Telegram Web Link
У нядзелю фонду "Краіна для Жыцця" спаўняецца 5 гадоў

Мы падтрымліваем палітвязняў, іх сем’і і ўсіх, хто пацярпеў ад рэпрэсій. За гэты час фонд вырас у вялікую супольнасць, заснаваную на салідарнасці.

На картках — наш шлях у лічбах.
Разам з тым за кожнай лічбай — людзі, іх гісторыі, лёсы і надзея на свабодную будучыню.

Дзякуй кожнаму, хто побач ❤️

Падзяка камандзе:
☕️ Buy Me a Coffee
🎁 Patreon
🔥63👍2
5 кастрычніка фонду «Краіна для Жыцця» спаўняецца 5 гадоў!

Мы нарадзіліся ў момант, калі беларусам асабліва была патрэбная дапамога, і разам з вамі мы прайшлі няпросты шлях.

На жаль, сітуацыя ў нашай краіне застаецца нязменнай. Таму мы працягваем сваю працу — падтрымліваем сем’і палітвязняў, дапамагаем уцекачам і мігрантам, арганізуем адпачынак для дзяцей.

💛 Калі вы хочаце павіншаваць нас — зрабіце важны для нас падарунак: падтрымайце фонд ахвяраваннем, а яшчэ лепш — штомесяцовай падпіскай.

Нават сімвалічны ўнёсак у 5 еўра да 5-годдзя — гэта шмат для нас.

Падтрымаць:
👉 stranafund.org
☕️ Buy Me a Coffee
🎁 Patreon
🔥54👍2🎉2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мы нарадзіліся ў 2020 годзе. А што было далей?

У гэтым відэа мы коратка ўзгадваем нашыя праекты і кампаніі. За імі — руплівая праца кожнага, хто быў і ёсць у нашай камандзе. А яшчэ — ваша неабыякавасць і ўдзячнасць многіх, каму мы разам дапамаглі.

Мы працуем штодзень. Вы — побач з намі. Дзякуй за гэта! ❤️
10🔥2👏2👍1
А мы не стамляемся ўзгадваць летнік "Крывічы"

Таму што гэта быў сапраўды ўдалы і вельмі яркі праект. Скіл "надзяваць шапку не па патрабаванні мамы", не бегчы за татам, "каб разабраўся", прырода, новыя веды праз творчасць, паходы, — усё гэта застаецца з дзецьмі.

І з намі ❤️

Рэпартаж: Belsat
👍6🔥52
Гэта гісторыя Аляксея Сіленкі — архітэктара, музыкі і былога палітзняволенага, які цяпер жыве ў шэлтары фонда «Краіна для Жыцця» ў Вільні.

На картках — цытаты з мініінтэрв’ю пра першыя эмоцыі пасля турмы, новыя мары і шчырую ўдзячнасць усім, хто дапамагае.

Кожная такая гісторыя — напамін, для чаго мы працуем:
каб чалавек, які прайшоў праз няволю, зноў адчуў сябе свабодным, патрэбным і здольным марыць.

💛 Дзякуй усім, хто падтрымлівае фонд і наш шэлтар — ваша дапамога сапраўды змяняе жыццё.

👉 Збор на шэлтар
🥰43👍3
📎Чарговая справаздача!

Гэта тое, што мы здолелі зрабіць разам з вамі. То быў няпросты перыяд для нас, аднак мы справілiся. Падзеі верасня паказалі нам, што мы здольныя спраўляцца з рознымі выклікамі.

Аднак адна галавешка і ў печы не гарыць, а дзве і ў полі не тухнуць. Разам мы дакладна зможам яшчэ больш. Будзьце з намі, падтрымлівайце нашу каманду. Гэта можна зрабіць праз buymeacoffe.

Не можаце падтрымаць нас фінансава? Распаўсюдзьце інфармацыю пра нашы ініцыятывы (калі гэта для вас бяспечна). Мы рады любой падтрымцы 🤍
7👍3🔥2
2025/10/20 09:26:11
Back to Top
HTML Embed Code: