Telegram Web Link
Forwarded from Historyja
27 чэрвеня 1944 года ў Менску пачаўся Другі Усебеларускі кангрэс. Праходзіў у гарадскім тэатры. Уваход быў упрыгожаны беларускімі сімваламі, а будынак ахоўвалі ад магчымых правакацый - як з боку немцаў, так і з боку савецкіх падпольшчыкаў.
21
Беларусы Шчэціна 🇵🇱 сабраліся на нядзельную акцыю, каб прыгадаць пра становішча палітзняволеных у Беларусі.
Усе яны з'яўляюцца закладнікамі рэжыму, які гандлюе імі для сваёй легітымізацыі сярод дэмакратычных дзяржаў.
Закладнікаў утрымліваюць у жудасных умовах, парушаючы іх падставовыя правы.
За ўсё гэта рэжым абавязкова будзе несьці адказнасць. Хай пра гэта не забываюць усе памагатыя рэжыму, якія зараз "проста выконваюць загады", але так на самой справе парушаюць закон. Пакаранне знойдзе іх паўсюль, нават калі яны спрабуюць ад яго ўцячы.

Беларусь абавязкова будзе вольнай, незалежнай і дэмакратычнай!
❤️✌️

#МыРазам
❤‍🔥137🔥4
Forwarded from Historyja
Дата 3 ліпеня ўвогуле сімвалічная для Менска. У гэты дзень у 1655 годзе яго захапілі маскавіты - места разрабавалі і частку спалілі. Пазней у той самы дзень 1660 года вызвалілі літоўскія і польскія войскі. У 1944 годзе ў гэты дзень яго зноў занялі саветы. Паглядзім, ці 3 ліпеня зноў адзначыцца ў гісторыі Менска.

Пра першую акупацыю: "Каб спыніць уцёкі, царскі ўрад яшчэ вясной 1655 г. загадаў ваяводам лавіць дэзерціраў і вешаць іх, ставячы шыбеніцы дзеля застрашэння на перакрыжаваннях дарогаў. Аднак гэтакія жорсткія захады не далі чаканай карысці. Да ўзнаўлення актыўных ваенных дзеянняў у Беларусі маскоўскія залогі тут заставаліся нязначныя па колькасці. На гэта ваяводы часта скардзіліся цару і прасілі падмацаваняў. Да таго ж значную частку раскватараваных па беларускіх гарадах сілаў складалі іншародцы. Як пісаў у 1656 г. маскоўскі поп Іван, які служыў у Менску, у горадзе з імі толькі 3 роты салдатаў, і тыя - «все татары да мордва, - рускава ничего не знают»" - чытаем у кнізе "Невядомая вайна: 1654-1667".
18❤‍🔥5
Ах, якая над Гайнай купальская ноч!
Самы раз бы шукаць кветку-папараць,
Самы раз уплятаць летуценні ў вянок,
Самы раз белы корань выкапываць!
 
Ды ні гуку над Гайнай - пад цёмным шатром.
Толькі зоркі - як вочкі Купаліны.
Дзе ж вы, хлопцы, дзяўчаты? Чаму за сялом,
Над ракою, агні не запалены?
 
Раскладайце, паліце Купалля агні!
Не затым, каб ускрэсла мінуўшчына,
А каб лепей убачыць наступныя дні,
Да вытокаў душой дакрануўшыся...
 
Раскладайце агні - хай плывуць па рацэ,
Можа, ў зыркім святле іх вы ўгледзіце
Постаць Янкі Купалы з кійком у руцэ -
Запрасіце яго прысуседзіцца!
 
Ён вас, пэўна, папросіць «Каліну» спяваць
І, напэўна, ад слёз не стрымаецца,
Скажа: «Ах жа, якое купаллейка ў вас!
Ах, якую вы спадчыну маеце!..»

 Ніл Гілевіч, 1970 г.

Няхай кожны знойдзе сваю папараць-кветку, сябры!
Жыве Беларусь!
❤‍🔥127
​​А давайце сёння падтрымаем палітзняволеных жанчын. Апошнім часам былі навіны пра здзекі над Галінай Дзербыш, пагаршэнне здароўя Валерыі Касцюговай, пяты прысуд моцнай духам Вікторыі Кульшы, якую пацукі, здаецца, бачаць сваім асабістым ворагам, і, вядома ж, пра Марыю Калеснікаву.

Гэта толькі чатыры прозвішчы. За кратамі па палітычных матывах, згодна з інфармацыяй "Вясны", застаюцца 165 жанчын. Гэта толькі тыя, пра каго ведаюць праваабаронцы. Жанчын збіваюць, катуюць электашокерамі, шантажуюць дзецьмі, пагражаюць сэксуальным гвалтам. Жаночыя калоніі нагадваюць філіялы пекла на зямлі.

Пацукі лічаць жанчын слабымі, бо гэта такі стэрыятып, а лукашысты жывуць стэрыятыпамі. Слабых прасцей запалохаць, зламаць, а істотам у пагонах хочацца ламаць, каб адчуць сваю моц.

Але побач з гісторыямі пра здзекі і нечалавечыя ўмовы заўсёды ідуць гісторыі пра сілу і падтрымку. Вельмі ўразіў момант, калі Наталля Дуліна кажа, што лепш засталася б за кратамі, а замест яе вызвалілі б кагосьці іншага. Нават у пекле можна захаваць чалавечнасць, і гэта прыкмета не слабасці, а вялікай сілы.

Свабоду беларускім жанчынам!
Свабоду ўсім палітвязням!
Жыве Беларусь!
❤‍🔥166
Forwarded from Historyja
Сонца навукі скрозь хмары цёмныя
Прагляне ясна над нашай ніваю,
I будуць жыці дзеткі патомныя
Добраю доляй − доляй шчасліваю!..

6 ліпеня 1851 года нарадзіўся беларускі паэт Янка Лучына
21
Forwarded from Максим Перепелица (DOCTOR WHO)
КУПАЛЛЕ

Сёння ноч-чараўніца на Івана Куалы,
Сёння здейсняцца мары, ці хаця бы надзеі.
Мы іх так прывіталі, нашы розныя мары…
Так жадалі, каб гэта сталася ў падзеі.

Я жадаю вам, брацце, тых надзей не губляці,
Я жадаю ўсім нам барацьбы і дыскусій,
Я хачу, каб мы разам да нашай да маці
Хоць калісці вярнуліся да Беларусі.

©️ Максім Перапяліца
❤‍🔥164
07.07.1882 г. нарадзіўся Янка Купала, сумны паэт з трагічным лёсам. Але былі ў яго і светлыя вершы, вось такі, напрыклад.

Вячэрняя малітва

Як летняе сонца свае згасіць косы
І кветкі нябесны зайграюць нясмела,—
Ноч сее тады серабрыстыя росы,
Над логам звісае туманнай пабелай.
 
Ад бледнага месяца бледныя цені
З сялібаў і пушчы кладуцца на гоні;
Як цені мінуўшых даўно пакаленняў,
Устануць, пастануць слупамі ў прасонні.
 
Цікавая думка над сном усплывае,
Вяртаецца з цішай і просіцца ў сэрца,
Дзе ласкай світае, як байка жывая,
І вогнікам ціхім навокала ўецца.
 
Малітва вячэрняя ў той час выходзе,
Ахвярна кладзецца на спячыя далі,
І пасмай няўгледнай да зорак на ўсходзе
Плыве і мяняецца ў кветным крышталі.
 
О, будзь вечна слаўнай, вячэрняя ціша
З планетнай зарніцай і месяцам бледным!
Хай песня спакою душу укалыша
І вынесе чыстай над шумам пабедным!
 
1911

Жыве Беларусь!
❤‍🔥195
Forwarded from Historyja
11 ліпеня 2023 года ў зняволенні быў забіты Алесь Пушкін.

Ён быў асуджаны па справе партрэту беларускага антысавецкага партызана Яўгэна Жыхара. Яўгена Жыхара забілі саветы. Алеся Пушкіна забілі іх неасавецкія нашчадкі.
💔21😢3
​​11.07.2023 г быў забіты Алесь Пушкін.

Шмат добрых слоў напісана і сказана, а мы ўзгадаем стары верш Анатоля Вярцінскага.

Дзівак чалавек...
Глядзіць на расінку макавую,
а цэлае сонца
бачыць перад сабой.
Дзівак чалавек...
Бярэ звычайную ракавіну
і чуе ў ёй акіянскі прыбой.
Дзівак чалавек...
Бачыць сцяжынку гладкую,
а марыць аб трудных,
цярністых шляхах
з іх круцізною,
з іх небяспечнай загадкаю
і будзе ісці,
пакуль мае сілу ў нагах.
Дзівак чалавек...
Са стратаю непапраўнаю
не мірыцца ён ні за што ў душы.
3 няпраўдай не мірыцца,
і з крыўднаю праўдаю
не хоча мірыцца —
хоць кол ты на ім чашы.
Дзівак чалавек...
Яму шмат чаго адмовілі.
А ён не здаецца,
а ён не спіць па начах.
Ён верыць усё
ў свой перпетуум-мобіле,
у панацэю,
у цудадзейны рычаг.
Дзівак чалавек...
Яму — Хірасіму, Асвенцім,
яму, замест імя, —
асвенцімскае таўро.
А ён паўтарае,
што ёсць дабро на свеце,
што будзе дабро
і што пераможа дабро.
Дзівак чалавек...
Не можа не спадзявацца,
не можа не верыць,
не можа ніяк!
Дзівак чалавек...
I гэта яго дзівацтва —
ратунак яго,
яго чалавечы знак.

Не ўсе маюць чалавечы знак, і не ўсе здольныя захаваць яго. Але хто захаваў - той будзе сапраўды шчаслівым чалавекам.

Шчаслівым ён быў, а яшчэ - аптымістычным і энэргічным, а яшчэ - таленавітым, а яшчэ - смелым, і ў мастацтве, і ў жыцці. Ён верыў, што ўбачыць волю і ўбачыць Беларусь вольнай, і нават маляваў, як пройдзе святкаванне. На жаль, не ўбачыць.

Яго карціны - як беларусы: блукаюць па розных краінах, ці ціха жывуць, схаваныя на Радзіме. Але прыйдзе іх час. Алесь не вернецца, а карціны вернуцца ў свабодную Беларусь. І сур'ёзныя працы, і турэмныя малюнкі. Збяруцца разам, як родзічы ці старыя сябры, каб зладзіць самую дзіўную і вясёлую выставу. Выставу, падобную да святкавання, якое ён уяўляў. Беларусь адсвяткуе жыццё і талент свайго героя.

Вечная памяць мастаку.
Жыве Беларусь!
❤‍🔥13💔83
⚡️Уважаемые подписчики!
К сожалению, наш бот @menskrazam_bot не работает. Скоро мы решим проблему.

Мы очень просим проявить терпение и продублировать информацию, которая была выслана и не получила от нас отклика, в наш дополнительный бот @menskrazambot

Жыве Беларусь ❤️✌️


Upd: наш бот @menskrazam_bot зноў на сувязі
❤‍🔥643
Вандроўны арт-праект «Амбасада Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі» ў гасцях у беларуска-латышскай сям’і гісторыка Алега Латышонка
з Беласточчыны прадоўжыў акцыі ўшанавання знакамітых беларусаў з нагоды іх дзён народзінаў і чытанне іх твораў:

Уладзімір Дубоўка (15.07.1901-20.3.1976), адзін з самых цікавых і адметных беларускіх паэтаў, дэбютная кніга паэзіі якога «Строма» карысталася шалёным поспехам. У юнацтве ён актыўна выдае кнігу за кнігай, яго бяруць на працу ў Крэмль перакладаць на беларускую мову савецкія законы, ў 1925 ён займае пасаду старшыні цэнтральнага бюро «Маладняка», а потым ён сярод тых, хто пратэстуе супраць «прымітывізацыі» і «палітызацыі» мастацтва, адзін з заснавальнікаў новага элітнага літаб’яднаньня «Узвышша». Дубоўка - аўтар верша «За ўсе краі, за ўсе народы свету» (1926), з радкамі:


« Масква сусьвету вушы прашумела
Пра самавызначэньне аж да зор.
Смаленск дзе? Невель?
Гомель дзе падзела?
Стварыла гомельскі ганебны калідор.»

Паэта арыштоўваюць у 1930м па справе надуманага Саюза вызвалення Беларусі і высылаюць на 27 гадоў!!!

Рэдкі выпадак, калі творца пасля 30 гадоў зацішша не проста пачне зноў друкавацца, але нават атрымліваць прэміі за свае вершы, а за тры гады да сьмерці напіша цудоўную кнігу ўспамінаў «Пялёсткі».

За заўчасную сьмерць і жыццёвыя пакуты стваральнікаў нашай духоўнай спадчыны, сапраўдных патріётаў беларускай ідэі адказны рэпрэссіўныя расейскі, савецкі і сёньняшнія рэжымы, якія намагаюцца задушыць ўсё беларускае.

Не прабачым!
Разам да вызвалення Бацькаўшчыны!


Жыве вольная Беларусь⚪️❤️⚪️!
Слава Ўкраіне💙💛!
Ізраіль пераможа🇮🇱!


#МыРазам
❤‍🔥193
Беларусы Шчэціна 🇵🇱 сабраліся на нядзельную акцыю ў падтрымку палітвязьняў. 

Амаль 5 гадоў прайшло з фальсіфікаваных выбараў 2020, а рэжым дагэтуль помсціць усім нязгодным і незадаволеным.
Рэпрэсіі не спыняюцца, на месца вызваленных палітвязьняў садзяць іншых.

Гэтая машына не спыніцца, пакуль Беларусь ня будзе сапраўды дэмакратычнай і свабоднай. 

І гэта адбудзецца абавязкова!
❤️✌️

#МыРазам
❤‍🔥12🔥72
​​У Беларусі 300 экстрэмісцкіх фарміраванняў. "Юбілейным" трохсотым стала анархісцкае "Аўтаномнае дзеянне".

Сама канцэпцыя "экстрэмісцкага фарміравання" даўно зрабілася сімвалам недазаконня: прыдумляюць яго мянты (нават не "суд"), і звычайна калі чалавек ужо арыштаваны, а што яму прад'явіць - незразумела.

Але тут пацукі змаглі здзівіць. Бо "Аўтаномнае дзеянне" не існуе 15 гадоў, а Мікола Дзядок і Аляксандр Францкевіч ужо атрымлівалі крыміналку ў 2011 г. Відавочна, новая справа прыдумана для таго, каб дадаць ім тэрміны.

Шмат гадоў таму актывістамі анархісцкага руху рабіліся маладыя, разумныя, адукаваныя людзі, якія хацелі змяніць краіну - і свет - да лепшага. Улада імкнулася прадставіць іх такімі небяспечнымі хуліганамі, але анархісты бясплатна раздавалі ежу бяздомным, арганізоўвалі збор адзення і рэчаў для бедных, дапамагалі дзіцячым дамам. Грамадзяне рабілі тое, што павінна была рабіць дзяржава. Дзяржава ж разганяла іх дабрачынныя акцыі. А калі анархісты апынуліся ў спісе нешматлікіх яшчэ палітвязняў, то адмовіліся пісаць прашэнні аб памілаванні.

Смелыя, прынцыповыя, разумныя, справядлівыя. Іх не зламаў першы тэрмін, іх не зламаў свет, у які яны тады выйшлі пасля калоніі, - свет не змяніўся і быццам бы не заўважыў іх подзвігу. Не зламаў іх і новы тэрмін, і чарговы "суд" не зламае, бо хлопцы былі да ўсяго гатовыя з самага пачатку.

2020 год стварыў шмат герояў, але героі былі і раней. І гэтым героям не патрэбна прызнанне, ці ўзнагароды. Ім патрэбна справядлівае грамадства. Беларусь будзе вольнай, але якой яшчэ яна будзе? Мы спадзяемся , што справядлівай. Бо будаваць яе дапамогуць такія людзі.

Свабоду анархістам!
Свабоду ўсім палітвязням!
Жыве Беларусь!
❤‍🔥174🔥3
2025/10/24 15:51:22
Back to Top
HTML Embed Code: