Telegram Web Link
Напярэдадні дня Роднай мовы, беларусы Санкт-Пецярбурга сабраліся, каб павіншаваць з днём Нараджэння палітычных зняволеных, якія нарадзіліся ў лютым!
Мы пажадалі ім веры, сіл і настойлівасці ў сваіх перакананнях! А ўсім вам скажам словамі Змітрука Бядулі:
«Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова!»
7👍4
У Санкт-Пецярбург на фестываль рускіх тэатраў «Сустрэчы ў Расіі» прыязжаюць беларускія тэатры.

ХХVI Фестываль рускіх тэатраў «Сустрэчы ў Расіі», прысвечаны 225-годдзю з дня нараджэння А. С. Пушкіна і будзе праходзіць у Балтыйскім Доме з 3 па 9 красавіка.

5 красавіка Гомельскі абласны драматычны тэатр будзе прадстаўлены п'есай “Маленькія трагедыі” Пушкіна.

8 красавіка Гродзенскі абласны тэатр лялек пакажа "Адасоблены домік на Васільеўскім".
Сто шэсць гадоў таму 25 сакавіка 1918 года ў Мінску была прынята трохстатутная грамата і абвешчана Незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікi.

Наперадзе дня Волі беларусы Санкт-Пецярбурга сустрэліся і напісалі лісты з падтрымкай палiтзняволеным і павіншавалі тых, у каго дні нараджэння ў сакавіку.
Да гэтага часу кожны дзень рэжым таракана знiшчае нашых беларусаў толькі за тое, што яны не сядзелі моўчкі ў 2020.
Пераседэнт скраў выбары, але вольныя галасы Беларусаў скрасці яму ня ўдасца.
Пішыце лісты Палітвязням i беражыце сябе!

З Днём Волі!
Жыве Беларусь🔴
11
2025/10/22 21:00:33
Back to Top
HTML Embed Code: