Telegram Web Link
🎥 Жыццё на нулі: будні батальёна «Волат»

У другой частцы дакументальнага фільма «Пятніца 13» мы апынаемся на перадавой разам з беларускімі добраахвотнікамі з батальёна «Волат» Палка Каліноўскага. Гэта не гламурнае кіно пра вайну, а рэальныя кадры з фронту: абстрэлы, разведка, жыццё ў акопах і гумар, які дапамагае выжыць.

Цэнтральная фігура — камандзір разведкі Павел «Волат» Суслаў. Яго паважаюць і слухаюцца, бо ён заўсёды ідзе першым, нават калі гэта небяспечна. Фільм паказвае, як ён навучае маладых байцоў, падтрымлівае іх і бярэ на сябе адказнасць за ўсіх.

Гэтая частка фільма знятая непасрэдна на лініі фронту, без пастаноўкі і цэнзуры. Вы ўбачыце, як байцы спраўляюцца з цяжкасцямі, як падтрымліваюць адзін аднаго і як выглядае сапраўднае жыццё на вайне.

📺 Глядзіце відэа тут: https://youtu.be/AG9PFIBnWu4?si=qXmj5ZF9B6PXT1Om

Мая Краіна Беларусь
136🫡6😢2🤮1💩1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😌 Ружанскі санаторый: СПА, басейны і кум уладных халоднікаў

🏊‍♂️ У самым сэрцы пушчы, пад Ружанамі, раскінуўся санаторый “Ружанскі” — 9 басейнаў, СПА, соль, грязі і цёплы душ за дзяржаўны кошт. Санаторый ці швейцарскі курорт — адрозніць цяжка.

🤝 Уласнасць ААТ «Санаторый Ружанскі». Дырэктар адкрыта дзякуе Лукашэнку за «развіццё». Не дзіва — з такімі сувязямі і басейн з падагрэвам сам вырасце.

😏 Пакуль у райцэнтрах паліклінікі са стулам без ножкі, тут — люксы, рэабілітацыя і пакеты для VIP-гасцей. Сапраўдны курорт для «простых людзей»… калі вы, вядома, не просты, а правільны.

🤑 На санаторый грошай хапае. На бальніцы ў мястэчках — не. Здароўе нацыі пачынаецца з тых, хто лаяльны. Астатнім — таблетка з аптэкі і “трымацца там”.

Мая Краіна Беларусь
🤬29🤮95💩3👏2👍1🤣1
🎼 4 чэрвеня — дзень памяці Станіслава Манюшкі

👨🎼 Кампазітар, дырыжор, педагог і адзін з пачынальнікаў опернай традыцыі на нашых землях. Нарадзіўся 5 траўня 1819 года ў фальварку Убель на Меншчыне. Пачатковую адукацыю атрымаў у Менску, у Дамініка Стэфановіча.

🎹 З 1840 года працаваў у Вільні як арганіст і дырыжор, а з 1858 да самай смерці — дырыжор Варшаўскага опернага тэатру і прафесар Музычнага інстытута.

🎭 Аўтар легендарных опер «Галька», «Страшны двор» і іншых твораў, у якіх гучаць матывы беларускага фальклору — з ягоных каранёў.

🕯 Памёр 4 чэрвеня 1872 года ў Варшаве. Пахаваны на Павонзкаўскіх могілках.

📣 Памятаем пра творцаў, што зрабілі беларускі голас чутным у еўрапейскай культуры.

Мая Краіна Беларусь
39🙏1🖕1
Добраахвотнік «Тыгр» пасля траўмы патрэбуе дапамогі

У 2020-м ён быў на вуліцах Мінска, затрыманы каля Чырвонага касцёла, прайшоў СІЗА. Калі пратэсты сціхлі, выехаў спачатку ва Ўкраіну, затым у Польшчу.

📅 У 2022-м — уступіў у Полк Каліноўскага. Быў FPV-пілотам, разведчыкам, удзельнічаў у баях. Восенню 2023 вярнуўся ў Польшчу, зняў жытло, працаваў кур’ерам, жыў з сабакам, працягваў вучыць мову.

🚑 Але 4 траўня 2025 года ў яго ўрэзалася машына. Пералом сцягна, металічная спіца, цалкам без магчымасці хадзіць мінімум 4 месяцы.

💸 Страхоўка часткова пакрывае лячэнне, але не — жыцьцё. Працаваць немагчыма. Сям’і побач няма.

📍Цяпер кожны дзень — барацьба: нават выгуляць сабаку ці прыгатаваць ежу складана. Ён звяртаецца па дапамогу, таму што няма да каго больш.

👉 Падтрымаць можна тут: bysol.org/ru/private/dobrotigr

Жыве Беларусь. Слава Україні.

Мая Краіна Беларусь
39😢4🖕2🫡2🤡1
🚏 На Масюкоўшчыне “2025 — год благоустройства”! 🎉
Плакаты — ёсць, казкі — ёсць, а разкладу транспарту — няма! 🚌

І нават на сам прыпынак патрапіць цяжка — усё завешана плакатамі! 📜🙈
Таму калі хочаш чакаць маршрутку — шукай пралом у “год благоустройства”! 🕵️‍♂️🔍

Рэжым: “Мы зрабілі ўсё для вашага камфорту!” 🙃
Жыхары: “А дзе ж гэты камфорт, калі маршрутка не прыходзіць і нават прыпынак не бачны?” 🤷‍♂️

Жывём у краіне плакатаў і абяцанняў, дзе транспарт — міф, а прыпынак — лабірынт! 🦄📜

Мая Краіна Беларусь
😁18🤬103
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🚁 МНС і “міратворчасць” па-беларуску

МНС Беларусі валодае самай вялікай у свеце лятальнай машынай — верталётам Мі-26. Гэты гігант можа падняць танк або перамясціць палову вёскі — калі вельмі трэба.

Але ў 2020-м «трэба» было іншае. Замест таго каб проста тушыць пажары, МНС спраўна ўдзельнічала ў тушэнні… грамадзянскай актыўнасці. Работнікі Міністэрства надзвычайных спраў здымалі бел-чырвона-белыя сцягі з балконаў, замазвалі надпісы «Жыве Беларусь» і ператвараліся ў наглядчыкаў, а не ў ратавальнікаў.

Мі-26 — сапраўды гігант. Але маральны груз, які цягне за сабой структура з такім рэсурсам, яшчэ цяжэйшы.

Мая Краіна Беларусь
🤬27🤮9👍43🤣1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎤 Кабякоў і сцяг: вяртанне героя пераабування

👨‍🏫 Улад Кабякоў выступае перад дзецьмі — шчыра, натхнёна, пад чырвона-зялёнымі сцягамі 🎈🚩
А вакол — такая колькасць дзяржаўнай атрыбутыкі, што здаецца, нават кісларод ужо з прапагандай.

Мая Краіна Беларусь
🤮51🤡6🖕53👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🚓 Карысныя забавы па-беларуску

На выставе тэхнікі, дзе звычайна паказваюць пажарныя машыны ці трактары, дзецям прапанавалі… залезці ў аўтазак. Так-так, тую самую машыну, у якой людзей вазілі ў ІЧУ пасля мірных пратэстаў.

🎈 Знешне — звычайная “пацеха”, а на справе — нармалізацыя рэпрэсій праз гульню. Пакуль адны сядзелі ў аўтазаках па рэальных прычынах, іншыя цяпер робяць з гэтага атракцыён.

🤡 Беларуская дзяржава зноў спрабуе ператварыць страх у дзіцячую забаўку.

Мая Краіна Беларусь
🤬54💩8🤡54🥰1
🗞 5 чэрвеня 1919 года — нарадзілася «Беларускае жыццё»

У гэты дзень у Вільні пабачыў свет першы нумар часопіса «Беларускае жыццё» пад рэдакцыяй Францішка Аляхновіча.

📍 Часопіс выходзіў у 1919–1920 гадах у Вільні і Мінску, друкаваўся і кірыліцай, і лацінкай. Стаяў на дэмакратычных, «народніцкіх» пазіцыях з выразным нацыянальным акцэнтам.

🗣 Рэдакцыя з надзеяй глядзела на Юзафа Пілсудскага, але рэзка крытыкавала нямецкую акупацыю і бальшавіцкую палітыку.

📚 На старонках — міжнародныя агляды, навіны беларускага руху, літаратура, культурныя дыскусіі. У сакавіку 1920-га, напрыклад, выйшаў артыкул Змітрака Бядулі «Чаму яшчэ няма беларускага рамана?» — з заклікам пісаць пра сялянскі быт, гісторыю і адраджэнне.

🕰 Здаецца, прайшло сто гадоў, але шмат у чым гэтае пытанне застаецца актуальным.

Мая Краіна Беларусь
32❤‍🔥5👍3🤮1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🚜 Стартанула “Белагра-2025”

У Беларусі адкрылася выстава “Белагра-2025” — галоўнае сельскагаспадарчае шоу краіны.

🐮 Побач з трактарамі, каровамі і дэгустацыямі мясной прадукцыі — фотазоны з дзяржаўнымі сцягамі і абавязковая порцыя ідэалогіі.

👩‍🌾 Па традыцыі, на выставе паказваюць тэхніку, якой не заўсёды хапае ў вёсках, і прадукты, якіх не заўсёды хапае ў крамах.

🧺 Але галоўнае — парад “стабільнасці”: усё прыгожа, усё з глянцам, нібыта нічога і не адбываецца па-за агароджай выставы.

Мая Краіна Беларусь
🤮34👎3👍21🤡1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Віцебску паставілі стэнд: пляскаеш — гучыць «Славянскі базар», міргаюць агеньчыкі. Усё, лічбавая Беларусь настала. Засталося пляскаць, каб з’явіліся дарогі, праца і свабода.
🤮48💩8👍2😁2🤩2👎1🤯1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎤 "Гость из Белоруссии" спявае Купалу на расейскім ТБ. Але ці ведаюць яны, што ён спявае?

На шоу "Привет, Андрей" на канале "Россия 1" хлопчык з Беларусі выконвае песню "Малітва" — цудоўную кампазіцыю на словы Янкі Купалы.

«Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,
Распетаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі
Не вылі над роднай зямлёй, нада мной.»


Гэта — малітва за Беларусь, за вольную, незалежную. І гучыць яна з вуснаў дзіцяці менавіта тады, калі культура здушана, а Купала — выдалены з падручнікаў, бо надта вольны.

🇷🇺 На расейскім прапагандысцкім канале, дзе словы «Белоруссия» і «братскі народ» гучаць часцей, чым праўда — нават не ўсведамляюць, якую сілу нясуць гэтыя радкі. Бо Купала — не проста паэт, а голас нацыянальнага духу, якога баяўся Сталін, а цяпер баяцца тыя, хто называе нас «гостями».

🕊 І калі нават на іх экране гучыць малітва за вольную Беларусь — гэта знак: навукоўцаў можна звольніць, сцяг з балкона зняць, кнігу забараніць, але Купалу не заглушыш.

Мая Краіна Беларусь
64👍12😢2🤡2🥱2👏1💩1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🚜 BELAGRA-2025: Жанчыны ў латэксе + трактар = аграрны глямур

На выставе “Белагра-2025” новенькі трактар BELARUS 5425 прадстаўлялі не проста, а з шыкam: жанчыны ў латэксе, з бенгальскімі агнямі і подыумным пафасам — быццам не тэхніку, а спорткар прэзентуюць.

🔥 Усё выглядае як спроба схаваць пустэчу за дымам і святлом. Бо калі ў краіне разгортваюцца палітычныя рэпрэсіі, закрываюцца вёскі, спыняюцца чыгуначныя лініі, то нават трактар у агнях не выратуе імідж.

І калі раней слова “Беларус” у гаворцы аб трактары раней асацыявалася з сялянскай працай, зямлёй і супольнасцю — цяпер  — з латэксам, сцэнічным дымам і адарванасцью ад рэальнасці.

🧨 Але колькі б піратэхнікі яны ні запалілі, увагу беларусаў ад рэальных праблем ў краіне ўжо не так проста пераключыць — ні агнём, ні бліскаўкамі.

