Радыё Свабода — Беларусь
Параненаму прэм’еру Славаччыны зрабілі пасьпяховую апэрацыю Позна ўвечары віцэ-прэмʼер Славаччыны Томаш Тараба паведаміў журналістам, што апэрацыя параненага прэмʼер міністра краіны Робэрта Фіцы прайшла пасьпяхова і чакаецца, што Фіца выжыве. Нападнік выпусьціў…
🇸🇰 72-гадовага славака, які страляў у прэм’ер-міністра, асудзілі на 21 год зьняволеньня
https://smarturl.click/AxaM9
Славацкі суд 21 кастрычніка прызнаў Юрая Цінтулу, які летась параніў прэм’ер-міністра Робэрта Фіцу, вінаватым у тэрарызьме, паведаміў Reuters.
Летась 15 траўня 72-гадовы Цінтула пяць разоў стрэліў у Робэрта Фіцу з адлегласьці, крыху большай за адзін мэтар у славацкім горадзе Гандлаве.
Фіца атрымаў чатыры агнястрэльныя раненьні ў жывот, сьцягно, руку і ступню. Па першым часе былі сумневы, ці ён выжыве.
Юрай Цінтула на допыце сьцьвярджаў, што хацеў не забіць Фіцу, а толькі «нашкодзіць яго здароўю», каб той ня змог далей праводзіць палітыку, зь якою Цінтула ня згодны, у тым ліку і ў пытаньні вайны Расеі з Украінай.

😢24👀5🤬3❤2👍1
Радыё Свабода — Беларусь
🇱🇹 У Літве затрымалі групу, якая рыхтавала тэракты ў Эўропе https://smarturl.click/QbZAp Паводле сьледзтва, 19 ліпеня 2024 году грамадзянін Літвы адправіў зь Вільні чатыры пасылкі з самаробнымі выбуховымі прыладамі. Дзьве — у Вялікую Брытанію, дзьве — у…
Працяг гісторыі «выбуховых пасылак». У Румыніі затрымалі 2 чалавек за спробу ўзарваць «Новую пошту»
https://smarturl.click/GgRRd
Румынская служба выведкі заявіла, што перадухіліла спробу расейскіх спэцслужбаў узарваць офіс «Новай пошты» на першым паверсе шматпавярховіка ў цэнтры Бухарэсту, піша Румынская служба Радыё Свабода.
Падазраванымі аказаліся грамадзяне Ўкраіны 21 і 24 гадоў, «якія былі пад непасрэдным кіраўніцтвам прадстаўнікоў расейскіх сакрэтных службаў».
14–15 кастрычніка ў офіс Nova Post яны здалі дзьве пасылкі з самаробнымі запальнымі прыладамі з дыстанцыйным уключэньнем, замаскаваныя пад аўдыёнавушнікі і аўтазапчасткі.
16 кастрычніка затрымалі і іх, і іхнага хаўрусьніка ў Польшчы — таксама ўкраінца.
Паводле румынскіх спэцслужбаў, затрыманыя належаць да «сеткі дывэрсантаў, нацэленай на эўрапейскія краіны і кантраляванай расейскімі сакрэтнымі службамі».
У верасьні затрыманьні ў справе «выбуховых» пасылак адбыліся ў Літве, Польшчы і Эстоніі.

🤬15😱6❤1🤯1🙉1
https://smarturl.click/ReVVJ
На сёньня 25% падатку мусяць плаціць тыя, хто зарабляе больш за 220 тысяч рублёў у год.
📈 З 2027 году плянуюць градацыю ставак давесьці да 40%. Мяркуецца, што столькі будуць плаціць тыя, хто зарабляе больш за 600 тысяч.
Гэтае новаўвядзеньне можа закрануць каля тысячы чалавек.
🏠 Таксама сярод ідэй — павялічыць падатак на нерухомасьць з тых, у каго жытло большае за 150 м² — і чым прасторней, тым вышэйшая стаўка.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😁16🤬8❤3👏3👎2🤯1👌1👀1
Беларусі ў Латвіі належаць 15 аб’ектаў нерухомасьці
https://smarturl.click/20EEl
Самыя значныя сярод іх —
1️⃣ Санаторый «Беларусь» у Юрмале.
2️⃣ Будынак пасольства ў Рызе (на фота).
3️⃣ Асабняк у сталічным Межапарку, які ёсьць помнікам культуры мясцовага значэння.
Рэшта — кватэры і будынкі ў Рызе, Юрмале, Лібаве і Дзьвінску, — піша bb.lv з спасылкай на LETA.

🤔13❤1
🇭🇺 У Вугоршчыне адбыўся пажар на нафтаперапрацоўчым заводзе
https://smarturl.click/L3z6W
На стратэгічным нафтаперапрацоўчым заводзе ў Сазаламбаце, за 27 кілямэтраў ад Будапэшта позьнім вечарам 20 кастрычніка ўсчаўся пажар, паведаміла вугорскае агенцтва надзвычайных сытуацый. Да раніцы агонь лякалізавалі, а ўдзень патушылі.
На прэсавай канфэрэнцыі 21 кастрычніка кампанія MOL, якой належыць завод, абвергнула некаторыя вэрсіі, што зьявіліся ў сеціве за ноч, піша Index.
❌ Выбуху не было.
❌ Няма сувязі з інцыдэнтам на румынскім НПЗ Petrotel-Lukoil, дзе ў той жа дзень, 20 кастрычніка, падчас рамонтных работ адбыўся выбух без узгараньня.
❌Няма ніякіх прыкметаў таго, што гэта была дывэрсія звонку.
❌ Завод не спыніўся цалкам, а толькі на час тушэньня. І сёньня днём яго ўжо перазапусьцілі.
❌ Пацярпелых няма.

🔥24👍6❤4🤔4😁3
Радыё Свабода — Беларусь
🇺🇸 Трамп з Пуціным размаўлялі дзьве гадзіны па тэлефоне і дамовіліся сустрэцца ў Будапэшце https://smarturl.click/xT32p Падрыхтоўка да сустрэчы пачнецца ўжо на наступным тыдні. На ёй Трамп плянуе абмеркаваць з Пуціным, ці змогуць яны «пакласьці канец гэтай…
Сустрэча Трампа і Пуціна «ў найбліжэйшай будучыні» не плянуецца, — СМІ
https://smarturl.click/lAnqq
1️⃣ Сустрэча прэзыдэнтаў ЗША і Расеі Дональда Трампа і Ўладзіміра Пуціна ў Будапэшце не плянуецца «ў блізкай будучыні», заявіў неназваны высокапастаўлены чыноўнік Белага дома, перадае Reuters.
Гэта пацьвердзіў ананімны высокапастаўлены суразмоўца журналіста NBC News Гарэта Гэйка зь Белага дому, які паведаміў, што падрыхтоўка да саміту ў Будапэшце «пастаўленая на паўзу». Паводле суразмоўцы, прэзыдэнт ЗША лічыць, што абодва бакі «яшчэ не гатовыя да перамоваў».
2️⃣ Крыніца дадала, што дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё і міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў таксама ўжо не плянуюць сустракацца асабіста, хоць раней вялося пра магчымую сустрэчу 23 кастрычніка.

😁26👏4👀3❤2🤬2🤯1
У Беларусі з 2026 году ўводзяць абавязковае маркаваньне ювэлірных вырабаў
https://smarturl.click/dwzLl
З 1 студзеня ювэлірныя вырабы трэба будзе пазначаць сродкамі ідэнтыфікацыі «для забесьпячэньня законнасьці абарачэньня такіх вырабаў». Такі ўказ 21 кастрычніка падпісаў Аляксандар Лукашэнка.
Пілётны праект у маркаваньні ювэлірных вырабаў ідзе зь верасьня 2019 году. Як паказвае практыка, сродкамі ідэнтыфікацыі служаць спэцыяльныя коды, нанесеныя на ярлык або этыкетку ювэлірнага вырабу і перададзеныя ў дзяржаўную базу.

🤬18❤2😁2👌1🥱1
Старадаўнюю капліцу на Смаргоншчыне зруйнаваў легкавік, які вылецеў з дарогі
Дзіўнае ДТЗ адбылося ў вёсцы Ра́сла Смаргонскага раёну. Там на сельскай вуліцы сярод белага дня кіроўца ўрэзаўся проста ў прыдарожную каталіцкую капліцу і дашчэнту яе разбурыў, піша Katolik.life.
Ад моцнага ўдару легкавік «Аўдзі» перакуліўся на дах і так перакарабаціла, што не адрамантаваць. Але 25-гадовы кіроўца нейкім цудам нават не пацярпеў.
Разбураная капліца была гісторыка-культурным помнікам XIX стагодзьдзя.
На каталіцкіх рэсурсах інфармацыі пра яе няма, але на фота бачна, што гэта тыповая для Заходняй Беларусі і Польшчы каменная капліца, месца малітвы мясцовых жыхароў.
Усярэдзіне быў абраз з расьпяцьцем, стаялі вазы з кветкамі.

😢35🤬17❤1😁1🤔1🗿1
Радыё Свабода — Беларусь
Беларускія біятляністы ня змогуць выступіць на Алімпіядзе-2026, нават у нэўтральным статусе https://smarturl.click/aRLQb Міжнародны зьвяз біятляністаў апублікаваў сьпіс краін, якія кваліфікаваліся на Алімпіяду-2026 у біятлёне, і Беларусі ў ім няма. Міжнародны…
Беларускія лыжнікі ня змогуць выступіць на Алімпіядзе-2026 нават у нэўтральным статусе
https://smarturl.click/WRkGe
Міжнародная фэдэрацыя лыжных відаў спорту (FIS) 21 кастрычніка прыняла рашэньне не дапускаць спартоўцаў зь Беларусі да кваліфікацыйных спаборніцтваў перад зімовымі Алімпійскімі гульнямі 2026 году.
Такім чынам, беларускія спартоўцы ня змогуць выступіць у лыжных відах спорту нават у нэўтральным статусе, хоць такую магчымасьць ім пакінуў Міжнародны алімпійскі камітэт.
Але кожная міжнародная спартовая фэдэрацыя мае права самастойна вырашаць, ці дапускаць такіх удзельнікаў да сваіх кваліфікацыйных турніраў — і FIS вырашыла гэтага не рабіць.
Нядопуск тычыцца і лыжнікаў з Расеі.

👍44👏2🤯1
Асноўнае за 21 кастрычніка
• Сустрэча Трампа і Пуціна ў найбліжэйшай будучыні не плянуецца
• У Мар’інай Горцы вайскоўцаў урачыста звольнілі ў запас. Экс-байцоў гэтай брыгады раней заўважылі на фронце ва Ўкраіне
• Былую беларускую спартоўку Марыю Жодзік прызналі лёгкаатлеткай году ў Польшчы
• Пасьля публікацыі відэа зь цягніка яшчэ некалькі ўкраінак расказалі аб нападах Вабікса ў Швайцарыі
• Былы прэзыдэнт Францыі Сарказі пачынае адбываць пакараньне ў адзіночнай камэры
• У Тайляндзе заявілі, што зьніклая ў М’янме беларуска добраахвотна выехала з краіны
• Беларускія лыжнікі ня змогуць выступіць на Алімпіядзе-2026 нават у нэўтральным статусе
• У Беларусі зьбіраюцца падняць падатак для самых багатых да 40%
• Працяг гісторыі «выбуховых пасылак». У Румыніі затрымалі 2 чалавек за спробу ўзарваць «Новую пошту»

👀6❤3👌1
Ужо сёньня. Дзень забойства Лукаша Калюгі
https://smarturl.click/6Wmyg
📅 Падзеі ў Беларусі і сьвеце 22 кастрычніка
1721 — Расея абвешчаная імпэрыяй, Пётар І стаў імпэратарам.
1941 — створаная Беларуская народная самапомач — дабрачынная арганізацыя ў акупаванай немцамі Беларусі. БНС зьбірала ахвяраваньні, дапамагала людзям і плянавала стварыць аўтаномны беларускі ўрад са сваім войскам.
1947 — Індыя і Пакістан пачалі вайну за Кашмір.
1962 — прэзыдэнт ЗША Джон Кенэдзі паведаміў пра ракеты СССР на Кубе і ўвёў марскую блякаду вострава.
1975 — у Менску заснавалі піўзавод «Крыніца».
1988 — у Вільні пачаўся ўстаноўчы зьезд Літоўскага руху за перабудову («Саюдзіс»).
🍃 Нарадзіліся: Фэрэнц Ліст, Сара Бэрнар, Іван Бунін, Раіса Жук-Грышкевіч, Леў Яшын, Ігар Дабралюбаў.
🕯 У памяці: Міхал Леан Абуховіч, Рамуальд Падбярэскі, Майн Рыд, Лукаш Калюга, Фларыян Ждановіч, Павал Лойка, Фёдар Клімчук, Юры Станкевіч.
https://smarturl.click/6Wmyg
📅 Падзеі ў Беларусі і сьвеце 22 кастрычніка
1721 — Расея абвешчаная імпэрыяй, Пётар І стаў імпэратарам.
1941 — створаная Беларуская народная самапомач — дабрачынная арганізацыя ў акупаванай немцамі Беларусі. БНС зьбірала ахвяраваньні, дапамагала людзям і плянавала стварыць аўтаномны беларускі ўрад са сваім войскам.
1947 — Індыя і Пакістан пачалі вайну за Кашмір.
1962 — прэзыдэнт ЗША Джон Кенэдзі паведаміў пра ракеты СССР на Кубе і ўвёў марскую блякаду вострава.
1975 — у Менску заснавалі піўзавод «Крыніца».
1988 — у Вільні пачаўся ўстаноўчы зьезд Літоўскага руху за перабудову («Саюдзіс»).
🕯 У памяці: Міхал Леан Абуховіч, Рамуальд Падбярэскі, Майн Рыд, Лукаш Калюга, Фларыян Ждановіч, Павал Лойка, Фёдар Клімчук, Юры Станкевіч.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤19👍4
Расейскія войскі ўсю ноч атакавалі ўкраінскую энэргетыку. Некалькі рэгіёнаў засталіся без сьвятла, ёсьць загінулыя
Расейскія войскі ракетамі і дронамі мэтанакіравана ўдарылі па энэргетычных аб’ектах Украіны.
Вядома аб пацэльваньні па цеплаэлектрацэнтралях, ГЭС і электрападстанцыях. Аварыйна адключаюць электрычнасьць у Палтаўскай, Днепрапятроўскай, Сумскай, Кіеўскай, Запароскай і Адэскай абласьцях.
У Кіеве, паводле ўладаў, загінулі два чалавекі, пяць атрымалі раненьні, у тым ліку двухгадовае дзіця.
Энэргетыкі пакуль ня могуць пачаць рамонтныя і аднаўленчыя работы, бо расейскія войскі яшчэ працягваюць атакаваць Украіну.
На фота: кіеўскія выратавальнікі ліквідуюць наступствы ўдару, 22 кастрычніка, крыніца — ДСНС Украіны

🤬21😡13😢8❤2
«Спатканьне на найвышэйшым узроўні». Што можа абмяркоўваць пасланьнік Ватыкану з уладамі Беларусі
https://smarturl.click/zdEO8
Пасланьнік папы Рымскага Лява XIV Кляўдыё Гуджэроцьці наведае Беларусь 25–26 кастрычніка. У гэтыя дні ў Беларусі адзначаць стагодзьдзе Пінскай дыяцэзіі.
Што значыць прыезд кардынала Кляўдыё Гуджэроцьці ў Беларусь і што ён можа абмяркоўваць з уладамі дзяржавы за зачыненымі дзьвярыма? Каталіцкія вернікі пракамэнтавалі Свабодзе.
На фота: Кляўдыё Гуджэроцьці падчас свайго візыту ў Беларусь у 2023 годзе

👎15🤬7🕊2❤1
Літва спыняла рух на апошніх пунктах пропуску на мяжы зь Беларусьсю пасьля інцыдэнту з аэрастатамі
https://smarturl.click/E16YV
Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы паведаміла, што ў ноч на 22 кастрычніка ў мэтах бясьпекі часова спынялі рух на двух пунктах пропуску на мяжы зь Беларусьсю — у Медніках і Салечніках.
Праз кантрабандныя аэрастаты таксама закрывалі Віленскі ажрапорт — пацярпелі прыблізна 4 тысячы пасажыраў: 14 рэйсаў перанакіравалі ў Коўну, яшчэ два — у Рыгу і па адным — у Палангу і Варшаву. 10 рэйсаў скасавалі.
ℹ️Пытаньне аб далейшым функцыянаваньні пунктаў пропуску на мяжы зь Беларусьсю абмяркуюць 22 кастрычніка на пасяджэньні Камісіі па нацыянальнай бясьпецы,
ℹ️У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі сьцьвярджаюць, што а 9-й раніцы рух на гэтых двух пунктах пропуску аднавілі, як на выезд, так і на ўезд. Паводле іх, за час спыненьня руху чэргі перад гэтымі пунктамі пропуску павялічыліся нязначна.
На фота: літоўскі пункт пропуску ў Медніках, ілюстрацыя

⚡10❤4🤬3😐3👏1👌1
Трамп аб прыпыненьні падрыхтоўкі да сустрэчы з Пуціным: «Не хачу марнаваць час»
https://smarturl.click/nVnq9
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ня хоча праводзіць «бескарысную» сустрэчу з Уладзімірам Пуціным.
Аб гэтым Дональд Трамп сказаў у Белым доме, тлумачачы журналістам прычыну прыпыненьня падрыхтоўкі да сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі, якую меркавалася правесьці ў Будапэшце.
«Я не хачу праводзіць бескарысную сустрэчу. Не хачу марнаваць час, так што паглядзім, як усё пойдзе. Але мы заключылі столькі выдатных зьдзелак — выдатных мірных пагадненьняў», — заявіў амэрыканскі прэзыдэнт.
Паводле яго слоў, ён заклікаў бакі спыніцца на лініі фронту і «пайсьці па дамах», каб усе «крыху адпачылі».
«Таму што цяпер дзьве краіны забіваюць адна адну. Дзьве краіны губляюць па пяць-сем тысяч салдат у тыдзень. Так што паглядзім, што будзе далей. Мы пакуль не прынялі рашэньне», — адзначыў Трамп.

😁21❤5🤬4👏2🥱1🙊1
Радыё Свабода — Беларусь
Літва спыняла рух на апошніх пунктах пропуску на мяжы зь Беларусьсю пасьля інцыдэнту з аэрастатамі https://smarturl.click/E16YV Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы паведаміла, што ў ноч на 22 кастрычніка ў мэтах бясьпекі часова спынялі рух на двух пунктах…
У Літве назвалі запуск зондаў зь Беларусі «скаардынаванай апэрацыяй», іх знайшлі ў 5 раёнах
Пасьля таго як дзясяткі паветраных зондаў з кантрабандай уначы прыляцелі зь Беларусі ў Літву і парушылі працу Віленскага аэрапорту, кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Рустамас Любаевас заявіў, што літоўскія памежнікі перахапілі 12 такіх мэтэазондаў і затрымалі чатырох чалавек.
Балёны, якія выкарыстоўваюць для кантрабанды цыгарэт зь Беларусі, запускалі не з аднаго месца, гэта была скаардынаваная апэрацыя, заявіў кіраўнік літоўскага Нацыянальнага цэнтру кіраваньня крызісамі (НЦУК) Вілмантас Віткаўскас.
«Інтэнсіўнасьць запуску зондаў таксама вельмі высокая, і, хутчэй за ўсё, гэта быў не адзін пункт, гэта была скаардынаваная апэрацыя», — сказаў ён у сераду радыё LRT.
Паводле кіраўніка НЦУК Літвы, зонды з кантрабандай, якія ляцелі зь Беларусі, ужо знойдзеныя ў пяці памежных раёнах: Лазьдзейскім, Друскеніцкім, Аранскім, Салечніцкім і Віленскім.

🤬25🥱3❤2👏1😱1💯1