Telegram Web Link
«Крывічы» — унікальны лагер для беларускіх падлеткаў у эміграцыі.

Гэта прастора, дзе не проста адпачываюць — тут аднаўляюцца, вучацца давяраць сабе, не баяцца і не губляць сувязі з родным.

У каруселі — цытаты кіраўніка праекта Уладзіміра Лаўранюка пра тое, як у выгнанні можна выхоўваць моцных беларусаў.

Поўнае інтэрв'ю чытайце тут

📅 Летнік «Крывічы» ладзяць у Польшчы 11 па 25 жніўня
👧 Для дзяцей 10-16 гадоў з сем’яў палітвязняў, добраахвотнікаў, валанцёраў і актывістаў
📝 Заяўкі прымаюць да 10 ліпеня
👉 Падача заявак — па спасылцы
🔥9👍32
Вашыя дзеткі і лета ☀️

Фонд «Краіна для Жыцця» з 2022 года арганізуе бясплатныя летнікі і сямейныя паездкі для дзяцей, чые сем’і сутыкнуліся з рэпрэсіямі. Мы ўпэўненыя, што гэта неабходна тым, хто заўчасна стаў дарослым, на свае вочы пабачыў тое, што не мусіў, спазанаў боль і стрэс. Гэта несправядліва.

Самая каштоўная ўзнагарода за нашу працу — усмешкі вашых дзяцей і іхняе здароўе, фізічнае і ментальнае. Таму арганізацыя летніх праграм стала адным з галоўных напрамкаў дзейнасці фонду.

За гэты час дзясяткі дзяцей і сем’яў зразумелі і адчулі, што яны не адны, яны даведаліся, што такое салідарнасць. Мы верым, што, калі дзеткі вырастуць, таксама працягнуць руку дапамогі іншым. Яны ж бачаць гэты прыклад❤️

Гартай карткі, глядзі прапановы і падавай заяўку. Гэтае лета будзе асаблівым для тваёй сям’і і для твайго дзіцяці.
10👍2🥰1
‼️ Праўладныя каналы паведамляюць, што на волю выйшлі 16 чалавек

Сярод іх ёсць асуджаныя па "экстрэмісцкіх" артыкулах. Гэта мужчыны, жанчыны, асобы ўзростам за 50 гадоў, а таксама чалавек з інваліднасцю.

Імёны ўсіх вызваленых пакуль невядомыя, аднак канал ГУБАЗіК паведаміў, што на волю выйшла Наста Лойка і прадстаўнікі анархісцкага руху. Зрэшты, пазней яны абверглі гэтую інфармацыю.

Мы вітаем кожнага на волі і зычым аднавіцца як мага хутчэй.
9🔥2🤔1
18 лёсаў. 18 жыццяў.

Збор у падтрымку ЛГБТ-актывістаў трывае. І закрыць яго без вас будзе вельмі складана.

Гэтыя людзі не проста належаць да пэўнай сацыяльнай групы. За кожным такім вызначэннем стаіць асоба, прафесіянал, жывы чалавек. Наш зямляк.

Сягоння мы просім дапамогі для іх, 18 цудоўных людзей, праваабаронцаў, валанцёраў. Яны заўсёды былі поплеч з тымі, хто падаў. Яны падтрымлівалі рэпрэсаваныя сем'і, дакументавалі катаванні.

З патрэбных 9 000 еўра сабралі крыху больш за 1 600. Далучайцеся, калі ласка. Ваш унёсак вельмі важны.
7👍2🥰1
Ці сапраўды 3 ліпеня ўвасабляе  незалежнасць Беларусі?

3 ліпеня — дата, якую абралі для галоўнага дзяржаўнага свята на рэферэндуме 1996 года (гэта быў толькі адзін з крокаў усталявання дыктатуры, пачытайце артыкул пра гэта).

Раней Дзень незалежнасці быў 27 ліпеня (у гэты дзень у 1990 годзе Вярхоўны савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце). Але ж гэтая дата непарыўна звязана з распадам СССР. А мы ўсе ведаем настальгію па Саюзе і горыч ягонай страты тых, хто цяпер кіруе Беларуссю🫠

3 ліпеня — гэта дата з гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. А калі для самага галоўнага "гісторыка" пачалася гісторыя Беларусі? Менавіта ў гэты час. Якія Грундвальскія бітвы? Якое абвяшчэнне БНР? Што яшчэ за дзень перайменавання БССР у Рэспубліку Беларусь? А навошта, калі можна выбраць дату вызвалення Мінска ў 1944 годзе, калі  палова Беларусі яшчэ была пад нямецкай акупацыяй? Нічога сабе такая незалежнасць.

Цікава, што 3 ліпеня 1660 года войскі Рэчы Паспалітай вызвалілі Мінск ад маскоўскіх акупантаў. Няхай гэта будзе сакрэтам для рэжымных гісторыкаў, яны ў далёкую мінуўшчыну не заглядваюць.  Так што гэта адна з падзей, што паўплывалі на нашу гісторыю. 3 ліпеня мы маглі б святкаваць дзень горада Мінска, і гэта было б справядліва. А ўжо прыгожых і вартых увагі дат, каб святкаваць Дзень Незалежнасці, у беларускай гісторыі даволі шмат.

Калі-небудзь зробім наш каляндар!
👍5🔥43🤔1
Летнік «Крывічы» — гэта адпачынак і прастора аднаўлення, падтрымкі і фарміравання беларускасці для падлеткаў з сем’яў палітвязняў, добраахвотнікаў, валанцёраў і актывістаў.

30 дзяцей з 11 па 25 жніўня наведаюць летнік.

Усё ўжо гатова: праграма, каманда, месца. Засталося толькі адно — дазбiраць суму, якой не стае, каб зрабіць гэты лагер магчымым для кожнага з іх.

▪️Агульны бюджэт: 22 940 еўра
▪️12 000 еўра паступілі ад Міжнароднага гуманітарнага фонду

‼️Засталося сабраць: 10 940 еўра

Ваш унёсак — гэта месца ў лагеры для канкрэтнага дзіцяці.
Дапамажыце нам стварыць цуд для тых, хто страціў шмат, але яшчэ не ўсё.

📌 Збор тут
📢 Раскажыце сябрам, падзяліцеся ў сацсетках — гэта таксама дапамога!

Часу мала. Але калі мы разам — усё магчыма.
11👍5🔥4💩1
Кампанія "Пакуль усе не будуць вольныя" трывае, пакуль усе не будуць вольныя!

Вольга Зазулінская, прадстаўніца АПК па сацыяльнай палітыцы і кіраўніца фонду "Краіна для Жыцця", у рамках кампаніі бярэ пад апеку палітзняволенага Уладзіміра Кнігу. Раней Вольга апекавалася Сяргеем Ціханоўскім, рэгулярна праводзіла інфармацыйныя кампаніі і была ягоным голасам падчас дыпламатычных сустрэч, калі Сяргей быў за кратамі.

▫️Уладзімір Кніга — вязень, несправядліва асуджаны па "справе Ціханоўскага". Яму прысудзілі 4 гады зняволення ва ўмовах строгага рэжыму і двойчы падаўжалі тэрмін. Больш падрабязна пра ягоны пераслед можаце пачытаць вось тут.

Інфармацыйную кампанію "Пакуль усе не будуць вольныя" мы запусцілі разам з калегамі з DissidentBy. Вы таксама можаце далучыцца да яе і стаць голасам аднаго з тых, хто цяпер знаходзіцца у зняволенні. Чытайце падрабязнасці і далучайцеся!
🔥5👍32
Псіхіка ўсё захоўвае. Але ёй можна дапамагчы.

Што адбываецца з чалавекам пасля зняволення, катаванняў, пераследу, эміграцыі? Як беларусы спрабуюць аднавіцца, калі боль яшчэ жывы, а надзея — хісткая?

Пра гэта — цытаты з інтэрв'ю з псіхолагам праекта «Псіхолаг побач» — ініцыятывы фонду «Краіна для Жыцця».

💬 Зараз у праекце з’явілася некалькі вольных месцаў на бясплатную тэрапію.
Калі вы ці вашыя блізкія перажылі турму, эміграцыю, рэпрэсіі, — не заставайцеся сам-насам з траўмай. Напішыце нам.

📝 Поўная версія інтэрв'ю тут

Праект «Псіхолаг побач» існуе дзякуючы вашай падтрымцы
▫️1 данат = 1 гадзіна тэрапіі
Падтрымаць можна тут.
4👍3🔥2
Разам — дзеля будучыні нашых дзяцей

11 000 еўра — і летнік «Крывічы» стане рэальнасцю.

30 хлопчыкаў і дзяўчынак мараць пра лета, якое яны запомняць.

Дапаможам ім атрымаць яго?

👉 Збор
💛 Дзякуй за давер і падтрымку
7👍1🥰1
2025/10/27 03:28:56
Back to Top
HTML Embed Code: