Telegram Web Link
Беларусы Шчэціна 🇵🇱 сабраліся на нядзельную акцыю ў падтрымку палітвязьняў.

Мы памятаем усіх закладнікаў рэжыму і чакаем іх на свабодзе.
І верым, што ўсе, хто трымаў іх у нечалавечых умовах, без лістоў, перадач, медыцынскай дапамогі - усе яны будуць асуджаныя і самі адсядзяць за тое, што выконвалі загады кіраўніцтва і здзекваліся з людзей за кратамі.

Рэжым ня вечны, таму час справядлівага суду над катамі ўсё бліжэй!
У дэмакратычнай Беларусі яны атрымаюць па заслугах.

❤️✌️
❤‍🔥183
❗️Спецслужбы выходзяць на кантакт з актывістамі праз Facebook: што вядома і як сябе абараніць

Праваабаронцам вядома не меней за пяць такіх выпадкаў. Усе паведамленні зафіксаваны з аднаго акаўнта — Maria Pulkovskay. У фэйсбуку Maria ў сябрах лічыцца 371 акаўнт, сярод якіх — былыя палітзняволеныя, журналісты і актывісты. Некаторым абяцаюць бяспеку іх родных у Беларусі ў абмен на супрацу з беларускімі спецслужбамі.

«Вясна» паразмаўляла з адной з актывістак, з якой звязваўся супрацоўнік КДБ. Заклікаем прыняць меры па лічбавай бяспецы.

«Калі ён піша, то адразу называе людзей па поўным імя і імя па бацьку, то бок гэта ўжо інфармацыя, якая не ва ўсіх змяшчаецца ў сацсетках. Ён сказаў, што яго мэта, даведацца меракаванне пра структуры і нейкім падзеям. Ён піша пра нейкі кампраміс, супрацоўніцтва, спрабуе наладзіць узаемнавыгодныя камунікацыі. Ён хоча даведацца больш інфармацыі пра нейкіх людзей з дэмакратычнай супольнасці».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118108
🖕10🤬7😡2
У Місіі за дэмакратычную Беларусь у Брусэлі прайшла прэзентацыя фотавыставы бельгійскага журналіста-фатографа Крыстофа дэ Мунка (Christophe De Muynck),
які правёў пяць дзён у шэрагах Палка імя Кастуся Каліноўскага.


Фотапраект дэ Мунка дае магчымасць убачыць рэальнае жыццё беларускіх байцоў: іх побыт, будні на фронце, эмацыйны стан і адданасць справе змагання за свабоду Беларусі і Украіны.

Пасля прэзентацыі ўдзельнікі мерапрыемства — прадстаўнікі беларускай апазіцыі, дыяспары і еўрапейскія сябры Беларусі — далучыліся да акцыі салідарнасці: яны напісалі лісты беларускім палітвязням, якія нарадзіліся ў чэрвені і цяпер знаходзяцца за кратамі.

Такія лісты — гэта сімвал падтрымкі і маральнага падтрымання для тых, хто церпіць за свае перакананні.
❤‍🔥174
Forwarded from Dapamoga
Запрашаем адзначыць 90-годдзе Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна разам з намі — праз музыку, паэзію і жывы перформанс.

📅 14 чэрвеня
📍 Alaus Namai, Goštauto g. 8, Vilnius
🕕 19:00 (дзверы 18:00)


🎶 Выступы фольк- і рок-гуртоў:
— Сяржук Доўгушаў
— Homan-band
— Беларускі Цуд
— Валошкі
— Вячка Красулін
— Паліна Курановіч

📖 Паэтычныя чытанні:
— Валерыя Чарнаморцава
— Ілля Міронаў

💶 Уваход: данат ад 10 еўра
Кожны ваш унёсак — гэта падтрымка беларускай культуры і гонар памяці Рыгора Барадуліна.
❤‍🔥183
​​Некалькі дзён таму адно незалежнае выданне апублікавала артыкул з такім зместам: нібыта лісты за краты даходзяць зараз хіба толькі ад сваякоў (і тое калі пашанцуе), таму пісаць не трэба. Не будзем марнаваць паперу, захаваем дрэвы, вось гэта ўсё. Артыкул ну такі, непрыемны, брудненькі. Вядома ж, там было нямала каментароў з крытыкай пазіцыі паважанага выдання, але шмат людзей зараз сапраўды нібыта пішуць у пустэчу, бо адказы не даходзяць, і ці атрымаў вязень той ліст - ты не ведаеш.

А потым з'явілася інтэрв'ю з Андрэем Чапюком, праваабаронцам і былым палітвязнем, які прабыў у няволі чатыры з паловай гады і вызваліўся два месяцы таму. У гэтым інтэрв'ю ёсць адказ паважанаму выданню. Андрэй кажа: "не ўсе лісты не даходзяць".

Ва ўсіх калоніях розныя правілы, на розных людзей па-рознаму ціснуць. Часам патрэбны шчаслівы выпадак, ці цуд, ці збой вычварэнскай логікі сістэмы, каб ліст дайшоў. Часам шанец зусім невялікі. Але ці можна назваць яго нязначным?

Хто будзе спяшацца на цягнік, калі шанец паспець - пяцьдзесят да аднаго? Ніхто не будзе, лепш прыняць, што спазніўся, і замовіць новы квіток, ці ўвогуле не ехаць. Але калі ёсць шанец - няхай пяцьдзесят да аднаго - кагосьці выратаваць? Хто не скарыстаецца гэтым шанцам?!

Паліна Шарэнда-Панасюк распавядала, як лісты знішчалі ў яе на вачах. Але яна бачыла лісты, і ведала, што ёй пішуць. А вось другая гісторыя, ад вязня, што сядзеў з Эдуардам Бабарыкам. Аднойчы Эдуарду дайшоў ліст ад незнаёмай жанчыны. Яна нумеравала лісты, і гэта быў дваццаты. Дзевятнаццаць іншых не дайшло, а дваццаты прабіўся. Нібыта маленькі кавалачак волі. І тым больш ён быў каштоўным.

Эдуард, вядома ж, адказаў, але наўрад ці тая жанчына атрымала адказ. Можа, яна нават не ведае, што адзін раз у яе дакладна атрымалася. Але мы спадзяемся, што яна працягвае пісаць палітвязням.

Дапамагаць можна па-рознаму, шляхі заўсёды знойдуцца. Але лісты - гэта таксама дапамога, і нам не варта прыніжаць іх каштоўнасць і моц. Таму, сябры, вы ведаеце, што рабіць.

Свабоду ўсім палітвязням!
Жыве Беларусь!
❤‍🔥193
Беларусы Шчэціна 🇵🇱 сабраліся на чарговую акцыю ў падтрымку палітзняволеных.
 
Мы памятаем пра тых, хто асуджаны за падтрымку дэмакратыі, свабоды слова, правоў чалавека і ўсяго таго, што прапісана ў канстытуцыі Беларусі.

Нажаль, канстытуцыя рэжым цікавіць толькі тады, калі ў яе трэба ўнесьці папраўкі, якія а толькі падаўжаюць тэрмін быцця прэзідэнтам, а то перадачу гэткаму "прэзідэнту" усёй улады... Іншае нікога не цікавіць, асабліва пасьля таго выказвання "часамі не да законаў".

Мы памятаем і падтрымліваем тых, хто несправядліва асуджаны за "палітыку".
І лічым, што адзінае, што можа іх асвабадзіць - гэта санкцыі супраць рэжыму як метад ціску.
Іншае не дапаможа, хаця беларуская прапаганда спрабуе давесьці, што санкцыі не працуюць.
❤‍🔥221
Forwarded from Dapamoga
Нягледзячы на час і абставіны, беларусы працягваюць выходзіць на плошчу Кудзіркі ў Вільні, каб нагадаць свету пра тых, хто застаецца за кратамі па палітычных матывах у Беларусі.

На чарговым мітынгу, які адбыўся 15 чэрвеня, прысутнічалі не толькі беларусы Вільні, але і замежныя госці: беларусы з іншых краін, амерыканцы, фіны, літовец-рэзідэнт Нямеччыны. Шмат пытанняў аб нашай сітуацыі – шмат расказаў аб тым, што адбываецца ў Беларусі.

Асаблівая ўвага была нададзена памяці Алега Бебеніна — журналіста і аднаго з заснавальнікаў “Хартыі’97”, якому споўніўся б 51 год. Ён трагічна загінуў у 2010 годзе, і абставіны яго смерці дагэтуль не расследаваныя.

У відэа гучыць песня Лявона Вольскага — сімвал беларускай супраціўнай культуры.

https://youtube.com/shorts/saULQUKbBxc?si=8c_4GJ85yFzDpVMu
❤‍🔥211
Пяць гадоў таму, здаецца, ні ад Віктара, ні ад Эдуарда Бабарыкаў ніхто не чакаў асаблівага гераізму - ні народ, ні ўлада. Бо людзі заможныя, прывычныя да добрай ежы, камфортнага жыцця і павагі, і раптам - беларуская турма, катаванні і пагрозы роднаму чалавеку. А выйшла так, што Віктар і Эдуард апынуліся ў спісе наймацнейшых. І адвакатка, і іншыя зняволеныя былі ўражаныя, як годна трымаюцца бацька і сын. Нават у відэа, якое паказала прапаганда, Бабарыка-старэйшы кажа моцнае і аптымістычнае "усіх люблю".

За пяць гадоў шмат чаго здарылася, і некаторыя публічныя фігуры расчаравалі: нехта стаміўся і знік, іншы забыўся пра лукашэнку і ваюе з Ціханоўскай, трэці хоча з рэжымам дамаўляцца. Гэта сумна, і гэта жыццё. Але час паказаў нам і іншае: у галоўных фігурах беларусы ўсё ж не памыліліся.

Свабоду годнаму бацьку і годнаму сыну!
Свабоду ўсім палітвязням!
Жыве Беларусь!
❤‍🔥205
ПЕРШЫЯ ЛАСТАЎКІ

Светлы дзень для вольнай Беларусі.
Вызвалены нашыя з палону,
Тыя, кім заўсёды ганаруся,
Тыя, хто ня выбраў шлях паклону.

Не, ня ўсе… А толькі чатырнадцаць
Выйшлі з казематаў к нам на волю.
А астатнім колькі ‘шчэ трымацца
За надзею ды цянуці долю?

Спадзяюся, хутка ўсіх абдымем,
Спадзяюся, хутка будзе воля,
Кайданы ўлады гэтай скінем,
І шчаслівай будзе наша доля.

©️ Максім Перапяліца
❤‍🔥213
​​Вельмі добрыя два дні, вельмі радасна і за людзей на волі, і за тых, хто чакаў. Добра бачыць сем разгубленых і шчаслівых твараў. Добра слухаць энэргічнага не зламанага (а галоўнае жывога) Сяргея Ціханоўскага ці інтэлігентную Наталлю Дуліну, якая хацела б саступіць сваё месца сярод вызваленых камусьці іншаму. Добра думаць, што акрамя гэтых сямі выратаваны яшчэ сем.

Але болю не менш. Бо на волі былыя вязні ўсё яшчэ стаяць, трымаючы рукі за спіной. Бо катаванні, пра якія яны распавядаюць, не спыніліся. Людзі галадаюць, мерзнуць у шіза, церпяць гвалт, прыніжэнні, пазбаўленыя лістоў, медычнай дапамогі, вымушаныя працаваць задарма. А пацучок, які так здзекліва жартуе пра "вас вязуць на расстрэл", працягвае катаваць.

Так добра гучыць гэтае "лукашэнка вызваліў палітвязняў",  так пазітыўна. І 14 выратаваных - гэта вельмі шмат. Але за кратамі тысячы. І калі схуднелы Сяргей эмацыйна распавядае пра ўсе выпрабаванні, што яму давялося прайсці, - гэта не толькі яго гісторыя. Гэта гісторыя тысяч беларусаў. Усе жахі не ў мінулым - яны адбываюцца проста зараз.

Няхай гэтую гісторыю пачуюць тыя, хто стаміўся, хто шкадуе сябе, хто не супраць перагарнуць старонку, хто хацеў бы не чуць і не бачыць. Нельга заплюшчваць вочы, калі існуе такое вялікае зло. Нельга жыць спакойна побач з ім. Нельга чакаць, што зло добраахвотна здасць свае зубы і кіпцюры і зменіцца да лепшага. Нельга быць абыякавым - і Сяргей кажа пра гэта.

Эмоцый шмат - і радасць, і боль, і нянавісць да катаў. Але ёсць яшчэ адно. Сяргей Ціханоўскі - сярод з тых, хто калісьці абудзіў у беларусах надзею. І зараз, калі мы бачым яго побач са Святланай, у яго вачах тая самая надзея. Нічога не скончана, і не скончыцца, пакуль усе вязні не выйдуць, а пацукі не сядуць.

Свабоду усім палітвязням!
Катаў за краты!
Жыве Беларусь!
❤‍🔥205🤣1
Беларусы Шчэціна 🇵🇱 сабраліся ў нядзелю, каб павітаць на свабодзе 14 закладнікаў рэжыму, якіх удалася выцягнуць з турмаў.

Мы вельмі радыя, што людзі нарэшце маюць магчымасць абняць сваіх блізкіх і ачуняць фізычна і псіхічна пасьля цяжкіх выпрабаванняў.

Але мы не забываемся і пра тых, хто ўсё яшчэ ў няволі. Чакаем ўсіх палітзняволенных на свабодзе!


❤️✌️
❤‍🔥1212
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дарагія нашы палітвязні, усе, хто адзначае свой Дзень народзінаў у чэрвені!

Вы сталі закладнікамі рэжыму і ахвяруеце сваім здароўем і жыццём дзеля вольнай  Беларусі. Не губляйце надзеі на то, што ўсё дрэннае абавязкова скончыцца, што ўсё не дарма. Беражыце сябе.

З павагай, беларускі і беларусы Беластока

❤️✌️

#МыРазам
❤‍🔥186
2025/10/26 08:19:41
Back to Top
HTML Embed Code: