Telegram Web Link
МЕНСКРАЗАМ!
Photo
07 верасня каля 50 асобаў у Беластоку прынялі ўдзел у акцыі прысвечанай ДНЮ БЕЛАРУСКАЙ ВАЙСКОВАЙ СЛАВЫ”.
🟥

511 гадоў таму, 8 верасня 1514 года, войскі Вялікага княства Літоўскага пад камандаваннем Канстанціна Астрожскага разбілі войска Маскоўскага княства ў Аршанскай бітве, нягледзячы на трохразовую колькасную перавагу ворага.

Гэтая перамога спыніла маскоўскую агрэсію і выратавала Ўсходнюю Еўропу ад падзелу, які рыхтавалі маскоўскі князь і імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі. Сёння беларусы працягваюць справу продкаў, змагаючыся супраць расійскіх акупантаў ва Украіне.

Мы беларусы Беластока з’яўляемся голасам беларусаў з Беларусі асуджаем расійскую агрэсію і ваенныя злачынствы на Украіне

🔥 Беларусы Беластока прынялі актыўны удзел ў акцыі каля Генеральнага Консульства РБ ў Беластоку. Удзельнікі акцыі трымалі украінскія, польскія, бел-чырвона-белыя сцягі і плакаты“Разам супраць расейскай агрэсіі”, і іншыя.

З вялікім гонарам, мы узгадалі і тых мужных беларусаў, якія са зброяй у руках змагаюцца побач з украінцамі.

Святло пераможа цемру!

Мы не здамося. Будзем змагацца. Разам Мы пераможам.

Жыве Беларусь 🤍❤️🤍
Слава Украіне 💙💛
Niech żyje Polska
🤍❤️
16🔥5👍1
​​Кдб паказаў новы шпіёнскі трылер. На жаль, галоўны герой у гэтым дрэнным кіно - рэальны чалавек, малады манах з Кракава Гжэгаж Гавел. Прыехаў, здаецца, да сяброў, і ператварыўся ў "шпіёна".

Улады Польшчы, вядома ж, занепакоены і асуджаюць. Пацукі атрымалі чарговага закладніка, якіх і так нямала. А мы вось што хацелі б сказаць.

Усе нашы суседзі ведаюць нешта там пра сітуацыю ў Беларусі, ну дыктатура, ну палітвязні. Палякі добра ведаюць і любяць таго ж Пачобута. Але чамусьці ўсе ўпэўнены, што небяспечна ў Беларусі выключна беларусам, ці нейкім вядомым актывістам. Думаюць, што пашпарт іншай краіны абароніць іх.

Не абароніць. Наадварот, зробіць больш каштоўнай здабычай для рэжыму. Каб трапіць за краты, не абавязкова быць Пачобутам. Дастаткова быць палякам.

Ні адна краіна не будзе марнаваць сродкі на кампанію "паважаныя грамадзяне, не трэба ездзіць у Беларусь, гэта небяспечна". Давядзецца нам. 

Таму, шаноўныя беларусы, не запрашайце зараз нікога ў Беларусь. А калі ваш сябар ці сяброўка з-за мяжы хоча скарыстацца бязвізам каб пакаштаваць дранікі, папіць таннага піва на фестывале рускага рока ці памаліцца ў Будславе, патлумачце яму ці ёй, калі ласка, чаму гэта дрэнная ідэя. Сур'ёзна. А беларусы замежжа, што выходзяць на акцыі ў розных гарадах, могуць распавядаць не толькі пра беларускіх палітвязняў, а і пра такіх вось небаракаў -"шпіёнаў".

Беларусь - прыгожая краіна, і аднойчы яна стане бяспечнай і (мы спадзяемся) прывабнай для турыстаў. Але зараз кожны замежнік моцна рызыкуе, а беларусам не патрэбны новыя закладнікі.

Свабоду Гжэгажу Гавелу!
Свабоду ўсім закладнікам!
Жыве Беларусь!
❤‍🔥201
Беларусы Шчэціна 🇵🇱 сабраліся на традыцыйную нядзельную акцыю ў падтрымку палітвязьняў і прыгадалі аб Дне беларускай вайсковай славы, які адзначаецца 8 верасьня ў гонар бітвы пад Воршай.

Калі беларусы змаглі перамагчы расейцаў у 1514 годзе - змогуць і цяпер!

Жыве Беларусь!

#МыРазам
❤‍🔥201
Беларусы Бельгіі адзначылі Дзень Беларускай Вайсковай Славы у Брусэлі.

У праграме былі:
прагляд дакументальнага фільма, чытанне патрыятычных вершаў, напісанне лістоў палітвязням-вераснёўцам і жывая музычная імпрэза з беларускімі песнямі.

Такія сустрэчы яднаюць беларусаў і надаюць сілы тым, хто памятае пра гісторыю і родную мову, хто захоўвае сваю ідэнтычнасць па за межамі краіны.

#МыРазам
❤‍🔥164
Андрэй Паднябенны забіты рэжымам у магілёўскай калоніі. Яму было 36 гадоў.

Андрэй меў расейскае грамадзянства, але амаль усё жыццё пражыў у Беларусі. Тут ён вырас, стварыў сям'ю, працаваў, пачаў займацца актывізмам, падтрымаў народ у 2020 г. За любоў і падтрымку Беларусі Андрэй атрымаў 16 з паловай гадоў турмы, а зараз ён загінуў.

Пра смерць Андрэя паведаміла яго маці Валянціна. Яе шчымлівы допіс заканчваецца словамі: "Я веру, што боская кара дагоніць вінаватага, і ніводнае злачынства не застанецца беспакараным".

Але няхай перад боскай карай іх усіх нагоняць суд і турма. Бо родныя забітых заслугоўваюць справядлівасці. Беларусь заслугоўвае справядлівасці. Забойцы заслугоўваюць справядлівага пакарання.

Вечная памяць Андрэю Паднябеннаму.
Забойцы адкажуць.
Жыве Беларусь!
😢17💔10
Пяць гадоў таму на нашым канале з'явіўся першы допіс. Настрой не святочны, але гадавіна - гэта нагода падзякаваць усім актывістам нашага раёна, усім, хто меў (і мае) дачыненне да стварэння матэрыялаў на канале, і галоўнае, вядома ж, нашым чытачам. Дзякуй, сябры! Няхай птушкі лятаюць і пяюць у вольным небе❤️

Жыве Чыжоўка!
Жыве Беларусь!
22
2025/10/23 03:56:55
Back to Top
HTML Embed Code: