш, не ўзвысіў голас у знак нязгоды з бойняй ва Украіне, развязанай вашым камандзірам і яго ебанутым бойфрэндам. А што ж так, додзікі? Пасадзяць на суткі? Дык вас на суткі, а тут людзі гінуць. Вы — гавно ёбанае, такія ж абасцанцы як гэты херой, які па шчаслівай выпадковасці не стаў цынкавым хлопчыкам. Ахвіцэры “да пэўнай ступені”.
Для Беларусі тут ёсць толькі адна гістарычная паралель — Славакія ў верасні 1939-га, адзіны саюзнік Гітлера ў нападзе на Польшчу.
2024/05/15 04:15:29
Back to Top
HTML Embed Code: