Telegram Web Link
Дзень Годнасці ў Беластоку

Сёння, 9 жніўня, на плошчы Касцюшкі ў Беластоку сабраліся беларусы і сябры Беларусі, каб ушанаваць пятую гадавіну падзей 2020 года — часу, калі мільёны нашых суайчыннікаў выйшлі на вуліцы, патрабуючы свабоды, праўды і справядлівасці.

Мы прыйшлі, каб нагадаць:
нашыя патрабаванні застаюцца нязменнымі,
– мы памятаем кожнага, хто заплаціў высокую цану за свабоду,
– мы не губляем веры ў будучыню вольнай, дэмакратычнай і беларускай краіны.


Дзякуй усім, хто быў сёння з намі. Дзякуй за словы падтрымкі, за салідарнасць і за тое, што не даяце забыць пра Беларусь.

Жыве Беларусь! І будзе жыць вечна! 🤍❤️🤍
#МыРазам
❤‍🔥136🔥4
​​Гісторык Павел Церашковіч назваў падзеі жніўня 2020 г паўстаннем.

Паўстанне - слова з падручнікаў гісторыі, з казак, з легенд. Паўстанцы мінулага зараз нібыта міфічныя героі, але яны былі рэальнымі людзьмі, як і мы.

Мы ўзгадваем іх сёння. Касцюшку і Дамейку, якім ставяць помнікі за акіянам, а на радзіме не знайшлося месца. Узгадваем Кастуся і яго Марыську, ён загінуў, як гэта здараецца з героямі, а яна засталася. Узгадваем Слуцкі збройны чын.

Ці адчувалі яны тое, што адчулі мы? Што ты птушка ў небе і кропля ў моры, і не важна, хто ты ў жыцці - дастаткова таго, што ты ёсць. І часам страшна, але не сорамна, і ты не адзін, нават калі не ведаеш нікога побач.

Мы ўзгадваем паэтаў мінулага. Ларысу Геніюш, вялікую, нязломную, што нарадзілася роўна 115 год таму. Калі яна пісала пра "волю, якую адчую" - ці была гэта тая самая воля, што адчулі мы? Узгадваем маладых таленавітых хлопцаў,  забітых 29 кастрычніка 1937 г. У іх вершах столькі жыцця. Ці не такое жыццё бурапенілася вакол нас?

Так сталася, што звычайна мы ўзгадваем трагічных герояў, бо нас вучылі, што ўсе паўстанні скончваюцца паразай, і ва ўсіх паэтаў нешчаслівы лёс. А беларусам - ім толькі б не быць скотамі, ім бы людзьмі звацца.

Але давайце ўзгадаем Францішка, сына полацкага купца, дзякуючы якому з'явілася слова "першадрукар". Узгадаем князёўну Прадславу, што прыняла манаскі пострыг і ўзяла імя Ефрасіння, але памятаюць яе як асветніцу і мецэнатку. Узгадаем яе дзеда, палітыка настолькі разумнага, што яго лічылі чарадзеем. Узгадаем князёў і ваяроў, рамеснікаў і заканатворцаў. І ўзгадаем яшчэ дыпламата Міколу, што для Папы Рымскага напісаў паэму нібыта пра паляванне на зубра, але насамрэч гэта быў гімн яго радзіме - прыгожай, моцнай, годнай. У кожным слове - гонар. Мікола не чуў пра "людзьмі звацца", ён жыў раней.

Мы не можам сёння адсвяткаваць перамогу. Мы не можам адсвяткаваць волю. Але пяць гадоў таму мы нарэшце адчулі тое, што заўсёды было з намі. Годнасць. Уласная, і годнасць народа. Мы больш не марым "людзьмі звацца". Мы людзі.

З днём годнасці, сябры!
Жыве Беларусь!
❤‍🔥158🔥2
Ёсць рэчы, на якія можна глядзець бясконца. Напрыклад, нашы сцягі ў ясным летнім небе. Дзякуй усім, хто прыйшоў на святкаванне Дня годнасці ў розных гарадах. Фота ад нашых актывістаў з Беластока і Гданьска ❤️

Жыве Беларусь!
❤‍🔥149👍1
2025/10/24 07:45:12
Back to Top
HTML Embed Code: