У Плешчаніцах загінуў школьнік, мясцовыя СМІ напісалі пра суіцыд
https://smarturl.click/5ZaXo
У Плешчаніцах скончыў жыцьцё самагубствам вучань мясцовай школы, інфармацыя пра гэта зьявілася ў мясцовым тэлеграм-канале «Наш родны край Лагойск», зьвязаны з раённай газэтай.
Як паведаміў канал, загінулы школьнік вучыўся ў 9-м класе. Калі менавіта здарылася трагедыя і што стала прычынай, невядома.
«Люстэрка» пацьвердзіла інфармацыю, патэлефанаўшы ў школу. У прыёмнай дырэктара школы № 1 пацьвердзілі, што трагедыя сапраўды адбылася.
«Так, гэта здарылася. Мы таксама перажываем», — ляканічна адказала супрацоўніца школы.
15 кастрычніка адбылася трагедыя ў Жодзіне — з акна выпаў пяцікласьнік. Было гэта няшчасным выпадкам ці сьвядомым рашэньнем, невядома. У выніку падзеньня хлопчык атрымаў чэрапна-мазгавую траўму. У панядзелак, 20 кастрычніка, ён усё яшчэ знаходзіўся на ШВЛ, але лекарам удалося стабілізаваць яго стан.
На фота: школа № 1 у Плешчаніцах

😢26🤬6😱3
«Беларусі і Эўразьвязу патрэбнае палітычнае „спыненьне агню“» — эканаміст Зьміцер Крук
https://smarturl.click/OLAZD
Днямі група вядомых беларускіх экспэртаў — палітоляг Арцём Шрайбман, эканаміст Зьміцер Крук, былы дыплямат Андрэй Бушыла і юрыстка-праваабаронца Кацярына Дзяйкала — прэзэнтавалі эўрапейскім дыпляматам дэталёвы аналітычны дакумэнт «Дарожную мапу ўзаемных крокаў для абмежаванай дээскаляцыі паміж Беларусьсю і ЭЗ». Дакумэнт прапануе мэханізм узаемных крокаў, дзе ў адказ на гуманітарныя і палітычныя саступкі з боку Менску Брусэль паступова прыпыняе санкцыі.
Адзін з аўтараў прапановаў Зьміцер Крук адказаў на пытаньні Свабоды
На фота: памежны пост на польска-беларускай мяжы, 21 ліпеня 2025 году, ілюстрацыя

🤬15🗿5❤4👀3👍2😐1🙉1
Эўрапарлямэнт уганараваў беларускага палітвязьня Анджэя Пачобута прэміяй імя Сахарава
https://smarturl.click/zdE98
22 кастрычніка кіраўнікі палітычных груп і старшыня Эўрапарлямэнту Рабэрта Мэтсола вызначыліся з ляўрэатамі прэміі імя Сахарава «За свабоду думкі» 2025 году.
Імі сталі зьняволеныя журналісты, «якія змагаюцца за вашу і нашу свабоду», — Анджэй Пачобут зь Беларусі і Мзія Амаглабэлі з Грузіі.
Раней, 9 верасьня, група эўрапейскіх кансэрватараў і рэфарматараў, да якой належыць польская партыя «Права і справядлівасьць» у Эўрапейскім Парлямэнце ў Страсбургу, рэкамэндавала ўзнагародзіць прэміяй Андрэя Сахарава беларускага палітычнага вязьня Анджэя Пачобута. 16 кастрычніка чальцы камітэтаў замежных справаў і разьвіцьця Эўрапейскага Парлямэнту прагаласавалі за за Пачобута як аднаго з фіналістаў прэміі імя Сахарава «За свабоду думкі» 2025 году.
На фота: Анджэй Пачобут, архіў

👍36❤33😢2
Радыё Свабода — Беларусь
Літва спыняла рух на апошніх пунктах пропуску на мяжы зь Беларусьсю пасьля інцыдэнту з аэрастатамі https://smarturl.click/E16YV Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы паведаміла, што ў ноч на 22 кастрычніка ў мэтах бясьпекі часова спынялі рух на двух пунктах…
«Кожнае перасячэньне мяжы — гэта стрэс». Як беларусы ўначы перасякалі мяжу з Літвой, дзе часова закрывалі 2 пераходы
https://smarturl.click/xVWbZ
Грамадзяне Беларусі расказалі Свабодзе, што адбывалася на мяжы ў той час, калі Літва праз аэрастаты зь Беларусі часова спыняла рух,
«Стаім і стаім, чакаем, людзі драмалі. Перад намі на мяжы быў адзін аўтобус, легкавікоў было няшмат. Праз паўгадзінкі народ крыху заварушыўся. Сям’я зь дзіцем занэрвавалася, яны ехалі ў аэрапорт. Хутка зразумелі, што мяжа закрытая, чыталі чацікі ўголас. Крыху ажывіліся, калі прачыталі, што аэрапорт аднавіў працу. Агулам прастаялі перад шлягбаўмам гадзіны тры, потым паехалі».
«Кожнае перасячэньне мяжы — гэта стрэс. Я ў шоку ад сёньняшніх навін, бо даволі часта ежджу ў справах у Літву. Магу зразумець літоўскі бок, іх пастаянна атакуюць кантрабандай цыгарэт. Цалкам дакускаю, што што яны страцяць цярплівасьць і закрыюць мяжу. Але каму будзе горш ад ізаляцыі Беларусі? Чыноўнікі беларускія і так невыязёныя, ім ўсё адно, іх гэта не кране. А пакутаваць будуць простыя людзі: і беларусы, і літоўцы»

😢13😁5❤3⚡2🥱2
Беларускі дзень у Эўрапарлямэнце: дэбаты, рэзалюцыя, выступ Ціханоўскіх. ВІДЭА
https://smarturl.click/vdO6v
Сьвятлана Ціханоўская ў сваім выступе найперш павіншавала зьняволенага Анджэя Пачобута і ягоную сям’ю з прэміяй імя Сахарава, якой яго ўганаравалі разам з грузінскай журналісткай Мзіяй Амаглабэлі.
Яна заклікала Эўразьвяз працягваць ціск на рэжым Лукашэнкі, каб спыніць масавыя рэпрэсіі ў краіне, і падзякавала прэзыдэнту Трампа і яго камандзе за «выдатную гуманітарную апэрацыю, якая выратавала 70 жыцьцяў».
«Я заклікаю Эўразьвяз заставацца цьвёрдым і прынцыповым. Няхай санкцыі ЗША служаць выратаваньню жыцьцяў людзей. Але санкцыі ЭЗ павінны быць накіраваны на сыстэмныя, незваротныя зьмены. Працягвайце ціск — пакуль рэжым не перастане саджаць людзей у турмы і шантажаваць Эўропу мігрантамі, [...] а Беларусь не пачне шлях да дэмакратыі».
Цягам дня дэпутаты Эўрапарлямэнту павінны прагаласаваць за рэзалюцыю «Аб сытуацыі ў Беларусі празь пяць гадоў пасьля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў».

❤42😐28🙉2😁1
Бацькі 27-гадовай беларускі Веры Краўцовай, якая зьнікла ў М’янме, атрымалі даведку на бірманскай мове аб тым, што яна працавала ў вёсцы Пхлу і памерла ад сардэчнага прыпадку.
https://smarturl.click/ReVg9
Як паведаміла расейская Комсомольская правда, паводле ўладаў М’янмы, крэмацыю цела беларускі зрабілі ў вёсцы Інкін 16 кастрычніка а 12:00.
21 кастрычніка Іміграцыйнае бюро Тайлянду пацьвердзіла, што беларуская мадэль Вера Краўцова вылецела з Тайлянду ў Янгон (М’янма) 20 верасьня без прыкметаў выкраданьня або прымусу. Атрыманыя ў часе праверкі відэазапісы ўезду і выезду беларускі перадалі консульству Беларусі ў Бангкоку.
На фота: Бангкок (Тайлянд), зь якога беларуска выехала ў М'янму 20 верасьня, ілюстрацыя

😢15🤬8😱4🤯3😁2
Незалежнае лібійскае выданьне Alwasat з спасылкай на генэральнае камандаваньне ўзброеных сілаў паведаміла, што ў Менску дэлегацыя абмяркоўвае шэраг «жыцьцёва важных» пытаньняў, у першую чаргу вайсковай супрацы, а таксама эканомікі.
https://smarturl.click/nVnp9
У публікацыі выданьня адзначаецца, што партнэрства краін «будзе спрыяць устойліваму разьвіцьцю і падтрымцы намаганьняў у аднаўленьні Лібіі».
Выданьне адзначыла, што ў кантэксьце вайсковай супрацы зь Беларусьсю ў аддзеле вайсковай інфармацыі Генэральнага камандаваньня паведамілі, што ў пачатку верасьня ў Лібію вярнулася група вайскоўцаў, якія навучаліся ў Беларусі цягам году.
«Падрыхтоўка ўключала пашыраныя спэцыялізацыі ў барацьбе з тэрарызмам, выкарыстаньне снайпэрскай і мінамётнай зброі, а таксама практыкаваньне ў тактыцы штурму. Вучэньні прадугледжвалі выкарыстаньне боепрыпасаў усіх відаў зброі, а таксама парашутнае дэсантаваньне».
У Менску зь візытам знаходзіцца Садам Хафтар (на фота) — сын галоўнага вайскавода арміі Лібіі Халіфы Хафтара.

👎14🤬5👍2❤1🗿1
«Не Лукашэнка вінаваты. І не сілавікі». Мацкевіч аб працы над памылкамі
https://youtu.be/0NyiUxJ8Ye4
Былы палітвязень, філёзаф, мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч гаворыць пра памылкі, якія ён і беларускае грамадзтва, дэмакратычныя сілы зрабілі ў 2020 годзе, тлумачыць, пры якіх умовах можна было перамагчы.
Мацкевіч фармулюе, што яднае беларусаў у палітычную нацыю ў 2025 годзе і адказвае крытыкам ягонай прапановы варыянту беларускай расейскай мовы.

YouTube
«Не Лукашэнка вінаваты. І не сілавікі». Мацкевіч пра працу над памылкамі
Былы палітвязень, філёзаф, мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч гаворыць пра памылкі, якія ён, беларускае грамадзтва, дэмакратычныя сілы зрабілі ў 2020 годзе, тлумачыць, пры якіх умовах можна было перамагчы. Мацкевіч фармулюе, што яднае беларусаў у палітычную нацыю…
🗿14❤8😁7🤔5🤬4
Радыё Свабода — Беларусь
Беларускі дзень у Эўрапарлямэнце: дэбаты, рэзалюцыя, выступ Ціханоўскіх. ВІДЭА https://smarturl.click/vdO6v Сьвятлана Ціханоўская ў сваім выступе найперш павіншавала зьняволенага Анджэя Пачобута і ягоную сям’ю з прэміяй імя Сахарава, якой яго ўганаравалі…
Ціханоўскі: «Мяне чакаў бы лёс Аляксея Навальнага»
https://smarturl.click/vdO6v
Сяргей Ціханоўскі падчас свайго выступу ў Эўрапарлямэнце падзякаваў прэзыдэнту ЗША за сваё вызваленьне.
Згадваючы 2020 год, Ціханоўскі сказаў, што некаторыя чыноўнікі вагаліся, але так і не перайшлі на бок народу.

«Мне ўдалося перажыць 5 гадоў адзіночнага зьняволення ў пекле беларускага ГУЛАГа. Некаторым з тых, каго я там сустрэў, пашанцавала менш. Мы губляем найлепшых з нашых людзей. Што да мяне, то я ведаю, што ніколі б не перажыў 20 гадоў поўнага тэрміну пакараньня ў гэтых умовах. Мяне чакаў бы лёс Аляксея Навальнага… Цяпер вызваленьне палітычных вязьняў стала маім прыярытэтам».
Згадваючы 2020 год, Ціханоўскі сказаў, што некаторыя чыноўнікі вагаліся, але так і не перайшлі на бок народу.
«Чаму? Таму, што калі прыйшоў час, расейцы зьявіліся на гэтую бойку. Эўрапейцы не прыйшлі. З-за ваганьняў Эўропы ў той час Беларусь, цудоўная краіна з моцнымі эўрапейскімі каштоўнасьцямі, краіна, якая цалкам гатовая была стаць сябрам Эўразьвязу, засталася адна».
«Ня здолеўшы спыніць Пуціна ў Беларусі, Эўропа зрабіла вайну ва Ўкраіне непазьбежнай».
❤32👍10😁7🤔4👎2🙉2👀1
Радыё Свабода — Беларусь
У Літве назвалі запуск зондаў зь Беларусі «скаардынаванай апэрацыяй», іх знайшлі ў 5 раёнах Пасьля таго як дзясяткі паветраных зондаў з кантрабандай уначы прыляцелі зь Беларусі ў Літву і парушылі працу Віленскага аэрапорту, кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай…
🇱🇹 Літва закрые мяжу зь Беларусьсю, калі сытуацыя з зондамі паўторыцца, заявілі ў Вільні
https://smarturl.click/p2OL7
Пасьля паўтарэньня сытуацыі з масавым запускам кантрабандных паветраных шароў зь Беларусі ў Літву прэмʼер-міністарка Інга Ругінене (на фота) заявіла, што ў выпадку паўтарэньня падобных дзеяньняў краіна цалкам закрые мяжу з суседняй Беларусьсю, перадае LRT.
• «Калі зноў адбудзецца масавае перасячэньне нашай мяжы такімі шарамі, мы адрэагуем неадкладна і закрыем мяжу зь Беларусьсю», — заявіла кіраўніца ўраду.
• «Саступак Беларусі ў гэтым пытаньні ня будзе», — дадала яна.
• «Нашым суседзям пасылаецца выразны сыгнал — мы ня будзем спакойна глядзець на падобныя дзеяньні», — сказала прэмʼер-міністар.

👏19🤬5🗿4❤2🥱2⚡1😢1
🎬 «Павінны быць амэрыканскія рэжысэр і актор у ролі Освальда», — дасьледчык менскага пэрыяду Освальда пра прапанову Лукашэнкі
https://smarturl.click/13vow
Беларусь прапанавала Мардовіі зьняць сэрыял пра забойцу Кенэдзі Лі Гарві Освальда, які жыў у Менску. Пра тое, якім магло б быць гэтае кіно, разважае пісьменьнік і дасьледчык Освальда Аляксандар Лукашук.
Ён нагадаў, што нядаўна Расея перадала ЗША 350 старонак дакумэнтаў пра Освальда — у надзеі атрымаць нейкія паслабленьні. Лукашэнка таксама паспрабаваў скарыстаць тэму Освальда для дыялёгу з Трампам, хоць і са спазьненьнем.

«У Беларусі фільм ня зробіш без дазволу ўлады. Але можна і трэба зьняць кіно пра час Освальда ў Менску. Калі гэта будзе здымаць Расея, гэта можа быць таленавітае кіно, кшталту фільма «Стылягі», якое таксама здымалася ў Менску.
Але насамрэч гэта фільм павінен здымаць амэрыканскі рэжысэр і павінен быць амэрыканскі актор у ролі Освальда. Гэта можа быць сумесная вытворчасьць. Такое кіно было бы цікава паглядзець», — лічыць Лукашук.
🥱10🗿2👎1
Радыё Свабода — Беларусь
Расейскія войскі ўсю ноч атакавалі ўкраінскую энэргетыку. Некалькі рэгіёнаў засталіся без сьвятла, ёсьць загінулыя Расейскія войскі ракетамі і дронамі мэтанакіравана ўдарылі па энэргетычных аб’ектах Украіны. Вядома аб пацэльваньні па цеплаэлектрацэнтралях…
Расея ўдарыла дронам па дзіцячым садку ў Харкаве
Падчас налёту 48 дзяцей і выхавацеляў былі ў схове.
Садок загарэўся. Дзяцей з выхавацелямі эвакуавалі ў бясьпечнае месца. Шмат у якіх дзяцей вострая рэакцыя на стрэс, паведаміла Дзяржаўная служба па надзвычайных сытуацыях Украіны.
Ад гэтай атакі ў Харкаве загінуў 40-гадовы мужчына і 9 чалавек пацярпелі. Сярод іх жанчына, якой адарвала нагу выбухам.
📍 Мінулай ноччу ад удараў па Кіеве і ваколіцах загінулі 6 чалавек, у тым ліку двое дзяцей, дзясяткі пацярпелі.

«Няма і ня можа быць ніякага апраўданьня ўдару дронам па дзіцячым садку. Відавочна, што Расея робіцца больш нахабнай. Гэтыя ўдары – плявок Расеі ў твар кожнаму, хто настойвае на мірным вырашэньні. Бандытаў і тэрарыстаў можна паставіць на месца толькі сілай», — адрэагаваў на здарэньне прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
Ад гэтай атакі ў Харкаве загінуў 40-гадовы мужчына і 9 чалавек пацярпелі. Сярод іх жанчына, якой адарвала нагу выбухам.
📍 Мінулай ноччу ад удараў па Кіеве і ваколіцах загінулі 6 чалавек, у тым ліку двое дзяцей, дзясяткі пацярпелі.
🤬40😢6❤4😡2🥱1
🇪🇺 Гуцэрыеў выйграў у судзе ЭЗ справу наконт зьняцьця санкцый, але застаецца пад імі
https://smarturl.click/AxaO3
Генэральны суд Эўрапейскага зьвязу 22 кастрычніка ануляваў рашэньне Рады ЭЗ ад лютага 2024 году, якім былі працягнутыя санкцыі супраць расейскага бізнэсоўца з інтарэсамі ў Беларусі Міхаіла Гуцэрыева.
Суд адзначыў, што Рада Эўразьвязу не дала актуальных доказаў таго, што Гуцэрыеў працягвае атрымліваць выгаду ад рэжыму Лукашэнкі або працягвае падтрымліваць яго. Доказы, такія як пастаўкі нафты ў 2020 годзе, былі прызнаныя састарэлымі.
Разгляд справы адбываўся з траўня 2024 году. Тым часам Рада ЭЗ прыняла сёлета ў лютым новае рашэньне, якім падоўжыла ўсе абмежаваньні яшчэ на год — да 28 лютага 2026 году. І на гэтае рашэньне пастанова суду не распаўсюджваецца, што і адзначана ў выраку.
Міхаіл Гуцэрыеў — расейскі алігарх-мільярдэр і сябра Лукашэнкі з 2000-х гадоў.

😁22👎7❤2⚡1👏1