25 кастрычніка 1934 года нарадзіўся Карлас Шэрман - літаратар, беларуска-іспанскі перакладчык і праваабаронца. Сын заходнебеларускага жыдоўскага мігранта і індыянкі нарадзіўся ў Мантэвідэа, навучаўся і працаваў у Буэнас-Айрэс. Але ў 1956 годзе сям'я пераехала ў Беларусь, яго бацка паверыў у савецкую прапаганду адлігі. У Беларусі Карлас пачаў займацца літаратурнай і перакладчыцкай дзейнасцю. Шэрман быў адныз з заснавальнікаў беларускага ПЭН-цэнтру і намеснікам старшыні. Памёр на лячэнні ў Нарвэгіі.
👍20
Forwarded from Historyja
25 кастрычніка 1936 года нарадзіўся Віктар Тураў - беларускі кінарэжысёр і сцэнарыст. Менавіта ён экранізаваў такія творы як "Палеская хроніка", "Людзі на балоце", "Я родам з дзяцінства" і "Шляхціц Завальня, ці Беларусь у фантастычных расказах".

У сувязі са 100-годдзем кінематаграфіі (1994) фільм "Цераз могілкі" рашэннем ЮНЕСКА быў унесены ў спіс 100 найбольш значных фільмаў свету. Уключаны ЮНЕСКА (1995) ў лік 50 кінематаграфістаў свету, з якіх складаўся Ганаровы камітэт па святкаванню 100-годдзя кінематаграфіі.
👍16🔥7🥰2👏1🙏1
Якім было беларускае грамадства эпохі савецкай «адлігі» (першае месца сярод манаграфій па гісторыі)

Па версіі Арганізацыйнага камітэта Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі на першым месцы сярод манаграфій па гісторыі за 2024 год – праца Аляксандра Гужалоўскага «У светлую будучыню! Беларускае грамадства эпохі «адлігі» (1953 - 1968)».

Гісторык з выкарыстаннем вялікай колькасці архіўных першакрыніц паказвае перыяд, які незваротна змяніў беларускае грамадства.

Сабраныя ў кнізе разнастайныя сюжэты (рост узроўню жыцця, моўнае пытанне, крытыка культу асобы і рэабілітацыя ахвяр палітычных рэпрэсій, руйнаванне святынь, забастоўкі рабочых, спроба фарсіраванай пабудовы камунізму і інш.) ствараюць стэрэаскапічную карціну жыцця тагачаснага беларускага соцыуму, раскрываюць унутраную логіку яго развіцця.
🤔7👍3🔥1
Forwarded from Historyja
2001 год. У сядзібе Беларускага ПЭН-цэнтра на Залатой горцы. Рыгор Барадулін, Уладзімір Някляеў, Карлас Шэрман, Уладзімір Арлоў пазіруюць перад партрэтам Васіля Быкава, які ў гэты час жыу ў Нямеччыне.
20👏1
Forwarded from Historyja
У міжваеннае дваццацігоддзе нават існаваў такі жарт: Жыхары Вільні дзеляцца на тых, хто працуе ў «Электрыце» і тых, хто жадае там працаваць.

У пачатку 1930-х гадоў радыёпрыёмнікі з Вільні разыходзіліся па ўсёй Заходняй Беларусі, да таго прыватная фірма «Elektrit» атрымлівала залатыя медалі на міжнародных выставах. Але, калі Вільню занялі саветы, фабрыку перавезлі ў Менск. Супраць «эвакуацыі» завода выступіў апошні яго гаспадар Навум Левін. Хутка Левіна арыштавалі. Ён памёр у ГУЛАГу. Перавезеныя віленскія інжынеры ў скарочаныя тэрміны павінны былі навучыць савецкіх спецыялістаў сваім ведам, а пасля частку былых грамадзян Другой Рэчы Паспалітай абвінавацілі ў «антысавецкай агітацыі» і арыштавалі. Некаторыя з гэтых людзей знаходзіліся ў турме НКУС на вуліцы Валадарскага і былі пазней расстраляныя. Іншых накіравалі на лесапавал. Так пачалася гісторыя «новага» менскага радыёзавода, які з часам стаў «Гарызонтам».

Гісторыя аднаго брэнда: «Электрыт», які стаў «Гарызонтам»
9😱1
Forwarded from Haradzienski
Horadnia na miažy XIX i XX stahodździaŭ. U kolery dziakuj Gemini Google
Grodno przełomu XIX i XX wieku. Pokolorowany przy pomocy Gemini Google.

Krynica/Źródło: Miečysłaŭ Jan Supron
20🔥3
2025/10/26 02:38:12
Back to Top
HTML Embed Code: