Telegram Web Link
⚡️⚡️⚡️У «Беларусбанка» — чароўны фінансавы трук

Карыстальнікі паведамляюць: грошы з карт — хоп! — і няма.
У кол-цэнтры банку пацвердзілі: сбой ёсць, і “паправім цягам дня”. А пакуль што — проста любуйцеся нулямі.

Прэс-служба спасылаецца на збой сістэмы, якую, можа, пара ўжо ламаць?
😏 А мабыць гэта зноў як з нацыянальнай бібліятэкай? Памятаеце, калі грошы спісвалі праз SMS? Ну вось…

Мая Краіна Беларусь
😁22😱6🥴2🤬1😢1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🍬 Смак дзяцінства, зефіру і маркетынгу па-беларуску

На «Белаколе» выпусцілі новы напой са смакам Бабруйскага зефіру. Так, гэта не жарт — газіроўка з водарам беларускай саладосці.
Рэкламуе яго звычайная супрацоўніца заводу — без інфлюенсераў і гламурных кадраў. Як кажуць, «натуральна» ва ўсім: і ў кампанентах, і ў прома, і ў гульні на публіку.

Смакуем, настальгуем, здзіўляемся — чарговы ход народнага маркетынгу

Мая Краіна Беларусь
😁293👎2🥱2👍1
🧸 Грай у вайну — толькі не з родным дзяцінствам

У вёсцы Глыбоцкае, што каля мяжы з Украінай, дзеці на летніх канікулах зрабілі свой... блакпост. Не драўляны, не для гульняў, а з сапраўднымі рапартамі памежнікам, медалямі з Z і статутам з 20 пунктаў.
Камандзір — 14-гадовы Даніла, на гімнасцёрцы — пагоны «старшага лейтэнанта» і кепка з савецкім сцягам. Кажа, што мара абараняць Радзіму — але пакуль здароўе не дазваляе.

🔫 Дзяржаўнае тэлебачанне ўсцешана. Дзецям выдалі форму, аўтамат (для сюжэта), і нават праводзяць «вучэнні» з памежнікамі.

📋 Хлопцы штодзень «патрулююць» вёску, запісваюць падазроныя машыны, праходзяць фізпадрыхтоўку і самі сябе «адбіраюць» у атрад. З гонарам называюцца — «Беларусь».

🎖 Калі ў тваёй краіне дзеці гуляюць не ў даганялкі, а ў СВА, калі медалі з сімваламі вайны носяць школьнікі, а замест дзённікаў у іх — рапарты… то гэта не патрыятызм. Гэта пэўны дыягназ.

Мая Краіна Беларусь
💊45💩185🤬4🥴3
Важны напамін пра тэрміны даўнасці па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі

Апошнімі месяцамі мы фіксуем новую хвалю затрыманняў па палітычных матывах. Рэжым свядома выкарыстоўвае заканчэнне тэрмінаў даўнасці па асобных артыкулах Крымінальнага кодэкса як тактыку ціску: тэрмін даўнасці «народнага» артыкула 342 у шэрагу выпадкаў заканчваецца ўжо летам. Але гэта не пазбаўляе ад рызыкі крымінальнага пераследу!

Чаму заканчэнне тэрміну даўнасці можа не выратаваць? Адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў:

1️⃣Пры затрыманні могуць знайсці падставу для новай справы. Пры затрыманні вашыя прылады і перапіску абавязкова правераць. За тыя гады, што мінулі з пратэстаў, вы маглі напісаць каментар, зрабіць данат або рэпост, які дзяржава палічыць новым «злачынствам».

2️⃣Тэрмін прыпыняецца, калі вы з'ехалі і вас абвясцілі ў вышук. Калі справу па артыкуле 342 завялі даўно, а вы паспелі з'ехаць ці схавацца, звычайны тэрмін даўнасці ў пяць гадоў усё роўна дзейнічае. Аднак калі вас абвясцілі ў вышук, тэрмін даўнасці павялічваецца да 15 гадоў. Гэта тычыцца як людзей за мяжой, так і тых, хто хаваецца ўнутры Беларусі.

3️⃣Рэжым можа пачаць пераследваць за ўдзел у мірных пратэстах 2020 года па больш цяжкіх артыкулаў. Напрыклад, па артыкуле 293 КК РБ — удзел у масавых беспарадках.

4️⃣Каб спыніць крымінальную справу, трэба правесці пэўныя працэсуальныя дзеянні. Гэта з большай верагоднасцю прывядзе да вашага затрымання і, магчыма, утрымання пад вартай да таго моманту, пакуль справа не будзе спыненая або пакуль у рэжыму не з'явіцца іншай падставы для пераследу.


Рэжым хоча паказаць людзям, што час нічога не мяняе — і за любую форму іншадумства людзі будуць карацца нават праз гады

«Пры гэтым нядаўнія памілаванні не павінны ствараць ілюзіі змякчэння палітыкі Лукашэнкі. Паводле звестак Праваабарончага цэнтра «Вясна», колькасць новых палітвязняў перавышае колькасць памілаваных: з 18 студзеня было вызвалена 105 чалавек, у той час як палітвязнямі прызнаныя 157. Сапраўды важна памятаць: тэрмін даўнасці — гэта не гарантыя бяспекі. Абарона ад пераследу патрабуе вашай асцярожнасці і разумення рэальных рызыкаў».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬2542👍2🤔1💯1
Гэты мастак прысьвяціў каля 200 сваіх карцін вобразу вясны:
Anonymous Quiz
18%
Хаім Суцін
11%
Юдэль Пэн
34%
Напалеон Орда
37%
Вітольд Бялыніцкі-Біруля
15👍2🤓2🦄1
🇵🇱 Польшча абвясціла Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы прыняло рашэнне прызнаць беларускага алігарха Аляксандра Машэнскага persona non grata. Цяпер яму забаронена ўязджаць у краіну, весці тут бізнэс, мець рахункі і ўдзельнічаць у дзяржаўных тэндарах.

У рашэнні згадваюцца засакрэчаныя дакументы польскіх спецслужбаў, што сведчаць пра пагрозу нацыянальнай бяспецы.

Машэнскі, уладальнік «Савушкіна прадукту», на працягу апошніх гадоў рэгулярна наведваў Варшаву, дзе жыла яго сям’я. Цяпер ён мае 30 дзён, каб абскардзіць рашэнне.

📌 Гэта ўжо не першы выпадак, калі краіны ЕС уводзяць меры супраць прадстаўнікоў беларускага вялікага бізнэсу, звязанага з рэжымам.

Мая Краіна Беларусь
👍65🔥115💩2👎1
Мая Краіна Беларусь
30 гадоў таму! 10 ліпеня 1994 года адбыўся другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Народ Беларусі абраў Аляксандра Лукашэнку на прэзідэнта. Historyja I Мая Краіна Беларусь
10 ліпеня 1994 года адбыўся другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Народ Беларусі абраў Аляксандра Лукашэнку на прэзідэнта.

Historyja I Мая Краіна Беларусь
😭43🤬18🤮6💩42👍2❤‍🔥1🌭1
🛩 10 ліпеня — дзень нараджэння Паўла Сухога (1895–1975) — знакамітага авіяканструктара, ураджэнца Глыбокага (Беларусь).

Імем Сухога названыя цэлы шэраг легендарных самалётаў "Су", якія і сёння выкарыстоўваюцца ў розных краінах свету. Ён стаў адным з ключавых інжынераў савецкай авіяцыі.

Па традыцыі, расейская прапаганда "скрала" яго як "русского гения", амаль не згадваючы, што нарадзіўся і вырас ён у Беларусі. Але памяць пра сваіх мы вяртаем самі.

Мая Краіна Беларусь
👍273🤓32🤡1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Фізіка пад парам: гомельскі настаўнік і яго чароўны вакуумны калпак" 😄

Настаўнік з Гомеля — быццам герой савецкага фэнтэзі-фільма пра навуку і трохі пра чараўніцтва. Прэзентуе сваю калекцыю антыкварных прыладаў: тут табе і грамы, і вольты, і «вакуумны калпак» з падазрона вясёлым дымком. І вось, падчас дэманстрацыі ён уцягвае той дым, нібы алхімік перад эксперыментам.

Можа, менавіта гэты «чароўны пар» надае яму запалу? Або ён проста спрабуе зрабіць сваю інфарматыку і фізіку… больш дыміста захапляльнай? 😄

Хто ведае — магчыма, гэта і ёсць новая STEM-педагогіка: "дым падняўся — і настаўнік паказаў, як працуе тэрмадынаміка!"

Мая Краіна Беларусь
12👍4😁4💩1
Ці могуць беларусы жыць без расейшчыны?

Большасць прыезджых гаворыць па-расійску, па-маскоўску. Для нас гэта проста жах, я не магу гэтага слухаць. Гэта таксама выклікае адчужанасць. Мы, праўда, таксама не лепшыя, гаворым па-польску. Але мы прывыклі. А тая маскоўшчына ў сітуацыі, калі маскаль топча Беларусь! Проста жах!

- адзначыў гісторык Алег Латышонак, адзін з беларусаў Падляшша.

Адначасова спікер Сейма Літвы Саулюс Сквярняліс заявіў пра вялікую праблему выкарыстання расейскай мовы ў Вільні і акрэсліў, што гэта "сур’ёзная праблема, якую нельга не заўважаць".

Ці беларусы, якія з Беларусі ў моцна нацыянальна свядомыя (таму антырасейскія) Польшчу і Літву прывезлі з сабой расейскую мову, у час паглынання Беларусі Расіяй і вайны Расіі супраць Украіны, хочуць нешта сказаць у абарону расейскай мовы - галоўнана элементу русского мира?

Мая Краіна Беларусь
🔥244👍2🤮1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌴🇦🇪Менск - сталіца ЗША, а Магілёў - галоўны Эмірат?

Афрыканскі турыст, пабываўшы ў Магілёве, не стрымаў эмоцый: «Тут такая чысціня, што хоць з падлогі еш! Гэта вам не проста горад — гэта сапраўдны беларускі эмірат!»
Магілёўцы, трымайцеся — здаецца, вам пагражае павелічэнне турыстычнага патоку і шыльда «Welcome to the Emirates of Belarus» 😄

Мая Краіна Беларусь
😁18💩11🤡43👎1🖕1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Полацкі рынак у Віцебску. Маркетынг 80 lvl:

Гаспадыня кіёску ўзлятае на дзьмухаванага дыназаўра, у касцюме амазонкі, разрывае на грудзях цішотку з назвай вядомага “ягаднага” расейскага маркетплэйсу — і з гонарам выкрыквае:
«Кроксы — па 30 рубёў, але з душой!» 🦖👡💥

Рынак стаіць. Пакупнікі — у экстазе. Магчыма, нават сам дыназаўр расчуліўся.

Мая Краіна Беларусь
🤡245😁4👍3
БелЖД "выбивала" оплату услуг по перевозке российских войск и военных грузов через суды

Российские фирмы-прокладки ООО "Промдеталь" и ООО "Пульсар", выступившие заказчиками перевозок российских войск и боеприпасов для вторжения в Украину, не спешили рассчитаться с БелЖД за услуги.

Россияне воспринимали услуги беларусских железнодорожников как "братскую помощь" за которую не надо платить.

В результате Московский арбитражный после 26 месяцев тяжбы ... стал на сторону БелЖД в лице ООО "Белинтертранс-Москва".

К началу мая 2025-го россияне рассчитались за перевозки 2022 года.
💩29🤡52👍2
Што нашыя продкі клалі ў зямлю перад пачаткам будаўніцтва хаты?
Anonymous Quiz
21%
Дубовая кара
23%
Рушнік
34%
Крыж са старой хаты
22%
Грамнічныя свечкі
16👍10
📚 11 ліпеня — дзень нараджэння Янкі Чабора (сапр. Іван Патаповіч, 1911 — 1943?) — беларускага паэта, публіцыста і змагара за незалежную Беларусь.

Адзін з лідараў нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі, арганізатар «Літаратурнага фронту» і рэдактар падпольнага часопіса «Літаратурная старонка». За сваю дзейнасць быў асуджаны польскімі ўладамі, а пазней — забіты ўжо ў сталінскім ГУЛАГу.

📖 Ён пісаў з болем, верай і гневам:
«Не хачу я ні славы, ні золата,
Дайце толькі Радзіму маю!»


🕯 Яго жыццё і творчасць — сведчанне таго, як шмат Беларусь страціла, і як многа яна яшчэ павінна вярнуць. Памятаем.

Мая Краіна Беларусь
27👍3😢1🤮1
🕯 11 ліпеня — дзень памяці Алеся Пушкіна (1965–2023)

🎨 Алесь Пушкін — не проста мастак. Ён быў чалавекам, які ператварыў сваё жыццё ў мастацтва, а мастацтва — у супраціў. Сваімі палотнамі, перформансамі і прамоўленымі словамі ён сведчыў пра праўду, якой баяўся рэжым. За гэта яго і зняволілі.

📍У 2021 годзе Алеся арыштавалі за карціну з партрэтам удзельніка антысавецкага супраціву. У 2023-м ён памёр у зняволенні. Па словах жонкі, Алесь быў цяжка хворы, але своечасовай дапамогі яму не аказалі.

🎤 Ён казаў:
«Я не зброя, я — мастак. Але і мастак можа быць зброяй»


📌 Алесь Пушкін стаў сімвалам непакоры і моцнага духу. І кожны штрых яго пэндзля, кожны яго жэст — гэта частка беларускай гісторыі, якую немагчыма сцерці.

Памятаем. Шануем. Працягваем.

Мая Краіна Беларусь
39😢15💔6🤔1🙏1🤡1🤣1
2025/07/14 21:36:58
Back to Top
HTML Embed Code: