У нядзелю, 27 ліпеня, беларуская дыяспара ў Брусэлі правяла акцыю ў гонар Дня Незалежнасці Беларусі — у гонар прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце ў 1990 годзе.
Удзельнікі сабраліся, каб ушанаваць гэты важны гістарычны дзень, а таксама выказаць салідарнасць з палітычнымі зняволенымі.
Падчас мерапрыемства прысутныя падпісалі паштоўкі для беларускіх палітвязняў, якія маюць дзень нараджэння ў ліпені, але не маюць магчымасці адсвяткаваць з роднымі і блізкімі.
#МыРазам

❤🔥17❤6
Forwarded from Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
Пад Жабінкай цалкам згарэла царква Святога Міхаіла - унікальны помнік архітэктуры Палесся XVIII ст. У краіне, дзе ўсё нестандартнае і ўсё беларускае абражае пачуцці пацукоў, такое здараецца і будзе здарацца. Колькі ўжо было скрадзена, страчана, знішчана, "адрэстаўравана" за апошнія 30 гадоў!
І менавіта ў гэтай царве служыў святар-палітвязень Сяргей Разановіч. Ён быў арыштаваны разам з жонкай Любоўю і сынам Паўлам 1 снежня 2020 г. За тое, што далі прытулак Мікалаю Аўтуховічу, уся сям'я атрымала вялізныя тэрміны: 16, 15 і 19 гадоў. Вось так, чалавек за кратамі, а месца, дзе ён служыў Богу і людзям, знішчана.
Сапраўды старых драўляных помнікаў у свеце не так і шмат, бо пажары і войны бяруць сваё. А без пажараў і войнаў яны былі б амаль вечнымі (кажуць, самай старой драўлянай царкве недзе ў Англіі ажно 1200 гадоў!)
Але гісторыя кожнай старой царквы, не абавязкова драўлянай, - гэта гісторыя разбурэнняў і адбудоў. Пакуль царква патрэбна людзям - яна вяртаецца, можа ў крыху іншым выглядзе. Можа, ад былой яе засталіся толькі некалькі бярвён, усё астатняе - новае. Але галоўнае - вернікі і святар. Людзі зноў у царкве - яна зноў жыве.
І ў царквы Святога Міхаіла ёсць свая гісторыя адраджэнняў. Зараз яна здаецца страчанай. Але - не назаўжды. Як вярталіся, паўставалі з попелу іншыя цэрквы, як вярталася раней яна - так паўстане яна зноў. І новую-старую царкву прывітае Сяргей Разановіч. Бо яго вера не зламана, мінулая праца - не знішчана, і наперадзе шмат яшчэ працы. А парафіяне чакаюць свайго святара.
Свабоду Сяргею Разановічу!
Свабоду Любові Разановіч!
Свабоду Паўлу Разановічу!
Свабоду усім палітвязням!
Жыве Беларусь!

❤🔥22❤2
Беларусы Шчэціна 🇵🇱 сабраліся ў нядзелю з нагоды прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі. 27 ліпеня 35 гадоў таму Беларусь зрабілася незалежнай дзяржавай.
На жаль з 1990 года шмат што змянілася не ў найлепшы бок. 27 ліпеня быў Днём Незалежнасьці толькі неколькі год, а пасьля ўмацавання ў Беларусі рэжыму пра гэтую дату пастараліся "забыць".
Але мы памятаем!
❤️✊✌️

❤🔥19❤3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дарагія нашы палітвязні, усе, хто адзначае свой Дзень народзінаў у ліпені!
Вы сталі закладнікамі рэжыму і ахвяруеце сваім здароўем і жыццём дзеля вольнай Беларусі.
Не губляйце надзеі на то, што ўсё дрэннае абавязкова скончыцца, што ўсё не дарма. Беражыце сябе.
З павагай, беларускі і беларусы Беластока

❤🔥11💔8❤1
Forwarded from Dapamoga
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Беларусы ўсёй краінай выступілі супраць рэжыму ў 20-м. Рэжым уключыў пераслед і рэпрэсіі, кідаючы нас у турмы і выціскаючы нас з краіны.
Ужо пяць доўгіх і складаных гадоў.
Але беларусы не спыняюцца і не здаюцца. І не спыняцца і не здадуцца. Беларусы працягваюць трымацца разам і выступаць за свае правы і за вольную незалежную Беларусь.
Напярэдадні 9 жніўня, даты сфальсіфікаваных у 2020 годзе выбараў, распачатае пікетаванне амбасады Беларусі ў Вільні.
Пікетаванне ладзіцца з выставай "Беларусы. Gudai. Belarusians. 2020-2025" пра словы і вобразы, што адлюстроўваюць шлях беларусаў за гэтыя гады і ўдзячнасць Літве.
📍 1–8 жніўня, Вільня, амбасада Беларусі
(Mindaugo 13)
🕒 з 14:00 да 22:00
Запісацца на ўдзел у пікеце
📜 Як далучыцца?
— праз форму: https://docs.google.com/spreadsheets/d/1AVONE9jL4wDU1_h8Gja1tmERHVuE1ZQj2UAwYLyIY6M/edit?usp=drivesdk
— напішы @REBELarus20
АБО ПАДЫХОДЗЬ У ЛЮБЫ ЧАС, каб падтрымаць тых, хто на варце
🎈 Бяры сцяг, шыльду, сваю гісторыю. Кожны важны. Бо гэта — крок да перамен. І мы зробім яго разам

❤🔥16❤6
Forwarded from Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
01.08.1989 г. нарадзіўся Раман Бандарэнка.
Звычайна днём памяці чалавека лічыцца дзень яго смерці, і ў выпадку Рамана гэта цалкам зразумела. Бо агульная жалоба аб'яднала тады краіну. За адну ноч Раман стаў нацыянальным героем. А жыццё ён пражыў мастаком.
Пацукі знішчалі мемарыялы Раману, знішчылі і яго фрэску ў Жыровічах. Мы мала бачылі яго карцін, і балюча думаць, колькі ўсяго ён мог бы яшчэ зрабіць, стварыць.
Але засталася спадчына, якую ніхто не здолее знішчыць. Раман вучыў дзяцей маляваць. Можа, хтосьці з гэтых дзетак стане мастаком, ці мастачкай. Можа, аднойчы вучань Рамана адновіць яго фрэску. А калі не, яны ўсё адно вырастуць творчымі, свабоднымі і шчаслівымі.
З днём народзінаў, Раман. Мы памятаем цябе.

💔13❤12
Forwarded from RE:BELarus
🕯 9 жніўня — Дзень, які змяніў нас назаўжды!
✊ 5 гадоў надзеі, болю і веры ў сябе.
📍 Вільня, 2025
Пяць гадоў таму мы выйшлі на вуліцы — з кветкамі ў руках і з верай у сэрцы.
Мы аб’ядналіся супраць гвалту, несправядлівасці і хлусні.
Мы не ведалі, што нас чакае, але ведалі дакладна — так больш жыць нельга.
9 жніўня 2025 года мы зноў збіраемся —
каб успомніць, каго страцілі,
каб падтрымаць тых, хто ў зняволенні,
каб паказаць: мы не здаліся.
🤍❤️🤍
📍 РАСКЛАД ДНЯ:
🚴♀️ 11:00 — велапрабег годнасці.
У гонар тых, хто быў нашымі вачыма на маршах. Хто папярэджваў пра засады і кардоны.
📍 Старт: Пасольства Беларусі (Mindaugo 13).
Прыязджайце на роварах і самакатах. Апранайце бела-чырвонае адзенне, бярыце з сабой стужкі і сцягі.
📍 Фініш: плошча Лукішкі
🕛 12:00–13:00 — мітынг на плошчы Лукішкі
Прамовы, хвіліна маўчання, жывая памяць.
Словы праўды, боль і надзея.
Прастора адзінства — дзе можна быць сабой.
🚶♀️ 13:00 — Шэсце да амбасады Беларусі
🕯 13:30–15:00 — збор каля амбасады.
Мы прыносім свечкі, словы падтрымкі, і маўчанне, якое гучней за крыкі.
🤍❤️🤍
Кожны, хто прыйдзе — гэта доказ таго, што Беларусь жыве.
Кожны сцяг, кожная свечка, кожны позірк — гэта крок да волі.
Прыходзь.
Калі ты таксама не забыўся. Калі сэрца ўсё яшчэ баліць. Калі верыш, што мы не дарма выйшлі.
Мы памятаем. Мы разам. Мы працягваем!
🤍❤️🤍 Жыве Беларусь!
https://www.tg-me.com/REBELarus1
@REBELarus20
[email protected]

❤22
Forwarded from Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
Ювелірны брэнд Belaruskicry прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем. Пацукам усё складаней і складаней чымсьці нас здзівіць, але яны стараюцца.
Усё да гэтага ішло: фарміраваннем могуць прызнаць каго і што заўгодна. Можа, пабачым яшчэ злачынныя тварожныя сыркі, ці сукенкі, ці пракат аўто. Цікава тут іншае: Belaruskicry заўсёды быў быццам па-за палітыкай: буслы, валошкі, ружы, літара "ў", беларускія словы, элементы арнаменту, абрыс Беларусі... Такія сімвалы можна сустрэць нават на чырвона-зялёных мерапрыемствах.
Вядома ж, усе разумеюць, чаму cry, а не kraj, і чаму не проста Беларусь, а Беларусь са слязой. Журналісты і праваабаронцы ўжо ўзгадалі, як 160 гадоў таму жанчын каралі за чорныя ўпрыгожванні, бо гэта была жалоба па задушанным паўстанні, - чым не гістарычная аналогія.
Але, але. Беларусы за мяжой стварылі мноства маленькіх брэндаў - упрыгожванняў, сувеніраў, значкоў, цішотак, кубкаў. І на іх, ведаеце, сцягі і "Жыве Беларусь". Можа нават ШОС. Чаму ж выбралі Belaruskicry?
Нам здаецца, справа не ў прадукцыі брэнда. Справа ў тым, што ён паспяховы. Прапаганда гадамі, яшчэ з савецкіх часоў, вішчыць, што нідзе за межамі гэтак званай саюзнай дзяржавы беларусы непатрэбныя, а "збеглыя" сядзяць галодныя, чытаюць навіны пра даўгунец і зайздросцяць. "Экстрэмісцкія" смі час ад часу пішуць пра звычайных беларусаў, што жывуць за мяжой і працуюць і радуюцца: вось настаўніца адкрыла ўласную школу ў Грузіі, вось вясковы дзядзька распавядае пра працу трактарыстам у Латвіі, вось доктарка зарабіла за месяц у Польшчы 45 тыс $. Але прапагандысты зыходзяць з меркавання, што іх аўдыторыя гэтыя гісторыі поспеху не прачытае.
Але Belaruskicry ведаюць усе. Нават ябацькі, бо брэнд не пра палітыку. Крама ў Тбілісі, крама ў Варшаве. Іх упрыгожванні актыўна замаўлялі і ў Беларусі. Таленавітых беларусаў спачатку выціснулі з краіны, а потым помсцяць ім - і не за актывізм, а за поспех! А беларусы ў Беларусі павінны ўвогуле баяцца замаўляць нешта ў беларусаў з-за мяжы.
Будуць яшчэ ідыёцкія законы і забароны, і новыя экстрэмісцкія фарміраванні, каб не заглухла машына рэпрэсій. Зараз срэбная Беларусь са слязінкай увайшла ў гісторыю, як чорныя ўпрыгожванні 160 гадоў таму. Але аднойчы яна перастане быць сімвалам смутку, і яе будуць насіць проста таму, што гэта прыгожа.
Беларусь будзе вольнай!

❤20😢3
Forwarded from Dapamoga
Акцыя “A Step Toward Change”
Кожны дзень з 14:00 да 22:00 мы тут, ля амбасады Беларусі ў Вільні.
Гэта напамін тым, хто там за плотам нават баіцца высунуць нос з будынку, каб не глядзець у вочы сумленным беларусам – мы не забыліся што адбылося тады, 9 жніўня, што адбываецца зараз, і што адбывалася ў нашай краіне з 1994 года.
Гэта напамін усім нам, што старонка не перагарнута. Што можна запужаць тых, хто ў краіне, але нельга прымусіць маўчаць беларусаў па ўсім свеце.
Далучайся! Прыходзь у любы зручны час і будзь з намі!
Тут будуць такія, як ты:
— хто стаяў у ланцугу салідарнасці
— хто дапамагаў палітвязням
— хто марыць вярнуцца дадому
Выходзь, як мы выходзілі ў 2020 годзе!
Будзем разам! Жыве Беларусь!❤️
📍 Mindaugo 13, Вільня
🗓 кожны дзень да 9 жніўня
⏰ з 14:00 да 22:00
Арганізатары:
RE:BElarus. Аб'яднанне беларускіх палітвязняў у Літве.
@REBELarus1
Валанцёрская арганізацыя Dapamoga.
@dapamoga_channel

Будзем разам! Жыве Беларусь!
📍 Mindaugo 13, Вільня
🗓 кожны дзень да 9 жніўня
⏰ з 14:00 да 22:00
Арганізатары:
RE:BElarus. Аб'яднанне беларускіх палітвязняў у Літве.
@REBELarus1
Валанцёрская арганізацыя Dapamoga.
@dapamoga_channel
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤🔥11❤10
9 жніўня - ДЗЕНЬ ГОДНАСЦІ, міжнародная акцыя беларускай дыяспары, з нагоды пятай гадавіны беларускіх пратэстаў 2020 года.
🔥 Беларусы разам па ўсім свеце супраць дыктатуры Лукашэнкі.
⬜️🟥⬜️
Расклад для беларусаў усяго сьвету!
🗓 08.08.2025(пятніца)✊
🇵🇱 Уроцлаў,
Напісанне лістоў салідарнасці беларускім палітзняволеным, 18:00
📍 Офіс Суполкі беларусаў Уроцлава (ul. Tadeusza Kościuszki 35A, дамафон 54)
Дэталі
🇪🇪 Талін, вечарына беларусаў Эстоніі, 18:30, Representation of Democratic Forces of Belarus in Estonia, Pärnu mnt 6
Дэталі
🇨🇭 Цюрых, 18:00, Züghusplatz, 8001 Zürich
Дэталі
🇺🇸 Сіэтл, 19:00, Live art performance "Belarus: 5 years of mass repression", Bellevue Downtown Park, Bellevue, WA

🔥10❤5👍1
🗓 09.08.2025 (cубота)✊
🇺🇸 Сан Францыска, ЗША, 12:00, Huddarat park, Woodside Ca, штат Каліфорнія
Дэталі
🇵🇱 Варшава, 15:00, МАРШ СВАБОДЫ, plac Marszałka Józefa Piłsudskiego → plac Trzech Krzyży
Дэталі
🇵🇱 Беласток, 16:00, Мітынг Годнасці, Rynek Kościuszki 4, Białystok. Збор удзельнікаў - каля помніка Пілсудскаму
Дэталі
🇱🇹 Вільня,
🚴♀️ 11:00 — велапрабег Годнасці, ад Пасольства Беларусі (Mindaugo 13) да плошчы Лукішкі.
12:00 мітынг на плошчы Лукішкі
13:00 — Шэсце ад плошчы Лукішкі да амбасады Беларусі
Дэталі
🇵🇱 Уроцлаў, 17:00, Марш вольнай Беларусі, акцыя і канцэрт, збор каля Narodowego Forum Muzyki
17:30 марш да Pręgierz, Rynek
18:00— акцыя і канцэрт Алеся Папковіча
Дэталі
🇵🇱 Гданьск, Еўрапейскі цэнтр салідарнасці
10:00–20:00, 30 | выстава постараў Артура Вакарава
13:00–20:00, Пад белымі крыламі | Беларускі кірмаш.
13:00 Марш Годнасці, Збор удзельнікаў Фантан Нептуна.
14:00–14:30 Салідарныя з Беларуссю| мітынг
14:00–18:00, Дваццаць dwadzieścia (2020) | дзіцячая прастора
15:00–16:30 Галасы вольнасці | сустрэча з былымі палітычнымі вязнямі
17:00–18:00 Салідарнасць слоў | літаратурная сустрэча з Альгердам Бахарэвічам і Юліяй Цімафеевай, прысвечаная беларускай і еўрапейскай творчасці.
18:30–20:00 Лявон Вольскі | канцэрт/ ЕЦС, зала-аўдыторыя (партэр)
/Бясплатныя ўваходныя білеты
Дэталі
🇬🇧 Лондан, 12:00, Downing Street, London
Дэталі
🇨🇦 Таронта, 12:00, Сустрэча з кінапраглядам
Беларускі цэнтр, 524 St. Clarens Avenue
Дэталі
🇺🇸 Чыкага, 13:00, Раллі ў гонар пратэстаў і ў падтрымку свабоды і дэмакратыі ў Беларусі, 435 N Michigan Ave
Дэталі
🇵🇱 Быдгашч, 15:00, Most Staromiejski
Дэталі
🇵🇱 Шчэцін, 19:00 каля Zegar Słoneczny на Aleja Kwiatowa
Дэталі
🇺🇸 Шарлат, Паўночная Караліна, 19:30, Elizabeth Park (101 N Kings Dr, Charlotte, NC 28204)
Інсталяцыя-перформанс
Дэталі
🇺🇸 Філадэльфія, 15:00, Philadelphia, Pennsylvania, Philadelphia Love Park
Дэталі
🇵🇱 Познань, 18:00, адкрыццё выставы”Золата Беларусі”, Barak Kultury,al.Marcinkowskiego 21
Дэталі
🇵🇱 Кракаў, з 12:00 да 19:00, марафон салідарнасці з палітзняволеннымі, Прастора, ul.Mikołajska 4/6
Дэталі
🇸🇪 Стакгольм, Швецыя, 13:00, Medborgarplatsen
Дэталі
🇺🇸 Нью-Ёрк, ЗША,13:00,мітынг насупраць штаб-кватэры AAН, Ralph Bunche Park 1st Avenue(at East 43 rd Street)New York,NY10017
Дэталі
🇫🇮 Хельсінкі,13:00, Акцыя салідарнасці, каля Кіасма (Хельсінкі, Mannerheiminaukio)
Дэталі
🇧🇪 Брусэль, 15:00, Wetenschapstraat 23
Дэталі
🇩🇪 Кёльн, 13:30, марш Годнасці, збор удзельнікаў на Köln Heumarkt.
Дэталі
🗓 10.08.2025(нядзеля)✊
🇵🇱 Уроцлаў, Забег Надзеі на 5,5 км
11:00 — збіраемся тут
Дэталі
Прыходзьце апранутыя ў адзенне колераў нацыянальнага сцяга, вышыванкі і цішоткі.
🤍❤️🤍 Будзьма беларусамі і наша абавязкова возьме!
Разам да перамогі! ✊

🔥16❤5👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Выбары 2020.
Гэта быў цудоўны і адначасова жудасны час. Ён да гэтай пары ў памяці і ў сэрцы.
Рэжым ператварыў выбары ў беззаконне, хлусню і катаванні, і фармальна можна сказаць, што мы прайгралі, але на самой справе — не, бо ў выніку мы, беларусы, пазналі тое, чаго раней не ведалі пра сябе: сваю прагу да справядлівасці, годнасці, вялізарную ўзаемадапамогу і падтрымку адзін аднаго, а таксама імкненне да перамен, жаданне мець лепшую ўладу.
Нават можна сказаць, што дзякуючы падзеям 2020 года мы ўсвядомілі сябе як нацыю.
Так, мы былі наіўныя і верылі, што рэжым прызнае сваю паразу, калі ўбачыць, як нас многа, — але мы мералі па сваёй меры.
І сёння, праз пяць гадоў, мы, суполка беларускіх пенсіянерак "Вязаныя берэты", адчуваем падзяку і адзінства з усімі, хто разам з намі быў на светлым баку.

❤🔥13❤13
🇧🇪 Брусэль, Бельгія
У Брусэлі прайшоў Дзень Годнасці — акцыя салідарнасці і падтрымкі.
У межах мерапрыемства былі падведзены вынікі пяцігадовай дзейнасці беларускай дыяспары ў Бельгіі, прэзентаваны асноўныя ініцыятывы і падзеі за гэты перыяд.
Асобная ўвага была нададзена напісанню лістоў беларускім палітвязням як сімвалу падтрымкі і салідарнасці.

❤🔥12❤9