Telegram Web Link
Беларусы, Землякі! Сёння 6 траўня 2023 года. На першы погляд звычайны піцерскі дзень, але менавіта 1000 дзён таму, 9 жніўня 2020 года мы сабраліся каля амбасады Рэспублікі Беларусь у Санкт-Пецярбургу, каб выканаць наш Канстытуцыйны абавязак і прагаласаваць на прэзідэнцкіх выбарах. Як вы ведаеце, галасы нашы былі скрадзены, а нязгодныя з фальшывымі вынікамі пазбаўлены свабоды, Радзімы і нават жыцця.
Калі паглядзець на спісы палітвязняў, а іх толькі афіцыйна на сённяшні дзень 1499 чалавек, немагчыма не верыць, не змагацца і не імкнуцца вярнуць канстытуцыйныя і законныя правы ў Нашу Беларусь. Вам ужо, напэўна, даўно ніхто не казаў, што Вы, Беларусы, Неверагодныя. Жадаем сёння узгадаць як усё пачыналася тады гарачым летам 2020 года.
Рома Бандарэнка выйшаў, а мы дойдзем.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь Артыкул 65.
Выбары з'яўляюцца свабоднымі: выбаршчык асабіста вырашае, ці ўдзельнічаць яму ў выбарах і за каго галасаваць. Падрыхтоўка і правядзенне выбараў праводзяцца адкрыта і галосна.
17👍13🔥2👎1
Напярэдадні дня Салідарнасці з палітвязнямі (21 траўня) Беларусы Санкт-Пецярбурга сустрэліся, каб напісаць лісты вязням Сумлення. Землякам, чые дні нараджэння ў траўні, мы адправілі віншавальныя паштоўкі. Не перастаем нагадваць колькасць палітвязняў – толькі афіцыйна больш за 1500 чалавек знаходзяцца ў няволі. Яны ўдалечыні ад родных і блізкіх праз тое, што не пабаяліся выказаць меркаванне і паказаць, што іх хвалюе лёс краіны. Мы стараемся падтрымаць землякоў, не забываць іх.
Сілы, веры і упартасці!!!
Жыве Беларусь!
16👎1
Яну осудили на 12 лет
🤬19😢4👍2👎1
Так же Яне посудили штраф 100 базовых единиц, что равно 336 700₽
😱4👍1🤬1
7 чэрвеня 2023 года у Санкт-Пецярбургу быў затрыманы ІГНАТАЎ КАНСТАНЦІН МІКАЛАЕВІЧ
https://vk.com/id744645903
Беларус, ураджэнец Віцебска.
Зараз, па папярэдніх дадзеных знаходзiцца ў центры часовага размяшчэння замежных грамадзян (удакладняецца)
https://78.xn--b1aew.xn--p1ai/gumvd/structure/item/19274809
Калi вы ведаеце пра Канстанцiна больш напiшыце, калі ласка https://www.tg-me.com/spbbel_bot
Дзякуй!❤️
🤬4😢1
❗️У Telegram з'явіўся стары акаўнт «Гарачай лініі Вясны» — калі ласка, будзьце ўважлівымі

Падчас сваёй працы ў мінулыя гады Праваабарончы цэнтр «Вясна» меў мабільны нумар, на які можна было паведаміць аб затрыманні ці атрымаць юрыдычную кансультацыю — +375 (29) 543-38-66. Пасля таго, як рабіць гэта ў Беларусі стала небяспечна, праваабаронцы перасталі выкарыстоўваць гэты нумар.

Сёння шмат хто з людзей атрымаў апавяшчэнне, што вышэй згаданы нумар зарэгістраваўся ў Telegram — верагодна, мабільныя аператары аддалі яго новым кліентам.

Калі ласка, не пішыце на гэты акаўнт па праваабарончых пытаннях! Звязацца з «Гарачай лініяй Вясны» можна толькі праз тэлеграм-акаўнт @ViasnaSOS.
4👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Зварот Палка Каліноўскага да беларускага народа
11👍3🔥3👎1
2025/10/31 09:47:02
Back to Top
HTML Embed Code: