Штотыдзень у нашым фондзе адбываецца нешта важнае. А што адчуваюць людзі, якія стаяць за працай фонду? Як праходзіць іхні тыдзень, што радуе, што дадае сіл і як яны ўваходзяць у пятніцу?
Працягваем нашу рубрыку пра людзей з нашай каманды — шчырую, лёгкую, без фільтраў. Бо за кожным рашэннем, зборам і допісам — #жывыялюдзі, якія стамляюцца, жартуюць, рэфлексуюць і працягваюць сваю справу.
Сягоння на пытанні адказвае Антаніна Канавалава, каардынатарка фонду «Краіна для Жыцця». Гартай карткі, каб даведацца, як прайшоў ейны тыдзень.

❤14👍4🥰2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Якія асноўныя выклікі працы ў гуманітарным сектары?
Вячаслаў Жукаў, праектны дырэктар фонду «Краіна для Жыцця», у інтэрв'ю для @euroradio расказаў пра тое, з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца арганізацыі, што працуюць з тэмай палітвязняў. Сярод іх:
– зніжэнне грамадскай увагі;
– эмацыйнае выгаранне;
– страх, што паралізуе жаданне разабрацца, як дапамагаць бяспечным спосабам (узнікненне гэтага страху метадычна правакуе прапаганда).
Гэта няпростая тэма, і мы гэта разумеем. Разам з тым нават сягоння ёсць бяспечныя варыянты надання дапамогі. Выкарыстоўваць іх — падтрымліваць людзей, даваць ім надзею. Нават калі гэта — невялікая дапамога.
Дзякуй, што вы побач! ❤️

🔥6👍3❤2
Прыкладна так выглядае звычайны дзень каманды фонду «Краіна для Жыцця» (тут мы зразумелі, што забыліся даць сабе час на паесці — і такое бывае.)
Мы не спыняемся, бо ведаем, што за кожным зваротам — чыёсьці жыццё, боль і надзея. Але нават самыя моцныя трымаюцца на простым і чалавечым — кубку кавы і дапамозе тых, хто побач.
Калі хочаш падтрымаць нас — пачні з гэтага:
☕️ Buy Me a Coffee
🎁 Patreon
Нават маленькі ўнёсак — гэта вялікая падтрымка.
Дзякуй.

❤7🔥5👍3
Прапануй сябрам і падпісчыкам замест кветак ці падарункаў зрабіць унёсак у тваю асабістую ініцыятыву — накіраваць праяву ўвагі на дапамогу палітвязням і іхным блізкім. Раскажы сваім родным, чаму гэта важна.
👉 Гэта называецца "событийный фандрайзинг" — калі асабістая падзея становіцца нагодай для салідарнасці.
💡 Як гэта працуе? Пішы нам — дапаможам вызначыць ідэю і аформіць старонку збору.
Сабраныя сродкі пойдуць на праграмы фонду: юрыдычную, псіхалагічную і гуманітарную падтрымку.
📩 Гатовы(ая)? — напішы нам у дырэкт / на пошту [email protected]
Твая радасная і светлая падзея можа стаць надзеяй для іншых.

❤8👍2🔥2🥰2
🇮🇹 Дапамога нам — і мы ў адказ.
Мы не па чутках ведаем, што такое зладзіць шэлтар для беларускіх уцекачоў і якія выдаткі трэба на тое, каб зрабіць жытло камфортным. А калі ў ім няма анічога? Калі не стае "свабодных рук", валанцёраў, сродкаў?
Гэта вялікая ўдача, што асацыяцыя "Талака" змагла атрымаць часовае жытло для беларусаў у Італіі. Аднак наперадзе — не менш важнае: абсталяваць яго. Як вы можаце дапамагчы?
🔸зрабіць пералік на рахунак асацыяцыі "Талака" (тут — пра дзейнасць арганізацыі);
🔸калі ёсць магчымасць штосьці даслаць з рэчаў (ці прывезці) — пішыце сюды👇
@talakaAPS (кантакт у ТГ)
[email protected]
❤️Зычым "Талацэ" поспехаў у няпростай, але вельмі важнай справе. Дагэтуль узгадваем вашыя "смачныя" пасылкі для беларусаў нашага шэлтара!
🏡А тым часам мы няспынна засяляем у нашае часовае жытло тых, хто ўцёк з Беларусі. Запрашаем падтрымаць і наш дом — на жаль, наперадзе яшчэ шмат беларусаў, якім трэба збегчы са сваёй краіны.

❤2👍2🔥1
⚡️⚡️⚡️Стала вядома пра вызваленне 52 палітычных зняволеных і пра зняцце санкцый з "Белавіа".
Гэта адбылося ў выніку сустрэчы з Джонам Коўлам і Крысам Смітам, дзе галоўнай тэмай стала абмеркаванне лёсу палітзняволеных. Сярод вызваленых 14 замежнікаў.
Поўны спіс:
1. Мікола Статкевіч
2. Уладзімір Мацкевіч
3. Мікола Дзядок
4. Ігар Лосік
5. Ірына Слаўнікава
6. Генадзь Фядыніч
7. Максім Вінярскі
8. Павел Мажэйка
9. Зміцер Дашкевіч
10. Ларыса Шчыракова
11. Павел Вінаградаў
12. Дзмітрый Кучук
13. Аляксандр Манцэвіч
14. Юлія Фенер
15. Сяргенй Спарыш
16. Яўген Меркіс
17. Мікалай Хіл
18. Галіна Дзербыш
19. Яўген Афнагель
20. Ілля Дубскі
21. Андрэй Крылоў
22. Павел Нікіценка
23. Вячаслаў Лазараў
24. Павел Падабед
25. Алена Цімашчук
26. Андрэй Войніч
27. Аляксандр Ярашук
28. Дзмітрый Казлоў
29. Павел Нікіценка
30. Віталь Бандарук
31. Яўген Сямёнаў
32. Якаў Шафарэнка
33. Глеб Гладкоўскі
34. Святаслаў Шубіч
35. Андрэй Сцепанькоў
36. Андрэй Хвескоеў
37. Андрэй Сіленка
38. Ігар Цяпцееў
39. Віктар Власенка
40. Цімур Рызапур
41. Алена Раманаўскене
42. Эдуардас Чарнятэвас
43. Дзмітрый Кавальчук
44. Томас Рымкус
45. Данута Сакалоўская
46. Генадзь Рыхтэр
47. Івас Шумас
48. Эмілс Асарс
49. Кшыстоф Заневіч
50. Картэн Фос
51. Вальдэмар Шмідт
52. Мануэль Росандэр
Вітаем на волі! 🕊

❤14🔥3🎉1
52 палітвязні на волі. Ім патрэбная наша падтрымка.
Сягоння стала вядома: з беларускіх турмаў вызваленыя 52 чалавекі — 38 беларусаў і 14 замежнікаў. Гэта адбылося пасля сустрэчы з прадстаўнікамі ЗША — Джонам Коўлам і Крысам Смітам.
Сярод вызваленых — Мікола Статкевіч, Уладзімір Мацкевіч, Мікола Дзядок, Ігар Лосік, Ірына Слаўнікава, Павел Мажэйка, Зміцер Дашкевіч і іншыя.
Іх прымусова дэпартавалі з краіны — без сродкаў існавання, з падарваным здароўем. Без нашай падтрымкі гэтым людзям будзе невыносна цяжка.
Як дапамагчы ўжо зараз:
🔗 Падтрымайце любую дзейную кампанію фонду:
👉 www.stranafund.org/kampanii
Зусім хутка мы адкрыем тэрміновы збор на шэлтар у Вільні, дзе многія з вызваленых знойдуць свой першы прытулак і будуць пачувацца ў бяспецы.
Мы разам. Гэта мае сілу.

❤8👍3🔥3
‼️ Тэрміновы збор на шэлтар у Вільні
Стала вядома пра вызваленне 52 палітвязняў. Іх дэпартавалі ў Літву, і для многіх з іх шэлтар фонду «Краіна для Жыцця» стане першым і адзіным часовым прытулкам пасля гадоў зняволення.
Шэлтар ужо прымае людзей. Але праз рэзкі рост колькасці жыхароў выдаткі выраслі ў некалькі разоў, і каб забяспечыць усіх самым неабходным, мы тэрмінова збіраем 2 500 €.
Што мы прадастаўляем у шэлтары:
• бяспечнае месца для адпачынку і аднаўлення
• юрыдычную і псіхалагічную падтрымку
• цёплую ежу і неабходныя лекі
• базавую вопратку і сродкі гігіены
Дапамажыце сустрэць гэтых людзей годна.
👉 Падтрымаць шэлтар

❤6👍4🔥1
У Вільні прайшла прэс-канферэнцыя з удзелам вызваленых беларускіх палітвязняў. Яны распавядалі свае гісторыі зняволення. Вось галоўныя цытаты:
▪️ Святлана Ціханоўская пра вызваленне:
«Тое, што адбылося, — гэта не вызваленне, а прымусовая дэпартацыя. Мы ўсе хвалюемся за лёс Мікалая Статкевіча, які ўчора адмовіўся выязджаць з Беларусі і меў поўнае на гэта права. Цяпер яго месцазнаходжанне невядомае… Я заклікаю рэжым вызваляць усіх закладнікаў з турмаў. Гэта першы крок да нацыянальнага дыялогу, які нам усім патрэбны».
▪️ Сяргей Спарыш пра Мікалая Статкевіча:
«Ён у добрым маральным стане — можа, нават лепшым, чым у 2020-м, бо тады хваляваўся за тое, як павядуць сябе беларусы. Але ўсё склалася нядрэнна… Нягледзячы на добры знешні выгляд, у яго вельмі падарванае здароўе: сур’ёзная арытмія, яму перыядычна цяжка хадзіць… У адзіночнай камеры ён правёў два гады і сем месяцаў — гэта, па сутнасці, забойства. Тры разы перахварэў на COVID, адзін раз перанёс інфаркт, адзін раз — запаленне лёгкіх».
▪️ Дзмітрый Кучук пра «нізкі статус» у калоніі:
«Нізкі статус — гэта калі вы ясьцё і жывяце асобна. Вас могуць згвалтаваць. Гэта людзі, якія доўга знаходзяцца ў мужчынскай кампаніі, яны вядуць сябе неадэкватна… Я прасіў забяспечыць мне бяспеку, але начальнік калоніі сказаў, што гэта “бяспраўе”, і яны нічога не будуць рабіць».
▪️ Мікола Дзядок пра ўмовы ўтрымання:
«Свет яшчэ не ўяўляе тых жахаў, што адбываюцца ў Беларусі! Трох прэс-канферэнцый не хопіць, каб расказаць усё тое, што кожны з палітвязняў перажыў. Я прачынаўся ад таго, што дарослыя мужыкі вылі ад холаду ў ШІЗА і звалі маму. Людзі на маіх вачах не ў пераносным, а ў літаральным сэнсе вар’яцелі ад холаду».
▪️ Генадзь Фядыніч пра суды:
«Палітвязняў называюць звычайна “бэчэбэшнікамі”. Нас такіх саджаюць у ШІЗА па некалькі разоў, а потым дазваляюць атаварвацца ў краме на мінімум грошай. Гэта зьдзек… У Беларусі даўно настаў час увесці суды прысяжных. Трэба запрасіць туды замежных спецыялістаў. Тады яны ўбачаць, што доказаў віны няма, а людзей судзяць».
▪️ Ларыса Шчыракова пра тое, што дапамагала трымацца:
«Я навучыла людзей гуляць у шахматы, некаторых навучыла нават чытаць… Займалася вывучэннем іспанскай, італьянскай і французскай моваў, чытала кнігі па псіхалогіі і нават арганізавала паэтычную вечарыну, дзе чытала вершы свайго ўлюбёнага паэта Анатоля Сыса».
▪️ Ірына Слаўнікава пра Марыю Калеснікаву:
«Мае пакуты, мае выпрабаванні, а галоўнае — пакуты маіх родных і блізкіх скончыліся… Але ў жаночай ПК-4 засталося шмат разумных, прыгожых, моцных жанчын. Сярод іх — Марыя Калеснікава. Яна такая ж прыгожая, усмешлівая, з чырвонымі вуснамі. Давайце зробім усё магчымае, каб яна хутчэй выйшла на волю».
▪️ Глеб Гладкоўскі пра Віктара Бабарыку:
«У ПК-1 у Наваполацку я бачыў Віктара Бабарыку. Вельмі схуднеў, але выглядае добра. Загарэлы. Усе спадзяюцца, што хутка выйдуць».
▪️ Аляксандр Ярашук пра вяртанне ў Беларусь:
«У нас скралі пашпарты, нас пазбавілі грамадзянства, мы не можам вярнуцца ў Беларусь. Але мы туды прыйдзем, бо мы — сапраўдныя гаспадары краіны. І дзеля гэтага не пашкадуем жыцця».

😢6🔥5❤3👍3
Учора мы абвясцілі тэрміновы збор на шэлтар “Краіны для Жыцця” у Вільні — і менш чым за 24 гадзіны вы пералічылі неабходныя 2 500 €.
«Зараз еду туды зноў, там людзі некаторыя — літаральна без трусоў. Набылі майкі ім, абутак, тапкі, шмат чаго яшчэ трэба», — піша валанцёр.
Многія прыбываюць у шэлтар зусім без нічога. Мы робім усё, каб сустрэць іх годна.
Асобны дзякуй нашым валанцёрам, што не спалі паўночы, — сустракалі людзей, шукалі неабходныя рэчы, дапамагалі засяліцца, наладжвалі гаджэты.
‼️Збор трывае, бо патрэбы не скончыліся. Штодня патрэбны грошы на ежу, лекі, вопратку, сродкі гігіены і базавыя рэчы для жыцця.
👉 Падтрымаць шэлтар можна тут
Дзякуй за салідарнасць 🫂

🔥10❤7👍4
Пасля вызвалення жыццё пачынаецца нанова. Гэта — даволі няпросты шлях. Мы прапануем праграмы дапамогі, каб падтрымаць тых, хто толькі робіць першыя крокі на волі.
У гэтай каруселі — нашы асноўныя праекты, і ўжо сёння яны — апора для многіх:
🏠 шэлтар у Вільні;
🧡 псіхалагічная дапамога;
⚖️ юрыдычныя кансультацыі.
Мы побач, каб ніхто не застаўся сам-насам са сваімі цяжкасцямі.
Лістайце карусель і звяртайцеся за падтрымкай!

👍7🔥4❤3
Гэта былі няпростыя дні, але праз дапамогу неабыякавых людзей мы ўсё здолелі!
У нашым шэлтары жывуць некаторыя з вызваленых хлопцаў. Салідарнасць зрабіла магчымым многае з таго, у чым яны мелі патрэбу. Было месца і для простых, але вельмі важных прыемнасцей: дзяўчына напякла капкейкаў і перадала нашым жыхарам!
🧁Па шчырасці, капкейкі жылі нядоўга, але і добра — хлопцы ачуньваюць! 😊
‼️Вельмі важна: сітуацыйны усплёск дапамогі — гэта выдатна, але сталая падпіска дазволіць нам:
🔸падрыхтавацца да новых вызваленняў і дэпартацый;
🔸планаваць расходы на шэлтар;
🔸надаць тую дапамогу жыхарам, што цяпер не можам сабе дазволіць.
Пераходзьце па спасылцы, падпісвайцеся і будзьце сябрам фонду ❤️
Падзяка камандзе:

❤6🔥6🥰4👍3
Станьце апорай тым, хто мае ў гэтым патрэбу!
Нашы партнеры Volnyja — аб'яднанне ініцыятыў і людзей з розным досведам, што патрэбны вызваленым. Сягоння праца ініцыятывы накіроўваецца на падтрымку былых палітвязняў, каб яны хутчэй адаптаваліся на волі.
Калі вы:
🔹здольныя быць побач у пошуку вырашэння запытаў і праблем;
🔹разумееце нюансы стасункаў з людзьмі, што не бачылі свабоды колькі гадоў;
🔹можаце даць іншым людзям матывацыю да жыцця і прафесійнага росту;
🔹гнуткія і камунікабельныя...
...далучайцеся да каманды ініцыятывы Volnyja!
Тут — анкета для вас.
Усе пытанні можна адрасаваць сюды 👉@alexvysotskaya (кантакт у ТГ).

❤9👍6🔥3