Мая Краіна Беларусь
🤮29😁11🤣43
“Канешне, беларуская мова, можа быць, пацярпела найбольш у гэтай калатнечы, эканамічнай і сацыяльнай. Таму што, натуральна, мова – аснова ня толькі нацыянальнай культуры, але і існаваньня нацыі, існаваньня этнасу, можа быць. Таму, канешне, супраціўленьне пэўных рэакцыйных сіл нацыянальнай мове было аказанае самае вялікае. Якое гэта было жахлівае супраціўленьне з боку найперш, канешне, камуністычных улад! А пасьля і сучасныя ўлады – найперш яны, канешне, імпэрскага паходжаньня”

"Я ‒ беларус, мая родная мова ‒ беларуская"

Васіль Быкаў

Сувязь з каналам I Мая Краіна Беларусь
53💯10
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🚗 Машына на менскіх нумарах згніла… як і сістэма Лукашэнкі

🪤 Знятая на відэа пры дарозе — колы спушчаныя, кузав згніў, шкло запылаванае… І нумары — родам з Менска.

💬 Як сімвал: тое, што калісьці рухалася, жыло, мела мэту — цяпер ржавее і развальваецца. Тое ж і з рэжымам. Замест руху — застой. Замест рамонту — спроба замазаць і схаваць.

🥀 Сістэма, якая замкнулася ў мінулым, не можа рухацца наперад. І ніякія “белагра” з латэксам ці парады з танкамі не схаваюць гэтага гніення.

⚠️ Але нават іржавую машыну можна зняць з уліку. Са старой сістэмай — тое ж самае. Пытанне толькі часу.

Мая Краіна Беларусь
26👌3😁2😢1
📚 6 чэрвеня — дзень нараджэння Элізы Ажэшка (1841–1910)

👤 Народжаная ў Мількаўшчыне, яна ўсё жыццё заставалася злучанай з нашым краем, была не толькі пісьменніцай, але і грамадскай актывісткай, асветніцай, удзельніцай паўстання 1863 года. Яна дапамагала паўстанцам як сувязная, арганізавала "жаночы легіёнік", школу для вясковых дзяцей.

🏚 Пасля пажару 1885 года ў Гродне — узначаліла збор дапамогі. У яе доме ладзіліся святочныя вечарыны для сірот, працавала чытальная зала, дзе гучалі лекцыі, ішлі дыскусіі.

📖 Яе творы, перакладзеныя на 20 моў, раскрываюць сутнасць наднёманскага краю і яе людзей. Гэта гісторыі наднёманскіх мясцін, жыхароў, барацьбы і годнасці.

🌍 Двойчы вылучаная на Нобелеўскую прэмію, Ажэшка стала наднёманскім голасам на еўрапейскай сцэне — яшчэ тады, калі самой дзяржавы не было на мапе.

🕯 Памятаем. Чытаем. Дзякуем.

👉 І сёння яе творы гучаць моцна і сучасна — як сведчанне таго, што свабода, годнасць і праўда — надчасавыя каштоўнасці.

Мая Краіна Беларусь
49👍3🤮1🙏1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎤 Капацэвічы: народны шансон на прыпынку

У вёсцы Капацэвічы адбыўся незвычайны канцэрт — проста на аўтобусным прыпынку мясцовы калектыў выканаў песні Кадышавай.

🪗 Пад гукі баяна і шчырыя галасы над вясковай дарогай разнёсся рэпертуар расійскай спявачкі, вядомай сваімі "народнымі" хітамі. Мясцовыя слухалі, нехта нават падтанцоўваў пад гукі " И несет веночек вдоль ночной воды".

🤔 Выступ на прыпынку — сімвал і абсурду, і тугі: замест падтрымкі сапраўднай беларускай культуры — спроба замяніць яе штампаваным "рускім шансонам". Усё гэта — фонам да штодзённага культурнага заняпаду, які суправаджае правінцыю ў лукашэнкаўскай сістэме.

🛑 У той час, як сапраўдная беларуская музыка — ад народных песень да сучаснага альтэрнатыўнага руху — душыцца цэнзурай і забаронамі, з калонкі на прыпынку ліецца "беларускі шансон" пад маскоўскі соўс.

🎶 Але нават у Капацэвічах калісьці загучыць нешта сапраўднае, сваё — беларускае. І гэта ўжо будзе не канцэрт на прыпынку, а адраджэнне з каранёў.

Мая Краіна Беларусь
💩32🤮9🥴53🤡3😁1💊1
2025/07/08 15:27:42
Back to Top
HTML Embed Code: