Дзень Годнасці ў Беластоку
Сёння, 9 жніўня, на плошчы Касцюшкі ў Беластоку сабраліся беларусы і сябры Беларусі, каб ушанаваць пятую гадавіну падзей 2020 года — часу, калі мільёны нашых суайчыннікаў выйшлі на вуліцы, патрабуючы свабоды, праўды і справядлівасці.
Мы прыйшлі, каб нагадаць:
– нашыя патрабаванні застаюцца нязменнымі,
– мы памятаем кожнага, хто заплаціў высокую цану за свабоду,
– мы не губляем веры ў будучыню вольнай, дэмакратычнай і беларускай краіны.
Дзякуй усім, хто быў сёння з намі. Дзякуй за словы падтрымкі, за салідарнасць і за тое, што не даяце забыць пра Беларусь.
Жыве Беларусь! І будзе жыць вечна! 🤍❤️🤍
#МыРазам

❤🔥13❤6🔥4
Forwarded from Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
Гісторык Павел Церашковіч назваў падзеі жніўня 2020 г паўстаннем.
Паўстанне - слова з падручнікаў гісторыі, з казак, з легенд. Паўстанцы мінулага зараз нібыта міфічныя героі, але яны былі рэальнымі людзьмі, як і мы.
Мы ўзгадваем іх сёння. Касцюшку і Дамейку, якім ставяць помнікі за акіянам, а на радзіме не знайшлося месца. Узгадваем Кастуся і яго Марыську, ён загінуў, як гэта здараецца з героямі, а яна засталася. Узгадваем Слуцкі збройны чын.
Ці адчувалі яны тое, што адчулі мы? Што ты птушка ў небе і кропля ў моры, і не важна, хто ты ў жыцці - дастаткова таго, што ты ёсць. І часам страшна, але не сорамна, і ты не адзін, нават калі не ведаеш нікога побач.
Мы ўзгадваем паэтаў мінулага. Ларысу Геніюш, вялікую, нязломную, што нарадзілася роўна 115 год таму. Калі яна пісала пра "волю, якую адчую" - ці была гэта тая самая воля, што адчулі мы? Узгадваем маладых таленавітых хлопцаў, забітых 29 кастрычніка 1937 г. У іх вершах столькі жыцця. Ці не такое жыццё бурапенілася вакол нас?
Так сталася, што звычайна мы ўзгадваем трагічных герояў, бо нас вучылі, што ўсе паўстанні скончваюцца паразай, і ва ўсіх паэтаў нешчаслівы лёс. А беларусам - ім толькі б не быць скотамі, ім бы людзьмі звацца.
Але давайце ўзгадаем Францішка, сына полацкага купца, дзякуючы якому з'явілася слова "першадрукар". Узгадаем князёўну Прадславу, што прыняла манаскі пострыг і ўзяла імя Ефрасіння, але памятаюць яе як асветніцу і мецэнатку. Узгадаем яе дзеда, палітыка настолькі разумнага, што яго лічылі чарадзеем. Узгадаем князёў і ваяроў, рамеснікаў і заканатворцаў. І ўзгадаем яшчэ дыпламата Міколу, што для Папы Рымскага напісаў паэму нібыта пра паляванне на зубра, але насамрэч гэта быў гімн яго радзіме - прыгожай, моцнай, годнай. У кожным слове - гонар. Мікола не чуў пра "людзьмі звацца", ён жыў раней.
Мы не можам сёння адсвяткаваць перамогу. Мы не можам адсвяткаваць волю. Але пяць гадоў таму мы нарэшце адчулі тое, што заўсёды было з намі. Годнасць. Уласная, і годнасць народа. Мы больш не марым "людзьмі звацца". Мы людзі.
З днём годнасці, сябры!
Жыве Беларусь!

❤🔥15❤8🔥2
Forwarded from Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
Ёсць рэчы, на якія можна глядзець бясконца. Напрыклад, нашы сцягі ў ясным летнім небе. Дзякуй усім, хто прыйшоў на святкаванне Дня годнасці ў розных гарадах. Фота ад нашых актывістаў з Беластока і Гданьска ❤️
Жыве Беларусь!
Жыве Беларусь!
❤🔥14❤9👍1
Forwarded from Суполка Беларусы Уроцлава
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сонца прыходзіць да ўсіх, не пакрыўдзіць ніводнага, —
і ператворыцца кожны, каго ні вазьмі,
кволы заплаканы раб у героя свабоднага,
людзі ў народ, а народ — застанецца людзьмі.
Памяць герояў сьвятлом ахінаюць нябёсы —
сонечнай стужкай, гарачаю сьцежкай крыві.
Скрадзены голас вяртаецца ў хор шматгалосы.
Лета на беразе Волі. Бяры і плыві.
Андрэй Хадановіч
Марш Вольнай Беларусі. 09.08.2025
Музыка: Крамбамбуля
💛 Дапамажыце нам, калі ласка, закрыць выдаткі - падтрымайце збор па спасылцы.

❤22
Forwarded from Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
Чаго ў нашага народа не адняць - любім есці адзін аднаго, з прычыны і без. І вось пакуль узгадвалі жнівень 2020 г, пачалося ўжо традыцыйнае: "беларусы такія-сякія, старонку перагарнулі, рэжым ім не замінае, і замест марша ў Варшаве пайшлі на канцэрт апалітычнага спевака."
Ну што тут можна сказаць. Каб зразумець, у якім стане старонка, дастаткова пачытаць статыстыку па прысудах ад праваабаронцаў. Ці, напрыклад, навіны: вунь на днях чалавека арыштавалі за абразу лукашэнкі ў прыёмным пакоі уздзенскай раённай бальніцы. Нармальна так людзям не замінае рэжым.
У 2020 г не важна было, колькі табе гадоў, колькі ў цябе грошай, кім працуеш, якую маеш адукацыю, мужчына ты ці жанчына, гей ці натурал, вернік ці атэіст. І дакладна не важна было, каго ты слухаеш - Каржа, ці Вольскага, ці Gods Tower, ці Naviband, ці Кацярыну Ваданосаву (дарэчы, ніхто з гэтых музыкаў - і Корж таксама - не мае магчымасці выступаць зараз у Беларусі). Усе мы розныя, і гэта нармальна. Усе гэтыя адрозненні - проста адрозненні, яны не такія прынцыповыя, каб падзяляць грамадства. А грамадства тады адчула фантастычную еднасць.
Апошнія пяць гадоў змянілі і Беларусь, і свет, але наша еднасць і наша салідарнасць не змяніліся. Не так шмат беларусаў выходзяць на акцыі за мяжой, бо людзі баяцца за родных у Беларусі, ці баяцца страціць маёмасць. Але ж выходзяць! У некаторых гарадах акцыі праходзяць кожны тыдзень. А калі хто не выходзіць, бо не бачыць у гэтым вялікага сэнсу, - дык гэта не значыць, што ён нічога не робіць, і што старонка перагорнута.
Бо беларускія музыкі збіраюць поўныя залі, і беларускія выставы з поспехам праходзяць за мяжой, і беларускія выдавецтвы жывуць і працуюць у эміграцыі. Усё гэта важна.
А яшчэ, калі трэба дапамагчы чалавеку ў бядзе - усе збіраюцца і дапамагаюць. Гэта галоўнае.
Мы стаміліся за пяць гадоў, але не трэба шукаць зараз дробязі, якія нас падзяляюць, бо яднаюць нас больш важныя рэчы.

❤🔥21❤3
Беларусы Шчэціна сабраліся ў нядзелю на традыцыйную акцыю ў падтрымку палітвязьняў.
Спробы рэжыму спачатку адмаўляць існвання "палітычных", а пасьля гандляваць імі, шукаючы міжнароднага прызнання - гэта старая тактыка. Толькі калі раней палітзняволенных былі дзесяткі - то зараз іх каля 1300. І рэжым не спыніцца, працягне рэпрэсіі. Калі выпусцяць 1300 чалавек - на іх месца пасадзяць новых закладнікаў.
Адзіны спосаб гэта пазбегнуць - змяніць дыктатуру ў Беларусі на дэмакратыю, правесьці свабодныя выбары, скасаваць законы, якія парушаюць правы чалавека і пабудаваць урэшце краіну, дзе законы дзейнічаюць заўсёды і для ўсіх.
Да гэтага і трэба імкнуцца.

❤🔥18❤4