Forwarded from Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
Памежнік Артут Сыракваша - адзін з мноства беларусаў, асуджаных па "справе Гаюна". Артур служыў на заставе ў Хойніках. На яго вачах расейскія войскі ўваходзілі на тэрыторыю Украіны з Беларусі.
Ваенкам-камедыянт Крываносаў, вядома ж, раскажа нам, што ўся армія "правільная", чырвона-зялёная. Але сумленныя людзі ёсць паўсюль, і ў арміі таксама ёсць.
Магчыма, інфармацыя ад вайскоўцаў-памежнікаў была найбольш карыснай, а магчыма і не. Бо каб заўважыць запуск ракеты не трэба быць спецыялістам. І ў Гаюн пісалі розныя людзі, ад вайскоўцаў да святароў.
Акупацыйная ўлада зрабіла ўсё, каб беларусы выглядалі саюзнікамі расейцаў, можа, без зэтак і партрэтаў пуціна на кожнай прыбіральні, але яно і не трэба, дастаткова таго самага "з Беларусі ляцелі ракеты". Вось толькі людзі - розныя людзі - хацелі дапамагчы ўкраінцам. Усе адчувалі сорам і адказнасць, хтосьці хацеў уратаваць імідж нашай краіны, але гэта было не галоўнае. Проста сумленны чалавек не можа спакойна глядзець, як побач адбываецца злачынства, адно з самых страшных злачынстваў апошніх гадоў.
Зараз Гаюн узгадваюць толькі як чарговую нагоду для крымінальнага пераследу беларусаў. Але гэта была сапраўды важная справа. Можа, адна з самых важных. Яна аб'яднала мноства людзей і выратавала мноства жыццяў. А яшчэ паказала, што сапраўдная Беларусь - гэта не пацучыны рэжым. Давайце ўзгадаем гэта таксама.
Свабоду Артуру Сыраквашу!
Свабоду ўсім палітвязням!
Жыве Беларусь!

❤🔥16❤1
Forwarded from Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
13.10.1970 г. нарадзіўся Вітольд Ашурак.
На жаль, яго імя стала сусветна вядомым толькі пасля яго забойства. Але памяць пра сябе Вітольд заслужыў пры жыцці, і паспеў зрабіць ён шмат: і грамадскія акцыі, і барацьба за экалогію, і сплавы па Нёману, і музычны фэст. А яшчэ Вітольд з сябрамі аднаўляў помнікі паўстанцам 1863-1864 гг.
Акупанты знішчаюць старыя крыжы, руйнуюць гістарычныя помнікі. Для акупаванага народа захаванне памяці - гэта захаванне сябе. Вось чым займаўся Вітольд: захаваннем Беларусі.
І ў дзень яго народзінаў мы верым: зламаныя крыжы паўстануць зноў, помнікі старым героям будуць адноўлены. І з'явяцца помнікі новым героям. І помнік Вітольду таксама будзе.

❤🔥11💔5❤1
Forwarded from Historyja
Вітольд Ашурак быў не проста актывістам, а свядомым гістарычна і тым самым нацыянальна патрыётам сваёй Радзімы. Разам з іншымі свядомымі прадстаўнікамі краіны ён ствараў новыя месцы памяці пра вызвольнае антырасійскае паўстанне 1863-64 гг., ушаноўваў ужо існуючыя, а пры чужых маркерах тыпу помнік Леніна ладзіў акцыі, каб нагадаць беларусам пра злачынную камуністычную ідэалогію і савецкі таталітарызм, адным з сімвалам якога быў бальшавік Ленін. На вялікі жаль, але якраз нашчадкі тых самых саветаў забілі Вітольда.
Аднак кожны шануючыся павінен брыць прыклад з Вітольда ў плане гістарычнай свядомасці.

❤🔥13❤7
Forwarded from RE:BELarus
🎶 Канцэрт памяці Вітольда Ашурка | Вільня, 18 кастрычніка, 18:00
Музей імя Івана Луцкевіча запрашае на канцэрт беларускага барда з Ліды, цяпер жыхара Познані — Сяргея Чарняка, прысвечаны памяці яго сябра, палітвязня Вітольда Ашурка, якога забілі у беларускай турме ў 2021 годзе.
13 кастрычніка Вітольду споўнілася б 55 гадоў. Праз музыку, словы і памяць мы ўшануем яго мужнасць, чалавечую годнасць і непахісную веру ў свабоду Беларусі.
У праграме — аўтарскія песні, вершы і гісторыі, народжаныя ў сяброўстве і супраціве, у любові да роднай зямлі. Гэта будзе цёплая, шчырая сустрэча людзей, для якіх памяць — гэта працяг жыцця.
🕕 18 кастрычніка, 18:00
📍 Музей імя Івана Луцкевіча, Вільня
💧 Free donation
https://www.tg-me.com/REBELarus1
@REBELarus20
[email protected]

❤17
Forwarded from Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
Максім Танк
Рукі маці
Іх цалавала зямля
Сваімі пясчанымі вуснамі
I каласамі;
Неба сьпякотай, вятрамі, дажджамі
Іх цалавала.
Пража нямала
Зь іх выпіла ў ночы бяссонныя
Сьвежасьці раньняй.
Колькі яны запалілі сьвітаньняў,
Зораў над намі.
Колькі сягоньня на іх
Віднеецца чорных, глыбокіх
Шрамоў і маршчынаў,
Гэта сьляды, што навекі пакінуў
Шлях наш суровы.
Толькі заўсёды,
Як мы зьберымося дамоў
I на стол пакладзе рукі маці,
Быццам ад сонца, ад іх пасьвятлее ў хаце
I ў сэрцы.
1951 г.
Са святам усіх матуль❤️

❤🔥15❤1
Forwarded from Dapamoga
🕯 Ноч расстраляных паэтаў
29 кастрычніка ў 20:00 мы прапануем узгадаць і ўшанаваць памяць беларускіх дзеячаў навукі і культуры, паэтаў і пісьменнікаў, расстраляных у ноч на 30 кастрычніка 1937 года, усяго каля 132 чалавек.
У тую ноч сталінскі рэжым знішчыў колер беларускай культуры – Міхася Зарэцкага, Алеся Дудара, Цішку Гартнага, Юлія Таўбіна і многіх іншых. Іх галасы не змаўкаюць - яны гучаць у нашых сэрцах.
🎭 Спектакль «Крывавая ноч» адбудзецца па адрасе Gedimino pr. 28, Вільня.
💛 Просім паўдзельнічаць данатамі ад 10 еўра.

💔8❤🔥7❤2
Forwarded from Historyja
Легендарны "Марш свабоды" (таксама "Марш незалежнасці") супраць г.зв. саюзнай дзяржавы з Расіяй і лукашэнкаўскай палітыкі. Менск, 17 кастрычніка 1999 года.
❤🔥14🔥4❤2