Telegram Web Link
Forwarded from Historyja
Вітольд Ашурак быў не проста актывістам, а свядомым гістарычна і тым самым нацыянальна патрыётам сваёй Радзімы. Разам з іншымі свядомымі прадстаўнікамі краіны ён ствараў новыя месцы памяці пра вызвольнае антырасійскае паўстанне 1863-64 гг., ушаноўваў ужо існуючыя, а пры чужых маркерах тыпу помнік Леніна ладзіў акцыі, каб нагадаць беларусам пра злачынную камуністычную ідэалогію і савецкі таталітарызм, адным з сімвалам якога быў бальшавік Ленін. На вялікі жаль, але якраз нашчадкі тых самых саветаў забілі Вітольда.

Аднак кожны шануючыся павінен брыць прыклад з Вітольда ў плане гістарычнай свядомасці.
❤‍🔥137
Forwarded from RE:BELarus
🎶 Канцэрт памяці Вітольда Ашурка | Вільня, 18 кастрычніка, 18:00

Музей імя Івана Луцкевіча запрашае на канцэрт беларускага барда з Ліды, цяпер жыхара Познані — Сяргея Чарняка, прысвечаны памяці яго сябра, палітвязня Вітольда Ашурка, якога забілі у беларускай турме ў 2021 годзе.

13 кастрычніка Вітольду споўнілася б 55 гадоў. Праз музыку, словы і памяць мы ўшануем яго мужнасць, чалавечую годнасць і непахісную веру ў свабоду Беларусі.

У праграме — аўтарскія песні, вершы і гісторыі, народжаныя ў сяброўстве і супраціве, у любові да роднай зямлі. Гэта будзе цёплая, шчырая сустрэча людзей, для якіх памяць — гэта працяг жыцця.

🕕 18 кастрычніка, 18:00
📍 Музей імя Івана Луцкевіча, Вільня
💧 Free donation

https://www.tg-me.com/REBELarus1

@REBELarus20

[email protected]
17
Максім Танк
Рукі маці

Іх цалавала зямля
Сваімі пясчанымі вуснамі
I каласамі;
Неба сьпякотай, вятрамі, дажджамі
Іх цалавала.

Пража нямала
Зь іх выпіла ў ночы бяссонныя
Сьвежасьці раньняй.
Колькі яны запалілі сьвітаньняў,
Зораў над намі.

Колькі сягоньня на іх
Віднеецца чорных, глыбокіх
Шрамоў і маршчынаў,
Гэта сьляды, што навекі пакінуў
Шлях наш суровы.

Толькі заўсёды,
Як мы зьберымося дамоў
I на стол пакладзе рукі маці,
Быццам ад сонца, ад іх пасьвятлее ў хаце
I ў сэрцы.

1951 г.

Са святам усіх матуль❤️
Жыве Беларусь!
❤‍🔥151
Forwarded from Dapamoga
🕯 Ноч расстраляных паэтаў

29 кастрычніка ў 20:00 мы прапануем узгадаць і ўшанаваць памяць беларускіх дзеячаў навукі і культуры, паэтаў і пісьменнікаў, расстраляных у ноч на 30 кастрычніка 1937 года, усяго каля 132 чалавек.

У тую ноч сталінскі рэжым знішчыў колер беларускай культуры – Міхася Зарэцкага, Алеся Дудара, Цішку Гартнага, Юлія Таўбіна і многіх іншых. Іх галасы не змаўкаюць - яны гучаць у нашых сэрцах.

🎭 Спектакль «Крывавая ноч» адбудзецца па адрасе Gedimino pr.  28, Вільня.
💛 Просім паўдзельнічаць данатамі ад 10 еўра.
❤‍🔥7💔72
Forwarded from Historyja
Легендарны "Марш свабоды" (таксама "Марш незалежнасці") супраць г.зв. саюзнай дзяржавы з Расіяй і лукашэнкаўскай палітыкі. Менск, 17 кастрычніка 1999 года.
❤‍🔥12🔥41
2025/10/20 01:24:52
Back to Top
HTML Embed Code: