Ужо сёньня: Дзень нараджэньня беларускага перакладчыка і пісьменьніка Карласа Шэрмана
https://smarturl.click/nVnmO
Карлас Шэрман нарадзіўся ў 1934 годзе. Перакладаў і пісаў на гішпанскай (роднай), беларускай і расейскай мовах. Быў першым віцэ-прэзыдэнтам Беларускага ПЭН-цэнтру.
📅 25 кастрычніка
1902 — асьвячоная менская мячэць.
1920 — войскі генэрала Станіслава Булак-Балаховіча перайшлі мяжу і пачалі баявыя дзеяньні супраць Чырвонай Арміі.
2010 — выбух на заводзе «Пінскдрэў» забраў жыцьці 14 чалавек.
2020 — «Марш народнага ўльтыматуму» ў Менску сабраў звыш 100 тысяч чалавек і быў жорстка разагнаны.
🍃 Нарадзіліся: Эдвард Пякарскі, Карл Грыгаровіч, Пабла Пікаса, Сяргей Дубінскі, Уладзімер Цясьлюк, Леў Мірачыцкі, Уладзімер Анісковіч, Нэлі Шчасная, Віктар Тураў, Карлас Шэрман.
🕯 У памяці: Эванджэліста Тарычэлі, Хвядос Шынклер, Вольфганг Паўлі, Мар’ян Пецюкевіч, Міхась Міцкевіч, Лявон Случанін.
https://smarturl.click/nVnmO
Карлас Шэрман нарадзіўся ў 1934 годзе. Перакладаў і пісаў на гішпанскай (роднай), беларускай і расейскай мовах. Быў першым віцэ-прэзыдэнтам Беларускага ПЭН-цэнтру.
📅 25 кастрычніка
1902 — асьвячоная менская мячэць.
1920 — войскі генэрала Станіслава Булак-Балаховіча перайшлі мяжу і пачалі баявыя дзеяньні супраць Чырвонай Арміі.
2010 — выбух на заводзе «Пінскдрэў» забраў жыцьці 14 чалавек.
2020 — «Марш народнага ўльтыматуму» ў Менску сабраў звыш 100 тысяч чалавек і быў жорстка разагнаны.
🕯 У памяці: Эванджэліста Тарычэлі, Хвядос Шынклер, Вольфганг Паўлі, Мар’ян Пецюкевіч, Міхась Міцкевіч, Лявон Случанін.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤24👌1
📕 «Неабходна шукаць, чым прывабіць патэнцыйнага чытача» 25-гадовы пісьменьнік Макар выдаў кнігу пра беларускую вёску
https://smarturl.click/aRvbd
Новая кніга «Ніці» ўжо другая для аўтара. Насамрэч яна была напісана раней за першы твор «Апошняе пакаленьне», які ўвайшоў у доўгі сьпіс прэміі Гедройця.
Макар падзяліўся з Свабодай сакрэтамі прасоўваньня сваіх кніг.
Для гэтага аўтар выкарыстоўвае актораў.

«Можна зьняць буктрэйлер, паказаць кнігу шырэйшаму колу людзей, чым гэтая нашая тусовачка, дзе ўсе адно аднаго ведаюць. А мне як аўтару-ноўнэйму, дэбютанту трэба шукаць, чым прывабіць патэнцыйнага чытача, каб ён дайшоў да кнігарні і купіў гэтую кнігу.
Я вельмі цешуся, што сёлета ў верасьні, да прыкладу, „Апошняе пакаленьне“ зноў трапіла ў топ-5 продажаў у „Кнігаўцы“.
Мне прыемна, што праз гэтулькі часу пасьля выхаду кнігі яе працягваюць купляць і абмяркоўваць», — кажа Макар.
❤28👍6😁1
У Кіеве, Хэрсонскай і Днепрапятроўскай абласьцях ў выніку расейскага нападу загінулі людзі
Тры чалавекі загінулі і 29 пацярпелі за мінулыя суткі ў выніку інтэнсіўных расейскіх абстрэлаў часткі тэрыторыі Хэрсонскай вобласьці. https://smarturl.click/7vAye
У Кіеве ў выніку начнога расейскага паветранага ўдару загінулі двое чалавек, раненьні атрымалі восем чалавек, паведаміў мэр горада Віталь Клічко.
Паводле інфармацыі кіраўніка Днепрапятроўскай абласной адміністрацыі Ўладзіслава Гайваненкі, у рэгіёне ў выніку абстрэлаў і паветраных удараў загінулі двое і пацярпелі сем чалавек. Ёсьць разбурэньні.

🤬28🤯3😢2❤1🙏1😡1
Літва адкрыла мяжу з Беларусьсю
Апоўдні 25 кастрычніка Літва аднавіла пропуск транспартных сродкаў на мяжы з Беларусьсю, вынікае з паведамленьня літоўскай Службы аховы дзяржаўнай мяжы. Паводле зьвестак Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, на 12.00 25 кастрычніка ў электроннай чарзе пункта пропуску Каменны Лог (з літоўскага боку Меднікі) было 840 фур, 90 легкавых аўтамабіляў і 15 аўтобусаў, у чарзе пункта Беняконі (Салечнікі) — 750 фур і 80 легкавых аўтамабіляў. https://smarturl.click/aRvnd

Радыё Свабода
Літва адкрыла мяжу. У чарзе з боку Беларусі было каля 1600 фур, 170 аўто і 15 аўтобусаў
Апоўдні 25 кастрычніка Літва аднавіла пропуск транспартных сродкаў на мяжы з Беларусьсю, вынікае з паведамленьня літоўскай Службы аховы дзяржаўнай мяжы.
❤12🤬6👀3👍2👎2👌1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Ён ваенны чалавек. Ён вулічны баец». Філёзаф Уладзімер Мацкевіч пра ўчынак Міколы Статкевіча
«Я не пайшоў тым шляхам, якім пайшоў Мікола. Бо я вельмі добра разумеў, што выскачыўшы з гэтага аўтобуса на нэўтральнай паласе, я зноў апынуся ў турме. Навошта мне гэта трэба?»
«Я вельмі паважаю яго мужнасьць, яго рашучасьць, і яго самавызначэньне па жыцьці».
Цалкам інтэрвію з Уладзімерам Мацкевічам https://www.youtube.com/watch?v=0NyiUxJ8Ye4

❤24🤔8👍2🙊2💯1🙉1
Кляўдыё Гуджэроцьці бярэ ўдзел ва ўрачыстасьцях у Пінску
Спэцыяльны пасланьнік Папы Рымскага Лява XIV, прэфэкт дыкастэрыі ў справах Усходніх цэркваў Ватыкану кардынал Кляўдыё Гуджэроцьці прыбыў у Пінск на сьвяткаваньне 100-годзьдзя Пінскай дыяцэзіі. https://smarturl.click/ReVZl
Урачыстасьці працягнуцца 26 кастрычніка ў Берасьці.
Гэта першы раз, калі пасланец папы наведае Беларусь у тытуле кардынала. Але Гуджэроцьці добра вядомы беларусам, у тым ліку каталікам. Ён чатыры гады (2011–2015) быў у Беларусі нунцыем — дыпляматычным прадстаўніком Ватыкану. Пасьля ён прыяжджаў у краіну як пасланьнік папы ў сьнежні 2020 году і ўлетку 2023 году — на Будслаўскі фэст.

❤15👎10🤔3🙏3
Калі «зьмена формы» аховы Ціханоўскай перашкаджае яе дзейнасьці, трэба пра гэта казаць — кіраўнік МЗС Літвы
Перагляд аховы лідэркі дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай «ня быў палітычным рашэньнем пра зьніжэньне ўзроўню», гэта «зьмена формы», заявіў журналістам 24 кастрычніка міністар замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс. https://smarturl.click/6WmXY
Такім чынам Будрыс адрэагаваў на навіну пра тое, што сытуацыя са зьніжэньнем узроўня аховы Ціханоўскай прывяла да скасаваньня яе візыту ў Армэнію.

🤬19👎6🤔4😁3🗿3⚡2😐1
Інвазійныя жывёлы ў Беларусі. Хто пагражае беларускай прыродзе
Нядаўняя навіна пра вяртаньне янота-паласкуна ў дзікую прыроду Беларусі больш чым праз 35 гадоў адсутнасьці стала сапраўднай заалягічнай сэнсацыяй. Але гэта ня столькі нагода для радасьці аматараў прыроды, колькі патэнцыйная экалягічная праблема. Бо гэты від для Беларусі інвазійны.
І ён такі не адзін. Расказваем, якія яшчэ віды жывёл пагражаюць прыродзе Беларусі. https://smarturl.click/j7Ve8

👀16🤯2😢2
Пасланьнік Лява XIV выказаў спадзеў, што ў будучыні папа Рымскі зможа наведаць Беларусь
Кардынал Кляўдыё Гуджэроцьці, спэцыяльны пасланьнік папы Лява XIV на юбілеі Пінскай дыяцэзіі, выказаў надзею, што ў будучыні пантыфік зможа наведаць Беларусь. https://smarturl.click/w42ev

👎16🥱8🤔5😁3🙏3👍1🤬1🙊1
„У дзіцячым цэнтры анкалёгіі нават зьявіўся своеасаблівы мэм: «дзеці лечаць дзяцей»“, — былая загадчыца аддзяленьня
Новы корпус РНПЦ дзіцячай анкалёгіі, гематалёгіі і імуналёгіі плянуецца здаць у канцы 2026 году, паведаміў тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя. https://smarturl.click/kZReO
Былая загадчыца аддзяленьня РНПЦ дзіцячай анкалёгіі, гематалёгіі і імуналёгіі Надзея Пятроўская ў інтэрвію Свабодзе адзначае, што ў РППЦ працягваецца сур’ёзны адток дасьведчаных кадраў — у тым ліку праз арышты і звальненьні дактароў.
«Іх замяняюць маладыя дактары, якія яшчэ ўчора былі студэнтамі. У дзіцячым цэнтры ўжо нават зьявіўся своеасаблівы мэм: «дзеці лечаць дзяцей». Замест таго каб дапамагчы вярнуцца ў працу больш дасьведчаным спэцыялістам — у тым ліку тым, хто адбыў пакараньне ці быў перасьледаваны, — робіцца ўсё, што заўгодна, толькі не сапраўдная праца зь людзьмі», – лічыць Пятроўская.

❤14💯10😢4🙉2
Мацкевіч: Наша нацыянальная ідэя — вяртацца ў Беларусь. Але не ў турму
"Калі зацягнецца эміграцыя, то дзеці, якія тут вырастуць, дарослыя, якія тут асымілююцца — гэта будзе згублены патэнцыял для Беларусі. Выехаў мільён беларусаў, велізарны патэнцыял. Няўжо мы пакінем нашу родную Беларусь бяз гэтага рэсурсу, які сёньня выкінуты за межы Беларусі. Таму сёньня наша нацыянальная ідэя — гэта вяртацца. Вяртацца ня ў турму, вяртацца не ў гэтую сытуацыю ў краіне, якая сама апынулася велізарнай турмой на ўсім абшары", -- сказаў у інтэрвію Свабодзе былы палітвязень, мэтадоляг, філёзаф Уладзімер Мацкевіч. https://smarturl.click/QbQk3
Цалкам глядзенць відэаінтэрвію https://www.youtube.com/watch?v=0NyiUxJ8Ye4

💯28❤10👍4🤔3
Politico выпусьціла падкаст пра Лукашэнку
Амэрыканска-эўрапейскае палітычнае выданьне Politico выпусьціла на нямецкай мове падкаст пра Аляксандра Лукашэнку «Machthaber: Alexander Lukaschenko» (Валадар: Аляксандар Лукашэнка). https://smarturl.click/VRMxQ
Аўтар падкасту — Гордан Рэпінскі, нямецкі журналіст і рэдактар, які займае пасаду адказнага рэдактара ў выданьні Politico Germany. youtube.com/watch?v=MHmwu_ScR9A&embeds_referring_euri=https%3A%2F%2Fwww.svaboda.org%2F&source_ve_path=Mjg2NjY
Праект Machthaber прысьвечаны самым уплывовым і супярэчлівым палітыкам сучаснасьці. Раней былі падкасты пра Ўладзімера Пуціна, Джорджу Мэлёні, Уладзімера Зяленскага, Беньяміна Нэтаньягу, Мары лё Пэн ды іншых кіраўнікоў і ўплывовых палітыкаў як дэмакратычных краінаў, так і аўтарытарных і дыктатарскіх краінаў.

😁13❤3🤔2🥱1👀1
У ЗША пахавалі беларускага пісьменьніка, зьніклага амаль 50 год таму
24 кастрычніка на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Іст-Брансьвіку (Нью-Джэрзі) быў пахаваны зьніклы амаль 50 гадоў у ЗША таму пісьменьнік Мікола Цэлеш. https://smarturl.click/5Za62
Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку гісторык Натальля Гардзіенка.
У кнізе Барыса Сачанкі «Пад сузор’ем сярпа і молата» згадана перапіска Цэлеша з Максімам Танкам: «Мікола Целеш выкладаў умовы, паводле якіх ён згадзіўся б пераехаць жыць на Бацькаўшчыну, у Беларусь. Галоўным з іх былі зьмена таталітарнага рэжыму, наданьне Беларусі сапраўднага сувэрэнітэту, незалежнасьць ад Масквы». Сачанка бачыў тут сувязь з тым, што Цэлеш потым «выйшаў з дому і зьнік».
Цела пісьменьніка знайшлі ў 1991, але здолелі ідэнтыфікаваць толькі ў 2025 годзе.

😢21🙏7👍6👀3❤2
Галоўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 25 кастрычніка
У ЗША пахавалі беларускага пісьменьніка, зьніклага амаль 50 год таму
Кардынал Гуджэроцьці ў Пінску выказаў спадзеў, што ў будучыні папа Рымскі зможа наведаць Беларусь
Улады абяцаюць у 2026 годзе здаць новы корпус РНПЦ дзіцячай анкалёгіі. Запыталіся былую загадчыцу аддзяленьня, ці дастаткова там анколягаў?
Выданьне Politico выпусьціла падкаст пра Лукашэнку
Літва адкрыла мяжу. У чарзе з боку Беларусі было каля 1600 фураў, 170 легкавікоў і 15 аўтобусаў
Інвазійныя жывёлы ў Беларусі. Хто пагражае беларускай прыродзе
«Неабходна шукаць, чым прывабіць патэнцыйнага чытача» 25-гадовы пісьменьнік Макар выдаў кнігу пра беларускую вёску

❤6🤔2🕊2
Найлепшыя тэксты і відэа тыдня на Свабодзе:
📍«Не Лукашэнка вінаваты. І не сілавікі». Інтэрвію з былым палітвязьнем, філёзафам, мэтадолягам Уладзімерам Мацкевічам — відэа
📍«Спатканьне на найвышэйшым узроўні». Што можа абмяркоўваць пасланьнік Ватыкану з уладамі Беларусі
📍У Менску нараджальнасьць ніжэйшая за ваенную Ўкраіну. Ці дапамогуць «тыдні без абортаў»? Разьбіраемся з экспэртамі
📍Навошта ўлады апытваюць беларусаў перад «народным сходам»?
📍«Cанкцыі адкідваюць Беларусь назад, на іх зьняцьцё можа пайсьці 10 гадоў» : Што новыя санкцыі азначаюць для беларускай эканомікі і беларусаў
📍Відэа:
Як Лукашэнка расколвае беларускую апазыцыю? Тлумачым з Гурневічам
📍Лукашэнка хоча зьняць кіно пра забойцу Кенэдзі разам з Мардовіяй. Раней там здымалі фэнтэзі пра Бабу-Ягу
📍І з гэтай нагоды развагі дасьледніка менскага пэрыяду Освальда аб прапанове Лукашэнкі: «Павінны быць амэрыканскія рэжысэр і актор у ролі Освальда»
📍Зашмат Лукашэнкі. Чаму ў нас «галоўныя навіны дня» «пра яго»? - блог Сяргея Дубаўца

🤔6❤3🙉1
У Беларусі будуць прачынацца раней, чым у Польшчы, Украіне і Літве
У ноч з суботы на нядзелю 25–26 кастрычніка краіны ЭЗ і Ўкраіна перавядуць стрэлкі гадзіньнікаў на гадзіну назад — пяройдуць на зімовы час. https://smarturl.click/L3z9X
У Беларусі і Расеі стрэлкі пераводзіць ня будуць. Пасьля зьмены часу на зімовы гадзіньнікі ў Беларусі будуць апярэджваць гадзіньнікі ў Польшчы на 2 гадзіны, а ў Літве, Латвіі і Ўкраіне — на 1 гадзіну.
15 верасьня 2011 году ўрад Беларусі прыняў пастанову аб спыненьні пераводу гадзіньнікаў у Беларусі і пакінуў краіну на летнім часе, які супадае з маскоўскім. Натуральным паясным часам лічыцца зімовы час.

😐12🙉5❤1👍1😢1
Cпэцпасланьнік Крамля заявіў у інтэрвію CNN, што Расея, Украіна і ЗША «блізкія да дыпляматычнага рашэньня», якое дазволіць завяршыць вайну.
На пытаньне аб тым, чаму Пуцін адмаўляецца пагадзіцца на спыненьне агню і замарожваньне лініі фронту ў яе цяперашнім стане, Дзьмітрыеў адказаў, што Расея хоча ня проста спыненьня агню, а канчатковага вырашэньня канфлікту. https://smarturl.click/b5E11
«Гэта вялікі крок з боку прэзыдэнта Ўкраіны Зяленскага — ужо прызнаць, што гаворка ідзе пра лінію фронту. Раней ён займаў пазыцыю, што Расея павінна поўнасьцю сысьці (з акупаваных тэрыторый Украіны — РС). Так што, насамрэч, я думаю, што мы дастаткова блізкія да дыпляматычнага рашэньня, якое можа быць выпрацавана», — падкрэсьліў Дзьмітрыеў.

🤬22🥱4❤2😁2🙊1
Кубракоў абмеркаваў з кіраўніком Віетнаму, як разам змагацца з «тэрарызмам і экстрэмізмам»
Барацьбу з транснацыянальнай злачыннасьцю, кібэрзлачынствамі, наркагандлем, нелегальнай міграцыяй абмеркавалі 25 кастрычніка ў Ханоі кіраўнік МУС Беларусі Іван Кубракоў і генэральны сакратар ЦК Кампартыі Віетнаму То Лам. https://smarturl.click/MGaLb
Паводле інфармацыі МУС, сярод іншага бакі абмеркавалі пытаньні барацьбы з «тэрарызмам і экстрэмізмам».
Улады Беларусі апошнімі гадамі «экстрэмізмам» і «тэрарызмам» называюць дзейнасьць сваіх палітычных апанэнтаў унутры краіны і па-за яе межамі. Асуджаных з палітычных матываў грамадзян рэгулярна ўносяць у адпаведныя сьпісы. У 2024 годзе ў Віетнаме былога беларускага добраахвотніка Верамейчыка спэцслужбы Віетнаму перадалі ў Беларусь. Фота МУС Беларусі.

🤬23🙉3🥱2
Праз мэтэазонды зноў закрыты Віленскі аэрапорт
Нацыянальны цэнтар кіраваньня крызісамі Літвы паведамляе, што з прычыны прылёту паветраных балёнаў зноў закрыты Віленскі аэрапорт. Паведамляюць пра аб’екты, якія радары ідэнтыфікуюць як мэтэазонды, паведамляе DELFI. https://smarturl.click/Axa9y
У Літве спыняюць працу аэрапортаў другі вечар запар. Раней сёньня Літва ўручыла Беларусі другую за тыдзень ноту пратэсту за парушэньне літоўскай паветранай прасторы.
Прэм’ер-міністарка Літвы Інга Ругінене зранку папярэджвала, што ў выпадку яшчэ аднаго масавага прылёту аэрастатаў з кантрабандай мяжа зь Беларусьсю будзе закрытая.

🤬18😁4❤1👍1