Увага!
З'явіўся фэйкавы канал фонду "Краіна для Жыцця".
Мы не маем да яго дачынення, таму будзьце пільныя.
@stranafund — адзіны наш канал, ён мае менавіта такое імя карыстальніка.
Папярэдзьце сваіх сяброў і сваякоў. Няспынна дбайце пра сваю бяспеку і бяспеку сваіх блізкіх.

🤬10🤔2❤1😱1
У нас ёсць профіль на Buy Me a Coffee!
Камандзе фонду «Краіна для Жыцця» патрэбна твая падтрымка.
Хто мы і пра што мы просім?
✔️кожны свой дзень мы пачынаем з беларускай павесткі;
✔️няспынна адказваем на запыты ад беларусаў пра дапамогу;
✔️мала адпачываем;
✔️падчас фінансавых складанасцей мы працуем без заробкаў;
✔️мы вясёлыя, нягледзячы на ўсё, а яшчэ нас ратуе чарнюткі гумар (толькі гэта сакрэт🫢);
✔️аднак мы выгараем і маем патрэбу ў аддачы.
👉 coff.ee/stranafund
Падтрымай нас, дружа. Мы не спынім сваю працу, калі ты не зробіш данат. Але ён важны для нас. Гэта тое, што дапаможа нам трымацца, дзейнічаць, набыць пажаданы кубачак кавы і ўзгадаць цябе, неабыякавы беларус ці беларуска!
А яшчэ за падпіску ты атрымаеш ад нас сюрпрыз 💛

❤9👍2🔥2
Мінулі 2 гады, як Беларусь страціла Алеся Пушкіна
Гэта нагода ўспомніць ягоную постаць, таленавітыя работы, яркія выказванні, перфомансы. Гэта нагода наведаць ягоную магілу, у каго ёсць магчымасць. Можна падумаць пра тое, як перакананні і шчырасць могуць стаць падмуркам усяго, што чалавек робіць. І рабіў.
А яшчэ сягоння мы нагадваем, што 6 жніўня у Музеі Вольнай Беларусі адкрываецца выстава памяці мастака Алеся Пушкіна «Zostać / Застацца». Вы пабачыце работы творцаў, якіх аб'ядноўвае ідэя годнасці, шанаванне каранёў. Зрэшты, гэтая выстава стане элементам ушанавання памяці мастака, што заўчасна пакінуў гэты свет.
Падрабязнасці — тут!
"Прыгнёт нараджае не толькі рабоў. Са слабых ‒ магчыма. Але з моцных ён нараджае волатаў!"
У. Караткевіч

😢8❤6
Пост-падзяка нашым партнёрам з Германіі
Праз падтрымку NGO Herzbruecke Nordheide e.V. пройдуць летнікі для дзяцей палітвязняў у Дзюсельдорфе і Баварыі.
Гэта арганізацыя ўзнікла ў 2022 годзе — пасля пачатку вайны ва Украіне. Яна займаецца дапамогай уцекачам у Германіі, тым хто пацярпеў з палітычных і расавых прычын, а таксама людзям з крызісных рэгіёнаў.
Дзякуй кожнаму, хто спрычыніўся да добрай справы! ♥️
Разам з тым мы нагадваем, што ідзе запіс у лагер «Крывічы». Заезд будзе з 11 па 25 жніўня. Тут — форма для заяўкі і падрабязнасці.
Вы яшчэ паспееце падарыць лета свайму дзіцяці!

❤10👍4🥰2🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Засталося менш за 2 тыдні
Да 1 жніўня мы мусім сабраць 11 000 €, каб 30 беларускіх падлеткаў змаглі паехаць у летнік «Крывічы».
Гэта дзеці палітвязняў, актывістаў, добраахвотнікаў.
Дзеці тых, хто змагаецца і выжывае.
У нас ужо ёсць усё: праграма, каманда, бяспечнае месца.
Не хапае толькі падтрымкі.
Кожны ваш унёсак —
гэта дзень лета,
дзень дзяцінства,
дзень свабоды.
📌 Падтрымаць можна тут

❤10👍3🥰2
Так выглядае неабыякавасць
Часам людзі прыязджаюць у наш шэлтэр цэлымі сем'ямі з дзецьмі розных узростаў. Гэтая прастора ёсць сярэднім пунктам між домам у Беларусі і здымнай кватэрай у Еўропе.
Што трэба прадугледзець, каб дзеці пачуваліся як мага лепш? Канешне, гэта забаўкі і арганізацыя розных актыўнасцей.
Некалькі цудоўных беларусаў, якія таксама перажылі вымушаную рэлакацыю, перадалі ў шэлтэр:
✔️ровар;
✔️канцылярскія прылады (альбомы для малявання, нататкнікі, пэндзлікі, фламастары, алоўкі, фарбы, размалёўкі і г.д.);
✔️вопратку;
✔️інвентар для спартыўных гульняў (мячы, бадмінтон, тэніс, забаўкі для зусім маленькіх, канструктар, мыльныя бурбалкі, шахматы, шашкі і г.д.);
✔️стол са шклом для малявання пяском.
Мы ўдзячныя кожнаму, хто спрычыніўся. Мы ганарымся, што, перажыўшы многае, вы не расчараваліся, не страцілі эмпатыю. Ваша дапамога вельмі важная.
❤️Ты таксама можаш далучыцца да гэтай добрай справы. Зрабі данат на патрэбы шэлтэра па гэтай спасылцы, і былы палітвязень атрымае пасту і шчотку, распачне пачак вітаміна D, пап'е добрай гарбаты ці надзене новую, чыстую майку.

❤11👍2🔥2
З мінулай публікацыі пра збор на летнік "Крывічы" прайшло няшмат часу. Сродкаў пакуль не стае.
Мы грукаемся ва ўсе дзверы, звяртаемся да кожнага неабыякавага сэрца. Да праекта далучыліся новыя партнёры — Фонд Паўла Латушкі і Народнае антыкрызіснае ўпраўленне. Дзякуй вам шчыры!
Да 1 жніўня мы мусім закрыць збор! Засталося сабраць яшчэ 10 371 еўра. Час неўтаймаваны, і ляціць вельмі хутка!
Што вы можаце зрабіць:
🔸ахвяраваць зручную для вас суму;
🔸распаўсюдзіць інфармацыю пра збор праз сацыяльныя сеткі, расказаць пра яго сябрам, знёмым, сваякам.
Важна! Не рабіце гэта, калі вы ўнутры Беларусі.
📍А 19 чэрвеня ў эфіры "Belsat Life" з 9:00 па 11:00 па Мінску вы можаце даведацца пра летнік яшчэ больш. Гасцямі будуць Антаніна Канавалава, каардынатарка фонду, былая палітзняволеная, і Павел Мар'еўскі, былы добраахвотнік палка імя К.Каліноўскага, сузаснавальнік Фонду Асацыяцыі Беларускіх Ветэранаў, дэлегат КР.
Далучайцеся!

❤10👍7🔥4
Сяргею Ціханоўскаму трэба акрыяць!
Паспрыяць гэтаму можа кожны, хто чытае гэтую публікацыю. Пераходзьце на платформу BYSOl — там вы можаце пачытаць зварот Сяргея і ахвяраваць на лячэнне.
— гаворыць у звароце Сяргей.
Нават невялікі ўнёсак мае значэнне — галоўнае, што вы побач.

Я выйшаў з падарваным здароўем. І зараз мая галоўная задача – аднавіцца, каб працягваць паўнавартасна жыць, працаваць і змагацца.
— гаворыць у звароце Сяргей.
Нават невялікі ўнёсак мае значэнне — галоўнае, што вы побач.
❤17👍4😢2👎1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Крывічы" набліжаюцца!
Дзеці ўжо збіраюцца,
Людзі адгукаюцца,
Валанцёры набіраюцца...
... а грошай не стае.
Мы просім далучыцца да збору на летнік "Крывічы".
Ты станеш часткай вялікага цуда для дзяцей. Бо яны ўжо спяць і бачаць, як будуць бавіць час ў кампаніі аднадумцаў, аднагодкаў, аднаплемянных сяброў. А вакол іх будуць таленавітыя, адказныя і годныя дарослыя.
Відэа: «Раніца з Белсатам»

🔥12❤2👍1🥰1
Бязмежжа міграцыйных гісторый
Штодзень юрысты нашага праекта "Дапамога мігранту" адказваюць на выклікі, з якімі сутыкаюцца беларусы падчас рэлакацыі. Шлях легалізацыі можа быць розным: цяжкім, хуткім, доўгім, выпакутаваным, лёгкім...
Легалізацыя ў Літве — справа няпростая і часта непрадказальная. Вось тут — свежыя звесткі па адмовах у выдачы ВНЖ беларусам з боку Літвы.
Нашыя спецыялісты заўсёды шукаюць аптымальны варыянт рашэння любых мігрцыйных пытанняў. Пачытайце пра дзейнасць юрыстаў праекта. Мы ўдзячныя нашай валанцёрцы за размову і шчырасць 🤍
👉 Ваш данат — гэта магчымасць для юрыста ўзяць пад апеку яшчэ аднаго беларуса ці цэлую сям'ю. Бо вы ж ведаеце, беларусы няспынна бягуць са сваіх дамоў.

❤8🔥3👍2
Дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця» цвёрда і паслядоўна выступае за стварэнне бяспечнага, інклюзіўнага і паважлівага працоўнага асяроддзя для ўсіх людзей — незалежна ад полу, сферы іх дзейнасці, статусу або становішча ў грамадстве.
Мы выказваем глыбокую занепакоенасць у сувязі з публічнай інфармацыяй адносна паводзінаў Андрэя Стрыжака, лідара ініцыятывы BySol. Мы заяўляем адназначна і без двусэнсоўнасці: гэтыя дзеянні нельга апраўдваць або інтэрпрэтаваць скажона — яны недапушчальныя і супярэчаць базавым этычным нормам.
Такiя паводзіны цалкам не адпавядаюць тым каштоўнасцям, якіх мы прытрымліваемся як грамадзянская і гуманітарная арганізацыя. Сітуацыя падрывае давер да самой сутнасці працы арганізацый, што займаюцца дапамогай людзям, якія апынуліся ў складаных жыццёвых абставiнах.
Мы перакананыя: кожная жанчына мае права працаваць у прасторы, свабоднай ад любых формаў пераследу ці дамаганняў, дзе яна не адчувае страху, ціску, прыніжэння, дыскамфорту ці пагрозы. Тое ж самае тычыцца і кожнага члена нашай супольнасці. Чалавечая годнасць, бяспека і павага — гэта не пытанне выбару, а безумоўны стандарт.
Такім паводзінам няма месца ні ў BySol, ні ў любой іншай арганізацыі, ні ў шырокай дэмакратычнай беларускай супольнасці. Мы застаёмся арганізацыяй, адданай стварэнню прасторы, дзе усе людзі адчуваюць сябе пачутымі і абароненымі. Мы будзем прыкладаць усе неабходныя намаганні для абароны гэтых прынцыпаў.
Дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця»

❤8👍7🔥6
Яму інкрымінуюць "цяжкія" артыкулы: «Тэрарыстычны акт», «Удзел у тэрарыстычнай супольнасці», «Кантрабанда выбуховых прылад», «Навучанне тэрарызму».
Сяргею 52 гады, ён — былы супрацоўнік "Нафтана". Яго абвінавачваюць у падрыве чыгункі на Байкала-Амурскай магістралі ў Бураціі. Яго затрымалі 7 снежня, некаторы час ягонае месцазнаходжанне было невядомым. Толькі ў красавіку наступнага года стала вядома, што да яго дапусцілі адваката.
Сяргей мае двух малых дзяцей.

🤬8😢8😱1
У нас тут шок-навіна: з Беларусі (!) нам перадалі гуманітарную дапамогу для шэлтара, дзе жывуць былыя палітзняволеныя. З Беларусі! 2025 год! Дзякуй шчыры вам, смелыя і вынаходлівыя людзі!
Сярод іншага мы атрымалі:
🔸посуд;
🔸падушкі, пледы;
🔸пасцельная бялізна;
🔶вопратка для жанчын і дзяцей, абутак;
🔶кнігі.
У гэты ж час актывісты з Кракава сабралі аптэчку першай дапамогі для нашых жыхароў❤️ А віленскія актывісты таксама сабралі вопратку і кнігі.
Вы робіце цуд, сябры. То не спыняйцеся!❤️✊
🔔 Збор на шэлтэр

🔥17❤8👍1🥰1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Лагер «Крывічы» — прастора аднаўлення, падтрымкі і фарміравання беларускасці
Дзеці тых, хто пацярпеў ад рэпрэсій, маюць права на лета.
Антаніна Канавалава, каардынатарка фонду «Краіна для Жыцця» і былая палітзняволеная, расказвае пра лагер у эфіры «Белсат».
📢 Збор на летнік тут

🔥7❤3👍3
Лагер "Крывічы": cправа ідзе!
Вы ахвяруеце, робіце рэпосты публікацый, згадваеце збор у сторыз. А якая ў нас набралася каманда валанцёраў!..❤️
Мы дзякуем за гэта кожнаму з вас. А яшчэ мы ўдзячныя:
🔸фонду Паўла Латушкі і Народнаму антыкрызіснаму ўпраўленню: вы надзейныя партнёры!
🔸Аліцыі Ляпкоўскай-Голаш, дэпутатцы Сейма Польшчы: Вашая ўвага да дзяцей і гатоўнасць завітаць у лагер ёсць важнай!
🔸аб'яднанню беларусаў Філадэльфіі: вы самі зладзілі збор, і ён стаў вялікім унёскам у справу!
Праз падтрымку партнёраў агульная сума збору зменшылася да 19 440 еўра. А з улікам данатаў засталося сабраць крыху больш за 5 000 еўра.
Паднаціснем, сябры!
🔔 Збор "Крывічы"

❤10🔥4👍2
Нам пасылка!
Не нам, канешне, а жыхарам нашага шэлтара.
Народная амбасада Беларусі ў Італіі і асацыяцыя "Талака" адправілі правізію: гэта менавіта тое, што патрэбна жыхарам, калі яны трапляюць у часовае жытло.
У шэлтэры жывуць былыя палітзняволеныя, у тым ліку тыя, каго прымусова вывезлі разам з Сяргеем Ціханоўскім.
Мы ўдзячныя за ўдзел у жыцці нашага шэлтара. Салідарнасць — гэта тое, пра што вы, нашыя "італьянскія" калегі, ведаеце не па чутках.
❤️ Ты таксама можаш далучыцца да добрай справы. Зрабіць данат на патрэбы шэлтара можна тут

❤9👍4🔥3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мы ўдзячныя Вользе Такарчук за падтрымку праекта!
Інфармацыйная падтрымка — не менш важная, чым матэрыяльная. Вольга сама мае двух дзетак і разумее, наколькі важны гэты праект.
Калі вы хочаце далучыцца да гэтай місіі — зладзіць лагер — вы можаце:
🔺зрабіць ахвяраванне;
🔺дапамагчы інфармацыйна;
🔺набыць для нашых дзетак настольныя гульні, канцтавары і матэрыялы для майстар-класаў.
Калі апошні пункт вам падыходзіць — пішыце ў дырэкт
Будзьце з намі!

❤15🥰5👍3🔥1
А вось і вынікі эстафеты "Галасы праз межы"!
Гэта — супольная праца фонда "Краіна для Жыцця", DissidentBy, BySol, Byhelp і Народных амбасад Беларусі. Гэта ваш удзел. Гэта лічбы, за якімі стаяць вялікая праца, натхненне, светлая мэта і плён:
🔸сабралі 7 547 еўра;
🔸11 сямей палітзняволеных атрымалі выплаты (імёны не называем з зразумелых прычын);
🔸удзел у эстафеце узялі 13 краін;
🔸падчас акцыі прайшлі больш за 20 імпрэз, падчас якіх таксама збіралі сродкі;
🔸больш за 500 чалавек узялі ўдзел у эстафеце!
Вольга Зазулінская адзначае:
Салідарнасці — быць! ♥️

"Гэта — сведчанне таго, як шмат людзей гатовыя падтрымліваць сем'і палітвязняў. Мы сабралі не вельмі вялікую суму, але важную і сімвалічную. Затрымка здарылася таму, што мы вельмі ўважліва падыходзілі да кожнага этапу правядзення эстафеты. Мы далі сабе час зрабіць усё, як мае быць.
Мы вельмі ўдзячныя дыяспарам і супольнасцям. Вы — неад'емная частка Беларусі, здольная арганізоўваць, аб'ядноўваць і падтрымліваць.
І так, мы заўсёды адкрытыя да размовы."
Салідарнасці — быць! ♥️
❤11🔥5👍2