Telegram Web Link
Сябры, з 14 кастрычніка 2023 у Bashmakov Gallery на тэрыторыі квартала «Ленпаліграфмаш» праходзіць выстава «Пад адзіным небам» аднаго з самых вядомых мастакоў XX стагоддзя і нашага земляка з Віцебска Марка Шагала.
У экспазіцыі прадстаўлены арыгіналы графікі з калекцыі Паўла Башмакова.
Гэта адзін з найбуйнейшых прыватных збораў мастака-авангардыста.

Выстава працягнецца да 18 лютага 2024 года i будзе праходзiць па адрасе: квартал «Ленпаліграфмаш», пр. Медыкаў д. 3.
Графік працы: без выходных, з 12.00 да 21.00, але па чацвяргах з 12.00 да 18.00.
Паспейце убачыць!
🔥96👍3
Сябры, віншуем вам з надыходзячым Новым годам!
Новы Год гэта сямейнае свята і нам хочацца, каб вы адзначылі яго сярод сваіх блізкіх і дарагіх вам людзей!
Хоць на імгненне пакінулі клопаты і падумалі аб сваім асабіэліва важным: аб сваіх дзецях, бацьках, аб гарадах у якіх прайшло дзяцінства або вёсачках, дзе раслі або праводзілі канікулы, гасця ў бабуль і дзядуляў.
Гэты пост не пра палітыку і людзей, якія зусім забыліся пра маральна-этычныя нормы і каштоўнасць чалавечага жыцця.
Гэты пост пра месца моцы, якое ў кожнага асаблівае, індывідуальнае, але ў той жа час агульнае для ўсіх веруючых і любячых
Маці сваю – Радзіму Беларусь!
Жыве Беларусь!🔴
15❤‍🔥2👍2
Сябры, гэты пост задумваўся быць віншаваннем усіх праваслаўных вернікаў з Разством Хрыстовым! Але учора былі затрыманы ўдзельнікі гурта Nizkiz і таму гэты пост пра падтрымку Сашы Ільіна і ягоных сяброў.
У кастрычніку 2021 Nizkiz прыязджаў у Санкт-Піцербург з канцэртам. Многія з нас былі там. Хлопцы падарылі мноства станоўчых эмоцый, дапамаглі крыху адцягнуцца ад той рэчаіснасці, у якой мы жылі са жніўня 2020 года. Цяпер Nizkiz патрэбна падтрымка і гэта мы можам і будзем рабіць!
Парушаючы Правілы, а пасля ламаючы лёсы музыкам толькі за тое, што яны падтрымалі людзей, чые правы былі парушаны рэжым не даб'ецца НІЧОГА!
Разство свята Міласэрнасці, але міласэрнасці не будзе без пакаяння!
Свабоду Nizkiz!
Жыве Беларусь⚪️🔴⚪️
😢126
Беларусы Санкт-Пецярбурга напісалі лісты беларускім палітвязням, у якіх дні нараджэння ў лютым.
Мы не можам выцягнуць гэтых людзей з-за кратаў, не можам іх вызваліць. Але мы можам і абавязаны іх падтрымаць, каб яны разумелі, што не адны. Мы вельмі рэдка атрымліваем зваротныя лісты, але ў тых, якія даходзяць землякі кажуць, што самае галоўнае для іх - гэта разуменне, што яны не кінутыя і не забытыя!
Магчыма, многія здаліся, стаміліся, загразлі ў сваіх бытавых справах, але мы не стомімся і будзем падтрымліваць сваіх Беларусаў!
Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго!!!
Жыве Беларусь🔴
14
Прывітанне, шаноўныя беларусы!
11 лютага ў кафедральным саборы Святой Марыі ў 18.00 будзе праходзіць выступленне арганістаў беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі!
Прыходзьце паслухаць выступ на Б.Канюшаную д.8а
17👍2
2025/10/21 11:31:31
Back to Top
HTML Embed Code: