Telegram Web Link
Што робіцца!

✔️праз вашыя данаты мы змаглі набыць у шэлтар пыласос, гейзерную кававарку, некаторыя побытавыя рэчы;

✔️неабыякавыя беларусы Вільні набылі класныя навушнікі кожнаму з тых, хто трапіў у Літву 11 верасня — для іх гэта была вялікая радасць! А яшчэ перадалі жыхарам ноўтбук 💻

✔️Беларусь не ўбаку: адтуль нам перадалі інгалятар, ручнікі, пасцельную бялізну, посуд і...МЁД!🍯

Гэта — сапраўдны клопат. Хлопцы гэта ўсё адчуваюць і радуюцца, што беларуская салідарнасць — жыве!

❤️ Ты таксама можаш быць побач з намі. Гэта — спасылка на данат.

А яшчэ важна распаўсюдзіць інфармацыю пра збор на шэлтар праз сацсеткі альбо прапанаваць рэчавую дапамогу. Для гэтага пішы ў дырэкт нашых сацсетак: instagram і FB!
6🔥5👍3
#ЖЫВЫЯЛЮДЗІ

Штотыдзень у нашым фондзе адбываецца нешта важнае. А што адчуваюць людзі, якія стаяць за працай фонду? Як праходзіць іхні тыдзень, што радуе, што дадае сіл і як яны ўваходзяць у пятніцу?

Працягваем нашу рубрыку пра людзей з нашай каманды — шчырую, лёгкую, без фільтраў. Бо за кожным рашэннем, зборам і допісам — #жывыялюдзі, якія стамляюцца, жартуюць, рэфлексуюць і працягваюць сваю справу.

Сягоння на пытанні адказвае Аліна (імя зменена), рэдактарка, валанцёрка нашага шэлтара ў Вільні. Гартай карткі, каб даведацца, як прайшоў ейны тыдзень.
🔥5🥰5👍21
‼️Фонд "Краіна для Жыцця" працягвае прыём заявак на атрыманне дапамогі

Гаворка пра людзей з інваліднасцю, што прайшлі праз рэпрэсіі. Кожны, хто звернецца, атрымае да 300 еўра дапамогі.

🔹Гэта — спасылка на форму.

📢 Мы просім распаўсюдзіць гэтую інфармацыю. А калі вы асабіста прапануеце удзел у акцыі тым, каму ён актуальны, — будзе зусім добра!

Вельмі просім прымаць усе неабходныя захады бяспекі, калі вы ў Беларусі.
7🔥3👍2
Будзеце ў Варшаве 27 верасня? Мерапрыемства для вас!

Гэта будзе open-air для былых палітвязняў і іхных сяброў. Сапраўдны дзень свабоды!

Вас чакае:

🔸годная музыка (сярод выканаўцаў Ю.Стыльскі, С.Башлыкевіч, удзельнікі гурта Dzieciuki, польскія музыкі Szczupak і Kocur, і інш.);
🔸шыкоўныя вядучыя — М.Савіцкая і купалавец І.Сігоў;
🔸розныя смакоцці;
🔸вольны ўваход (але можна заданаціць на падтрымку палітвязняў).

📌Калі: 27 верасня 2025 года
✔️Дзе: Варшава, бераг Віслы
➡️Час: 16:00

Усе сабраныя сродкі пойдуць на падтрымку праектаў аб'яднання "Да Волі!"

Прыходзь!
5👍3🔥3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
5 кастрычніка фонду "Краіна для Жыцця" спаўняецца 5 гадоў.

Гэтым відэа мы распачынаем серыю святочных публікацый #5ГадоўРазам, у якіх будзем падводзіць вынікі і, канечне, дзякаваць усім, хто з намі.

У сённяшняй публікацыі — першае «дзякуй». Вы — тыя самыя прыгожыя, розныя па колеры і памерах кветкі, што ствараюць цуд.

Кожны наш зборны букет дорыць надзею і клопат тым, хто мае ў гэтым патрэбу.

Дзякуй, што вы з намі ўсе гэтыя 5 гадоў! ❤️
7🔥3🎉2
Праваабаронца, заснавальнік «Вясны», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі 5-ты год запар сустракае свой дзень народзінаў у няволі. Такіх народзінаў у яго жыцці цяпер 8.

Вядома, што ўлетку Алесю давялося перанесці аперацыю на нагах у турэмнай бальніцы ў Калядзічах. Пра ўмовы, у якіх ён жыве і працуе ў калоніі, інфармацыі мала — адміністрацыя максімальна абмяжоўвае кантакты з ім.

📌 Алеся затрымалі ў ліпені 2021 года. Суд прызначыў яму 10 гадоў калоніі.

❗️Свабоду Алесю Бяляцкаму і ўсім палітвязням Беларусі!
6😢2🤬1
II Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі пачынае працу

Гэта сустрэча арганізацый, ініцыятыў, праваабаронцаў і актывістаў. Мэта Кангрэсу — каардынацыя намаганняў па падтрымцы палітзняволеных і іх сем’яў.

Праграма:

📅 26 верасня, Варшава — абмеркаванне агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, новых тэндэнцый рэпрэсій і працы па падтрымцы і вызваленні палітзняволеных.

📅 27 верасня, Варшава — фестываль #67ВольныДзень. Паслухаць канцэрт на беразе Віслы можна бясплатна, але вітаюцца ахвяраванні на дапамогу палітзняволеных.

📅 28 верасня, Познань — кірмаш ініцыятыў, прэзентацыі арганізацый і адкрытыя дыскусіі.

❗️Фонд “Краіна для Жыцця” таксама бярэ ўдзел у Кангрэсе. Наш праектны дырэктар Вячаслаў Жукаў будзе спікерам на панэлі. Ён раскажа пра патрэбы і інструменты няўрадавага сектара, а таксама прэзентуе праект “Летнікі для дзяцей палітзняволеных”.

Такія сустрэчы даюць магчымасць каардынаваць агульныя намаганні, дзяліцца досведам і знаходзіць новыя спосабы дапамогі.

Падрабязная праграма — тут
Глядзіце трансляцыю —
тут
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍62🔥2
Служба “Хуткай гуманітарнай дапамогі” спыняе існаванне.

Фонд “Краіна для Жыцця” уваходзіў у кааліцыю разам з ініцыятывамі Dissidentby, ByHelp і фондам BYSOL.

За апошнія паўгода сталі відавочныя істотныя разыходжанні ў мэтах і прынцыпах паміж яе ўдзельнікамі. Праведзеныя расследаванні паказалі парушэнні бяспекі і празрыстасці ў працы ByHelp, а таксама непрымальныя паводзіны з боку аднаго з кіраўнікоў BYSOL — Андрэя Стрыжака.

Фонд “Краіна для Жыцця” больш не бачыць магчымасці працягваць супрацу з ByHelp і BYSOL у любым фармаце.

Далей мы будзем працаваць разам з арганізацыямі, якія падзяляюць нашы каштоўнасці. Будзем каардынаваць намаганні дзеля падтрымкі палітвязняў і ўсіх, хто пацярпеў ад рэпрэсій у Беларусі.

https://has-belarus.org/news/hgd-aficyina-spynyae-isnavanne
👍3🔥3😁32😢1
Два дні абмеркаванняў, сустрэч і дыскусій у межах #WithoutJustCause прайшлі ў Варшаве і Познані. Арганізацыі, праваабаронцы і ініцыятывы аб’ядналі намаганні, каб вынайсці самыя дзейсныя спосабы падтрымкі, дакументавання і публічнага асвятлення тэмы палітвязняў.

Удзельнікі ўзнялі шмат балючых пытанняў: дэпартацыя 51 чалавека 11 верасня і падрыхтоўка да магчымых новых «вызваленняў». Асобна абмяркоўвалі падзеі вакол BYSOL і ByHelp і іх уплыў на ўвесь гуманітарны сектар.

Фонд «Краіна для Жыцця» узяў актыўны ўдзел у Кангрэсе. Наш праектны дырэктар Вячаслаў Жукаў падзяліўся досведам і прэзентаваў праект летнікаў для дзяцей палітзняволеных. Чарговы раз ён падкрэсліў важнасць сістэмнай дапамогі (гл. відэа).

Кангрэс паказаў, што падтрымка палітзняволеных застаецца агульнай мэтай для ўсіх удзельнікаў, нягледзячы на розныя погляды на палітычны крызіс у Беларусі і падыходы да яго вырашэння.
4👍4🔥2
Пра наш шэлтар у Вільні мы можам гаварыць бясконца

Сёння гэта — адзін з галоўных напрамкаў працы фонду, калі улічваць прымусовыя дэпартацыі апошнім часам.

💬 У інтэрв’ю для Беларускага Радыё Рацыя Вячаслаў Жукаў, праектны дырэктар фонду “Краіна для Жыцця”, падрабязна расказвае, як працуе шэлтар і якія патрэбы мае. На картках — галоўныя цытаты.

🧡 Падтрымайце шэлтар у Вільні. Цяпер на нашым сайце ідзе збор, што дазваляе набыць лоты першай неабходнасці.

Так ваш унёсак становіцца максімальна канкрэтным:
«Гэты лот дазволіў аплаціць тэлефон», «гэтая падпіска пакрыла расходы на вопратку для чалавека на першыя дні».

👉 Падтрымаць збор можна тут
5👍4🔥4
2025/10/21 09:42:34
Back to Top
HTML Embed Code: