Telegram Web Link
Друзья, пришла весна, самое время написать письма поддержки политзаключенным🌸
Ежемесячный список политзаключённых с днями Рождения в марте и адресами для писем❤️
9👍1
‼️Палітзняволеную Яну Пінчук абвінавачваюць па 5 крымінальных артыкулах, у тым ліку — у "стварэнні або кіраўніцтве тэрарыстычнай арганізацыяй"

Беларуску 9 жніўня экстрадавалі з Расіі ў Беларусь, нягледзячы на забарону Камітэта па правах чалавека ААН.

Цяпер яе абвінавачваюць па пяці артыкулах КК:
🔹ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці);
🔹ч. 3 арт. 361 (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, ажыццяўленню дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі);
🔹ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання);
🔹ч. 3 арт. 293 (навучанне ва ўдзеле ў масавых беспарадках);
🔹ч.1 арт. 290-1 (дзейнасць па стварэнні арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці такой арганізацыяй, або яе часткай ці яе структурнымі падраздзяленнямі).

Суд над Янай пачнецца 10 красавіка ў Мінгарсудзе. Суддзя — Тацяна Фалькоўская.

💌Падтрымайце дзяўчыну: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
💻 Напісаць анлайн
9🤬5👍1💔1
Беларусы Піцера сустрэліся, каб павіншаваць нашых мужных землякоў-палітвязняў, у якіх дзень народзінаў у сакавіку!
Прыходзіць вясна, а з ёй - надзеі на лепшае.
Мы верым у тое, што ўсе вялікія справы робяцца з маленькага першага кроку. Свае крокі мы робім кожны дзень. Ніхто нічога не забыў, і землякі мусяць ведаць, што яны не адны, і што нас шмат.
Беражыце сябе і заставайцеся людзьмі
🔴
Фота сваіх паштовак вы можаце дасылаць @SPBBelarusbot
20👍1
Друзья, ежемесячный список политзаключённых с днями Рождения в апреле и адресами для писем
📍Сёння ў Мінску пачынаецца суд над палітзняволенай Янай Пінчук

У Мінскім гарадскім судзе 10 красавіка пачынаецца разгляд справы палітзняволенай Яны Пінчук, якую ў жніўні 2022-га этапавалі з Расіі у Беларусь, нягледзячы на забарону экстрадыцыі Камітэта па правах чалавека ААН.

Цяпер яе абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку — у "стварэнні або кіраўніцтве тэрарыстычнай арганізацыяй". Справу Яны разглядае суддзя Таццяна Фалькоўская, якая сёння за некалькі хвілінаў да суда над дзяўчынай, прысудзіла 10 гадоў зняволення палітзняволенаму адвакату Аляксандру Данілевічу. 

Чытаць падрабязнасці
👉 bit.ly/3o4qmFC

💌Падтрымайце дзяўчыну: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
💻 Напісаць анлайн
🤬11
📸Фотафакт: палітзняволеная Яна Пінчук падчас судовага пасяджэння

Суд над Янай распачаўся 10 красавіка ў Мінгарсудзе. Дзяўчыну ў жніўні 2022-га этапавалі з Расіі ў Беларусь, нягледзячы на забарону экстрадыцыі Камітэта па правах чалавека ААН. Цяпер яе абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку — у "стварэнні або кіраўніцтве тэрарыстычнай арганізацыяй". Справу разглядаюць у закрытым рэжыме, 26 красавіка адбудзецца 6-ае пасяджэнне.

Днямі па дзяржтэлебачанню паказалі сюжэт пра суд над Янай па "Беларусь РТР". Паводле матэрыялаў следства, "Пінчук больш за год займалася дыскрэдытацыяй афіцыйнай улады ў інтэрнэце і заклікамі да ўдзелу ў масавых акцыях пратэсту". Таксама паведамляецца, што Яна праходзіць па тром эпізодам, у тым ліку "прычыненне шкоды нацыянальнай бяспекі і кіраўніцтва незаконным фармаваннем".

💌Падтрымайце дзяўчыну: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
💻 Напісаць анлайн
💔10👍1
Беларусы Санкт-Пецярбургу ў красавіку напiсалi лісты тым, хто зараз пакутуе і трывае знявагі ў тараканавых засценках.
Мы не забываем нашых смелых і верных сваёй Айчыне людзей.
Беларусам ў Беларусі хочам пажадаць унутраных сіл, каб выжыць і застацца людзьмі, якія ведаюць памятаюць сваю гісторыю, паважаюць родную мову і вераць, як мы, у справядлівую будучыню для нашай Радзімы.
13👍1
2025/10/27 09:01:07
Back to Top
HTML Embed Code: