Telegram Web Link
Акцыя ў падтрымку Вікторыі Кульша і ўсіх палітвязняў, прайшла ў Брусэлі!

Акцыя была прымеркавана да Дня Палітвязняў у Беларусі (21 траўня).
Паэтычная імпрэза “Вершы з-за кратаў!”, дзе беларусы былі голасам палітвязняў і чыталі іх вершы, напісаныя ў наволі. Напісалі лісты і паштоўкі, тым хто за кратамі, каб яшчэ раз паказаць што “Нам не ўсё адно”

Свабоду Вікторыі Кульша, Свабоду ўсім Палітвязням
❤‍🔥14🔥54
15 траўня 1971 года ў Лондане адбылося адкрыццё Бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны, адной з найважнейшых устаноў беларускай дыяспары. Яна была афіцыйна адкрыта прафесарам Оксфардскага ўніверсітэта Робертам Оці, вядомым спецыялістам у галіне славянскай філалогіі, з дапамогай архібіскупа Даменіка Энрычы, прадстаўніка Ватыкана ў Вялікабрытаніі.

Аснову будучых фондаў склалі асабістыя калекцыі двух беларускіх духоўных і культурных дзеячаў – Часлава Сіповіча і Льва Гарошкі. Першы пераехаў у Лондан з Рыма ў 1948 годзе, другі – з Парыжа ў 1958-м. Іх кнігазборы сталі падмуркам для ўстановы, якая з цягам часу вырасла ў сапраўдную скарбніцу беларускай спадчыны.

Бібліятэка і музейны архіў сёння займаюць восем пакояў, у якіх захоўваецца каля 40 тысяч тамоў кніг, газет, часопісаў, дакументаў і іншых каштоўнасцяў. Сярод унікальных экспанатаў – фрагмент першай беларускай друкаванай Бібліі «Царствы» Францішка Скарыны і арыгінальны Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года. У фондах таксама ёсць першыя зборнікі твораў М. Багдановіча, К. Буйло, М. Гарэцкага, Я. Купалы, М. Танка і іншых класікаў.

Асобную цікавасць для даследчыкаў уяўляюць старабеларускія дакументы XV–XVII стагоддзяў. Вялікая частка архіваў звязаная з дзейнасцю беларускай эміграцыі, у тым ліку Рады БНР. Яшчэ частка экспазіцыі звязаная з палітычнымі рэпрэсіямі ў Беларусі: тут ёсць робы Ларысы Геніюш і Наталлі Хершэ.

Для беларусаў, асабліва тых, хто жыве за межамі краіны, гэтае месца з’яўляецца сімвалам нацыянальнай ідэнтычнасці, нязломнасці і памяці. У часы, калі афіцыйныя ўстановы ў Беларусі часта адмаўляюцца ад нацыянальнай спадчыны, такія ўстановы, як бібліятэка Скарыны, набываюць яшчэ большую значнасць.

Дзейнасць Бібліятэкі і музея імя Скарыны – гэта прыклад таго, як беларуская культура можа жыць і развівацца, нават далёка ад радзімы, калі ёсць людзі, што шануюць і любяць сваю гісторыю.

💫 Наш Patreon
💫
Наш Buymeacoffee
❤‍🔥10👏6
​​Ганна Кандраценка памерла праз паўгады пасля вызвалення з калоніі. Яна адбыла ўвесь тэрмін, нягледзячы на цяжкую хваробу. Тамара Каравай пражыла на волі каля 9 месяцаў - кажуць, не вытрымала сэрца.

Пра Аляксея Аўсюкевіча і Віталя Бычкова няма нават інфармацыі, ці былі яны на волі ў момант смерці. Але пра іх мы хаця б ведаем.

Беларуская турма забівае. Смерці за кратамі набываюць вялікі разгалос, але смярцей больш, нашмат больш. Беларуская турма забірае здароўе - часам, усё здароўе. А тых, хто выйшаў, пацукі не пакідаюць у спакоі: кагосьці прымушаюць адразу з'ехаць, кагосьці наадварот не выпускаюць. Пагрозамі вымушаюць пісаць прашэнне, выцягваюць на эфір з прапагандыстамі, патрабуюць супрацоўнічаць. Фармальна чалавек памірае на волі, але якая гэта воля.

Праваабаронцы як-ніяк адсочваюць лёсы палітычных, а што адбываецца з людзьмі без статуса палітвязня? Што адбываецца са звычайнымі зняволенымі, без жоўтай біркі? Страшна падумаць, якія факты потым знойдуць даследчыкі ў архівах лукашэнкаўскіх катавальняў.

Вельмі хочацца такога ж пекла для ворагаў. Для мянтоў, што збіваюць да непрытомнасці, для "суддзяў", што адпраўляюць цяжка хворых людзей за краты за падабайку ці рэпост. Такога ж і нават большага. Але нельга. Бо тое, што існуе ў беларускіх турмах зараз, існаваць не павінна, ні для людзей, ні нават для пацукоў. У дэмакратычнай Беларусі гэта бясконцае страшнае злачынства супраць чалавецтва  нам трэба першым чынам спыніць, а потым добра задакументаваць. Зняволенне не павінна забіваць. Але для чырвона-зялёных злачынцаў яно будзе вельмі, вельмі доўгім.

Свабоду Беларусі!
Злачынцаў за краты!
Жыве Беларусь!
💔12❤‍🔥7😢2
Forwarded from Максим Перепелица (DOCTOR WHO)
ДА ХОЦЬ ПА ДВАЦЦАТЬ!

Парваўся ў азаронка папалам
Туз масці, што ўжо названы "буба".
Арэ і мітусіцца гэты хам,
Бо ў крамах Беларусі знікла бульба.

А, што ня знікла, стала дарэжэйшай.
І больна грышэ з скаргаў беларусаў,
З якіх выходзіць, прэзідэнт святлейшы
Дакіраваўся на сівыя вусы.

Дакіраваўся так, што вось здаецца мне,
Закінь яго ў пустыню у Сахару,
Пясок там раптам вырасце ў цане,
Ці то наогул знікне з Зямлі твару.

©️ Максім Перапяліца

https://www.youtube.com/watch?v=dIqAJcN19eg
🔥6💯5👍4
Беларусы Шчэціна 🇵🇱 сабраліся ў нядзелю з нагоды Міжнароднага Дня Палітвязня Беларусі, які адзначаецца 21 траўня.

Мы памятаем усіх тых, хто трапіў за краты за нязгоду з гвалтам і беспраўем, усіх, хто загінуў у няволі ці пасьля вызвалення - з-за падарванага няволей здароўя.

А таксама памятаем тых "суддзяў", якія адпраўляюць людзей за краты; тых наглядчыкаў у калоніях, якія прыніжаюць і катуюць вязьняў; турэмных "медыкаў", якія не аказваюць медыцынскай дапамогі, а перад ўсім - кіраўнікоў папраўчых устаноў, якія ціснуць на палітвязьняў і паратвараюць і так складанае жыцце за кратамі ў суцэльнае пекла. Карма да іх абавязкова вернецца, а мы ёй дапаможам.

❤️✌️
❤‍🔥172
Forwarded from dissidentby
Ці ведалі вы колькі жанчын рэпрэсавалі з 2020-га? Распавядаем ніжэй.

З 2020 года ў Беларусі былі рэпрэсаваныя:

📈 1846 жанчын - па крымінальных артыкулах
📈 9218 жанчын - па адміністрацыйных справах
🥀 2 жанчыны памерлі пасля вызвалення - Ганна Кандраценка і Тамара Каравай

Гэта - як мінімум. Кожная з гэтых лічбаў - не проста справа. Гэта жыццё. Гэта зламаныя кар’еры, страчаныя магчымасці, разлука з дзецьмі, страта здароўя і свабоды. Але варта памятаць: не толькі тыя, каго затрымалі непасрэдна, церпяць ад рэпрэсій. Разам з імі гэты боль перажываюць жонкі, дачкі і матулі.

📌Жаночы досвед зняволення і чакання - гэта велізарная частка нябачнай трагедыі, якая адбываецца штодня. І пра яе трэба гаварыць асобна.

Прыходзьце на мерапрыемствы да Дня палітвязня з 21 траўня. Падтрымайце тых, хто цяпер у зняволенні, і тых, хто чакае іх на волі:

❤️ ВАРШАВА — 21 траўня, 17:00
📍 Dożynkowa 6a
“Напішы ліст палітвязню” з Андрэем Гнётам і Марынай Касінеравай

❤️ УРОЦЛАЎ — 22 траўня, 17:00
📍 Tadeusza Kościuszki 35A (націснуць 54 на дамофоне)
Падпісанне лістоў салідарнасці беларускім палітзняволеным

❤️ ПОЗНАНЬ — 23 траўня, старт 19:30
📍 Rozbrat, Pułaskiego 21A
Дзень палітвязня: лісты, кінаноч, піца і напоі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💔14❤‍🔥3
🟨 Дзень палітвязняў у «Карме»

21 траўня а 18:00 культавы варшаўскі бар «Карма» і Праваабарончы цэнтр «Вясна» ладзяць вечар салідарнасці з палітвязнямі.

Будзе мастацкі перформанс. Будуць размовы. Будуць піны ў выглядзе «жоўтых бірак» — і будзе шмат сэнсу.

Жоўтая бірка — гэта спецыяльная метка, якую прымушаюць насіць палітвязняў у беларускіх калоніях. Пра яе ўпершыню распавёў у лісце на волю Вітольд Ашурак. З таго часу бірка стала сімвалам. Сімвалам несправядлівасці. Супраціву. Памяці. І надзеі.

Прыйдзі. Падтрымай. Вазьмі пін. Нават калі ты проста зойдзеш у бар на напой — ты ўжо частка салідарнасці.

📍 Al. 3 Maja 15, Warszawa
👉 Спіс падзей у Варшаве і іншых гарадах — на prisonersday.info
💔10❤‍🔥7👍1
Сёння дзень народзінаў смелага, таленавітага і прыгожага Ігара Лосіка.

Апошні год быў надзвычай цяжкім для Ігара: "развод" пад прымусам з Дар'яй, арышт малодшага брата Мікіты. Мабыць, яго суцяшае тое, што Дар'я нарэшце на волі, і з Паўлінкай цяпер побач маці.

Вязні часам перажываюць за родных больш, чым за сябе, бо ведаюць, што чакае чалавека за кратамі. Сям'я робіцца для рэжыма сродкам шантажу і катаванняў. Але сям'я - гэта таксама нагода жыць і змагацца. Можа, не ўсім шанцуе з сем'ямі. Ігару пашанцавала.

У дзень народзінаў мы жадаем Ігару моцнага здароўя і сіл, і каб ён заўсёды - і ў зняволенні, і на волі - адчуваў любоў і падтрымку родных і блізкіх. Можна блакаваць лісты і забараняць спатканні, але нельга парваць сувязь паміж роднымі душамі. Любоў і падтрымка знойдуць свой шлях заўсёды. І няхай хутчэй прыйдзе воля. Няхай Ігар хутчэй абдыме тых, каго ён так моцна любіць і кім ганарыцца.

Свабоду Ігару Лосіку!
Жыве Беларусь!
💔11❤‍🔥83
Forwarded from Максим Перепелица (DOCTOR WHO)
НЕПАЗБЕЖНАСЦЬ

Мойры плятуць свае ніткі.
І воля багоў адна.
Рашысцкія недабіткі
Вып'юць чару да дна.

У той чары ні кроплі мёду.
Атруты там хопіць на ўсіх.
У рацэ, дзе ня бачна броду,
Пакінуць яны сваіх.

Дудачнік дзьме на дудзе,
Пацукі разам крочаць за ім.
Розума тут ня будзе,
Працэс гэты не супынім.

Краіна гіне і тоне,
Імкнучысь іншых сцягнуць
У бездань бяды і хтоні,
Куды немагчыма зірнуць.

©️ Максім Перапяліца
🔥153
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Суполка беларускіх пенсіянерак "Вязаныя берэты" – да Дня салідарнасці з палітвязнямі.

Дарагія нашы героі!
Кожны дзень мы думаем пра тое, як вярнуць вам волю.
Вы не адны.
Ваш боль – наш боль.
Ваша надзея – наша надзея.

Мы верым: Беларусь абавязкова стане вольнай. Дзякуй вам за вашу стойкасць!

Свабода слова, сумленне і мірны супраціў – гэта не злачынства. Гэта права кожнага чалавека.

Заклікаем міжнародную супольнасць, арганізацыі і ўсіх сумленных людзей працягваць ціск на рэжым і дамагацца справядлівасці.
Пакуль у турмах сядзяць невінаватыя – ніхто з нас не вольны.

Жыве Беларусь!


#МыРазам
❤‍🔥193
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
‼️ 21 траўня-Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі і гадавіна забойства рэжымам лукашэнкі палітзняволеннага Вітольда Ашурка.

Беларускія дыяспары ў розных гарадах свету правялі флэшмоб салідарнасці з беларускімі палітзняволеннымі.‼️

🕊️Самы вялікі наш боль. Самыя лепшыя з нас, беларусаў, застаюцца ў закладніках бязлітаснага бесчалавечнага рэжыму.
Без адэкватнай медычнай дапамогі. У карцарах. Пазбаўленыя часта нават права ліставання з блізкімі. Губляючы час, надзею, здароўе, а часта, нажаль, і жыццё.

❤️‍🩹Пакуль мы будзем біць у званы і прыцягваць увагу да беларускіх падзей, пакуль будзем актыўнымі і неабыякавымі, пакуль будзем падтрымліваць адзін аднаго - у сістэмы не будзе шанса на перамогу.

Мы ведаем як для палітвязняў важныя нашыя словы падтрымкі. Заклікаем вас памятаць аб палітвязнях, пісаць ім лісты і паштоўкі, дапамагаць іх сем'ям!

Мы памятаем!
Мы не забудзем!
Мы не даруем!
12💔9❤‍🔥1
Forwarded from Historyja
21 траўня 2021 года ў звяволенні ў калоніі ў Шклове загінуў палітвязень Вітольд Ашурак. Патрыёт, актывіст і дзеяч, які звяртаў увагу на важнасць гістарычнай памяці.
💔155❤‍🔥4
2025/10/27 14:15:50
Back to Top
HTML Embed Code: