Telegram Web Link
"Мы атрымліваем вялікую дапамогу ад беларусаў», – кажа ў інтэрвію Свабодзе Premium Яўген Дзікі Evgen Dykyj, украінскі навуковец, дырэктар Антарктычнага навуковага цэнтру, блогер, вэтэран батальёну «Айдар». Пагаварыла зь ім пра вызваленьне з палону ўкраінскіх вайскоўцаў, найбольш рэалістычныя сцэнар завяршэньня вайны і ролю беларускага грамадзтва і ўладаў Беларусі ў вайне. Дзікі лічыць малаверагодным, што беларускае войска ўцягнуць у гэтую вайну, і што расейскае войска зноў пойдзе на Кіеў празь Беларусь. Вялікі сябра дэмакратычнай Беларусі. https://www.youtube.com/watch?v=FUgoIP-eTao
Ураджэнец Вялейкі, беларускі дырыжэр Віталь Алексяёнак цяпер працуе ў італьянскім тэатры Ля Скаля, дзе 15 кастрычніка адбылася прэм’ера опэры «Маленькі прынц», якую ён паставіў. У эфіры Свабоды Premium мы гаворым пра амбітны праект беларускага музыкі ў найлепшым опэрным тэатры сьвету, пра канцэрты Алексяёнка ва Ўкраіне падчас вайны, а таксама пра салідарны канцэрт «Неба Марыі» у Боне ў падтрымку палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай. Цяпер змрочныя часы. Каб атрымаць сьветлыя ўражаньні і пачуцьці, вельмі раю паглядзець размову з аўтарам кнігі пра беларускія пратэсты, фантастычным Віталём Алексяёнкам. https://www.youtube.com/watch?v=ZkpuYHtYDgg
"Полк Каліноўскага, Ціханоўская і Аб’яднаны кабінэт зьяўляюцца для мяне прадстаўнікамі вольнай Беларусі». Пра гэта гаворыць дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны, кіраўнік дэпутацкага аб‘яднаньня «За дэмакратычную Беларусь» Аляксей Ганчарэнка, які расказаў у эфіры Свабоды Premium пра сустрэчу дэпутатаў з прадстаўнікамі палка Каліноўскага. Ганчарэнка паведаміў пра замову тысячы камплектаў вайсковай формы для беларускіх вайскоўцаў, якія пяройдуць на бок Украіны, а таксама выказаўся пра розныя формы ўдзелу ў вайне рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. https://www.youtube.com/watch?v=1XfQpz97boQ
Напэўна, гэта першае вялікае інтэрвію Вольгі Гарбуновай пасьля таго, як яна пакінула Беларусь, і першае на пасадзе прадстаўніцы Аб'яднанага Пераходнага кабінэту ў сацыяльынх пытаньнях. ГЛЯДЗЕЦЬ АБАВЯЗКОВА! Шчырасьць, моц, вялікі праваабарончы досьвед, эмпатыя. "Я не для таго пералазіла праз плот, каб здавацца", кажа былая палітзьняволеная і былая кіраўніца шэлтару для ахвяраў хатняга гвалту "Радзіслава". Вялікая павага. https://www.youtube.com/watch?v=WUc4jw5ZYpM
2025/07/10 04:11:22
Back to Top
HTML Embed Code: