Мацкевіч: Наша нацыянальная ідэя — вяртацца ў Беларусь. Але не ў турму
"Калі зацягнецца эміграцыя, то дзеці, якія тут вырастуць, дарослыя, якія тут асымілююцца — гэта будзе згублены патэнцыял для Беларусі. Выехаў мільён беларусаў, велізарны патэнцыял. Няўжо мы пакінем нашу родную Беларусь бяз гэтага рэсурсу, які сёньня выкінуты за межы Беларусі. Таму сёньня наша нацыянальная ідэя — гэта вяртацца. Вяртацца ня ў турму, вяртацца не ў гэтую сытуацыю ў краіне, якая сама апынулася велізарнай турмой на ўсім абшары", -- сказаў у інтэрвію Свабодзе былы палітвязень, мэтадоляг, філёзаф Уладзімер Мацкевіч. https://smarturl.click/QbQk3
Цалкам глядзенць відэаінтэрвію https://www.youtube.com/watch?v=0NyiUxJ8Ye4

💯35❤12👍5🤔4
Politico выпусьціла падкаст пра Лукашэнку
Амэрыканска-эўрапейскае палітычнае выданьне Politico выпусьціла на нямецкай мове падкаст пра Аляксандра Лукашэнку «Machthaber: Alexander Lukaschenko» (Валадар: Аляксандар Лукашэнка). https://smarturl.click/VRMxQ
Аўтар падкасту — Гордан Рэпінскі, нямецкі журналіст і рэдактар, які займае пасаду адказнага рэдактара ў выданьні Politico Germany. youtube.com/watch?v=MHmwu_ScR9A&embeds_referring_euri=https%3A%2F%2Fwww.svaboda.org%2F&source_ve_path=Mjg2NjY
Праект Machthaber прысьвечаны самым уплывовым і супярэчлівым палітыкам сучаснасьці. Раней былі падкасты пра Ўладзімера Пуціна, Джорджу Мэлёні, Уладзімера Зяленскага, Беньяміна Нэтаньягу, Мары лё Пэн ды іншых кіраўнікоў і ўплывовых палітыкаў як дэмакратычных краінаў, так і аўтарытарных і дыктатарскіх краінаў.

😁15❤3👀3🤔2🥱1
У ЗША пахавалі беларускага пісьменьніка, зьніклага амаль 50 год таму
24 кастрычніка на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Іст-Брансьвіку (Нью-Джэрзі) быў пахаваны зьніклы амаль 50 гадоў у ЗША таму пісьменьнік Мікола Цэлеш. https://smarturl.click/5Za62
Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку гісторык Натальля Гардзіенка.
У кнізе Барыса Сачанкі «Пад сузор’ем сярпа і молата» згадана перапіска Цэлеша з Максімам Танкам: «Мікола Целеш выкладаў умовы, паводле якіх ён згадзіўся б пераехаць жыць на Бацькаўшчыну, у Беларусь. Галоўным з іх былі зьмена таталітарнага рэжыму, наданьне Беларусі сапраўднага сувэрэнітэту, незалежнасьць ад Масквы». Сачанка бачыў тут сувязь з тым, што Цэлеш потым «выйшаў з дому і зьнік».
Цела пісьменьніка знайшлі ў 1991, але здолелі ідэнтыфікаваць толькі ў 2025 годзе.

😢27🙏10👍6❤4👀3
Галоўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 25 кастрычніка
У ЗША пахавалі беларускага пісьменьніка, зьніклага амаль 50 год таму
Кардынал Гуджэроцьці ў Пінску выказаў спадзеў, што ў будучыні папа Рымскі зможа наведаць Беларусь
Улады абяцаюць у 2026 годзе здаць новы корпус РНПЦ дзіцячай анкалёгіі. Запыталіся былую загадчыцу аддзяленьня, ці дастаткова там анколягаў?
Выданьне Politico выпусьціла падкаст пра Лукашэнку
Літва адкрыла мяжу. У чарзе з боку Беларусі было каля 1600 фураў, 170 легкавікоў і 15 аўтобусаў
Інвазійныя жывёлы ў Беларусі. Хто пагражае беларускай прыродзе
«Неабходна шукаць, чым прывабіць патэнцыйнага чытача» 25-гадовы пісьменьнік Макар выдаў кнігу пра беларускую вёску

❤6🤔2🕊2👌1
Найлепшыя тэксты і відэа тыдня на Свабодзе:
📍«Не Лукашэнка вінаваты. І не сілавікі». Інтэрвію з былым палітвязьнем, філёзафам, мэтадолягам Уладзімерам Мацкевічам — відэа
📍«Спатканьне на найвышэйшым узроўні». Што можа абмяркоўваць пасланьнік Ватыкану з уладамі Беларусі
📍У Менску нараджальнасьць ніжэйшая за ваенную Ўкраіну. Ці дапамогуць «тыдні без абортаў»? Разьбіраемся з экспэртамі
📍Навошта ўлады апытваюць беларусаў перад «народным сходам»?
📍«Cанкцыі адкідваюць Беларусь назад, на іх зьняцьцё можа пайсьці 10 гадоў» : Што новыя санкцыі азначаюць для беларускай эканомікі і беларусаў
📍Відэа:
Як Лукашэнка расколвае беларускую апазыцыю? Тлумачым з Гурневічам
📍Лукашэнка хоча зьняць кіно пра забойцу Кенэдзі разам з Мардовіяй. Раней там здымалі фэнтэзі пра Бабу-Ягу
📍І з гэтай нагоды развагі дасьледніка менскага пэрыяду Освальда аб прапанове Лукашэнкі: «Павінны быць амэрыканскія рэжысэр і актор у ролі Освальда»
📍Зашмат Лукашэнкі. Чаму ў нас «галоўныя навіны дня» «пра яго»? - блог Сяргея Дубаўца

🤔6❤3👌1🙉1
У Беларусі будуць прачынацца раней, чым у Польшчы, Украіне і Літве
У ноч з суботы на нядзелю 25–26 кастрычніка краіны ЭЗ і Ўкраіна перавядуць стрэлкі гадзіньнікаў на гадзіну назад — пяройдуць на зімовы час. https://smarturl.click/L3z9X
У Беларусі і Расеі стрэлкі пераводзіць ня будуць. Пасьля зьмены часу на зімовы гадзіньнікі ў Беларусі будуць апярэджваць гадзіньнікі ў Польшчы на 2 гадзіны, а ў Літве, Латвіі і Ўкраіне — на 1 гадзіну.
15 верасьня 2011 году ўрад Беларусі прыняў пастанову аб спыненьні пераводу гадзіньнікаў у Беларусі і пакінуў краіну на летнім часе, які супадае з маскоўскім. Натуральным паясным часам лічыцца зімовы час.

😐13🙉6❤2👍1🤬1😢1👌1👨💻1
Cпэцпасланьнік Крамля заявіў у інтэрвію CNN, што Расея, Украіна і ЗША «блізкія да дыпляматычнага рашэньня», якое дазволіць завяршыць вайну.
На пытаньне аб тым, чаму Пуцін адмаўляецца пагадзіцца на спыненьне агню і замарожваньне лініі фронту ў яе цяперашнім стане, Дзьмітрыеў адказаў, што Расея хоча ня проста спыненьня агню, а канчатковага вырашэньня канфлікту. https://smarturl.click/b5E11
«Гэта вялікі крок з боку прэзыдэнта Ўкраіны Зяленскага — ужо прызнаць, што гаворка ідзе пра лінію фронту. Раней ён займаў пазыцыю, што Расея павінна поўнасьцю сысьці (з акупаваных тэрыторый Украіны — РС). Так што, насамрэч, я думаю, што мы дастаткова блізкія да дыпляматычнага рашэньня, якое можа быць выпрацавана», — падкрэсьліў Дзьмітрыеў.

🤬28🥱8😁3❤2🙊1
Кубракоў абмеркаваў з кіраўніком Віетнаму, як разам змагацца з «тэрарызмам і экстрэмізмам»
Барацьбу з транснацыянальнай злачыннасьцю, кібэрзлачынствамі, наркагандлем, нелегальнай міграцыяй абмеркавалі 25 кастрычніка ў Ханоі кіраўнік МУС Беларусі Іван Кубракоў і генэральны сакратар ЦК Кампартыі Віетнаму То Лам. https://smarturl.click/MGaLb
Паводле інфармацыі МУС, сярод іншага бакі абмеркавалі пытаньні барацьбы з «тэрарызмам і экстрэмізмам».
Улады Беларусі апошнімі гадамі «экстрэмізмам» і «тэрарызмам» называюць дзейнасьць сваіх палітычных апанэнтаў унутры краіны і па-за яе межамі. Асуджаных з палітычных матываў грамадзян рэгулярна ўносяць у адпаведныя сьпісы. У 2024 годзе ў Віетнаме былога беларускага добраахвотніка Верамейчыка спэцслужбы Віетнаму перадалі ў Беларусь. Фота МУС Беларусі.

🤬35🙉4🥱3😁1
Праз мэтэазонды зноў закрыты Віленскі аэрапорт
Нацыянальны цэнтар кіраваньня крызісамі Літвы паведамляе, што з прычыны прылёту паветраных балёнаў зноў закрыты Віленскі аэрапорт. Паведамляюць пра аб’екты, якія радары ідэнтыфікуюць як мэтэазонды, паведамляе DELFI. https://smarturl.click/Axa9y
У Літве спыняюць працу аэрапортаў другі вечар запар. Раней сёньня Літва ўручыла Беларусі другую за тыдзень ноту пратэсту за парушэньне літоўскай паветранай прасторы.
Прэм’ер-міністарка Літвы Інга Ругінене зранку папярэджвала, што ў выпадку яшчэ аднаго масавага прылёту аэрастатаў з кантрабандай мяжа зь Беларусьсю будзе закрытая.

🤬31😁5❤2👍1🤯1
Ужо сёньня: дзень нараджэньня Анатоля Сыса
26 кастрычніка 1959 году нарадзіўся Анатоль Сыс, беларускі паэт. Аўтар паэтычных зборнікаў «Агмень» (1988), «Пан Лес» (1989), «Сыс» (2002). Памёр 4 траўня 2005 году ў сваёй менскай кватэры ад сардэчнага прыступу. Пахаваны ў Гарошкаве.
Болей пра падзеі і даты 26 кастрычніка чытайце тут: https://smarturl.click/B4m9w

❤39😢8
«Мусіш сам быць і аўтарам, і прадусарам, і візажыстам, і стылістам». Як у 17 гадоў выдаць 2 альбомы. Гутарка зь Юстынай Карпіловіч
https://smarturl.click/B4mLw
Беларуска Юстына Карпіловіч выпусьціла музычны альбом з 14 песень, які называецца «Летапіс». У яе 17 гадоў гэта ўжо другі музычны альбом у эміграцыі. Пагаварылі зь юнай кампазытаркай і сьпявачкай пра творчасьць і пра жыцьцё ў іншай краіне.

❤35👏5
У Літве заявілі, што суботні прылёт зондаў з кантрабандай зь Беларусі ня быў самым масавым
https://smarturl.click/L3zoX
Раней літоўскія ўлады дапускалі, што ў выпадку працягу прылётаў зондаў яны могуць закрыць памежныя пункты зь Беларусьсю. За тыдзень такіх выпадкаў было ўжо тры.
Мінулай ноччу выявілі 6 мэтэаралягічных зондаў.

🤔16👀5🤯1
Затрымалі двух падазраваных у рабаваньні Люўру
https://smarturl.click/e0aQe
Падазраваных затрымалі ў суботу, 25 кастрычніка, увечары. Аднаго зь іх арыштавалі на лётнішчы Руасі — Шарль дэ Голь, калі ён рыхтаваўся да пасадкі на рэйс у Альжыр. Другога затрымалі ў парыскім раёне Сэн-Дэні.

👍27😁6🤔2❤1
«Цяпер паўстае іншае пытаньне — што рабіць далей», — Турарбекава пра тэзіс Мацкевіча пра працу над памылкамі
https://smarturl.click/lAnyY
Гісторык і палітоляг Роза Турарбекава ў выніковым «ПіКу Свабоды» пракамэнтавала, чаму не адбываецца чаканае вызваленьне чарговай групы палітвязьняў, а таксама адрэагавала на інтэрвію былога палітвязьня, мэтадоляга Ўладзімера Мацкевіча Свабодзе, дзе ён аналізаваў зробленыя ў 2020 годзе памылкі.

❤20🙉5🤯2👌2🙊1
Гаспадар на Літве: што вы ведаеце пра Вітаўта Вялікага?
https://smarturl.click/qByZw
27 кастрычніка — дзень памяці Вітаўта Вялікага, князя ВКЛ, які пераўтварыў княства ў адну з наймагутнейшых дзяржаваў тагачаснай Эўропы. А што вы ведаеце пра князя Вітаўта?
📝 Прапануем вам тэст!

❤33⚡4
🎭 Яшчэ адзін беларускамоўны тэатар дадаў у рэпэртуар расейскамоўны спэктакль
https://smarturl.click/xVWGM
Віцебскі тэатар «Лялька», які да гэтага працаваў толькі на беларускай мове, стаў ставіць спэктаклі па-расейску. Прэм’ера першага такога спэктаклю адбылася на сцэне тэатру 25 кастрычніка.
Неўзабаве ў Беларусі могуць застацца толькі два тэатры, якія ставяць спэктаклі выключна па-беларуску.
здымак зь Вікіпэдыі

🤬60🤯3👎2❤1😢1
Хусіты ў Емэне арыштавалі трох працаўнікоў місіі ААН. Іх вінавацяць у шпіянажы на Ізраіль
https://smarturl.click/VRMdQ
Факт арышту хусіты пацьвердзілі журналістам. Арышт адбыўся ў сталіцы краіны Сане, усе трое працуюць ва Ўсясьветнай харчовай праграме Арганізацыі аб’яднаных нацый.

🤬23🙉5🥱3👍1
Прадстаўніца Міністэрства фінансаў Беларусі лічыць «пагрозай нацыянальнай бясьпецы» продаж квіткоў пасажырам на замежных сайтах
https://smarturl.click/zdEm6
На тэрыторыі Беларусі функцыянуе мноства дублёравых сэрвісаў у галіне перавозак пасажыраў, паміж якімі не наладжана належная ўзаемадзея. У выніку грамадзяне «вымушаныя наведваць некалькі сайтаў для зьдзяйсьненьня паездкі, што абцяжарвае працэс плянаваньня маршруту і куплі квіткоў», мяркуе прадстаўніца міністэрства.
На яе думку, для разьвязаньня названых праблемаў насьпела «аб’ектыўная патрэба ў стварэньні дзяржаўнай інфармацыйнай сыстэмы з мэтай зьдзяйсьненьня пасажырамі міжгародніх і прыгарадных „бясшвовых паездак“, якая аб’ядноўвае розныя віды транспарту».

👎11😁7🤬7👀3🥱2🗿2❤1
Пакістан паведаміў пра сутыкненьні на мяжы ў час перамоваў з Афганістанам
https://smarturl.click/DY0O0
Пяць пакістанскіх салдат і 25 баевікоў загінулі ў сутычках каля мяжы з Афганістанам, паведамілі пакістанскія вайскоўцы ў нядзелю, калі дэлегацыі абедзьвюх краін сустрэліся ў Стамбуле, каб паспрабаваць зьнізіць напругу пасьля найбольш сьмяротных баёў за апошнія гады.
Талібан адмаўляе абвінавачваньні Ісламабаду ў тым, што хавае на сваёй тэрыторыі баевікоў і заяўляе, што ваенныя апэрацыі Пакістану «парушаюць сувэрэнітэт Афганістану».
На здымку: прадстаўнікі Афганістану і Пакістану на мірных перамовах у Досе, якія папярэднічалі сустрэчы ў Стамбуле

🥱10🤬6🔥2❤1🤔1😢1
«Мусіш сам быць і аўтарам, і прадусарам, і візажыстам, і стылістам». Як у 17 гадоў выдаць 2 альбомы. Гутарка зь Юстынай Карпіловіч
Міністэрства фінансаў Беларусі лічыць «пагрозай нацыянальнай бясьпецы» продаж білетаў пасажырам на замежных сайтах
Яшчэ адзін беларускамоўны тэатар дадаў у рэпэртуар расейскамоўны спэктакаль
«Цяпер паўстае іншае пытаньне — што рабіць далей», — Турарбекава пра тэзу Мацкевіча пра працу над памылкамі
Затрымалі двух падазраваных у рабаваньні Люўру
У Літве заявілі, што суботні прылёт зондаў з кантрабандай зь Беларусі ня быў самым масавым
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤8👌2