Telegram Web Link
У Кіеве ад дронаў пацярпелі сынагога і дзіцячы садок. У васьмі расейскіх аэрапортах уводзілі абмежаваньні

https://smarturl.click/dwzVE

Расея цягам 12 гадзін атакавала Ўкраіну ўдарнымі бесьпілётнікамі. У Кіеве дрон урэзаўся ў жылы дом і цудам ня выбухнуў. У Кіеве 7 параненых, 5 зь іх у шпіталях.

Здымак Кіеўскай гарадзкой пракуратуры
🤬19😢11🎉1
Група былых беларускіх палітвязьняў напісала ліст Трампу, просіць працягваць намаганьні для вызваленьня астатніх палітычных зьняволеных

https://smarturl.click/oVXzW

«Ваша кіраўніцтва ўжо зрабіла магчымымі адчувальныя вынікі»,— гаворыцца ў лісьце, копію якога атрымала Свабода.

Зьмест ліста былых беларускіх палітвязьняў тычыцца агульнага становішча ў Беларусі і апошніх вызваленьняў палітвязьняў, а таксама патэнцыйных перамоваў наконт наступных.
👍265👏2😢1🙉1
Радыё Свабода — Беларусь
Не далі спакаваць рэчы. Былую палітзьняволеную хочуць выслаць з Польшчы ў Літву https://smarturl.click/mB4EB «Яны павінны папярэдзіць, тым больш пажылога чалавека. Яна нават не сабрала рэчы. Чалавека ўзялі і забралі як злачынцу». Былую палітзьняволеную…
‼️ Натальлю Падлеўскую вывезьлі ў Літву, паведаміла Свабодзе юрыстка Ганна Маціеўская.

https://smarturl.click/E16BL

Прычына ў тым, што Падлеўская ўяжджала ў Эўразьвяз па літоўскай візе. У Польшчы яна падала заяву на міжнародную абарону, але ёй двойчы адмовілі, бо, паводле Дублінскага пагадненьня, ейную сытуацыю маюць разглядаюць у Літве.
🤬45😢18😁42
Расея і Ўкраіна ў Беларусі правялі чарговы абмен целамі загінулых вайскоўцаў

https://smarturl.click/mB4GB

Расея перадала Ўкраіне 1000 целаў загінулых, як сьцьвярджае расейскі бок, украінскіх вайскоўцаў.

Пасьля таго, як пры ранейшых абменах ва Ўкраіне выявілі целы загінулых расейскіх вайскоўцаў, украінскі бок не сьцьвярджае, што ўсе атрыманыя целы належаць украінскім вайскоўцам.

Украіна перадала Расеі целы 31 вайскоўца.

Прапорцыя колькасьці целаў вайскоўцаў Украіны і Расеі не адпавядае суадносінам рэальных стратаў бакоў на вайне. Паводле экспэртаў, большыя страты нясе той бок, які наступае, а эвакуаваць з поля бою целы загінулых складаней войску, што адступае.
🙏13😢322🎉2
🪖 БРСМ і сьвятары, канцэрты й капшукі з роднай зямлёй. Як у Беларусі юнакоў адпраўлялі на службу ў армію

https://smarturl.click/b5E0l

У Беларусі 23 кастрычніка пачаўся прызыў на тэрміновую службу ва Ўзброеныя сілы. Пад яго трапяць больш за 10 тысяч юнакоў.

У кожным рэгіёне прайшлі ўрачыстыя праводзіны прызыўнікоў — з удзелам чыноўнікаў, вайскоўцаў, БРСМ і сьвятароў. У Чэрыкаве сьвятар асьвяціў прызыўнікоў і пажадаў ім «дапамогі Божай», а сваякоў і блізкіх заклікаў маліцца за іх. І там жа прызыўнікам раздавалі капшукі з роднай зямлёй.

«З разуменьнем стаўлюся да таго, што замест улюбленай гітары цяпер буду трымаць у руках зброю. Лічу, што вайсковая служба стане для мяне карысным досьведам», — сказаў журналістам прызыўнік з Вушачы Герман Седзін. Ён сёлета пачаў вучыцца ў кансэрваторыі, але яго змабілізавалі ў войска.


Прызыўнікі прымуць прысягу 22 лістапада.
🤬221🤯1
🇱🇻 Латвія купляе нямецкую сыстэму мінных установак для абароны мяжы зь Беларусьсю і Расеяй

https://smarturl.click/aRvGJ

Міністэрства абароны Латвіі ў сераду абвясьціла, што набудзе ў Dynamit Nobel Defence сыстэму Skorpion 2 (на фота) разам з адпаведнымі процітанкавымі мінамі і іншым абсталяваньнем за 50 мільёнаў эўра.

Угода таксама прадугледжвае навучаньне пэрсаналу.

«Купля сыстэмы мінных установак — стратэгічны крок да ўмацаваньня абароназдольнасьці нашай краіны», — сказаў міністар абароны Латвіі Андрыс Спрудс.

«Гэта важная частка шырэйшага пляну ўмацаваньня бясьпекі і абароны ўсходняй мяжы Латвіі», — дадаў міністар.

Балтыйскія краіны, якія ўваходзяць у ЭЗ і NATO, рэагуюць на вайну Расеі ва Ўкраіне як беспасярэднюю пагрозу сваёй нацыянальнай бясьпецы.

Ілюстрацыя — Dynamit Nobel Defence
🔥16👍113😐2
Радыё Свабода — Беларусь
🧱 Лукашэнка падпісаў указ пра будаўніцтва 4 млн м² жыльля ў Менску https://smarturl.click/ZX1Oy Новыя раёны ўзьнікнуць каля Калодзішчаў — на тэрыторыі былога палігона, якая ўжо ўваходзіць у межы сталіцы і атрымала назву Зялёны Бор (хоць такая ж назва ўжо…
🎓Лукашэнка заклікаў не рыхтаваць спэцыялістаў, на якіх будзе попыт за мяжой, а таксама падтрымліваць шматдзетныя сем’і выбарачна 🏗

https://smarturl.click/zdEQE

Толькі цытаты.

1️⃣ «Ніякага Балёнскага працэсу, у нас нармальная адукацыя».

2️⃣ «Вы што, у беларускіх унівэрсытэтах будзеце рыхтаваць для замежжа людзей?»

3️⃣ «Мы пачалі будаваць жыльлё ў Менску, у зручных месцах, сьцягваючы рабочую сілу ў гарады. Што мы робім? Мы навошта шматдзетныя семʼі сьцягваем да Менску? Яны павінны, як усе, жыць па ўсёй краіне. Раўнамернае разьмеркаваньне рабочых рук, рабочай сілы, як гэта было ў савецкія часы».

4️⃣ «Трэба корпацца ў зямлі і нешта рабіць сваімі рукамі. Мы пра гэта забылі, пачалі ў Менску, абласных цэнтрах будаваць жыльлё для шматдзетных».

5️⃣ «Перш чым забясьпечыць чалавека, дом даць або кватэру, вы разьбярыцеся, каму мы зь дзяржпадтрымкай даём жыльлё, што гэта за шматдзетныя семʼі. Разьбірацца трэба ў дэталях».
😁24🙉16🤬3🗿32🤯2
Прадстаўнік Пераходнага кабінэту Кабанчук адказаў на закід КДБ аб рыхтаваньні «вызвольнай арміі» за межамі Беларусі

https://smarturl.click/ReV78

Першы намесьнік старшыні КДБ Беларусі Сяргей Церабаў заявіў, што на тэрыторыі Эўразьвязу «палітычныя апанэнты беларускіх уладаў» рыхтуюць «вызвольную армію» «паводле стандартаў NATO» «колькасьцю ад 9 тысячаў».

Гэтую заяву для Радыё Свабода пракамэнтаваў прадстаўнік у абароне і нацыянальнай бясьпецы Абʼяднанага пераходнага кабінэту, былы намесьнік камандзіра палку Каліноўскага Вадзім Кабанчук:

«Зараз мы назіраем за актыўнай фазай інфармацыйнай апэрацыі беларускага рэжыму па дыскрэдытацыі дэмакратычных сілаў. Адыгрываюць найбольш уразьлівую для Эўропы тэму бясьпекі.

КДБ Беларусі ёсьць гістарычным працягам сумнавядомых ВЧК—НКВД. Гэтыя структуры былі майстрамі правакацый, у тым ліку стварэньня „casus belli“ для апраўданьня сваіх агрэсіўных намераў.

Зараз назіраем, як ведамства Тэртэля фабрыкуе фактуру ў стылі сваіх папярэднікаў».
👍1310🥱4👀1🗿1
Расьлінай наступнага году ў Беларусі абралі верас

https://smarturl.click/3QxJm

Верас — невялікі вечназялёны куст. Ён паціху расьце і доўга жыве — да 40-50 гадоў.

У Беларусі верас часта ўтварае вялікія верасоўнікі, асабліва прыгожыя падчас цьвіценьня — у верасьні.

Любіць сухія пяскі, тарфяныя балоты і хвойнікі. Цікава, што на балоце ён спажывае столькі ж вады, колькі на пясках.

Позьні верасовы нэктар дапамагае пчолам падрыхтавацца да зімы. А верасовы мёд — густы, духмяны, з гаркаватым смакам і цёмным колерам.

Верас здаўна вядомы як лекавая расьліна.

Нечакана, — але ягонаму распаўсюджваньню спрыяюць ня дужа моцныя пажары.

Адзін з найвядомейшых беларускіх ансамбляў меў назву «Верасы».

Знаная беларуская пісьменьніца Людвіка Сівіцкая ўзяла сабе псэўданім Зоська Верас.

А колькі верасу ў беларускай літаратуры — не зьлічыць.
25🕊1
📱 Як Лукашэнка расколвае беларускую апазыцыю? Тлумачым з Гурневічам

https://www.youtube.com/watch?v=SkCgSLzH_Us

У Беларусі ужо некалькі гадоў няма апазіцыі, іншадумства закатанае пад асфальт.

Але Лукашэнка працягвае расколваць беларускую апазыцыю, якая дзейнічае з-за мяжы.

Давайце паглядзім, якія прыёмы для гэтага выкарыстоўвае.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍8🔥5🙉21😱1🥱1👨‍💻1
Радыё Свабода — Беларусь
У дачыненьні пяці «каліноўцаў» распачалі спэцыяльнае вядзеньне — іх будуць судзіць завочна Гаворка пра байцоў Палку Каліноўскага, які складаецца зь беларусаў і ваюе за свабоду Ўкраіны. Гэта Вадзім Кабанчук, Павал Шурмей, Аляксей Кавальчук, Аляксей Назараў…
Полк Каліноўскага ўключаны ў Расеі ў пералік «экстрэмісцкіх» і «тэрарыстычных» арганізацый

https://smarturl.click/w42m8

Беларускі полк імя Кастуся Каліноўскага, які ваюе на баку Украіны, уключаны ў Расеі ў пералік «арганізацый і фізычных асобаў, у дачыненьні да якіх ёсьць зьвесткі аб іх датычнасьці да экстрэмісцкай дзейнасьці альбо тэрарызму».

Адпаведная інфармацыя апублікаваная на сайце Фэдэральнай службы ў фінансавым маніторынгу (Росфінманіторынг).
😁23🤬9🥱43🗿2👎1
Як зьмяніўся паток нелегальнай міграцыі празь месяц пасьля рашэньня Польшчы адкрыць мяжу. І ці ў палітыцы прычына?

https://smarturl.click/y6v0J

За першыя 22 дні кастрычніка паток нелегальнай міграцыі зьменшыўся ў параўнаньні зь верасьнем на 14% і склаў 1730 чалавек.

Складана сказаць, ці стала гэта вынікам сьвядомага рашэньня беларускіх уладаў ці вынікам натуральных ваганьняў.

Вывучэньне міграцыйнай дынамікі за 2023-2025 гады паказвае выразную сэзоннасьць.

Паток павялічваўся з пачатку году, дасягаў піку летам і зьніжаўся ў апошнія месяцы году.
🤔122👨‍💻2
Радыё Свабода — Беларусь
Праверка на паліграфе як панацэя: ці можна верыць «дэтэктару хлусьні» https://smarturl.click/nVVX7 Разьбіраемся, што менавіта вымярае паліграф, чаму людзі памылкова атаясамліваюць гэтыя паказьнікі з падманам, а таксама паглядзім, як паліграф выкарыстоўваюць…
Прадстаўнік аб’яднання BelPol, былы палітвязень Аляксандар Кабанаў выйшаў з Каардынацыйнай рады.

https://smarturl.click/13vg5

Рашэньне зьвязана з адхіленай прапановай увесьці ў радзе агульную праверку на паліграфе.

«Калі арганізацыя не клапоціцца аб сваёй бясьпецы, там няма чаго рабіць», — заявіў Кабанаў.

З гэтай жа прычыны былы баец палка Каліноўскага Аляксандар Клачко заявіў пра «прыпыненьне актыўнай дзейнасьці» ў Каардынацыйнай радзе да 16 сьнежня.

Прапанова ўвесьці працэдуру праверкі на паліграфе ў Каардынацыйнай радзе не набрала кворуму. У галасаваньні па гэтым пытаньні ўзяў удзел 21 дэлегат з 77.
🤔16😁11👍4😐2🗿2😡21
Выйшаў на волю дырэктар выданьня «Белорусы и рынок» Канстанцін Залатых

https://smarturl.click/B4m75

Сёньня ён апублікаваў першы пасьля доўгага перапынку допіс у сацыяльных сетках, паведаміла выданьне «Белорусы и рынок».

Канстанціна Залатых затрымалі ў траўні 2022 году і ў красавіку 2023-га асудзілі на 4 гады калёніі паводле абвінавачаньняў у →

• абразе Лукашэнкі,
• зьнявазе прадстаўніка ўлады,
• распальваньні варожасьці,
• перавышэньні службовых паўнамоцтваў.

У ліпені 2023 году яго ўнесьлі ў сьпісы «тэрарыстаў» і «экстрэмістаў». У тым жа месяцы яго адправілі ў Наваполацкую калёнію.

Ён цалкам адбыў прызначаны яму тэрмін.

ℹ️ Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, цяпер у зьняволеньні застаюцца 28 прадстаўнікоў мэдыя.
31🎉3😢1
Радыё Свабода — Беларусь
У Літве паведамілі, колькі разоў вайсковая авіяцыя Расеі парушала правілы палёту над Балтыяй за апошнія сем дзён https://smarturl.click/ggxea У Міністэрстве абароны Літвы заявілі, што ў пэрыяд з 15 па 21 верасьня зьнішчальнікі NATO шэсьць разоў падымаліся…
🇱🇹 Два расейскія самалёты парушылі паветраную прастору Літвы

https://smarturl.click/8p0J2

У адказ былі паднятыя зьнішчальнікі місіі паветранай паліцыі NATO, паведаміла Літоўскае войска.

23 кастрычніка каля 18-й гадзіны расейскі зьнішчальнік Су-30 і запраўнік Іл-78 заляцелі з Калінінградзкай вобласьці у Літву — на 18 сэкундаў і на 700 мэтраў.

Падобна, яны практыкаваліся ў дазапраўцы ў паветры.

У адказ на інцыдэнт былі паднятыя два зьнішчальнікі Eurofighter Typhoon вайскова-паветраных сілаў Гішпаніі, якія выконваюць місію паветранай паліцыі NATO ў Літве.

Сёлета з траўня над Балтыкай было ня менш за дзясястак інцыдэнтаў з удзелам расейскіх вайсковых самалётаў.
🤬31😁41🤯1
Радыё Свабода — Беларусь
Мацкевіч: Шанцы на перамогу былі два тыдні пасьля 9 жніўня https://smarturl.click/ggAmA Філёзаф Уладзімер Мацкевіч расказаў пра памылкі, якія, на ягоную думку, ён і беларускае грамадзтва зрабілі ў 2020-м. «Я быў адзін зь нямногіх, хто рыхтаваўся да 2020…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Вінаваціць ворагаў у тым, што яны перамаглі вас, — гэта глупства. Вінаватыя мы, што не змаглі перамагчы сваіх ворагаў».

Філёзаф і былы палітвязень Уладзімер Мацкевіч — пра віну, адказнасьць і страчаныя шанцы.
18😐13🙉7🤔5👎4💯3👍1
Асноўнае за 23 кастрычніка

• Прадстаўнік Пераходнага кабінэта Кабанчук адказаў на закід КДБ аб падрыхтоўцы «вызвольнай арміі» за межамі Беларусі

• Група былых беларускіх палітвязьняў напісала ліст Трампу, просіць працягваць намаганьні для вызваленьня астатніх палітычных зьняволеных

Як Лукашэнка расколвае беларускую апазыцыю? Тлумачым з Гурневічам

• Лукашэнка заклікаў не рыхтаваць спэцыялістаў, на якіх будзе попыт за мяжой, а таксама падтрымліваць шматдзетныя сем’і выбарачна

• БРСМ і сьвятары, канцэрты й капшукі з роднай зямлёй. Як у Беларусі юнакоў адпраўлялі на службу ў армію

• Банкі, кіраўнік «Белнафтахіму», холдынг «Гарызонт». Хто трапіў у 19-ы пакет санкцый Эўразьвязу супраць Беларусі

• Кожнае рашэньне аб нармалізацыі з Захадам Менск мусіць узгадняць з Масквой, — палітоляг Казакевіч

• Кіраўніца літоўскага ўраду пра мэтэазонды зь Беларусі: «Ніякіх перамоваў ня будзе». У МЗС Беларусі адрэагавалі

Не далі спакаваць рэчы. Былую палітзьняволеную выслалі з Польшчы ў Літву

• Пасьля прысуджэньня прэміі імя Сахарава Пачобуту Польшча паабяцала далей змагацца за вызваленьне яго і іншых палітвязьняў

Як зьмяніўся паток нелегальнай міграцыі празь месяц пасьля рашэньня Польшчы адкрыць мяжу
5
Ужо сёньня. Дзень памяці Анатоля Вялюгіна

https://smarturl.click/ReV7D

Беларускі паэт Анатоль Вялюгін памёр у 1994 годзе. Адзін з самых вядомых ягоных вершаў — «Закасі мае вёсны» — стаў гітом ансамбля «Песьняры».

📅 24 кастрычніка

1648 — у Оснабруку падпісаны Вэстфальскі мір, які завяршыў Трыццацігадовую вайну ў Эўропе.
1780 — Марцін Пачобут-Адляніцкі стаў рэктарам Галоўнай школы ВКЛ, рэарганізаванай зь Віленскай акадэміі.
1795 — адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай.
1929 — крах на Нью-Ёрскай біржы, пачатак «вялікай дэпрэсіі».
1944 — чыгуначная катастрофа пры рээвакуацыі Купалаўскага тэатру, загінуў актор Кастусь Быліч.
1945 — набыў моц Статут ААН.
1999 — усталяваны памятны крыж у Якушоўцы ў гонар Кастуся Каліноўскага.
2011 — праваабаронцу Алеся Бяляцкага асудзілі на 4,5 года калёніі.
2020 — у Менску адбыўся «Жаночы марш».

🍃 Нарадзіліся: Рафал Чарвякоўскі, Яніна Глебаўская, Адам Супрун.

🕯 У памяці: Тыха Брагэ, Лявон Рыдлеўскі, Адольф Клімовіч, Анатоль Вялюгін, Роза Паркс.
19
🇰🇵 Паўночная Карэя пачала будаўніцтва мэмарыялу сваім жаўнерам, якія загінулі, ваюючы за Расею супраць Украіны

https://smarturl.click/lAnEB

Перад гэтым кіраўнік дзяржавы Кім Чэн Ын адзначыў «гістарычны пік» у адносінах з Масквой.
🤬14🗿5👎1👀1
Навошта ўлады апытваюць беларусаў перад «народнага сходам»?

https://smarturl.click/vdODG

Апытаньне дзяржаўнага Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў можа сьведчыць пра намер уладаў зьмякчыць палітычны курс на сьнежаньскім пасяджэньні Ўсебеларускага народнага сходу ў сьнежні, піша палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юры Дракахруст.
🥱121🤔1
2025/10/24 07:12:17
Back to Top
HTML Embed Code: