Telegram Web Link
Forwarded from Historyja
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Будзе Мова – будзе нацыянальная сьвядомасьць і будзе Беларусь. Ня будзе Мовы – ня будзе Беларусі"

30 верасня 1931 года нарадзіўся Ніл Гілевіч – беларускі паэт і грамадскі дзеяч, народны паэт Беларусі. Прадстаўнік інтэлігенцыі, які не баяўся казаць непапулярныя рэчы, у тым ліку, што нельга ставіць "каўбасу" вышэй за культуру.
❤‍🔥166
30.09.1931 г. нарадзіўся Ніл Гілевіч. Шмат якія з яго вершаў прысвечаны вялікай любові да Беларусі. Давайце ўзгадаем адзін з іх.

Я хаджу, закаханы у твае краявiды,
I шапчу, як прызнанне: о мой край дарагi!
Зноў нясу табе ў споведзь i трывогi, i крыўды,
I надзеi, i ўцехi, i любоў, i грахi...
Колькi доля нi судзiць мне далёкiх вандровак -
Я вярнуся навечна ў засень клёнаў тваiх.
Толькi з роднага долу, толькi ў роднай дуброве -
Як не дрэвам, хоць зёлкай прарасту для жывых.

1962

Жыве Беларусь!
14❤‍🔥8
Вясельнага фатографа з Мінска асудзілі па трох палітычных артыкулах

Алег Слабуха — 38‑гадовы мінчук. Па адукацыі ён інжынер. Любіць падарожнічаць і актыўна адпачываць.

Больш за 10 гадоў Алег займаецца відэаграфіяй. У 2015‑м ён адкрыў ІП і працуе на сябе. Алег спецыялізуецца на вясельнай і сямейнай фатаграфіі, але бярэцца і за персанальныя здымкі і сюжэтныя відэа, піша «Наша Ніва».

Алега Слабуху асудзілі ў 2025 годзе ў Мінскім гарадскім судзе па трох артыкулах — «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК), «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК) і «заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК).

Алегу пагражала да 12 гадоў калоніі, але сутнасць абвінавачання і прысуд невядомыя — вядома толькі, што Алег у калоніі. А нядаўна яго ўнеслі ў спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў».
🤬13😢8
Forwarded from RE:BELarus
Пікет у Вільні : беларусы патрабуюць трыбуналу над карнікам Шынвізэ.

3 кастрычніка ў Вільні каля амбасады Нямеччыны адбыўся пікет з мэтай узняць пытанне на конт крымінальнай адказнасці Дзмітрыя Шынвізэ - аднаго з начальнікаў і садыстаў з Бабруйскай калоніі.

Дзмітрый Шынвізэ узначальваў апэратыўна-рэжымны аддзел канцэнтрацыйнага лагеру і , паводле сведчанняў палітвязняў , меў дачыненне да катаванняў і здзекаў над людзьмі .
Зрабіла акцыю міжнародная арганізацыя "Рух" пры падтрымцы аб'яднання беларускіх палітвязняў у Літве RЕ:BELarus, партыі Мікалая Статкевіча " Народная Грамада ",
а таксама актывістаў дыяспары.

На акцыі прысутнічала каля 15 чалавек.
Трэба выказаць шчырую падзяку Літоўскай паліцыі.
Літоўская паліцыя ахоўвала пікет , тым самым дапамагаючы эмігрантам ажыццяўляць свае законныя правы на мірныя сходы.

Спачатку выступіў прадстаўнік арганізатараў пікету  Яраслаў. Актывіст нагадаў хто такі Дзмітрый Шынвізэ і якую павінны несці адказнасць за рэгулярны і сістэматычны фізычны і псіхалагічны гвалт над вязнямі. Ён адзначыў , што зараз гэны чалавек спакойна жыве ў Нямеччыне па праграме рэпатрыяцыі бо мае нямецкія карані. Яраслаў зрабіў заклік да нямецкіх уладаў пачаць на конт Шынвізэ праверку і высвятліць праўду .

Далей быў адчынены мікрафон.
Удзельнікамі пікету было падкрэслена , што 3 кастрычніка Нямеччына адзначае Дзень нацыянальнага адзінства. Нямеччына ў 1990 стала адзінай дзяржавай пасля таго як у 1989 быў разбураны Берлінскі мур.
Нямеччына перажыла два таталітарызму. Спачатку гітлераўскі , а потым камуністычны ў ГДР.
Таму такім як Шынвізэ не месца ў вольнай Германіі.
Было сказанае і тое , што Беларусь таксама імкнецца стаць вольнай.

Падчас акцыі быў стрым. Яго вёў незалежны блогер Дзмітрый Казлоў , больш вядомы як " Шэры Кот " : https://www.youtube.com/live/lLE8SNLfUkw?si=YARn4-QYdx7ygj6g
Ужо ў першыя гадзіны ягоная трансляцыя сабрала больш за 57 тысячаў гледачоў.

Па завяршэнні мерапрыемства ягоныя ўдзельнікі падпісалі петыцыю да ўладаў ФРГ з патрабаваннем арыштаваць і судзіць Шынвізэ за катаванні на тэрыторыі Беларусі.
Дакумэнт будзе перададзены прадстаўнікам амбасады Нямеччыны ў Літве.

" Бо ўсё тайнае Бог выведзе на суд , і ўсё , што зроблена - і добрае , і кепскае (Экл. 12:44).
" Мне помста , я адплачу , кажа Гасподзь " (Рым. 12:19).

https://www.tg-me.com/REBELarus1

@REBELarus20

[email protected]

https://www.youtube.com/live/lLE8SNLfUkw?si=YARn4-QYdx7ygj6g
❤‍🔥147
Forwarded from Dapamoga
❤️ Публічная акцыя "Свабоду не дэпартуюць!», натхнёная Мікалаем Статкевічам.

🗓 Акцыя адбудзецца 2025.10.05 у 12.00
📍 па адрасе: г.Вільня, ПЛОШЧА Вінцаса Кудзіркі

Свабода – гэта права чалавека быць дома, сярод свайго народа, а не дэпартацыя.

"Не можа быць нацыі, у якой няма лідара, які знаходзіцца на тэрыторыі сваёй краіны» — заяўляе Генеральны сакратар партыі Народная Грамада Сяргей Спарыш, палітвязень, які нядаўна выйшаў на волю.

Мікалай Статкевіч – больш за 25 гадоў быў, ёсць і застаецца культавай фігурай у беларускай апазіцыйнай палітыцы. Ён не толькі сімвал супраціву, а таксама непахісны, нязломны лідар сацыяльнага і палітычнага пратэсту ў Беларусі.
Былы кандыдат у прэзідэнты, тройчы вязень сумлення, намінант на Нобелеўскую прэмію міру 2025 г – пераможца будзе агалошаны 10.10.2025.

Наша акцыя – гэта выказванне салідарнасці з прынцыповай пазіцыяй Мікалая Статкевіча. Мы патрабуем яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення, а таксама вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.

Мэты акцыі:
● Падтрымаць на шляху да Нобелеўскай прэміі! 
● Выказаць салідарнасць з Мікалаем Статкевічам.
● Прыцягнуць увагу сусветнай грамадскасці да сітуацыі пра невядомасць месцазнаходжання Мікалая Статкевіча і яго фізічнага здароўя.

Ініцыятар:
Партыя НАРОДНАЯ ГРАМАДА – левацэнтрысцкая апазіцыйная палітычная партыя. У цяперашні час з'яўляецца партыяй назіральнікам у Партыі еўрапейскіх сацыялістаў (ПЕС) і актыўна ўдзельнічае ў яго працы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥145
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
5 кастрычніка 2020-га прайшоў першы марш пенсіянераў.

Потым нашыя маршы адбываліся кожны панядзелак да 21 снежня, пакуль насілавікі не задушылі іх.

Што можа больш красамоўна характарызаваць рэжым, супраць якога паўсталі пенсіянеры і які жорстка змагаецца з імі?

Мы былі рознага ўзросту і рознага стану здароўя – найстарэйшай з нас было 90 гадоў, многія ішлі з кіёчкам і нават на мыліцах. Але нас аб'ядналі прага справядлівасці, абурэнне хлуснёй і гвалтам улады.

Ніколі не забудзем тое пачуццё адзінства.

Незабыўная і падтрымка моладзі, якая вітала нас на працягу ўсяго шляху і сустракала напрыканцы маршаў з падзякамі і прапановамі адвезці дадому.

Многія з нас пазнаёміліся на тых маршах і сябруюць дагэтуль, а кагосьці з нас ўжо няма ў жывых, і вельмі горка, што яны не пабачаць здзяйсненне сваёй мары – дэмакратычную Беларусь.

©Суполка беларускіх пенсіянерак "Вязаныя берэты".

#МыРазам
❤‍🔥174
​​У Беларусі адзначаецца дзень настаўніка.

Пацукі шмат намаганняў прыклалі, каб зганьбіць гэтую прафесію, каб настаўніцы і настаўнікі асацыяваліся з хлуснёй , фальсіфікацыямі і ўцёкамі праз вакно з выбарчага ўчастка ў школе.

Але зараз з'явілася статыстыка: больш за 6000 настаўніц і настаўнікаў страцілі працу праз свае палітычныя погляды. Шэсць тысяч!

Падчас акупацыі школы робяцца цэнтрамі варожай прапаганды. Бо для акупантаў жыццёва важна падмануць, адурманіць маладое пакаленне. І сумленны настаўнік для іх - вораг. Сумленны настаўнік - экстрэміст. Сумленны настаўнік - падпольшчык. Бо будзе вучыць сапраўднай гісторыі, а не той, якую прыдумалі акупанты, і мове, якую вораг намагаецца знішчыць. Ён ці яна будзе шчыра адказваць на пытанні вучняў, а не хлусіць, як загадалі ў мінадукацыі.

Шэсць тысяч страцілі працу, хтосьці за кратамі, хтосьці з'ехаў. Мы не ведаем, колькі засталося ў школах сумленных настаўнікаў, але спадзяемся, што іх дастаткова, каб дапамагчы дзецям атрымліваць веды замест прапаганды.

Дзякуй вам, сапраўдныя настаўніцы і настаўнікі, і са святам вас. Няхай хутчэй прыйдзе час, калі вы будзеце працаваць свабодна, без ідэолагаў, хлуслівых падручнікаў і небяспекі звальнення, а ваша прафесія зробіцца адной з самых паважаных. Беражыце сябе!
Жыве Беларусь!
❤‍🔥162
В Вильнюсе прошла акция солидарности с Николаем Статкевичем, которого в этом году выдвинули на Нобелевскую премию мира

Несмотря на дождь, участники с бело-красно-белыми флагами и зонтами собрались на площади Винцаса Кудирки, чтобы поддержать лидера беларуских демократических и патриотических сил и всех беларуских политзаключенных.

Участники из партии «Народная Грамада», движения политзаключенных RE:BELarus и организации "Дапамога" заявили, что требуют немедленного и безоговорочного освобождения Миколая Статкевича и всех узников совести в Беларуси.

#МыРазам
20
«Хадзіла з кута ў кут». Вядомую ютуб-блогерку затрымалі на мяжы за ўдзел у пратэстах — за кратамі яе пратрымалі больш за тры месяцы

5 кастрычніка ў 29-гадовай Караліны Канановіч з Мінска, вядомай як відэаблогерка Караліна К., пасля чатырохмесячнай цішыні на канале з'явілася відэа, дзе дзяўчына распавяла, што гэты час яна правяла за кратамі. Больш за 2 гады блогерка жыве ў Амстэрдаме, але часам прыязджала да сваякоў у Мінск. Чарговая паездка ў Беларусь напачатку чэрвеня скончылася затрыманнем.

У 2020 годзе дзяўчына, асвятляя на канале сваё жыцце, паказвала, як восенню хадзіла на пратэст і збягала ад сілавікоў (гэта відэа ўжо даўно не дасяжна на канале). Верагодна, гэта і стала прычынай пераследу.

Паводле «народнага» артыкула 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) Караліне прызначылі два гады і два месяцы «хатняй хіміі». Прысуд набывае моц 6 кастрычніка, але дзяўчына з'ехала з Беларусі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118809

🌿Чытаць з Беларусі без VPN
😢105😱3
Беларусы Шчэціна 🇵🇱 сабраліся на традыцыйную нядзельную акцыю ў падтрымку палітвязьняў 

5 гадоў рэжым у Беларусі не спыняе рэпрэсіі, замест тых, хто выйшаў на свабоду, з'яўляюцца ўсё новыя закладнікі. І гэты працэс не спыніцца, пакуль існуе рэжым. 

Але мы не паддаемыся: салідарнасць вельмі важная рэч, якой "ўлада" баіцца больш за ўсё. Таму мы збіраемся, каб падтрымаць усіх, хто знаходзіцца за кратамі - і будзем рабіць гэта далей.
❤️✌️
❤‍🔥108
Forwarded from RE:BELarus
📅 12 кастрычніка 2025 года
📍 Плошча Кудзірка, Вільня
🕛 Пачатак а 12:00

Беларуская дыяспара ў Літве, аб’яднанне палітвязняў RE:BELarus, а таксама партыі «Народная Грамада» і Dapamoga запрашаюць на памятную акцыю ў гонар Вітольда Ашурка — беларускага грамадска-палітычнага і экалагічнага актывіста, забітага ў Выпраўчай калоніі №17 21 мая 2021 года.

Мы разам ушануем яго жыццё і подзвіг:
🕯 запалім 55 свечак — сімвал яго гадоў;
📜 кожны ўдзельнік прачытае частку з ліста Вітольда;
🗣 скажам некалькі словаў пра памяць і мужнасць чалавека, які змагаўся за праўду;

Прыйдзі, каб аддаць даніну павагі тым, хто не зламаўся.
Салідарнасць жыве! ❤️🤍❤️


https://www.tg-me.com/REBELarus1

@REBELarus20

[email protected]

#ВітольдАшурак #Belarus #REBELarus #НароднаяГрамада #Dapamoga #Памяць #СвабодуПалітвязням #Вільня

https://www.tg-me.com/REBELarus1

@REBELarus20

[email protected]
❤‍🔥108
Беларусы Шчэціна 🇵🇱 сабраліся ў нядзелю, каб падтрымаць палітзняволеных.

Урачыста заяўляем: ў сувязі з Міжнародным днём супраціву смяротнаму пакаранню, які адзначаўся 10 кастрычніка, мы цалкам пагаджаемся з адменай яе ў Беларусі. Нават галоўнаму пацуку і яго памагатым трэба даць шанец: у турме на пажыццёвым тэрміне пакарання яны будуць мець шмат часу, каб стаць лепшымі людзьмі.

Жыве Беларусь!


#МыРазам
18
2025/10/23 04:25:06
Back to Top
HTML Embed Code: