This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мілінкевіч пра прэмію «За свабоду думкі» для Пачобута: «Ён сапраўды як мала хто заслужыў яе»
https://smarturl.click/zdEY8
«Гэта чалавек адраджэньня, вельмі сьмелы, мужны чалавек, чалавек ідэі, каштоўнасьцяў», — сказаў колішні ляўрэат прэміі Сахарава Аляксандар Мілінкевіч пра Пачобута.
«І яна, безумоўна, узмацніць яго шанцы на тое, каб быць вызваленым, як і дапаможа іншым беларускім палітвязьням».
«Мала хто, як журналісты, робяць вялікую справу ўсталяваньня ў сьвеце дэмакратыі, свабоды, правоў чалавека. Мы дажыліся да такіх часоў, што дэмакратый стала ўжо менш, чым дыктатур».
«Гэта, канечне, вельмі цяжкія, няпростыя часы і такія героі, сапраўдныя героі, як Анджэй Пачобут, вельмі важныя як сымбалі, як людзі, на якіх трэба раўняцца».
Праваабаронца Леанід Судаленка таксама лічыць, што прэмія «падвышае ўвагу міжнароднай супольнасьці да беларускіх праблем».
«Гэта і маральная падтрымка палітвязьняў, колькасьць якіх сёньня, на жаль, у нас у краіне не зьмяншаецца».

❤40🕊4😢1
Радыё Свабода — Беларусь
У Польшчы падвялі вынікі затрыманьняў на канцэрце Макса Каржа https://smarturl.click/e07WX • Усяго ў пастарунак трапілі 109 чалавек. • Сярод іх 63 замежнікі — 57 украінцаў і 6 беларусаў Для беларусаў вынік такі: • дваіх дэпартавалі, • два выехалі самі…
🇵🇱 Польшча прыпыніла дэпартацыю беларуса, якому загадалі пакінуць краіну на канцэрту Макса Каржа
https://smarturl.click/VRMzZ
Польшча прыпыніла працэдуру дэпартацыі ў дачыненьні аднаго грамадзяніна Беларусі і двух грамадзян Украіны, якіх плянавалі выслаць пасьля беспарадкаў у час канцэрту беларускага выканаўцы Макса Каржа, паведаміла Rzeczpospolita.
Яны падалі заявы на атрыманьне міжнароднай абароны ў Польшчы, якія разглядае цяпер Управа ў справах замежнікаў.
ℹ️ 1 кастрычніка стала вядома, з 63 затрыманых пасьля варшаўскага канцэрту Каржа замежнікаў з Польшчы дэпартавалі дваіх беларусаў, яшчэ двое выехалі самастойна. Агулам дэпартавалі 14 чалавек, 12 зь іх — грамадзяне Ўкраіны.
https://smarturl.click/VRMzZ
Польшча прыпыніла працэдуру дэпартацыі ў дачыненьні аднаго грамадзяніна Беларусі і двух грамадзян Украіны, якіх плянавалі выслаць пасьля беспарадкаў у час канцэрту беларускага выканаўцы Макса Каржа, паведаміла Rzeczpospolita.
Яны падалі заявы на атрыманьне міжнароднай абароны ў Польшчы, якія разглядае цяпер Управа ў справах замежнікаў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥9❤5👍2🤯2
Радыё Свабода — Беларусь
«Не Лукашэнка вінаваты. І не сілавікі». Мацкевіч аб працы над памылкамі https://youtu.be/0NyiUxJ8Ye4 Былы палітвязень, філёзаф, мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч гаворыць пра памылкі, якія ён і беларускае грамадзтва, дэмакратычныя сілы зрабілі ў 2020 годзе, тлумачыць…
Мацкевіч: Шанцы на перамогу былі два тыдні пасьля 9 жніўня
https://smarturl.click/ggAmA
Філёзаф Уладзімер Мацкевіч расказаў пра памылкі, якія, на ягоную думку, ён і беларускае грамадзтва зрабілі ў 2020-м.

«Я быў адзін зь нямногіх, хто рыхтаваўся да 2020-га года, хто ведаў, што будзе адбывацца. Ведаў пэўныя тактычныя ці стратэгічныя захады, якія трэба рабіць, але ж ня меў уплыву.
Мы мелі для пасьпяховых, слушных выніковых дзеяньняў літаральна два тыдні пасьля 9 жніўня. І ў гэты час павінна была адбыцца часовая і кампрамісная цэнтралізацыя дзеяньняў. Але момант быў упушчаны. І тут я проста адышоў у бок, мяне нават адхілілі ў бок, і ўсё пацягнулася да паразы».
«Я зараз бачу, што ўсе вінавацяць адзін аднаго. І ад гэтай звычкі трэба адмовіцца як мага хутчэй. Давайце разьбірацца з тым, за што адказвае кожны.
Не Лукашэнка вінаваты, і ня тыя сілавікі, якія перамаглі, бо яны ворагі. Вінаватыя мы, што не змаглі перамагчы сваіх ворагаў. І толькі мы. Ну і я ў тым ліку».
🥱19❤17💯12👎3👌3😐1
🇪🇺 Эўрапейскі Парлямэнт прыняў рэзалюцыю аб Беларусі. У яе пастаноўчай частцы 25 пунктаў
https://smarturl.click/vdOLQ
Эўрапейскі Парлямэнт, сярод іншага,
• асудзіў рэпрэсіі ў Беларусі,
• запатрабаваў неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных і аднаўленьня іх правоў,
• не прызнае Лукашэнку легітымным прэзыдэнтам Беларусі,
• пацьвердзіў падтрымку дэмакратычным сілам на чале зь Ціханоўскай,
• заклікаў да свабодных і справядлівых выбараў пад міжнародным наглядам,
• засьцярог наконт выкарыстаньня Лукашэнкам палітычных зьняволеных у якасьці інструмэнту ўплыву,
• выступіў за падтрымку беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці, грамадзянскай супольнасьці, незалежных СМІ, студэнтаў і спэцыялістаў у выгнаньні,
• асудзіў ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне Расеі супраць Украіны,
• заклікаў ЭЗ узмацніць санкцыі.
ℹ️ За рэзалюцыю прагаласавалі амаль 82% дэпутатаў.

❤40💯7👏5🥱4⚡1👍1😁1👌1👀1🙊1
🇹🇳 Сорак мігрантаў з Афрыкі загінулі каля Тунісу, калі плылі ў Эўропу
https://smarturl.click/ReVW9
Каля ўзьбярэжжа Тунісу знайшлі абломкі карабля, на якім афрыканцы спрабавалі прыплысьці ў Італію.
40 мігрантаў загінулі ў моры, у тым ліку немаўляты. 30 чалавек выратавалі, паведаміла AFP.
4000 афрыканскіх мігрантаў сёлета пераадолелі 145 кілямэтраў мора ад Тунісу да найбліжэйшага вострава Італіі. Бальшыня ж мігрантаў трапіла ў Італію зь Лібіі — 51 тысяч чалавек.
На архіўным фота — спосаб перавозкі мігрантаў з Тунісу

😢24👍13🗿5👌3🤬2❤1😐1
Радыё Свабода — Беларусь
🇱🇹 Літва закрые мяжу зь Беларусьсю, калі сытуацыя з зондамі паўторыцца, заявілі ў Вільні https://smarturl.click/p2OL7 Пасьля паўтарэньня сытуацыі з масавым запускам кантрабандных паветраных шароў зь Беларусі ў Літву прэмʼер-міністарка Інга Ругінене (на фота)…
Літва ўручыла Беларусі ноту пратэсту за нашэсьце зондаў
https://smarturl.click/E16yL
МЗС Літвы выклікала часовага паверанага ў справах Беларусі, каб уручыць ноту пратэсту з нагоды паўторных і ўсё больш частых парушэньняў паветранай прасторы з боку Беларусі.
У ноце Літва —
1️⃣ падкрэсьліла, што такія крокі груба ігнаруюць міжнароднае права,
2️⃣ заклікала Беларусь забясьпечыць кантроль над сваёй паветранай прасторай,
3️⃣ запатрабавала расьсьледаваць папярэднія парушэньні і не дапусьціць паўтарэньня,
4️⃣ папярэдзіла наступствамі пры паўтарэньні парушэньняў.
ℹ️ Праз зонды з кантрабанднымі цыгарэтамі мінулай ноччу не працаваў віленскі аэрапорт. Літва ўначы закрывала памежныя пераходы зь Беларусьсю і прыгразіла, што наступным разам можа закрыць іх на больш працяглы час.
https://smarturl.click/E16yL
МЗС Літвы выклікала часовага паверанага ў справах Беларусі, каб уручыць ноту пратэсту з нагоды паўторных і ўсё больш частых парушэньняў паветранай прасторы з боку Беларусі.
У ноце Літва —
1️⃣ падкрэсьліла, што такія крокі груба ігнаруюць міжнароднае права,
2️⃣ заклікала Беларусь забясьпечыць кантроль над сваёй паветранай прасторай,
3️⃣ запатрабавала расьсьледаваць папярэднія парушэньні і не дапусьціць паўтарэньня,
4️⃣ папярэдзіла наступствамі пры паўтарэньні парушэньняў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👌21👀5👏4❤1👨💻1
Асноўнае за 22 кастрычніка
• «Кожнае перасячэньне мяжы — гэта стрэс». Як беларусы ўначы перасякалі мяжу зь Літвой, дзе часова закрывалі 2 пераходы
• Уладзімер Мацкевіч: Шанцы на перамогу былі два тыдні пасьля 9 жніўня
• Эўрапарлямэнт уганараваў беларускага палітвязьня Анджэя Пачобута прэміяй імя Сахарава
• Эўрапейскі парламэнт прыняў рэзалюцыю па Беларусі. У ёй больш амаль 20 пунктаў
→ Беларускі дзень у Эўрапарлямэнце: дэбаты, рэзалюцыя, выступ Ціханоўскіх
• «Спатканьне на найвышэйшым узроўні». Што можа абмяркоўваць пасланьнік Ватыкану з уладамі Беларусі
• «Беларусі і Эўразьвязу патрэбнае палітычнае „спыненьне агню“» — эканаміст Зьміцер Крук
• «Павінны быць амэрыканскія рэжысэр і актор у ролі Освальда», — дасьледчык менскага пэрыяду Освальда пра ідэю зьняць у Беларусі фільм пра забойцу Кенэдзі

⚡7❤2👌2
Эўразьвяз зацьвердзіў 19-ты пакет санкцый супраць Расеі
Усе краіны Эўрапейскага зьвязу 22 кастрычніка ўхвалілі 19-ты пакет санкцыяў супраць Расеі за яе вайну супраць Украіны. У той жа дзень істотнае ўзмацненьне санкцый анансавалі і ў ЗША.
https://smarturl.click/VRM2b
Што прадугледжваюць санкцыі ЭЗ:
📌 Забарону на імпарт звадкаванага газу
📌 Абмежаваньні на паездкі для расейскіх дыпляматаў
📌 Уключэньне ў чорны сьпіс яшчэ 117 суднаў «ценевага флёту» Масквы, у асноўным танкераў
У ЗША абмежаваньні ў адносінах Расеі могуць быць абвешчаныя ўжо 23 ці 24 кастрычніка.

👍31❤4😁2👌2🔥1🎉1🤓1
ЗША ўвялі санкцыі супраць «Лукойла» і «Раснафты». Трамп адмяніў сустрэчу з Пуціным у Будапэшце
Разам з «Лукойлам» і «Раснафтай» у сьпіс трапілі 34 даччыныя прадпрыемствы
Санкцыі таксама накладзеныя на некаторыя нафтаперапрацоўчыя заводы.
ЗША заклікалі саюзнікаў пайсьці іх прыкладу і таксама ўвесьці абмежаваньні ў дачыненьні да гэтых кампаній.
Неўзабаве пасьля гэтага Трамп адмяніў сустрэчу з Пуціным у Будапэшце
«Прыйшоў час спыніць забойствы і неадкладна абвясьціць перамір’е. Улічваючы адмову прэзыдэнта Пуціна пакласьці канец гэтай бессэнсоўнай вайне, Міністэрства фінансаў уводзіць санкцыі ў дачыненьні да дзвюх найбуйнейшых нафтавых кампаній Расеі, якія фінансуюць ваенную машыну Крамля», — заявіў міністар фінансаў Скот Бэсэнт.
Разам з «Лукойлам» і «Раснафтай» у сьпіс трапілі 34 даччыныя прадпрыемствы
Санкцыі таксама накладзеныя на некаторыя нафтаперапрацоўчыя заводы.
ЗША заклікалі саюзнікаў пайсьці іх прыкладу і таксама ўвесьці абмежаваньні ў дачыненьні да гэтых кампаній.
Неўзабаве пасьля гэтага Трамп адмяніў сустрэчу з Пуціным у Будапэшце
«Я адмяніў сустрэчу з Пуціным. Мне падалося няправільным [сустракацца зараз]. Мне падалося, што мы не дасягнем таго, чаго павінны дасягнуць, таму адмяніў», – сказаў Трамп.
👍50❤5👌4😁2🥱1👀1
Ужо сёньня. 132 гады таму была абароненая першая дысэртацыя пра беларускую мову
https://smarturl.click/xVWLJ
🗓 23 кастрычніка
1893 — Яўхім Карскі (на фота) пасьпяхова абараніў сваю магістарскую дысэртацыю «Да гісторыі гукаў і формаў беларускай гаворкі» ў Кіеўскім унівэрсытэце. Гэта была першая ў гісторыі дысэртацыя, прысьвечаная беларускай мове.
1924 — у Менску пачаўся аўтобусны рух.
1956 — у Вугоршчыне выбухнула антыкамуністычнае паўстаньне, здушанае савецкай інтэрвэнцыяй.
1958 — Барыс Пастэрнак атрымаў Нобэлеўскую прэмію за раман «Доктар Жывага», забаронены ў СССР.
🍃 Нарадзіліся: Арцём Вярыга-Дарэўскі, Адам Плуг, Раман Якабсон, Міхась Зуй, Іван Лепешаў, Ганна Севярынец.
🕯 У памяці: Уладзімер Крыловіч, Васіль Шашалевіч, Якуб Міско.
https://smarturl.click/xVWLJ
🗓 23 кастрычніка
1893 — Яўхім Карскі (на фота) пасьпяхова абараніў сваю магістарскую дысэртацыю «Да гісторыі гукаў і формаў беларускай гаворкі» ў Кіеўскім унівэрсытэце. Гэта была першая ў гісторыі дысэртацыя, прысьвечаная беларускай мове.
1924 — у Менску пачаўся аўтобусны рух.
1956 — у Вугоршчыне выбухнула антыкамуністычнае паўстаньне, здушанае савецкай інтэрвэнцыяй.
1958 — Барыс Пастэрнак атрымаў Нобэлеўскую прэмію за раман «Доктар Жывага», забаронены ў СССР.
🕯 У памяці: Уладзімер Крыловіч, Васіль Шашалевіч, Якуб Міско.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤41
Беларус праз суд вярнуў сабе дазвол на жыхарства ў Латвіі, якога яго раней пазбавілі, палічыўшы «пагрозай нацыянальнай бясьпецы»
https://smarturl.click/5ZaED
Раней мужчына працаваў у МУС Беларусі, але ўжо даўно жыве ў Латвіі і ажаніўся з грамадзянкай краіны.
Дазвол на жыхарства ў Латвіі ў мужчыны забралі пасьля высновы Службы дзяржаўнай бясьпекі аб тым, што ён можа несьці пагрозу нацыянальнай бясьпецы дзяржавы. Беларус абскардзіў рашэньне ў адміністрацыйным судзе, зазначыўшы, што яно неадпаведнае і што ён ужо доўгі час пастаянна жыве ў Латвіі, стварыў тут сям’ю з грамадзянкай Латвіі і выхоўвае дваіх непаўналетніх дзяцей — грамадзянаў Латвіі.

❤35👌7⚡1👍1🙏1
📽 Лукашэнка хоча зьняць кіно пра забойцу Кенэдзі разам з Мардовіяй. Раней там здымалі фэнтэзі пра Бабу-Ягу
https://smarturl.click/oVXoW
Беларусь прапанавала Мардовіі зьняць сэрыял пра забойцу прэзыдэнта ЗША Кенэдзі Освальда, які пэўны час жыў у Менску. Свабода паглядзела, чым знакаміты кінематограф Мардовіі і навошта ўладам Беларусі сэрыял пра Освальда.
https://smarturl.click/oVXoW
«Гаворка пра канкурэнтаздольнасьць ня толькі самога фільму, але і таго, што вакол яго – якасьці, бюджэту, прамоцыі, прадусарскай працы на міжнародным узроўні, супрацы з агентамі продажаў. Такіх ведаў і досьведу дзяржаўнае кіно ня мае».
Беларусь прапанавала Мардовіі зьняць сэрыял пра забойцу прэзыдэнта ЗША Кенэдзі Освальда, які пэўны час жыў у Менску. Свабода паглядзела, чым знакаміты кінематограф Мардовіі і навошта ўладам Беларусі сэрыял пра Освальда.
🗿24🥱13👀4👎2❤1👨💻1
Пяцярым жыхарам Наваградку прысудзілі калёнію ў «справе дваровых чатаў»
https://smarturl.click/vdOxQ
Вырак агучылі групе палітзьняволеных: Тацяне Палубок, Вользе Аляшкевіч, Ігару Хіневічу, а таксама мужу і жонцы Аляксандру і Ірыне Лебедзям. Паводле зьвестак «Вясны», іх прызналі вінаватымі паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэксу (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня альбо ўдзел у ім) і прызначылі па 2,5 года зьняволеньня, а таксама штрафы ў 800 базавых велічыняў (33 600 рублёў).

🤬46❤2😢1
🇪🇺 Рэзалюцыя, вынесеная на галасаваньне Эўрапейскай рады ў Брусэлі, згадвае Беларусь
Пра краіну рэзалюцыя згадвае наступным чынам:
🗣 «У сьвятле ўзмацненьня гібрыдных нападаў Расеі і Беларусі і нядаўніх парушэньняў паветранай прасторы ЭЗ Эўрапейская рада падкрэсьлівае важнасьць шчыльнай супрацы паміж дзяржавамі для ўсебаковага ўмацаваньня магчымасьцяў іх абароны і бясьпекі. У гэтым кантэксьце таксама важна павысіць устойлівасьць, бясьпеку і абарону крытычна важнай інфраструктуры, у тым ліку энэргетычнай, лічбавай і падводнай інфраструктураў».
У асобным дакумэнце наконт падтрымкі Ўкраіны дзеяньні ўладаў Беларусі згадваюцца двойчы, у пунктах 14 і 15.
🗣 «Эўрапейская рада рашуча асуджае падтрымку трэціх краін, а таксама ўдзельнікаў і арганізацый у іх складзе, якая дазваляе Расеі працягваць агрэсіўную вайну супраць Украіны. Эўрапейская рада асуджае працяглую вайсковую падтрымку, якую аказваюць Іран, Беларусь і Паўночная Карэя. Эўрапрейская рада заклікае ўсе краіны неадкладна спыніць любую прамую або ўскосную дапамогу Расеі ў яе агрэсіўнай вайне супраць Украіны».
🗣 «Эўрапейская рада тэрмінова заклікае Расею і Беларусь неадкладна гарантаваць бясьпечнае вяртаньне ва Ўкраіну ўсіх украінскіх дзяцей і іншых мірных жыхароў, незаконна дэпартаваных і перавезеных у Расею і Беларусь».

❤23
Не далі спакаваць рэчы. Былую палітзьняволеную хочуць выслаць з Польшчы ў Літву
https://smarturl.click/mB4EB
Былую палітзьняволеную, эмігрантку Натальлю Падлеўскую забралі з дому і хочуць выслаць з Польшчы ў Літву, бо яна ўяжджала ў Эўразьвяз зь літоўскай візай. У Польшчы жывуць ейныя блізкія.
https://smarturl.click/mB4EB
«Яны павінны папярэдзіць, тым больш пажылога чалавека. Яна нават не сабрала рэчы. Чалавека ўзялі і забралі як злачынцу».
Былую палітзьняволеную, эмігрантку Натальлю Падлеўскую забралі з дому і хочуць выслаць з Польшчы ў Літву, бо яна ўяжджала ў Эўразьвяз зь літоўскай візай. У Польшчы жывуць ейныя блізкія.
😢37🤬22❤1
Якія санкцыі супраць Беларусі ўводзіць 19-ы пакет Эўразьвязу
https://smarturl.click/XD8XA
Сярод пэрсаналіяў пад санкцыі гэтым разам трапілі:
▫️Ільля Ікан, кіраўнік «Белнафтахіму»;
▫️Юры Прадко, гендырэктар «Гарызонту».
Сярод прадпрыемстваў:
▫️Закрытае акцыянэрнае таварыства «Галяграфіная індустрыя»;
▫️Навукова-дасьледчае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут лічбавай тэлевізіі „Гарызонт“»;
▫️Холдынг «Гарызонт»

