Telegram Web Link
Праваабарончая супольнасць прызнала вядоўцу Ягора Зенчанку палітзняволеным.

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля пакараў яго 2 гадамі пазбаўлення волі за парушэнне артыкула 342 ч.1 “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у ім”.

Падрабязней: https://homeldays.org/vjadomaga-gomelskaga-sho-mena-pryznali-palitvjaznem/

❗️ Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/tuvit

Штодзень
У Гомелі працаўладкавалі былую дэпутатку і сілавіка

«Штодзень» ацаніў новыя прызначэнні чыноўнікаў на пасады ў Гомельскай вобласці і знайшоў некалькі цікавых.

Падрабязней: https://homeldays.org/u-gomeli-praca-ladkavali-byluju-djeputatku-i-silavika/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/tvarw

Штодзень
Дзень палітвязняў: за кратамі працягваюць заставацца трое гомельскіх журналістаў 🤬

У Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі спіс палітзняволеных зноў павялічыўся: да 1393 чалавек. «Штодзень» нагадвае пра гомельскіх журналістаў Ларысу Шчыракову, Андрэя Толчына і Яўгена Меркіса, якія працягваюць знаходзіцца за кратамі. 😢

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/dzen-palitvjaznja-za-kratami-pracjagvajuc-zastavacca-troe-gomelskih-zhurnalista/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/tvbaq

Штодзень
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
“І рогі маманта”. Гомельскія прапагандысты з абласной дзяржаўнай тэлевізіі зрабілі сенсацыйнае адкрыццё ў палеанталогіі 🤷🏻‍♀️

😜 Як тут не згадаць беларускую класічную п’есу “Хто смяецца апошнім”, у якой высмейваюцца прайдзісветы, якія пракраліся ў навуковыя і дзяржаўныя ўстановы. Камедыя Кандрата Крапівы, у якой адлюстравалася таксічная атмасфера часу сталінскіх рэпрэсій, набывае актуальнасць і цяпер. Сучасныя гарлахвацкія на пасадах і ў эфірах ТВ распавядаюць нам пра свае “адкрыцці”, “свінтусаў грандыёзусаў” і “рогі ў мамантаў”.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/i-rogi-mamanta-gomelskija-prapagandysty-z-ablasnoj-dzjarzha-naj-tjelevizii-zrabili-sensacyjnae-adkryccjo-paleantalogii/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайту: http://surl.li/tvjmc

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Гомельскія раварысты стогадовай даўніны. 🚴🏻‍♂️ Цікавыя артэфакты з'явіліся на анлайн-аўкцыёне meshok.net

Здымак, які дэманструе піянераў, удзельнікаў велапрабегу па маршруце "Торфазавод "Бальшавік" – Гомель" у 1935 г. Гомельскія традыцыі карыстання экатранспартам зарадзіліся значна раней, чым гэта стала трэндам! Кошт здымка ад 10 000 ₽. Пакуль ніводнай стаўкі няма. 🔥

Другая рэч – вокладка нататніка, надрукаванага "Палесдрукам", па словах прадаўца, у 1920–30 гг. Пачатковая цана – 250 ₽.

Штодзень

#аўкцыён #артэфакт #фотаздымак #здымак #старыяздымкі #нататнік #вокладка #велазабег #бальшавік #палесдрук #gomel #homiel #homel
Больш за 260 тысяч беларускіх рублёў (77 тысяч долараў) пойдзе на Гомельшчыне на падпіску дзяржаўных СМІ на другое паўгоддзе

🧐 Кожная дзяржаўная ўстанова збіраецца выпісаць прапагандысцкія выданні “Беларусь сегодня” і “Гомельская праўда”

💰Дзяржаўныя ўстановы Гомельскай вобласці афармляюць падпіску на дзяржаўныя выданні на другое паўгоддзе. Больш за ўсё бюджэтных сродкаў збіраецца накіраваць на гэта “Мазырскі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый у сферы адукацыі”: 181585 беларускіх рублёў

Падрабязней: https://homeldays.org/bolsh-za-260-tysjach-belaruskih-rubljo/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/tvnyx

Штодзень
Актывіста з Гомеля Вячаслава Бортніка ўзнагародзілі ў ЗША за валанцёрства 💪🏻

📌 Прэзідэнцкую ўзнагароду ўручаюць у ЗША тым, хто аддаў валанцёрскай службе заўважную частку свайго жыцця. Залаты медаль за 2023 год атрымаў гомелец Вячаслаў Бортнік. «Штодзень» паразмаўляў з ім пра ўзнагароду і валанцёрства.

📌 «На працягу ўсёй гісторыі нашай краіны амерыканская гісторыя ўмацоўвалася тымі, хто спалучае ў сабе аптымізм у дачыненні да таго, што можа быць, і стойкасць, каб увасобіць гэтае бачанне ў рэальнасць», - было сказана у суправаджальным лісце з Белага дому.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/aktyvista-z-gomelja-vjachaslava-bortnika-znagarodzili-zsha-za-valancjorstva/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/tvqih

Штодзень
Жыццё дзікуноў, альбо ўлюлюканне "гасударавых людзей" 🦍

Калінкавіцкі раён захлынула хваля “патрыятычных” мерапрыемстваў: тут і Гомельскі абласны злёт патрыётаў, тут і выязная сесія Гомельскага абласнога савета дэпутатаў “Гомельшчына гасцінная”. Толькі патрыятызм на абласным злёце выключна зведзены да часоў Другой сусветнай, а найбольш яркай гасціннасцю Гомельшчыны стала тэатральная пастаноўка на тэму “жыццё дзікуноў” у выкананні работнікаў адзела культуры Калінкавіцкага райвыканкама. 🙊

Так і ўяўляецца, як раніцай у аддзеле культуры начальніца ставіла сваім падначаленым задачу:
- Сёння ў нас госці з вобласці, будзем паказваць ім жыццё дзікіх людзей на Юравіцкай стаянцы.
- Нікалаеўна, а як гэта?
- Будзіце ізабражаць із сябе разумовых недарэк!
- Нікалаеўна, а чаму мы? Хай школьныя учыцеля, у іх жа канікулы ўжо пачаліся!
- Усё, хваціт! Врэмя выбрала нас!


Падрабязней: https://homeldays.org/zhyccjo-dzikuno-albo-ljuljukanne-gasudaravyh-ljudzej/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/twdmj

Штодзень
Патрыятычныя паеткі: дорага і безгустоўна 🥸

На цэнтральных вуліцах Гомеля гараджане бачаць так званую жывую рэкламу – прамавугольнікі, дэкарыраваныя паеткамі, з выявай афіцыйнага сцяга. Падобна, што бліскучыя канструкцыі ў бліжэйшы час могуць з’явіцца і ў іншых раёнах. 🤔

📌 У сонечнае надвор’е паеткі даюць блікі, якія б’юць па вачам і мінакоў, і кіроўцаў, што вельмі небяспечна.

📌 Вытворчасцю жывой рэкламы ў Беларусі займаецца фактычна адна арганізацыя, тэхналогія запатэнтаваная. А там, дзе няма канкурэнцыі, заўсёды высокія цэны. Адна такая канструкцыя каштуе каля 2400 бел. руб. Гэта нашмат больш, чым рэальны сабекошт. Калі ўлічыць, што такія рэчы замаўляюцца дзясяткамі, сума атрымаецца каласальная.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/patryjatychnyja-paetki-doraga-i-bezgusto-na/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/twhkl

Штодзень
У Гомелі прасоўваюць турыстычны маршрут па падарожжу расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ 🤮

«Шляхамі Кацярыны» стане цэнтральнай падзеяй выставы «Вясна ў Гомелі», распавяла ў эфіры рэгіянальнага радыё генеральны дырэктар Гомельскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Марына Філонава. Яна кажа толькі пра камерцыйныя плюсы, хоць для Беларусі Кацярына ІІ з’яўляецца антыгераіняй, бо яна ўдзельнічала ў падзелах Рэчы Паспалітай і займалася гвалтоўнай русіфікацыяй нашых земляў. 🤷🏻‍♀️

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gomeli-praso-vajuc-turystychny-marshrut-pa-padarozhzhu-rasijskaj-imperatrycy-kacjaryny-ii/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/twldd

Штодзень
2024/05/23 20:48:27
Back to Top
HTML Embed Code: