Forwarded from Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
Алег Лойка, пастар царквы хрысціян веры евангельскай з вёсцы Небытаў Хойніцкага раёна, асуджаны па "справе Гаюна".
На судзе Алег Лойка не прызнаў віну. Ён кажа, што яго сумленне засталося чыстым перад Богам. Але "чыстае сумленне" - сціплыя словы. Яны пра не-супрацоўніцтва са злом. А Алегу Лойку ёсць чым ганарыцца. І не толькі падтрымкай Украіны праз Беларускі Гаюн. Бо ён шмат гадоў дапамагаў нарказалежным вярнуцца да нармальнага жыцця. Сотні людзей, не патрэбных ні дзяржаве, ні грамадству, перамаглі залежнасць дзякуючы сціпламу пастару.
Нехта скажа, што у гэтым місія святара любой канфесіі - дапамагаць усім, каму патрэбна дапамога. Але не кожны святар бярэцца за такую цяжкую і няўдзячную справу, як ратаванне нарказалежных. Алег Лойка ўзяўся.
Кагосьці героем зрабіла вайна, кагосьці - 2020 год. А хтосьці заўсёды быў героем, пра яго проста не ведалі. Зараз мы ведаем.
Свабоду Алегу Лойку!
Свабоду ўсім палітвязням!
Жыве Беларусь!

❤🔥13❤10
Forwarded from Максим Перепелица (DOCTOR WHO)
МЫ ВЕРНЁМСЯ
В который год не дома мы провожаем лето...
И кажется порою, надежды нету.
Надежды нет вернуться и стать собою.
Нам вечно тут ютиться и вечно с боем.
Нам быть чужими в чужих квартирах,
Терпеть издевки про дезертиров,
Забыть про Родину и уют,
Знать точно: дома тебя убьют...
С нуля начать всё и добиваться,
Знать это точно, но не сдаваться.
Зубами грызть, выгрызать свой шанс
Пока на Родине декаданс.
Это так сложно и так опасно,
Но мы ж не ищем, ведь, отговорок,
И бытие наше тем прекрасно,
Что нету больше ворот, заслонок,
Что мы свободны и тем велики.
Привет прохожим от бледноликих!
И мы вернёмся, лишь срок настанет,
И улыбнёмся, глядя, как тает
Режим проклятый, что был стальным,
А мы заметили, что больным.
Мы не ослепли от блеска стали,
Мы лишь сильнее и лучше стали.
©️ Максим Перепелица

❤21
Forwarded from Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
Яўгену Краснянскаму прысудзілі 7,5 гадоў у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за "здраду дзяржаве". Мы, здаецца, прывыклі ўжо, што дзяржава лічыць здрадай усялякія абсурдныя рэчы. Як жа "здрадзіў" Яўген Краснянскі? Правёў сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі.
Злачынцы часам ганарацца сваімі злачынствамі, а часам хаваюць іх. Ну, усе чулі пра закрытыя архівы НКУС і гэтак далей. І лукашысты, якія здымаюць пакаяльня відэа са збітымі людзьмі і нават паказваюць іх на тэлебачанні, адкрыта кажуць "часам не да законаў" і "дыктатура - наш брэнд", чамусьці вельмі не любяць апублічвання інфармацыі пра кавід. Статыстыку смяротнасці ў свой час прыхавалі, зараз незалежнае даследаванне прызналі здрадай дзяржаве.
І, ведаеце, нам здаецца, усе злачынствы, якія мы бачым, - гэта толькі вяршыня чырвона-зялёнага айсберга. А пра тую частку айсберга, што пад вадой, звычайна не кажуць, можа нават забываць сталі.
Дык вось, нельга забываць. Тысячы памерлі, людзі самі збіралі грошы на базавыя сродкі абароны для медыкаў. Праз фонды, якія дарэчы потым былі прызнаныя экстрэмісцкімі. І хто б што ні казаў, але кавід быў адной з прычын 2020 г. Беларусы разумелі, што ўлады спачатку кінулі грамадзян сам-насам з небяспечнай хваробай, а потым зрабілі выгляд, што нічога не здарылася.
Але інфармацыя больш не абмежавана паперкамі ў засакрэчаным архіве, схаваць яе не атрымаецца. Гэта вялікае, страшнае злачынства ў будучыні будзе расследавана, як будуць расследаваны катаванні, забойствы за кратамі, знікненні людзей, выбух у метро. І калі мы кажам "не забудзем, не даруем", то гісторыя с кавідам - таксама ў спісе.
Свабоду Яўгену Краснянскаму!
Усе злачынцы адкажуць!

❤🔥22
Forwarded from RE:BELarus
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Учора палітвязні Вільні - каманда RE:BELarus - выйшлі з акцыяй у дзень нараджэння дыктатара.
Мы кажам усяму свету:
❗ Мы не забудзем катаванні, кроў і боль, якія рэжым прынёс нашаму народу.
❗ Мы не забудзем нашых герояў — забітых, зняволеных, але нязломных.
❗ Мы бачым, што катаванні працягваюцца, і будзем пра гэта гаварыць!
Лукашэнка і яго саўдзельнікі — гэта злачынцы. Іх месца не ва ўладзе, а на лаўцы падсудзімых. Гаагскага альбо беларускага суда.
🎯 Гэта адзіны магчымы сцэнар для ката Беларусі.
Беларусы не зламаліся. Мы стаім, мы памятаем, мы змагаемся.
І пакуль дыхаем — праўда пра злачынствы рэжыму будзе гучаць на ўвесь свет.
🗺 Жыве Беларусь❕❗️❕
https://www.tg-me.com/REBELarus1
@REBELarus20
[email protected]

Сёння дзень ведаў і першы дзень восені, таму трымайце прыгожы і просты верш пра надыход восені з падручніка белліту!
Пятрусь Броўка - Надыход восені
Вось і лета сышло,
Адспявалі калоссі,
Цяжка нам заўважаць,
Як з'яўляецца восень.
Непрыкметна зусім —
Прыплыве павуцінкай,
Гляне жоўтым лістком
3-пад зялёнай хусцінкі.
Усплыве туманом
Над рачулкаю соннай,
Устрывожыць дымком
3 пахам бульбы пячонай.
Зачаруе агнём
Маладзенькай рабіны,
На адлёце крылом
Памахае бусліным.
А пасля,
А пасля
Ліст апошні сарвецца...
Ды не знаю, чаму
Ты мне, восень, па сэрцу!
1958
Жыве Беларусь!
Пятрусь Броўка - Надыход восені
Вось і лета сышло,
Адспявалі калоссі,
Цяжка нам заўважаць,
Як з'яўляецца восень.
Непрыкметна зусім —
Прыплыве павуцінкай,
Гляне жоўтым лістком
3-пад зялёнай хусцінкі.
Усплыве туманом
Над рачулкаю соннай,
Устрывожыць дымком
3 пахам бульбы пячонай.
Зачаруе агнём
Маладзенькай рабіны,
На адлёце крылом
Памахае бусліным.
А пасля,
А пасля
Ліст апошні сарвецца...
Ды не знаю, чаму
Ты мне, восень, па сэрцу!
1958
Жыве Беларусь!
❤🔥22
Forwarded from Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
04.09.1981 г. нарадзіўся Максім Знак - адвакат, пісьменнік і сумленны чалавек.
Кажуць, што юрысты служаць (ці павінны служыць) закону. Але ў першую чаргу яны служаць людзям. Максім Знак менавіта такі.
Цяжка быць юрыстам у часы недазаконня, але служыць людзям усё адно можна. Максім Знак пайшоў у палітыку, бо там быў патрэбны. Не з'ехаў, калі была магчымасць, не зламаўся за кратамі, а ўсе выпрабаванні ператвараў у апавяданні і вершы.
Мы жадаем Максіму Знаку сіл, моцнага здароўя і натхнення. Будзе воля, будуць новыя кнігі, будзе шмат працы па аднаўленню прававой сістэмы ў Беларусі.
З днём народзінаў, народны адвакат!
Свабоду Максіму Знаку!