👍27⚡6❤4👏3🥱2👌1
Эўразьвяз увёў санкцыі супраць трох беларускіх банкаў
https://smarturl.click/XD8XA
З 2 сьнежня 2025 году ў краінах ЭЗ будзе забаронена праводзіць усе трансакцыі з:
🏦 Альфа-Банкам (Беларусь)
🏦 Сбер Банкам (Беларусь)
🏦 ВТБ Банкам (Беларусь)
Банкі трапілі пад абмежаваньні, бо падключаныя да расейскіх фінансавых сыстэмаў SPFS, Mir і Сыстэмы хуткіх плацяжоў (SBP) — аналягаў SWIFT, створаных Цэнтрабанкам Расеі.
🇪🇺 Эўразьвяз лічыць, што гэтыя сыстэмы выкарыстоўваюцца для абыходу санкцыяў і падтрыманьня расейскай эканомікі.
🗓 Да 25 красавіка 2026 году яшчэ дазволена завяршаць апэрацыі ў старых кантрактах, заключаных да 24 кастрычніка 2025 году.

👍28🥱2⚡1👎1😱1
Кіраўніца літоўскага ўраду пра мэтэазонды зь Беларусі: «Ніякіх перамоваў ня будзе». У МЗС Беларусі адрэагавалі на яе заявы
https://smarturl.click/xVWaJ
Прэм’ерка Літвы Інга Ругінене заявіла 23 кастрычніка, што Літва будзе жорстка рэагаваць на паўторныя парушэньні паветранай прасторы балёнамі з кантрабандай зь Беларусі і ня будзе весьці перамовы зь Менскам.

👍34👌6🥱3❤1🗿1🙉1
🇻🇦 У базыліцы Сьвятога Пятра ў Рыме служылі імшу па-беларуску для 500 пілігрымаў
ФОТА, ВІДЭА: https://smarturl.click/E16EL
22 кастрычніка ўпершыню за ўсю гісторыю для беларускіх каталікоў у ватыканскай базыліцы Сьвятога Пятра, пры яе цэнтральным алтары, была адслужана імша па-беларуску.
Каля пяцісот вернікаў зь Беларусі, пераважна зь Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, зьдзейсьнілі пілігрымку да галоўнага храму Каталіцкага касьцёлу ў Рыме.

❤66👌10🥱1
Кожнае рашэньне аб нармалізацыі з Захадам Менск мусіць узгадняць з Масквой, — палітоляг Казакевіч
https://smarturl.click/ReVQD
Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч аналізуе пэрспэктывы магчымай (ці не) дээскаляцыі адносінаў афіцыйнага Менску і Эўразьвязу, заяўляе, што вялікая ўгода ня можа абысьціся без Эўропы, і крытычна ацэньвае «плян Шрайбмана».
🔖 Тэзы Казакевіча:
Стаўленьне Ватыкану да ўладаў Беларусі заўсёды было значна больш асьцярожным і гнуткім, бо Ватыкан менш хвалююць праблемы міграцыі ці дронаў;
Вялікая ўгода, якая б вырашыла большасьць праблемаў у стасунках паміж Беларусьсю й ЗША, немагчымая без удзелу эўрапейскіх краінаў;
Асноўныя санкцыі здымаць ня будуць, пакуль ня будзе зруху на ўкраінскім кірунку;
Сёньня няма ўмоваў для пачатку дээскаляцыі адносінаў;
Эўрапейскаму Зьвязу прапануецца рэалізоўваць плян, у якім ён траціць імідж і пэўныя інтарэсы, якія дазваляюць ціснуць на Менск.

💯25❤3⚡1🗿1