❤🔥18❤4
МЕНСКРАЗАМ!
Photo
⚔07 верасня каля 50 асобаў у Беластоку прынялі ўдзел у акцыі прысвечанай ДНЮ БЕЛАРУСКАЙ ВАЙСКОВАЙ СЛАВЫ”.
⬜🟥⬜
511 гадоў таму, 8 верасня 1514 года, войскі Вялікага княства Літоўскага пад камандаваннем Канстанціна Астрожскага разбілі войска Маскоўскага княства ў Аршанскай бітве, нягледзячы на трохразовую колькасную перавагу ворага.
Гэтая перамога спыніла маскоўскую агрэсію і выратавала Ўсходнюю Еўропу ад падзелу, які рыхтавалі маскоўскі князь і імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі. Сёння беларусы працягваюць справу продкаў, змагаючыся супраць расійскіх акупантаў ва Украіне.
Мы беларусы Беластока з’яўляемся голасам беларусаў з Беларусі асуджаем расійскую агрэсію і ваенныя злачынствы на Украіне
🔥 Беларусы Беластока прынялі актыўны удзел ў акцыі каля Генеральнага Консульства РБ ў Беластоку. Удзельнікі акцыі трымалі украінскія, польскія, бел-чырвона-белыя сцягі і плакаты“Разам супраць расейскай агрэсіі”, і іншыя.
З вялікім гонарам, мы узгадалі і тых мужных беларусаў, якія са зброяй у руках змагаюцца побач з украінцамі.
Святло пераможа цемру!
Мы не здамося. Будзем змагацца. Разам Мы пераможам.
Жыве Беларусь❗ 🤍❤️🤍
Слава Украіне❗ 💙💛
Niech żyje Polska ❗🤍❤️

❤16🔥5👍1
Forwarded from Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
Кдб паказаў новы шпіёнскі трылер. На жаль, галоўны герой у гэтым дрэнным кіно - рэальны чалавек, малады манах з Кракава Гжэгаж Гавел. Прыехаў, здаецца, да сяброў, і ператварыўся ў "шпіёна".
Улады Польшчы, вядома ж, занепакоены і асуджаюць. Пацукі атрымалі чарговага закладніка, якіх і так нямала. А мы вось што хацелі б сказаць.
Усе нашы суседзі ведаюць нешта там пра сітуацыю ў Беларусі, ну дыктатура, ну палітвязні. Палякі добра ведаюць і любяць таго ж Пачобута. Але чамусьці ўсе ўпэўнены, што небяспечна ў Беларусі выключна беларусам, ці нейкім вядомым актывістам. Думаюць, што пашпарт іншай краіны абароніць іх.
Не абароніць. Наадварот, зробіць больш каштоўнай здабычай для рэжыму. Каб трапіць за краты, не абавязкова быць Пачобутам. Дастаткова быць палякам.
Ні адна краіна не будзе марнаваць сродкі на кампанію "паважаныя грамадзяне, не трэба ездзіць у Беларусь, гэта небяспечна". Давядзецца нам.
Таму, шаноўныя беларусы, не запрашайце зараз нікога ў Беларусь. А калі ваш сябар ці сяброўка з-за мяжы хоча скарыстацца бязвізам каб пакаштаваць дранікі, папіць таннага піва на фестывале рускага рока ці памаліцца ў Будславе, патлумачце яму ці ёй, калі ласка, чаму гэта дрэнная ідэя. Сур'ёзна. А беларусы замежжа, што выходзяць на акцыі ў розных гарадах, могуць распавядаць не толькі пра беларускіх палітвязняў, а і пра такіх вось небаракаў -"шпіёнаў".
Беларусь - прыгожая краіна, і аднойчы яна стане бяспечнай і (мы спадзяемся) прывабнай для турыстаў. Але зараз кожны замежнік моцна рызыкуе, а беларусам не патрэбны новыя закладнікі.
Свабоду Гжэгажу Гавелу!
Свабоду ўсім закладнікам!

❤🔥20❤1
Беларусы Шчэціна 🇵🇱 сабраліся на традыцыйную нядзельную акцыю ў падтрымку палітвязьняў і прыгадалі аб Дне беларускай вайсковай славы, які адзначаецца 8 верасьня ў гонар бітвы пад Воршай.
Калі беларусы змаглі перамагчы расейцаў у 1514 годзе - змогуць і цяпер!
Жыве Беларусь!
#МыРазам